Агародніцкі сельсавет (1940—1962)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці БССР
Агаро́дніцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтрам сельсавету была вёска Агароднікі. У пэрыяд 1962—1964 гадоў існаваў пад назвай 1-ы Агародніцкі.
Гісторыя
рэдагавацьСельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году. На момант утварэньня ў склад сельсавету ўваходзілі 9 паселішчаў (361 двор, 2004 жыхары), на яго тэрыторыі працавалі 4 пачатковыя школы, 7 ветраных млыноў. 17 красавіка 1962 году, калі да Камянецкага раёну быў далучаны Агародніцкі сельсавет скасаванага Высокаўскага раёну, перайменаваны ў 1-ы Агародніцкі сельсавет. 14 красавіка 1964 году сельсавет скасаваны, а яго тэрыторыя далучаная да Дзьмітравіцкага сельсавету.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7, 14.