Гаштольд
Гаштольд, Гастаўт (? — 1364) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вяленскі. Пачынальнік роду Гаштольдаў.
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1305 |
Памёр | 1364 |
Род | Гаштольды |
Дзеці | Андрэй |
Імя рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Гаштольд (імя)
Імя Гастаўт зьмяшчае той жа фармант (-таўт-), што і Вітаўт — літоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гаштольд (Гастаўт) складаецца з фармантаў -гаст-, які паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', і -таўт-, які паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[2]. Такім парадкам, імя Гастаўт азначае «род вандроўнікаў» і цалкам адпавядае германскаму імю Gastald. Таксама імя магло мець повязі з гоцкім gastalds 'прагавіты' (у лянгабардаў была назва пасады gastaldus, якая азначала 'памочнік, дарадца')[3].
Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: hauptman Gastoud (Хроніка Віганда)[4]; Gawstad[5] (1412 год)[6].
Біяграфія рэдагаваць
Зь літоўскага баярскага роду. Паводле «Хронікі» Віганда з Марбургу, у 1364 годзе кіраваў абаронай замка Вялёны ад крыжакоў. Страціўшы надзею на дапамогу, здаў замак рыцарам і быў імі забіты[7].
Меў сына Андрэя, старосту віленскага.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 548.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 82.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. 2. Band. — Leipzig, 1863. P. 711.
- ^ Пазднякоў В. Гаштольды // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 518.
Літаратура рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4