Вікіпэдыя:Форум/Архіў 8
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. |
Вікісустрэча
рэдагавацьПрывітанне, калегі. Хачу прапанаваць зладзіць вікісустрэчу ў канцы студзеня для двух беларускамоўных раздзелаў адразу. Канчатковы тэрмін вызначым па выніках вашых прапаноў, я для пачатку прапаную 21 студзеня. З месцам сустрэчы вызначымся бліжэй да яе ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў, але таксама нешта прапануйце.
Меркаваныя тэмы сустрэчы (пакуль такія):
- Будучае адкрыццё Вікікрыніц і некаторыя тэхнічныя (і сацыяльныя) моманты іх існавання
- 11-годдзе Вікіпедыі
- Наладжванне сувязі паміж музеямі, архівамі і падобным з беларускімі раздзеламі
і іншае
Абмеркаванне будзе працягвацца тут--Хомелка 10:39, 9 студзеня 2012 (FET)
Новая група карыстальнікаў
рэдагавацьБеларускамоўны раздзел Вікіпедыі вельмі павольна развіваецца як у сегменце якасці артыкулаў, так і ў сегменце колькасці актыўных пользоватся (і гэта ў першую чаргу). Па гэтым прапаную адміністратарам сайта стварыць новую групу карыстальнікаў - патрульны. Што б гэта дало: во-первых павысіла б якасць яшчэ не патрулююць артыкулаў, па-другое гэта адбывалася б за кошт «забезчиков» сюды с РуВікі и УкрВікі, бо вялікая частка беларускіх карыстальнікаў рэдагуюць іншыи моўные раздзелы, па-трэцяе гэта павысіла б цікавасць да гэтай Вікі и і прывяло б яе ў рух да якім то зменам. Усё ў месцы гэта паступальны рух у перспектыве павінна даць пазітыўны вынік у пералічаных вышэй сегментах. Выбачайце што пішу з памылкамі, выкарыстоўваю перакладчык. Жадаючыя могуць выправіць дапушчаныя памылкі ў тэксце. --Сіверян 13:33, 9 студзеня 2012 (FET)
- Дзякуй за прапанову. Я паглядзеў правілы патруляваньня ў рувікі — ru:Википедия:Патрулирование, — але, на жаль, я не магу зразумець, якім чынам патруляваньне артыкулаў можа паспрыяць павелічэньню колькасьці ўдзельнікаў. Я згодны, што ў пэрспэктыве патруляваньне можа можа павысіць агульную якасьць артыкулаў, але зь іншага боку, яўная праверка ўсіх артыкулаў і кожнай новай праўкі зойме значную колькасьць часу і рэсурсаў, якіх у нашым разьдзеле няма. Наколькі разумею, асноўная мэта патруляваньня — першасная праверка кожнай праўкі на якасьць, але ў цяперашні момант такая праверка ажыцьцяўляецца праз маніторынг апошніх зьменаў, які рэгулярна адбываецца, і таму за дастаткова працяглы час свайго ўдзелу ў Вікіпэдыі я не магу ўзгадаць ніводнага выпадку, у якім патруляваньне было б карысным для нашага разьдзелу ў цяперашні момант. Разам з тым, на маю думку, патруляваньне вядзе да пэўнага кшталту ізаляцыі, калі новыя ўдзельнікі пасьля сваёй праўкі атрымліваюць паведамленьне пра тое, што іх праўка мусіць быць правераная іншымі. Такое паведамленьне не спрыяе заахвочваньню новых удзельнікаў у актыўным удзеле (ніхто ня хоча, каб за ім даглядалі) і не спрыяе разьвіцьцю. Ператварацца ў паўзакрытую сыстэму з кантролем якасьці мае сэнс тады, калі Вікіпэдыя мае вялікія памер і кола ўдзельнікаў, а для нашага разьдзелу, на маю думку, такі момант яшчэ не надыйшоў. —zedlik 15:48, 9 студзеня 2012 (FET)
- Разам з тым, я б зрабіў сустрэчную прапанову: прапаную ўвесьці новую групу ўдзельнікаў — rollbacker, якая можа адкочваць апошнія рэдагаваньні карыстальніка адным клікам. Ня цяперашні момант яе перавагамі могуць карыстацца толькі адміністратары, але гэта сапраўды вельмі зручны мэханізм адкочваньня вандалізму. —zedlik 15:52, 9 студзеня 2012 (FET)
- Слушныя думкі. З улікам невялікіх аб'ёмаў рэдагаваньняў у праекце, а таксама высокай пільнасьці адміністратараў ды паспалітых удзельнікаў — патруляваньне, сапраўды, выглядае залішнім. Гіпатэтычна у пэўных выпадках яно можа заахвоціць зарэгістравацца ананімнага ўдзельніка, але цалкам магчымы і адваротны эфэкт. Што да rollbacker'аў, то напэўна можна ўвесьці такую групу. Хоць здаецца, атакаў вандалаў у нас, на шчасьце, няшмат, але ў кожным разе шкоды ня будзе. --Казімер Ляхновіч 01:34, 10 студзеня 2012 (FET)
- Слушная ідэя. Трэба толькі падумаць, калі удзельнікі будуць атрымліваць гэтае права. Пасьля свайго звароту, а можа аўтаматычна пасьля напрыклад 50 праўках? І варта назваць гэтую групу па-беларуску. Але замест тварыць новую групу, можна таксама ўключыць гэтае права ўсім аўтаматычна пацьверджаным ўдзельнікам. Карысная спасылка - Спэцыяльныя:ListGroupRights. Bocianski 02:21, 10 студзеня 2012 (FET)
- Пад словам "патрульны" я меў на ўвазе стварэнне групы карыстальнікаў з правамі patroller, а не editor, як у РуВікі. Статус editor - гэта следства уводу на Вікі сістэмы FlaggedRevs. Па гэтаму не будзе ні якіх неотпатрулированых ці не пазначаных старонак, паказу, а будзе група ад якой можна патэнцыйна чакаць новых і якасных артыкулаў. Датычна rollbacker, то гэта добрая ідэя, але думаю што гэты інструмент варта прысвойваць толькі пасце абмеркавання кандыдата, а раптам ён вёў вайну правак або займаецца дэструктыўнай дзейнасьцю. --Сіверян 11:22, 10 студзеня 2012 (FET)
We need your help to support your language
рэдагавацьThe Wikimedia Localisation Team is working on plural support at this time. There is a difference between how we support your language in MediaWiki and how it is defined in the CLDR, the standard for such things.
Please help us by providing us with the necessary information and PLEASE do this by joining the language support team for your language.
Thanks, Gmeijssen 12:40, 10 студзеня 2012 (FET)
Announcing Wikipedia 1.19 beta
рэдагавацьWikimedia Foundation is getting ready to push out 1.19 to all the WMF-hosted wikis. As we finish wrapping up our code review, you can test the new version right now on beta.wmflabs.org. For more information, please read the release notes or the start of the final announcement.
The following are the areas that you will probably be most interested in:
- Faster loading of javascript files makes dependency tracking more important.
- New common*.css files usable by skins instead of having to copy piles of generic styles from MonoBook or Vector's css.
- The default user signature now contains a talk link in addition to the user link.
- Searching blocked usernames in block log is now clearer.
- Better timezone recognition in user preferences.
- Improved diff readability for colorblind people.
- The interwiki links table can now be accessed also when the interwiki cache is used (used in the API and the Interwiki extension).
- More gender support (for instance in logs and user lists).
- Language converter improved, e.g. it now works depending on the page content language.
- Time and number-formatting magic words also now depend on the page content language.
- Bidirectional support further improved after 1.18.
Report any problems on the labs beta wiki and we'll work to address them before they software is released to the production wikis.
Note that this cluster does have SUL but it is not integrated with SUL in production, so you'll need to create another account. You should avoid using the same password as you use here. — Global message delivery 02:57, 15 студзеня 2012 (FET)
Неадфарматаваныя артыкулы
рэдагавацьВарта абмеркаваць магчымасьць выдаленьня падобных артыкулаў [1], [2] з цалкам неадфарматаваным тэкстам ананімнага ўдзельніка. Калі ніхто ня будзе супраць, буду прастаўляць у кожным такім артыкулам шаблён {{выдаліць}}. Мажліва, гэта паўплывае на незарэгістраванага ўдзельніка і спрычыніць да больш уважлівага рэдагаваньня. --Jauhienij 11:22, 16 студзеня 2012 (FET)
- Я ня думаю, што выдаляючы артыкулы, мы зможам дасягнуць якіх-небудзь станоўчых вынікаў. Пакуль, на мой погляд, артыкулы выглядаюць самастойна напісанымі на аснове той літаратуры, якая пазначаная ў артыкулах. Хуткасьць стварэньня артыкулаў ускосна сьведчыць пра гэта. Ствараюцца яны, відаць, у тэкставым рэдактары кшталту Word і пасьля капіююцца сюды. Напісаныя граматна. На маю думку больш эфэктыўна будзе прастаўляць шаблён
{{Вікіфікаваць}}
: гэта дазволіць катэгарызаваць усе падобныя артыкулы. Калі раптам узьнікне патрэба што-небудзь зь імі зрабіць, яны ўсе будуць пералічаныя ў катэгорыі. Бо губляць аўтара артыкулаў у цяперашняй сытуацыі — ня самы эфэктыўны спосаб разьвіцьця Вікіпэдыі. Я заўважыў, што артыкулы з гэтай катэгорыі час ад часу вікіфікуюцца іншымі ўдзельнікамі, таму я ня думаю, што варта настолькі крытычна ставіцца да фарматаваньня. Тым больш, што цяпер катэгорыя Вікіпэдыя:Артыкулы да вікіфікацыі ўтрымлівае 283 артыкулы; пры агульнай колькасьці ў 41000 імавернасьць, што на іх натрапіць чытач, складае прыблізна 1 такі артыкул на 150 выпадковых праглядаў — ня так і шмат, на маё меркаваньне. - Адзінае, у мяне просьба да ўладальнікаў «Энцыклапэдыі гісторыі Беларусі ў 6 тамах» праверыць адпаведнасьць ліцэнзіі вось гэтага тэксту: [3]. —zedlik 13:22, 16 студзеня 2012 (FET)
- Часткова згодны, але раней у падобных артыкулах у мяне падазрэньні ў copyvio, паколькі я знаходзіў артыкулы на тую ж тэму ў расейскай Вікіпэдыі, і тэкст кавалкамі выглядаў як пераклад. Не магу падмацаваць гэта пэўнымі доказамі і спасылкамі, але падобнае назіраў. — Wizardist г +у 13:30, 16 студзеня 2012 (FET)
- Пакуль канкрэтных выпадкаў парушэньня аўтарскага права я ня бачыў, таму ўспрымаю стварэньне такіх артыкулаў як добрыя намеры. Калі зьявяцца якія прыклады, на якія варта было б зьвярнуць увагу, яны, безумоўна, будуць дарэчы. —zedlik 17:28, 16 студзеня 2012 (FET)
- Часткова згодны, але раней у падобных артыкулах у мяне падазрэньні ў copyvio, паколькі я знаходзіў артыкулы на тую ж тэму ў расейскай Вікіпэдыі, і тэкст кавалкамі выглядаў як пераклад. Не магу падмацаваць гэта пэўнымі доказамі і спасылкамі, але падобнае назіраў. — Wizardist г +у 13:30, 16 студзеня 2012 (FET)
- Жаль выдаляць. Стараюся вікіфікаваць гэтыя артыкулы, хаця тэматыка мяне не цікавіцца. Баюся толькі што яны могуць парушаць аўтарскія правы, варта гэта правераць. А ці хто пытаў аўтара, чаму ён е рэгіструецца? Bocianski 00:26, 19 студзеня 2012 (FET)
- Запрашэньне да рэгістрацыі, здаецца, ужо неаднаразова разьмяшчалася на ягонай старонцы гутарак. --Jauhienij 00:28, 19 студзеня 2012 (FET)
- Намагаліся шматразова, безадказна. У іншым разьдзеле бы ўжо прыраўналі ўнёсак да вандалізму і выдалілі, а мо’ і карыстальніка забанілі, і разам зь ім усю падсетку. Дарэчы. А калі забаніць падсетку, мусіць жа адлюстравацца паведамленьне, што можна зарэгістравацца? Ці ip-бан дзейнічае і на зарэгістраваных? Мабыць чалавек і зарэгіструецца. — Wizardist г +у 00:32, 19 студзеня 2012 (FET)
- Не, не дзейнічае. Варта у такім прыпадку зрабіць паведамленьне, гл. . Але па-мойму, стварэньне неадфарматаваных артыкулаў гэта не вандалізм і не прычына блякіраваньня. Bocianski 00:51, 19 студзеня 2012 (FET)
- Наколькі мне вядома, дзейнічае, калі пры блякаваньні была актывізаваная опцыя «Аўтаматычна блякаваць апошні IP-адрас гэтага ўдзельніка, і ўсіх наступных IP-адрасоў зь якіх ён будзе спрабаваць рэдагаваць» (актыўная па змоўчаньні) або калі пры блякаваньні ip-адраса або дыяпазона блякаваньне не было актывізаванае толькі для ананімных удзельнікаў. Каб такое блякаваньне не распаўсюджвалася на зарэгістраваных удзельнікаў, існуе адмысловая група «Выключэньні з блякаваньняў ІР-адрасоў» (Спэцыяльныя:ListGroupRights). Але магу памыляцца. —zedlik 04:39, 19 студзеня 2012 (FET)
- Ды ну, якое правіла ён парушае? Ніхто ня можа прымусіць рэгістравацца, калі ўдзельнік ня хоча. —zedlik 04:39, 19 студзеня 2012 (FET)
- Не, не дзейнічае. Варта у такім прыпадку зрабіць паведамленьне, гл. . Але па-мойму, стварэньне неадфарматаваных артыкулаў гэта не вандалізм і не прычына блякіраваньня. Bocianski 00:51, 19 студзеня 2012 (FET)
Ды не хвалюйцеся асабліва - я сам сябе забаніў..
І пра ваш раздзел там таксама ёсць :)--Хомелка 15:50, 17 студзеня 2012 (FET)
Пратэст Ангельскамоўнай Вікіпэдыі
рэдагавацьШаноўныя калегі, мабыць вам будзе цікава наступнае паведамленьне:
18 студзеня 2012 а 5 па Грынвічы (а 8 бел.часу) ангельскамоўная вікіпэдыя ў знак пратэсту супраць прапановы закону Stop Online Piracy Act у ЗША, прыпыніць сваю працу на 24 гадзіны.--Lesnas ättling 00:04, 18 студзеня 2012 (FET)
Тэматычныя тыдні й добрыя артыкулы
рэдагаваць- У нашае Вікіпэдыі больш за 40 тысячаў артыкулаў, але толькі 15 ёсьць добрымі, што вельмі ня шмат. Прапаную стварыць праект па добрым артыкулам і раз на месяц ці два месяцы ладзіць добры артыкул. То бок гэта бы паскорыла павелічэньне колькасьці такіх артыкулаў. Акрамя таго, штосьці застапарыўся праект «тэматычны тыдзень», дзякуй спадару Wizardist, што зараз ладзіцца новы тыдзень, мо варта праводзіць «тэматычны тыдзень» у першы тыдзень месяца, то бок у лютым атрымоўваецца з 6 па 12, у сакавіку — з 5 па 11 і гэтак далей? Мо, такім чынам праект не будзе «паміраць» час ад часу, а будзе стала існаваць. --Dymitr 13:15, 18 студзеня 2012 (FET)
- Падтрымліваю ідэю. Мо' гэта крыху ажывіць сытуацыю. --Jauhienij 13:50, 18 студзеня 2012 (FET)
- Было б выдатна, але сам на сам я падрыхтаваць тыдзень ня здольны. — Wizardist г +у 16:27, 18 студзеня 2012 (FET)
- Ну «тэматычны тыдзень» гэта й ёсьць супольная праца, то бок разам і будзем падрыхтоўваць тыдзень. Мяркую, што трэба штомесяц да 25 чысла абіраць тэму, а потым зь першага поўнага тыдня наступнага месяца пачынаць «тэматычны тыдзень». То бок прапаную тыдзень па астраноміі правесьці з 6 па 12 лютага, а потым да 25 лютага абраць тэму на наступны тыдзень, які правесьці з 5 па 11 сакавіка й гэтак далей. На конт добрых артыкулаў пакуль ня вызначыўся з фарматам, але штосьці зь імі рабіць трэба :) --Dymitr 00:03, 19 студзеня 2012 (FET)
- Таксама тэматычныя тыдні можна прысьвяціць слоўнікавым выпускам Беларускай навуковай тэрміналёгіі [4] (калі чатырохтомнік у кагосьці маецца на рукох, каб аформіць назвы няісных артыкулаў). На маю думку, калі ўжо і засяроджвацца на стабах, то варта пісаць альбо ў абсягу агульнаадукацыйнай тэматыцы, альбо ствараць артыкула аўтаматычна. --Jauhienij 00:15, 19 студзеня 2012 (FET)
- Слоўнікі гэтыя пад рукою маю, але гэта што перапісваць іх? ;)--Ruslan Raviaka 00:20, 19 студзеня 2012 (FET)
- Пералічыць базавыя паняцьці ў асобнай галіне ведаў. --Jauhienij 00:24, 19 студзеня 2012 (FET)
- Слоўнікі гэтыя пад рукою маю, але гэта што перапісваць іх? ;)--Ruslan Raviaka 00:20, 19 студзеня 2012 (FET)
У панядзелак пачынаем тыдзень па астраноміі як дамовіліся! --Dymitr 11:21, 3 лютага 2012 (FET)
Пераклад: Category:Houses
рэдагавацьПаважаныя калегі, як лепей перакласьці назву гэтае катэгорыі? Катэгорыя:Дамы, Катэгорыя:Гасподы або інш.? --Jauhienij 15:03, 31 студзеня 2012 (FET)
Вікікрыніцы
рэдагавацьВуху! Беларускі разьдзел Вікікрыніц быў зацьверджаны. Хутка будзе красавацца па адрасе be.wikisource.org. — Wizardist г +у 15:41, 6 лютага 2012 (FET)
Галоўная старонка
рэдагавацьЗьмяніце ўжо хто-небудзь абраны і добры артыкул на галоўнай старонцы. --Jauhienij 01:27, 7 лютага 2012 (FET)
WikiWomenCamp, Argentina, May 2012
рэдагаваць
Hi, I am using google translator. I can not speak Belarusian. I am helping to organise a conference for women involved with Wikimedia Foundation projects. (http://meta.wikimedia.org/wiki/WikiWomenCamp ) If possible, would like a woman from Belarusia to attend. It will be an opportunity to gain leadership skills, and to interact with women from other countries who are trying to help improve Wikimedia in their own countries. In preparation for this conference, we are trying to benchmark the participation rates of women on Wikimedia projects, the places women participate and content related to women from specific countries. We have created a page about Belarusia at http://meta.wikimedia.org/wiki/WikiWomenCamp/FAQ/Perspectives/Belarus. It would be fantastic if people from Algeria could help improve this page, or create a version that is written in Belarusian. Thank you for your help and patience.--22Kartika 17:00, 10 лютага 2012 (FET) |
Прывітанне, я выкарыстоўваю Google Translator. Я не магу казаць беларускай мове. Я дапамагаю арганізаваць канферэнцыю для жанчын, звязаныя з праектамі Wikimedia Foundation. (Http :/ / meta.wikimedia.org / wiki / WikiWomenCamp) Калі магчыма, хацелася б жанчына з З Беларусі ў ім удзел. Будзе магчымасць набыць лідэрскія навыкі, а таксама ўзаемадзейнічаць з жанчынамі з іншых краін, якія спрабуюць палепшыць Вікімэдыя ў іх уласных краінах. У рамках падрыхтоўкі да гэтай канферэнцыі, мы імкнемся для параўнання ўзровень ўдзелу жанчын у праектах Вікімэдыя, месцы жанчыны ўдзельнічаюць і змест, звязанае з жанчынамі з пэўных краін. Мы стварылі старонку аб Беларусі ў http://meta.wikimedia.org/wiki/WikiWomenCamp/FAQ/Perspectives/Belarus. Было б выдатна, калі людзі з Алжыра можа дапамагчы палепшыць гэтую старонку, або стварыць версію, што напісана на беларускай мове. Дзякуй за вашу дапамогу і цярпенне -. ~ ~ ~ ~ |
Артыкулы пра фільмы
рэдагавацьШаноўнае спадарства, пляную ў будучыні ствараць артыкулі пра кіно, у асноўным галіўудзкім, але якім чынам перакладаць назвы кінастужак на іншаземнай мове? Ці існуе які-небудзь беларускамоўны каталёг галіўудзкіх фільмаў? Ці проста перакладаць назвы з расейскай? --Dymitr 21:41, 10 лютага 2012 (FET)
- Мяркую, што лепш не з расейскай, а з мовы арыгіналу. Што да назваў, дык у «Нашай Ніве» былі агляды фільмаў, некаторыя назвы могуць быць там, прынамсі гэта будзе хоць нейкай аўтарытэтнай крыніцай. --Red_Winged_Duck 22:08, 10 лютага 2012 (FET)
- У Нашай Нівы ёсьць крыху: http://nn.by/index.php?c=ar&i=6077 — Wizardist г +у 16:55, 12 лютага 2012 (FET)
- Дзякую! Добрая спасылка. --Dymitr 16:59, 12 лютага 2012 (FET)
MediaWiki 1.19
рэдагаваць(Apologies if this message isn't in your language.) The Wikimedia Foundation is planning to upgrade MediaWiki (the software powering this wiki) to its latest version this month. You can help to test it before it is enabled, to avoid disruption and breakage. More information is available in the full announcement. Thank you for your understanding.
Guillaume Paumier, via the Global message delivery system (wrong page? You can fix it.). 16:27, 12 лютага 2012 (FET)
Ці ведаеце вы...
рэдагавацьАдміністратары абнавіце шаблён на галоўнай старонцы, у абмеркаваньні шаблёну я пакінуў сьпіс цікавасьцяў на тыдзень, выяву вазьміце ў артыкуле Мэт’ю Гопкінз (выяву паляўнічага). --Dymitr 13:14, 13 лютага 2012 (FET)
- Адміністратарам для гэтага быць не патрэбна. Існуе шаблён {{Ці ведаеце вы}}, яго можа абнавіць кожны, але патрэбна прытрымлівацца існага сынтаксісу, каб не зламаць Галоўную старонку. :) — Wizardist г +у 14:10, 13 лютага 2012 (FET)
- Дзякую. --Dymitr 14:34, 13 лютага 2012 (FET)
Stypendia Stowarzyszenia Wikimedia Polska na Wikimanię 2012
рэдагавацьНа польскае вікі паказалася аб'ява пра стыпэндыяў на Вікіманію. Больш інфармацыі: [5] . Bocianski 22:30, 16 лютага 2012 (FET)
Кандыдатура адміністратара
рэдагавацьЗ прычыны працяглай адсутнасьці адразу двух адміністратараў высоўваю сваю кандыдатуру. У заяўцы ёсьць спасылка на папярэдняе галасаваньне. — Wizardist г +у 20:59, 22 лютага 2012 (FET)
Патрэбная дапамога
рэдагавацьПа асабістых прычынах ня маю магчымасьці выконваць абавязкі адміністратара і бюракрата. Падаў адпеведны запыт.
Адпаведна праекту неабходна мець бюракрата для перайменаваньня рахункаў і наданьня статусу робата. Мяркую, што найлепшымі кандыдатурамі будуць Удзельнік:Zedlik Удзельнік:Red Winged Duck.
Таксама будзе патрэбная дапамога на translatewiki з праверкай правапісу і пасьлядоўнасьці тэрміналёгіі ў перакладах. На жаль, іншыя перакладчыкі актыўныя там амаль не зьвяртаюць на гэта ўвагі.
EugeneZelenko 19:56, 27 лютага 2012 (FET)
- Шкада. :( Спадзяюся справы наладзяцца і тады будзем радыя ізноў бачыць у праекце. --Red_Winged_Duck 20:33, 27 лютага 2012 (FET)
- Шкада, што не атрымлімліваецца паўнавартасна ўдзельнічаць. Лічу EugeneZelenko адной з знакавых фігураў у гісторыі беларускай Вікіпэдыі, у каго я шмат чаму навучыўся і шмат што зразумеў. Было вельмі прыемна супрацоўнічаць, дзякуй за шматгадовую працу! Спадзяюся, што абставіны зьменяцца і будзе нагода вярнуцца.
- Што тычыцца паўнамоцтваў бюракрата, я гатовы бяспрэчна падтрымаць кандыдатуру Удзельнік:Red Winged Duck, бо на цяперашні момант лічу яго нашмат больш удалым кандадатам за мяне. —zedlik 20:40, 27 лютага 2012 (FET)
- Гісторыя гэтага падзела адыходзіць на нашых вачах. Калі так мусіць быць, дзякую за супольную шматгадовую працу й асабіста атрыманую дапамогу ў шматлікіх справах. Bocianski 23:04, 27 лютага 2012 (FET)
- Узьнікае тая ж думка, што і ў Бацянскага — першапраходцы сыходзяць, што сумна. Спадзяюся, тваю тытанічную працу па пераглядзе перакладаў у translatewiki вазьму на сябе. — Wizardist г +у 18:19, 28 лютага 2012 (FET)
Зьмена крытэрыяў дапушчальнасьці ўдзелу ў выбарах адміністратараў
рэдагавацьЗапрашаю да ўдзелу ў фармулёўцы галасаваньня. Усе папраўкі граматычныя й стылістычныя вітаюцца. Чакаю таксама прапазыцыі да кшталту крытэрыяў. Прапаную прыняць удзел у абмеркаваньні. Bocianski 23:14, 28 лютага 2012 (FET)
Кандыдат на ролю бюракрата
рэдагавацьЗапарашаю выказаць свае меркаваньні на адпаведнай старонцы пра маю кандыдатуру на ролю бюракрата ў беларускай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 15:26, 7 сакавіка 2012 (FET)
Цяжкасьці зь перакладам
рэдагавацьЯкім чынам перадаць на беларускую мову францускае прозьвішча Lloris і гішпанска-баскае Llorente? --Dymitr 16:18, 11 сакавіка 2012 (FET)
- З улікам IPA, я бы пісаў у першым выпадку Лярыс [lɔʁis], а ў другім Льярэнтэ, бо там ужо [ʎ]. Пра падваеньне «л» у пачатку слова БКП-2005 нічога ня кажа, таму я бы карыстаўся агульным правілам. --Red_Winged_Duck 12:33, 12 сакавіка 2012 (FET)
- У тым уся справа што прозьвішча не францускага (у сэнсе Лянг д’Эй) паходжаньня. Напрыклад, эльзаскае прозьвішча Berger некаторыя (і толькі некаторыя!) французы няслушна вымаўляюць «Бержэ», а слушна «Бэрге́р», таксама аксітанскі дэпартамэнт Лёт, а ня Лё. А наконт Лярысу паглядзіце ў ангельскім [6], альбо ў расейскім разьдзеле, там ёсьць транскрыпцыя.--Lesnas ättling (гутаркі) 23:29, 12 сакавіка 2012 (FET)
- Што да гішпанскага, то схільны да таго ж меркаваньня, што ў Red_Winged_Duck, па-баскаўску здаецца мусіць быць так сама. — Wizardist г +у 15:42, 12 сакавіка 2012 (FET)
- З майго боку, магу пацьвердзіць што і наконт францускай спадар Red_Winged_Duck мае рацыю (прозьвішча, канешне, не фр. паходжаньня, але калі яго мае француз, то будзе менавіта Лярыс). А вось Валянсіен варта перанесьці ў Валянсьен — бо «і» там такое ж кароткае як і ў Ляр’ен ды Ам’ен (у мяне пакуль няма часу на гэта).--Lesnas ättling (гутаркі) 16:53, 12 сакавіка 2012 (FET)
- Зроблена. Дарэчы, варта праставіць спасылкі на артыкул, каб ён ня быў ізаляваным. :) — Wizardist г +у 17:34, 12 сакавіка 2012 (FET)
- З майго боку, магу пацьвердзіць што і наконт францускай спадар Red_Winged_Duck мае рацыю (прозьвішча, канешне, не фр. паходжаньня, але калі яго мае француз, то будзе менавіта Лярыс). А вось Валянсіен варта перанесьці ў Валянсьен — бо «і» там такое ж кароткае як і ў Ляр’ен ды Ам’ен (у мяне пакуль няма часу на гэта).--Lesnas ättling (гутаркі) 16:53, 12 сакавіка 2012 (FET)
Дзякуй усім за дапамогу! Але што тычыцца Валянсьена, ці не падпадае ён пад правіла да якога адносіцца Сіён (БКП 18:51)? Але можа я памыляюся. --Dymitr 20:28, 12 сакавіка 2012 (FET)
- Мяркую, што не падпадае. Як я ўжо заўважыў, тут тое самае правіла як і Ляр’ен і Ам’ен --Lesnas ättling (гутаркі) 23:34, 12 сакавіка 2012 (FET)
Вынік конкурсу па стипениям на Викиманию
рэдагавацьСтыпендыі ад грамадства Вікімэдыя Пл размеркаваны. Ency (гутаркі) 03:22, 14 сакавіка 2012 (FET)
Вікікрыніцы
рэдагавацьСтвораныя! Але, калі ласка, пакуль ня варта нічога чапаць, зусім. Дачакаемся, пакуль усё будзе перанесена і наладжана. — Wizardist г +у 23:35, 27 сакавіка 2012 (FET)
Тоўсты шрыфт
рэдагавацьПрапаную перайменаваць гузік «Тлусты» (шрыфт) у панэлі рэдагаваньня на «Тоўсты». У дачыненьні да адменьніка шрыфта варыянт «тоўсты» ўжываецца ад Тарашкевіча [7], [8] да Крапівы [9], таксама гл. Русско-белорусский словарь. В 2-х т. —Минск, 1982. + абмеркаваньне на by.mova з заўвагаю пвж. сп. Юрася Пацюпы. --Jauhienij (гутаркі) 21:20, 2 красавіка 2012 (FET)
- Падтрымліваю Калі на працягу тыдня ня будзе сур’ёзных пярэчаньняў, выпраўлю ў translatewiki — Wizardist г +у 21:53, 2 красавіка 2012 (FET)
- Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:22, 2 красавіка 2012 (FET)
Шаблён:Ці ведаеце вы
рэдагавацьВерагодна не буду мог у гэтым тыдню абнавіць шаблёну Ці ведаеце вы (артыкулы напісаныя 1-7 красавіка). Прашу дапамогі. Прапазыцыі можна дадаваць на старонцы Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы. Тамака дапаможныя сродкі. Bocianski (гутаркі) 22:29, 4 красавіка 2012 (FET)
Страчаныя зьвесткі пра сэсію
рэдагавацьУвесь час паведамляе: Не атрымалася захаваць Вашую праўку праз тое, што былі страчаныя зьвесткі пра сэсію. Калі ласка, паспрабуйце яшчэ раз. Калі памылка ня зьнікне, паспрабуйце выйсьці з сыстэмы і ўвайсьці ізноў. --Ліцьвін (гутаркі) 19:41, 11 красавіка 2012 (FET)
Суботнік у Вікіпэдыі
рэдагавацьПрымаем пацярпелых :) http://nn.by/index.php?c=ar&i=72226 — Wizardist г +у 23:24, 19 красавіка 2012 (FET)
Назвы раёнаў
рэдагавацьШаноўнае спадарства, калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 23:53, 19 красавіка 2012 (FET)
КНДР
рэдагавацьтрэба дапрацаваць артыкулы аб КНДР(кароткiя)-- Удзельнiк:ДТЧТМ
Вікісустрэча. Вікі любіць славутасьці
рэдагавацьВітаю. Заўтра, 29 красавіка (нядзеля), а 16-й гадзіне ў кавярні Містраль адбудзецца сустрэча для абмеркаваньня арганізацыі конкурсу Вікі любіць славутасьці ў Беларусі. На сустрэчы мяркуецца, што будуць госьці з Будзьма беларусамі! і Znyata. Хто мае думку, што будзе карысным, хай далучаецца. — Wizardist г +у 13:07, 28 красавіка 2012 (FET)
Параўнаньні
рэдагавацьРаней бачыў у інтэрнэце артыкул на рэсурсе па тыпу Вікіпэдыі (а можа гэта была і сама Вікіпэдыя), дзе быў прыведзены сьпіс словаў на разнастайных мовах, параўнаньні тыпу — он-ён-він і г.д. Тамака былі словы на расейскай, беларускай, украінскай і іншых мовах. Можа хто ведае. --Ліцьвін (гутаркі) 19:49, 2 траўня 2012 (FET)
- Падобна, што вы маеце на ўвазе Сьпіс Сўодэша. Напрыклад, такі сьпіс для славянскіх моваў. --Red_Winged_Duck 12:56, 3 траўня 2012 (FET)
Сельсаветы
рэдагавацьКалі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 00:45, 8 траўня 2012 (FET)
900.000
рэдагавацьУ польскае Вікіпэдыі арганізавалі конкурс — можна паспрабаваць стаць аўтарам юбілейнага, 900-тыс. артыкулу (pl:Wikipedia:Zostań autorem hasła nr 900 000 w polskiej Wikipedii!). Адсутнічае ўжо менш за 1.000 артыкулаў. Можа гэта час паспрабаваць напісаць нешта па-польску? Bocianski (гутаркі) 00:29, 1 чэрвеня 2012 (FET)
Update on IPv6
рэдагаваць(Apologies if this message isn't in your language. Please consider translating it, as well as the full version of this announcement on Meta)
The Wikimedia Foundation is planning to do limited testing of IPv6 on June 2-3. If there are not too many problems, we may fully enable IPv6 on World IPv6 day (June 6), and keep it enabled.
What this means for your project:
- At least on June 2-3, 2012, you may see a small number of edits from IPv6 addresses, which are in the form "
2001:0db8:85a3:0000:0000:8a2e:0370:7334
". See e.g. w:en:IPv6 address. These addresses should behave like any other IP address: You can leave messages on their talk pages; you can track their contributions; you can block them. (See the full version of this announcement for notes on range blocks.)
- In the mid term, some user scripts and tools will need to be adapted for IPv6.
- We suspect that IPv6 usage is going to be very low initially, meaning that abuse should be manageable, and we will assist in the monitoring of the situation.
Read the full version of this announcement on how to test the behavior of IPv6 with various tools and how to leave bug reports, and to find a fuller analysis of the implications of the IPv6 migration.
--Erik Möller, VP of Engineering and Product Development, Wikimedia Foundation 03:43, 2 чэрвеня 2012 (FET)
Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)
2011 Picture of the Year competition
рэдагавацьмакедонски • norsk • polski
Dear Wikimedians,
Wikimedia Commons is happy to announce that the 2011 Picture of the Year competition is now open. We are interested in your opinion as to which images qualify to be the Picture of the Year 2011. Any user registered at Commons or a Wikimedia wiki SUL-related to Commons with more than 75 edits before 1 April 2012 (UTC) is welcome to vote and, of course everyone is welcome to view!
Detailed information about the contest can be found at the introductory page.
About 600 of the best of Wikimedia Common's photos, animations, movies and graphics were chosen –by the international Wikimedia Commons community– out of 12 million files during 2011 and are now called Featured Pictures.
From professional animal and plant shots to breathtaking panoramas and skylines, restorations of historically relevant images, images portraying the world's best architecture, maps, emblems, diagrams created with the most modern technology, and impressive human portraits, Commons Features Pictures of all flavors.
For your convenience, we have sorted the images into topic categories.
We regret that you receive this message in English; we intended to use banners to notify you in your native language but there was both, human and technical resistance.
See you on Commons! --Picture of the Year 2011 Committee 21:03, 5 чэрвеня 2012 (FET)
Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)
Рады
рэдагавацьКалі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 22:10, 12 чэрвеня 2012 (FET)
Статус выкарыстаньня мэдыя-файлаў ФК БАТЭ Барысаў
рэдагавацьЗаўважыў, што на афіцыйным сайце ФК БАТЭ разьмешчаны наступны запіс:
При использовании материалов официального сайта футбольного клуба БАТЭ гиперссылка на сайт www.fcbate.by обязательна.
Якім чынам можна выкарыстоўваць матэрыялы з гэтага сайта, пад якой ліцэнзіяй іх прастаўляць, і пампаваць іх на нашую Вікіпэдыю ці ў Команз? --Dymitr 08:22, 2 ліпеня 2012 (FET)
- Іх можна загружаць у нашую Вікіпэдыю толькі згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня, каб загружаць іх згодна з вольнымі ліцэнзіямі адпаведная вольная ліцэнзія мусіць быць яўна пазначаная на сайце. --Red_Winged_Duck 01:33, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Такім чынам, выкарыстоўваць выявы гульцоў будзе магчымым? --Dymitr 07:09, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Гульцоў — не, бо для іх можа быць створаная вольная альтэрнатыва. --Red_Winged_Duck 11:54, 3 ліпеня 2012 (FET)
- Такім чынам, выкарыстоўваць выявы гульцоў будзе магчымым? --Dymitr 07:09, 3 ліпеня 2012 (FET)
Наш інтэрвік з малой літары
рэдагавацьЧаму наш інтэрвік на іншых старонках пішацца з малой літары, тады як іншыя зь вялікай? --Ruslan Raviaka (гутаркі) 13:31, 7 ліпеня 2012 (FET)
- Відаць, абнаўлялі CLDR. Я ў bugzilla паспрабую напісаць. — Wizardist г +у 14:42, 7 ліпеня 2012 (FET)
- Дзякую. --Ruslan Raviaka (гутаркі) 14:46, 7 ліпеня 2012 (FET)
Пакуль нічога не выпраўлена! --Ruslan Raviaka (гутаркі) 22:35, 11 ліпеня 2012 (FET)
45 тысяч
рэдагавацьЦі плянуецца нейкі афіцыйны прэс-рэліз да 45-ці тысячнага артыкула? На жаль я не магу яго падрыхтаваць, бо абмежаваны ў часе і даступнасьці да кампа. --Ruslan Raviaka (гутаркі) 22:37, 11 ліпеня 2012 (FET)
- Трэба пратрымацца да 50 тысяч. Гарачэйшая лічба. :) — Wizardist г +у 00:59, 12 ліпеня 2012 (FET)
- А, гультаі! ;) Які артыкул стаў 45-цітысячнікам? Можа што зраблю. Паглядзіце, школьны правапіс раструбіць пра свае 45-ць праз пару тыдня па ўсім СМІ... гэта ж рэкляма і новыя пісарчукі...--Ruslan Raviaka (гутаркі) 18:24, 12 ліпеня 2012 (FET)
- Чамусьці не захацелі друкаваць у НН. :) Ня любяць тамака клясычнага правапісу :) --Ruslan Raviaka (гутаркі) 16:58, 15 ліпеня 2012 (FET)
- Дык сапраўды, 45 не такая значная лічба, як 50. Калі набярэм 50 тыс, тады НН абавязкова некалькі слупкоў пра гэта напіша. Трэба толькі зрабіць усё магчымае, каб мы дасягнулі гэтай лічбы раней за наркамаўку. Увогуле, можа нейкую аб'яву зрабіць, накшталт "Стань аўтарам 50 000-га артыкулу" (па прыкладу польскай Вікі, калі ў іх было амаль 900 000)?--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 18:52, 15 ліпеня 2012 (FET)
Беларускія імёны
рэдагавацьАртыкулы пра людзей зь імём Дзьмітры лепш ствараць з такім варыянтам ці праз Зьміцер, а то ў нас неяк то так, то гэтак атрымоўваецца. Тое ж тычыцца й Павел — Павал. Што рабіць? Пры тым падкрэсьліваю, што артыкулы пра нашых сучасьнікаў.
- Тут, на маю думку, трэба разьмяркоўваць людзей прынамсі на дзьве катэгорыі: людзей, якія жывуць цяпер, і памерлых пэрсанажаў. Увогуле тут галоўным крытэрам мусіць быць ужывальнасьць пэўнага варыянту ў крыніцах клясычным правапісам (што да цяпер жывучых людзей). — Wizardist г +у 00:49, 14 ліпеня 2012 (FET)
Вылучэньне спасылак на неадназначныя старонкі
рэдагавацьНамераваўся перапісаць з нуля гаджэт для расейскай Вікіпэдыі, які вылучае спасылкі на неадназначнасьці колерам, але, як выглядае, усё працуе і безь зьмяненьняў коду. Адзінае пытаньне: як будуць вылучацца спасылкі. У расейскай Вікіпэдыі яны пакуль вылучаюцца вось так. Прапануйце свае варыянты, або ўхваляйце гэты — і зьявіцца новы гаджэт. — Wizardist г +у 01:36, 14 ліпеня 2012 (FET)
- Добрая прапанова і патрэбная рэч. Можна як у Расейскай. --Ліцьвін (гутаркі) 02:20, 14 ліпеня 2012 (FET)
- Што да стыля, то, зрэшты, кожны можа наладзіць на свой густ. — Wizardist г +у 02:29, 14 ліпеня 2012 (FET)
- Зроблена. Пакуль ня ўключана аўтаматычна ва ўсіх зарэгістраваных удзельнікаў, як у расейскай Вікіпэдыі. Калі хтосьці падаецца гэта разумнай ідэяй (як мне), таксама пішыце. — Wizardist г +у 02:43, 14 ліпеня 2012 (FET)
Падтрымліваю Няхай будзе. Ушчыльненьне інфармацыйнага складніка артыкулам не зашкодзіць. --Jauhienij (гутаркі) 00:19, 15 ліпеня 2012 (FET)
Трансьлітарацыя швэдзкіх назваў
рэдагавацьДобры дзень. Ці ня ведаеце, як у клясычным правапісе рэґлямэнтаваная перадача швэдзкіх уласных назваў? Я маю на ўвазе Gällivare. Цікава даведацца, як трансьлітаруецца гэтае спалучэньне Gä. Ва ўкраінскай і расейскай трансьлітаруецца як ётавае е (ru:Елливаре (коммуна), uk:Єлліваре). У беларускай таксама? Мяне вельмі засмучае гэтае Gä, здаецца, можна адшукаць трансьлітарацыю, якая бліжэй да арыґіналу. Ці гэтае спалучэньне ў швэдзкай вымаўляецца як ётавае е? Усім загадзя дзякую. Глеб Бераставы 06:30, 14 ліпеня 2012 (FET)
- Прывітаньне. Толькі ўбачыў гэтае Вашае пытаньне. Gä, Ge трансьлітаруецца «е», бо гэта «й» + «э» (напрыклад, Еліварэ, Еўлеборг. Таксама й «gö» (ё, як у Ёталянд Götaland), «gy» (ю, як гурт Юленэ Тыдэр Gyllene Tider, альбо ваены дзяяч Юленшэрна Gyllenstierna). Выключэньнем будзе Гётэборг, паколькі ўжо ёсьць традыцыя выкарыстаньня менавіта ў гэткай форме (буйны вядомы горад). Па–швэдзку насамрэч вымаўляецца «Ётэбор'й». Па пытаньнях швэдзкай мовы можаце зьвяртацца да мяне (толькі з заўтрашняга дня я буду адсутнічаць каля 10 дзён). PS: Каб падпісацца аўтаматычна, проста клікніце на сымбаль алоўку з подпісам ў верхнім радку (там дзе розныя сымбалі)--Lesnas ättling (гутаркі) 12:33, 15 ліпеня 2012 (FET)
- Дзякуй. --Глеб Бераставы 19:22, 16 ліпеня 2012 (FET)
Help decide about more than $10 million of Wikimedia donations in the coming year
рэдагаваць(Apologies if this message isn't in your language. Please consider translating it)
Hi,
As many of you are aware, the Wikimedia Board of Trustees recently initiated important changes in the way that money is being distributed within the Wikimedia movement. As part of this, a new community-led "Funds Dissemination Committee" (FDC) is currently being set up. Already in 2012-13, its recommendations will guide the decisions about the distribution of over 10 million US dollars among the Foundation, chapters and other eligible entities.
Now, seven capable, knowledgeable and trustworthy community members are sought to volunteer on the initial Funds Dissemination Committee. It is expected to take up its work in September. In addition, a community member is sought to be the Ombudsperson for the FDC process. If you are interested in joining the committee, read the call for volunteers. Nominations are planned to close on August 15.
--Anasuya Sengupta, Director of Global Learning and Grantmaking, Wikimedia Foundation 22:52, 19 ліпеня 2012 (FET)
Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)
Абраныя артыкулы
рэдагавацьПрапаную усім прагаласаваць і пазбавіць, нарэшце, артыкулы зорачак, да якіх ім яшчэ доўга расці. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 15:28, 20 ліпеня 2012 (FET)
Статус артыкула
рэдагавацьЯ напісаў артыкул Skrillex, ужываючы вольную выяву. Спадзяюся, я нічога не парушыў? Артыкулы пра сьпевакоў можна свабодна пісаць? --Глеб Бераставы 16:23, 28 ліпеня 2012 (FET)
- Вядома! :) Існуе шмат артыкулаў пра музыкаў і музычныя гурты: Muse, Queen, Pink Floyd, Dream Theater, Лявон Вольскі і шмат іншых. У артыкуле Skrillex выкарыстаная вольная выява. Калі тэкст артыкула быў напісаны табою ўласнаруч, то ўсё мусіць быць у парадку. — Wizardist г +у 17:34, 28 ліпеня 2012 (FET)
- Дзякуй. А інфа тая, якая ў агульным доступе ў іншых вікі. --Глеб Бераставы 19:00, 28 ліпеня 2012 (FET)
Жаўнер а не Салдат!!!
рэдагавацьЧаму ўвогуле існуе гэты жудасны артыкул "Салдат"?!
Гэта не па беларуску! Гэта не Тарашкевіца!
Я лічу што трэба пераназваць, лепей гучыць "Жаўнер"!
Альбо гэта Вікіпэдыя на Тарашкевіце, або на трасянцы!
Прабачьце Калі Ласка, але трэба сачыць за чысьцынёй мовы!
Дапамога ў «Вікі любіць славутасьці»
рэдагавацьПрывітаньне ўсім. Хутка будзе афіцыйна аб’яўлена пра конкурс фатаздымкаў «Вікі любіць славутасьці», мэтай якога ў Беларусі зьяўляецца назапашыць як мага болей вольных здымкаў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Гэтых аб’ектаў некалькі тысячаў, хоць асноўная архітэктурная спадчына сканцэнтраваная ў Менску, але выдатныя будынкі і іншыя аб’екты знаходзяцца ў вёсках і іншых гарадах (Горадні, Берасьці, у прыватнасьці). Калі хто-небудзь хоць-як ведае іншыя беларускія гарады і вёскі, і зможа з мапы (пры наяўнасьці адрасоў) ідэнтыфікаваць пэўныя аб’екты, вялікая просьба дапамагчы з вызначэньнем дакладных геаграфічных каардынатаў!
Як рабіць:
- Адчыніць адзін са сьпісаў гісторыка-культурных каштоўнасьцяў (разьбіта па раёнах, Менск непатрэбны, вобласьць Менская патрэбная).
- Адчыніць, напрыклад, Google Maps у тым горадзе (ці вёсцы).
- Прайсьціся па кожным вядомым вам аб’екце (ці які зможаце ідэнтыфікаваць на мапе паводле адрасу) і зрабіць наступныя дзеяньні:
- На мапе ў Google Maps націснуць правай кнопкай мышы па аб’екце.
- Выбраць у мэню What's here?
- Націснуць на зялёную стрэлку, што зьявілася.
- Скапіяваць дзесятковыя каардынаты, выдзеленыя тоўстым шрыфтам.
- Адчыніць старонку рэдагаваньня, там будзе шэраг шаблёнаў
{{Вікі любіць славутасьці/Элемэнт сьпісу}}
. Знайсьці шаблён, які апісвае абраны вамі аб’ект і, калі ў ім няма запоўненага парамэтру каардынаты ці пары парамэтраў шырата і даўгата, то зрабіць наступнае:- Дадаць у шаблён код:
| шырата = | даўгата =
- У шырату запісаць значэньне каардынатаў да коскі, у даўгату — пасьля коскі.
- Дадаць у шаблён код:
Калі ёсьць пытаньні і непаразумёнкі, пытайцеся. Дзякуй! — Wizardist г +у 01:11, 30 ліпеня 2012 (FET)
Беларусізацыя замежных імёнаў і прозвішчаў
рэдагавацьПрапаную прыняць правіла, што імёны і прозвішча асобаў не беларускай нацыянальнасці, якія на іх родных мовах пішуцца не кірылічным алфабэтам, будзем пісаць па-беларуску ў форме як мага больш прыбліжанай да арыгіналу. Bladyniec (гутаркі) 01:23, 6 жніўня 2012 (FET)
Імёны па-бацьку ў Вікіпэдыі - нонсэнс!
рэдагавацьСкажыце на міласьць, хто і навошта завёў тут чыста савецкую (адназначна НЕбеларускую!) традыцыю падаваць у энцыкляпэдычных артыкулах імя па-бацьку чалавека?! Францішак Каралевіч Аляхновіч, Раман Аляксандравіч Скірмунт - для мяне гэткае напісаньне выглядае дзіка, як з пратаколу допыта энкавэдыста! У Заходняй Беларусі такога дзіва ніколі не прымалі ды ў беларускай дыяспары сёньня не прымаюць. Хочаце напісаць пра бацькоў - пішэце НАРМАЛЬНА! Бацька: ..., маці ... з роду... Прапаную ў Вікіпэдыі клясычным правапісам падобную практыку спыніць і забараніць.--Ihar Baranouski (гутаркі) 23:47, 6 жніўня 2012 (FET)
- Пішэце не НАРМАЛЬНА, а НАРМАЛЁВА! Не засьмечвайця расавае мовы хвіна-вугоршчынаю!!! ПАЦАВАЦА (гутаркі) 00:07, 7 жніўня 2012 (FET)
- Усё нармальна. Пісаць «нармалёва» ў навуковым стылі — гэта як наведаць паседжаньне Генэральнай Асамблеі ААН у такіх штоніках, даруйце за параўнаньне. :)
- Ну мы прыйдзем у ААН у такі штоніках, а затое імёнаў па-бацьку ў нас ня будзець. Аўтэнтычна ж!
- Усё нармальна. Пісаць «нармалёва» ў навуковым стылі — гэта як наведаць паседжаньне Генэральнай Асамблеі ААН у такіх штоніках, даруйце за параўнаньне. :)
- Акрамя Заходняй Беларусі і беларускай дыяспары ёсьць яшчэ «кантынэнтальная» Беларусь, у якой імя па-бацьку — гэта відавочная рэч. Але, калі ў крыніцах яўна пазначанае імя па-бацьку, то ня бачу нічога благога, каб паведаміць і пра гэта ў артыкуле. Вядома, калі ў асобы імя па-бацьку ніколі не было, і ў крыніцах нічога няма, то і прыдумляць няма чаго. Час паказвае, што імя па-бацьку ў Беларусі неяк прыжылося (ва ўгоду вам), хаця, у маім прыватным выпадку імя па-бацьку чыста намінальнае і хутчэй мусіла б лічыцца за другое імя (летувіскае імя). — Wizardist г +у 00:48, 7 жніўня 2012 (FET)
- Да таго часу, пакуль назвы артыкулаў пра пэрсаналіі ў беларускіх энцыкляпэдычных даведніках падаюцца з імёнамі па-бацьку, датуль такая традыцыя будзе адбівацца і на Вікіпэдыі. --Jauhienij (гутаркі) 00:53, 7 жніўня 2012 (FET)
- Тады навошта наогул было ствараць беларускі альтэрнатыўны вікі-праект, калі ў інфармацыі тут той самы савок у спосабе мысьленьня?! Як па мне - гэта ёсьць больш важным за ўсякія правапісы (тым больш неўнармаваныя).--Ihar Baranouski (гутаркі) 18:56, 12 жніўня 2012 (FET)
- Вашае меркаваньне павінна пацьвярджацца аўтарытэтнымі крыніцамі. Наагул, першым як што-небудзь пісаць, раю азнаёміцца з старонкай Вікіпэдыя:Пяць слупоў — зводам асноўных правілаў Вікіпэдыі. У мяне закрадаецца думка, што вы не зусім разумееце куды папалі. P.S. Беларускі вікі-праект першапачаткова быў адзіным, «альтэрнатыўным» і «неальтэрнатыўным» ён стаў значна пазьней. --Jauhienij (гутаркі) 19:46, 12 жніўня 2012 (FET)
- Тады навошта наогул было ствараць беларускі альтэрнатыўны вікі-праект, калі ў інфармацыі тут той самы савок у спосабе мысьленьня?! Як па мне - гэта ёсьць больш важным за ўсякія правапісы (тым больш неўнармаваныя).--Ihar Baranouski (гутаркі) 18:56, 12 жніўня 2012 (FET)
Калі Вы ня ведаеце элементарнага што да традыцыі іменаваньня ў беларусаў - вось для неабазнаных спасылка на артыкул мовазнаўцы: І. Крамко. З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА ІМЕНАВАННЯ АСОБЫ
Любы энцыкляпэдычны даведнік ствараецца на аснове ПЭЎНЫХ прынцыпаў. ТУТ жа я бачу ПОЎНУЮ кашу ў артыкулах што да правілаў падачы пэрсаналіяў. ТУТ можна сустрэць ажно чатыры спосабы іменаваньня асобы. У адных - імя + прозьвішча або імя + яшчэ іншае хроснае імя (імёны), у іншых - імя + імя па-бацьку + прозьвішча. І поўны фініш, калі ўблытваюць разам з імем шматлікія іншыя хросныя імёны асобы і спалучаюць з імем па-бацьку! Гэтае глупства трэба проста абавязкова СПЫНЯЦЬ!
Хоць бы яшчэ было нейкае часавае разьмежаваньне што да іменаваньня асобаў, ці паводле веравызнаньня. Вось патлумачце мне, чаму так падаюцца постаці з 16-17 ст.: Васíль Мікала́евіч Ця́пінскі, Фёдар Міхайлавіч ЕЎЛАШОЎСКІ, Іван Фэліксавіч Вельямін-Руцкі, але Леў Сапега, Францішак Скарына' (а не Францішак Лукіч Скарына), Канстанты́н Васі́ль Астро́скі? А асобы з 19 ст. пач. 20 ст.: Ігна́т Мікала́евіч Даніло́віч, Міхаіл Бабро́ўскі, Тамаш Зан, Ян Антоні Чачот, Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч, Канстанцін-Бенядыкт-Станіслаў Піевіч ТЫШКЕВІЧ (да таго ж недарэчна імёны праз злучок!), Вінцэ́нт Канстанці́н Каліно́ўскі, Аляксандр Алаізавіч Лянкевіч, Адам Ганоры Кіркор, Ігнат Іпалітавіч Дамейка, Эліза Ажэшка, Яўстах Тышкевіч, Францішак Бенядзікт Казіміравіч БАГУШЭВІЧ, Казімер Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі, Іван Люцыянавіч Неслухоўскі (з абсалютна чужым для каталікоў імем Іван, а ня Ян!), Алаіза Сьцяпанаўна Пашкевіч... У артыкулах пра заходнебеларускіх дзеячоў: Францішак Каралевіч Аляхновіч, Ігна́т Цярэ́нцьевіч Буйні́цкі, Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч, Язэп Станіслававіч Германовіч, але Адам Станкевіч, Чэслаў Будзька, Вінцэнт Гадлеўскі, Ванда Лявіцкая, Фабіян Акінчыц, Усевалад Кароль...
Можна было б пагадзіцца на прысутнасьць імя па бацьку ў артыкулах пра асобаў расейскага паходжаньня і асобаў, якія жылі за савецкім часам.
- Падтрымліваю. У артыкулах пра гістарычных постацяў каталіцкай веры імя па бацьку дакладна залішняе (варта дадаваць толькія хросныя імёны без усякіх злучкоў), бо яно ў прынцыпе не магло ўжывацца самімі носьбітамі. Што датычыцца праваслаўных і пратэстантаў, то яго можна пакінуць хіба толькі для прадстаўнікоў княскіх родаў і тое наўрад ці варта — крыніца. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:22, 31 жніўня 2012 (FET)
- Ужываньне імя па бацьку на -віч зьявілася толькі ў савецкі час. У Расейскай Імперыі для абсалютнай большасьці людзей (нават большасьці дваранаў) імя па бацьку было на -оў г.з. ня Мікалаевіч, а Мікалаеў, ня Фэліксавіч, а Фэліксаў і г.д. Віч-ылі толькі тытулаваныя роды (князёў, графаў, баронаў) і радзей найбольш заможных дваранаў. А ў часы Рэчы Паспалітай імя па бацьку наогул не ужывалі. Казалі (я-ны) пан(і) Імя + Прозвішча (маглі дадаць - сын (дачка) Імя бацькі). Таму трэба абавязкова ўлічваць калі жыла асоба, якая згадваецца ў артыкуле. -Smal (гутаркі) 11:20, 3 верасьня 2012 (FET)
Вікіфікатар для ўсіх
рэдагавацьЯ мяркую, што Вікіфікатар сасьпеў для таго, каб уключыць яго для ўсіх удзельнікаў, у тым ліку незарэгістраваных. Як грамада лічыць? — Wizardist г +у 22:02, 9 жніўня 2012 (FET)
Як гляджу, ні ўкога гэтая ідэя ня выклікала пярэчаньняў, сёньня падключу Вікіфікатар для ўсіх. Ёсьць ідэя на старонцы рэдагаваньня ўверсе ананімным удзельнікам паказваць паведамленьне пра Вікіфікатар: коратка, што ён робіць, скрыншот, на якім паказаная кнопка Вікіфікатара, і спасылка на апісаньне. — Wizardist г +у 19:54, 15 жніўня 2012 (FET)
Гаворка/мова
рэдагавацьДобры дзень. Зараз я пачаў пісаць артыкулы пра карэльскую мову і яе 4 літаратурныя стандарты — лівікаўскі, паўночнакарэльскі, людзікаўскі і цьвярскі карэльскі. Маё пытаньне вынікае зь цяжкасьці клясыфікацыі гэтых 4 гаворак (каб зразумець маё пытаньне дасканала, раю пачытаць артыкул пра агульную карэльскую мову ў расейскай і ангельскай вэрсіях). Справа заключаецца ў тым, што расейцы маюць на ўвазе адзіную карэльскую мову з 4 гаворкамі без агульнага стандарту (бо існуе 4 літаратурных стандарты паводле гаворак, а агульнага карэльскага надгаворкавага стандарту няма), а ангельцы і ўвогуле заходнія эўрапейцы кажуць аб карэльскай мове, але аб 4 розных карэльскіх мовах. Пытаньне такое: як называць артыкулы ў бел. Вікі? Лівікаўская мова, Людзікаўская мова і г.д. ці Лвікаўская гаворка, Людзікаўская гаворка і г.д. Дзякуй. --Глеб Бераставы 12:43, 15 жніўня 2012 (FET)
More opportunities for you to access free research databases
рэдагавацьThe quest to get editors free access to the sources they need is gaining momentum.
- Credo Reference provides full-text online versions of nearly 1200 published reference works from more than 70 publishers in every major subject, including general and subject dictionaries and encyclopedias. There are 125 full Credo 350 accounts available, with access even to 100 more references works than in Credo's original donation. All you need is a 1-year old account with 1000 edits. Sign up here.
- HighBeam Research has access to over 80 million articles from 6,500 publications including newspapers, magazines, academic journals, newswires, trade magazines and encyclopedias. Thousands of new articles are added daily, and archives date back over 25 years covering a wide range of subjects and industries. There are 250 full access 1-year accounts available. All you need is a 1-year old account with 1000 edits. Sign up here.
- Questia is an online research library for books and journal articles focusing on the humanities and social sciences. Questia has curated titles from over 300 trusted publishers including 77,000 full-text books and 4 million journal, magazine, and newspaper articles, as well as encyclopedia entries. There will soon be 1000 full access 1-year accounts available. All you need is a 1-year old account with 1000 edits. Sign up here.
You might also be interested in the idea to create a central Wikipedia Library where approved editors would have access to all participating resource donors. Add your feedback to the Community Fellowship proposal. Apologies for the English message (translate here). Go sign up :) --Ocaasi (talk) 05:11, 16 жніўня 2012 (FET)
Населеныя пункты з аднолькавай назвай у межах найніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі
рэдагавацьНарод, а як быць, калі ў межах аднаго сельскага савету (іншай найніжэйшай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі) сустракаюцца населеныя пункты з абсалютна аднолькавай назвай? Прыклад — 2 вёскі Алешкавічы ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну. Як разьвязаць неадназначнасьць у сэнсе назвы адпаведных артыкулаў? Адзінае, што іх адрозьнівае — гэта што адзін уваходзіць у ААТ «Агра-Турна», а другі — у ААТ «Відамлянскае». Але ўсе гэтыя ААТ — рэч даволі непастаянная, наколькі разумею. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:49, 16 жніўня 2012 (FET)
- Паводле http://maps.by/searchate адна з гэтых вёсак мае назву Алешкавічы, а другая — Алешкавічы 1. --Red_Winged_Duck 11:29, 16 жніўня 2012 (FET)
- Так, сапраўды. Хаця энц. «Гарады і вёскі Беларусі» том 4, кн. II, і LatLon.org падаюць і адну, і другую як проста Алешкавічы, без нумароў. Відаць, там ужо састарэлая інфармацыя. Дзякую. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:48, 16 жніўня 2012 (FET)
Страніца не сушчэствует
рэдагавацьУ мяне мова інтэрфэйсу беларуская. --Renessaince 18:42, 17 жніўня 2012 (FET)
- Штосьці cannot reproduce. Паведамі, калі ласка, адрас старонкі і код мовы, выстаўлены ў наладах. — Wizardist г +у 20:32, 17 жніўня 2012 (FET)
- Ого, сапраўды праблема толькі на старонцы ВП:Праект:Вікі любіць славутасьці/Сьпісы славутасьцяў/Берасьцейшчына/Пружаншчына. Мова be-tarask, але гэта значэньня ў дадзеным выпадку ня мае. --Renessaince 20:41, 17 жніўня 2012 (FET)
«Вікі любіць славутасьці» / фотаконкурс
рэдагавацьЦі бачылі такое? http://znyata.com/konkursy/wlm-2012.html --Ruslan Raviaka (гутаркі) 22:31, 30 жніўня 2012 (FET)
крыніца —
рэдагавацьПросьба падвесьці вынік па артыкулу "Ігар Случак". --Vasyl` Babych (гутаркі) 22:00, 31 жніўня 2012 (FET)
Уласныя даследванні?
рэдагавацьДалучайцеся да дыскусіі наконт нейтральнасці і маргінальнасці пэўных выказванняў у артыкулах К. Ляхновіча. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 18:03, 3 верасьня 2012 (FET)
Request for Comment: Legal Fees Assistance Program
рэдагавацьI apologize for addressing you in English. I would be grateful if you could translate this message into your language.
The Wikimedia Foundation is conducting a request for comment on a proposed program that could provide legal assistance to users in specific support roles who are named in a legal complaint as a defendant because of those roles. We wanted to be sure that your community was aware of this discussion and would have a chance to participate in that discussion.
If this page is not the best place to publicize this request for comment, please help spread the word to those who may be interested in participating. (If you'd like to help translating the "request for comment", program policy or other pages into your language and don't know how the translation system works, please come by my user talk page at m:User talk:Mdennis (WMF). I'll be happy to assist or to connect you with a volunteer who can assist.)
Thank you! --Mdennis (WMF)04:47, 6 верасьня 2012 (FET)
Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)
Вікіпэдыя ў скайпе
рэдагавацьЦі існуе супольнасьць Вікіпэдыстаў у скайпе? Можа ўжо пара яе заснаваць? Лічу было б зручна. Мой логін stary_jolup --Ruslan Raviaka (гутаркі) 23:57, 7 верасьня 2012 (FET)
- Могу сказать что есть один чат украинских википедистов и несколько чатов русских википедистов. Ссылки на вход в эти чаты и правила участия есть на страницах ВП:СКАЙП в соответствующих вики (укрвики и рувики). Думаю можно создать и группу для белорусск(ой|их) вики. --Base (гутаркі) 11:06, 8 верасьня 2012 (FET)
- Ці трэба ствараць ці не? Калі ласка спадарства выказвайцеся. Ці будзем жыць надалейбез камунікацый? #wikipedia-be-tarask як я разумею цяпер мёртвы? --Ruslan Raviaka (гутаркі) 16:41, 8 верасьня 2012 (FET)
- У Скайпе ўжо існуе наш канал, на жаль, з нулявой чыннасьцю :) Дадаў цябе ў сьпіс удзельнікаў. --Jauhienij (гутаркі) 20:04, 8 верасьня 2012 (FET)
- Ёсьць сьпіс рассылкі Беларускай Вікіпэдыі, на які можна падпісацца тут. Гэта, бадай, лепшы інструмэнт камунікацыі, якому хоць і амаль паўстагодзьдзя, але гэта лепей за скайпачат, бо атрымліваецца зьвязнае абмеркаваньне, а не паток сьвядомасьці, як звычайна бывае. — Wizardist г +у 18:20, 8 верасьня 2012 (FET)
- IRC давно умер, для наших разделов (укр, тарашкевица, в русском лишь изредка кто пишет), активны англоязычные каналы. В рассылке не вижу смысла. Эмейл хуже нежели встроенная возможность говорить прям тут на СО. Да в скайпе бывает много флуда (у нас в украинском канале его больно много) но все же это возможность быстро что то спросить, попросить и т.п. в режиме реального времени. Впринципе флуда можно избежать при граммотной модерации. Упомянулось, что уже есть канал - а можно линк (чтобы его получить пропишите /get uri)?
- Ці трэба ствараць ці не? Калі ласка спадарства выказвайцеся. Ці будзем жыць надалейбез камунікацый? #wikipedia-be-tarask як я разумею цяпер мёртвы? --Ruslan Raviaka (гутаркі) 16:41, 8 верасьня 2012 (FET)
Wikidata is getting close to a first roll-out
рэдагаваць(Apologies if this message isn't in your language.)
As some of you might already have heard Wikimedia Deutschland is working on a new Wikimedia project. It is called m:Wikidata. The goal of Wikidata is to become a central data repository for the Wikipedias, its sister projects and the world. In the future it will hold data like the number of inhabitants of a country, the date of birth of a famous person or the length of a river. These can then be used in all Wikimedia projects and outside of them.
The project is divided into three phases and "we are getting close to roll-out the first phase". The phases are:
- language links in the Wikipedias (making it possible to store the links between the language editions of an article just once in Wikidata instead of in each linked article)
- infoboxes (making it possible to store the data that is currently in infoboxes in one central place and share the data)
- lists (making it possible to create lists and similar things based on queries to Wikidata so they update automatically when new data is added or modified)
It'd be great if you could join us, test the demo version, provide feedback and take part in the development of Wikidata. You can find all the relevant information including an FAQ and sign-up links for our on-wiki newsletter on the Wikidata page on Meta.
For further discussions please use this talk page (if you are uncomfortable writing in English you can also write in your native language there) or point me to the place where your discussion is happening so I can answer there.
--Lydia Pintscher 16:07, 10 верасьня 2012 (FET)
Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)
Невыкарыстаныя здымкі беларускай спадчыны
рэдагавацьErfgoedBot абнаўляе сьпіс невыкарыстаных здымкаў зь Вікі любіць славутасьці кожны дзень. Іх там шмат! :) — Wizardist г +у 17:55, 10 верасьня 2012 (FET)
Upcoming software changes - please report any problems
рэдагаваць(Apologies if this message isn't in your language. Please consider translating it)
All Wikimedia wikis - including this one - will soon be upgraded with new and possibly disruptive code. This process starts today and finishes on October 24 (see the upgrade schedule & code details).
Please watch for problems with:
- revision diffs
- templates
- CSS and JavaScript pages (like user scripts)
- bots
- PDF export
- images, video, and sound, especially scaling sizes
- the CologneBlue skin
If you notice any problems, please report problems at our defect tracker site. You can test for possible problems at test2.wikipedia.org and mediawiki.org, which have already been updated.
Thanks! With your help we can find problems fast and get them fixed faster.
Sumana Harihareswara, Wikimedia Foundation Engineering Community Manager (talk) 05:42, 16 кастрычніка 2012 (FET)
P.S.: For the regular, smaller MediaWiki updates every two weeks, please watch this schedule.
Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)
Fundraising localization: volunteers from outside the USA needed
рэдагавацьPlease translate for your local community
Hello All,
The Wikimedia Foundation's Fundraising team have begun our 'User Experience' project, with the goal of understanding the donation experience in different countries outside the USA and enhancing the localization of our donation pages. I am searching for volunteers to spend 30 minutes on a Skype chat with me, reviewing their own country's donation pages. It will be done on a 'usability' format (I will ask you to read the text and go through the donation flow) and will be asking your feedback in the meanwhile.
The only pre-requisite is for the volunteer to actually live in the country and to have access to at least one donation method that we offer for that country (mainly credit/debit card, but also real-time banking like IDEAL, E-wallets, etc...) so we can do a live test and see if the donation goes through. All volunteers will be reimbursed of the donations that eventually succeed (and they will be low amounts, like 1-2 dollars)
By helping us you are actually helping thousands of people to support our mission of free knowledge across the world. Please sing up and help us with our 'User Experience' project! :) If you are interested (or know of anyone who could be) please email ppena@wikimedia.org. All countries needed (excepting USA)!
Thanks!
Pats Pena
Global Fundraising Operations Manager, Wikimedia Foundation
Sent using Global message delivery, 19:47, 17 кастрычніка 2012 (FET)
Гарызантальныя сьпісы
рэдагавацьВялікая просьба паўдзельнічаць у абмеркаваньні прапановы пра гарызантальныя сьпісы ў навігацыйных табліцах. — Wizardist г +у 00:32, 20 кастрычніка 2012 (FET)
Wikivoyage па-беларуску
рэдагавацьПрывітаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел у апытаньні--Хомелка (гутаркі) 13:51, 28 кастрычніка 2012 (FET)
Каляровая гама для тэмпературы
рэдагавацьХачу ўзьняць вось якое пытаньне. Наш шаблён {{Кліматычная інфармацыя}} зроблен па аналёгіі з ангельскім і, на мой погляд, утрымлівае вельмі няўдалую каляровую гаму. Яна бедная, вельмі кантрастная і не адпавядае гаме тэмпэратурных мапаў бальшыні мэтэасайтаў:
- http://meteoinfo.by/maps/?type=fact&map=RB_TMAX&date=2012110100&time=18
- http://www.gismeteo.by/map/557/
- http://www.accuweather.com/en/us/national/weather-forecast-maps
- http://www.wetter.de/ («Deutschland Aktuell»).
Калі больш дакладна, у цяперашнім шаблёне гранічныя колеры падобны да агульнага падыходу — гэта чырвоны і цёмна сіні (звычайна халодна-фіялетавы), але пераход паміж гэтымі гранічнымі колерамі выбраны нейкі дзіўны — гэта фактычна толькі адценьні чырвонага, потым ідзе белы колер для 0 градусаў і потым адценьні сіняга, і ўсё. Звычайна ж агульнапрынятым зьяўляецца ўжываць усю каляровую гаму ад цёмна чырвонага для самага гарачага, потым руды, жоўты, зялёны для 0 градусаў, потым сьян, блакітны, сіні і фіялетавы для самага халоднага. Прапаную і нам зрабіць гэтак жа сама, як дарэчы гэта і зроблена ў адпаведным шаблёне расейскай вікі (PS: дакладней, амаль што так). --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 21:19, 2 лістапада 2012 (FET)
- Рацыю маеш. Я зараз гуляюся з HSV, але калі ў цябе ёсьць ідэі, ці ўжо гатовая функцыя пераўтварэньня адвольнага ліку ў колер на вызначаным адрэзку спэктру, то калі ласка — гэта паскорыць паляпшэньне тэмпэратуры, ці прынамсі колераў, што яе выяўляюць. :) — Wizardist г +у 21:57, 2 лістапада 2012 (FET)
- Я пакуль паспрабаваў ручкамі падабраць колеры для кожнага градусу ў дыяпазоне -45..+45: http://dl.dropbox.com/u/20804426/2012-11-03_16h21_05.png. Калі заўвагаў няма, тады магу паспрабаваць у выглядзе формулы выразіць. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 16:31, 3 лістапада 2012 (FET)
- ведаю вось такую праграмульку ColorSchemer Studio - яна акраз падбiрае колеры. яна можа дапамагчы, можна вызначыць межы спэктру--Vaukalaka (гутаркі) 00:07, 8 лістапада 2012 (FET)
- Зялёны зроблены надта хібна, бо зацямненьне і пераход потым адразу да цыяну — ня лепшае выйсьце. Акрамя таго, я асабіста ня браў увесь спэктар, бо пасьля сіняга ідзе фіялет, а пасьля таго ня вельмі зразумелыя колеры (блытаюцца з чырвоным на пачатку). Добра было б напісаць формулу, каб усё гэта само вылічалася, але трэба неяк сьціснуць спэктар у зялёным прамежку (я кажу пра сыстэму HSL). — Wizardist г +у 00:50, 8 лістапада 2012 (FET)
- Дзякуй за параду, сапраўды ColorSchemer Studio была вельмі карыснай у гэтай працы. Вось такі варыянт артымаўся: http://dl.dropbox.com/u/20804426/Palette/var3.html Пераход паміж плюсавымі тэмпературамі і мінусавымі зрабіў гэтым разам больш мяккім, але, на мой погляд, больш рэзкі пераход мае свае плюсы — больш выразна пазначаецца важная мяжа, пераход з вадкага ў цьвёрды стан для вады. Лінейнай формулы не атрымліваецца, падбіраў больш пасуючыя колеры для дзясяткаў і потым вызначаў неабходны крок для кожнага складніку. У адным дыяпазоне атрымліваўся малы крок для Hue і вялікі для Saturate/Brightness, у іншым — наадварот. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:59, 9 лістапада 2012 (FET)
- Вось гэты варыянт мне асабіста падабаецца. Але я меркаваў, што Saturate і Brightness/Lightness будуць нязьменнымі, а паводле нейкай залежнасьці будзе зьмяняцца толькі Хйу. Усё ж, думаю, можна пачаць з падобнай раскаляроўкі. — Wizardist г +у 00:25, 9 лістапада 2012 (FET)
- Яшчэ троху «пагуляўся», атрымалася вось што: http://dl.dropbox.com/u/20804426/Palette/var4.html. Гэты варыянт мае больш лінейны характар. Brightness/Lightness нязьменныя на ўсім дыяпазоне. Saturate зьмяняецца на дыяпазоне +10°..-10°, спачатку ў меншыя значэньні пры набліжэньні да 0, каб зрабіць колеры больш блеклымі, потым ізноў павялічваюцца да першапачатковага значэньня, у іншых дыяпазонах нязьменная велічыня. Hue зьмяняецца лінейна але ў розных дыяпазонах на розны крок і часам крок ня цэлы (напрыклад «2,3,2,3...» ці «4,5,4,5...»). Як табе? --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:59, 9 лістапада 2012 (FET)
- Вось гэты варыянт мне асабіста падабаецца. Але я меркаваў, што Saturate і Brightness/Lightness будуць нязьменнымі, а паводле нейкай залежнасьці будзе зьмяняцца толькі Хйу. Усё ж, думаю, можна пачаць з падобнай раскаляроўкі. — Wizardist г +у 00:25, 9 лістапада 2012 (FET)
- Дзякуй за параду, сапраўды ColorSchemer Studio была вельмі карыснай у гэтай працы. Вось такі варыянт артымаўся: http://dl.dropbox.com/u/20804426/Palette/var3.html Пераход паміж плюсавымі тэмпературамі і мінусавымі зрабіў гэтым разам больш мяккім, але, на мой погляд, больш рэзкі пераход мае свае плюсы — больш выразна пазначаецца важная мяжа, пераход з вадкага ў цьвёрды стан для вады. Лінейнай формулы не атрымліваецца, падбіраў больш пасуючыя колеры для дзясяткаў і потым вызначаў неабходны крок для кожнага складніку. У адным дыяпазоне атрымліваўся малы крок для Hue і вялікі для Saturate/Brightness, у іншым — наадварот. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:59, 9 лістапада 2012 (FET)
- Я пакуль паспрабаваў ручкамі падабраць колеры для кожнага градусу ў дыяпазоне -45..+45: http://dl.dropbox.com/u/20804426/2012-11-03_16h21_05.png. Калі заўвагаў няма, тады магу паспрабаваць у выглядзе формулы выразіць. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 16:31, 3 лістапада 2012 (FET)
Перад галасаваньнем заклікаю супольнасьць прыняць удзел у абмеркаваньні. Чакаю вашых прапановаў і ўдакладненьняў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:20, 17 лістапада 2012 (FET)
Апошні тэматычны тыдзень
рэдагаваць…у гэтым року. Спадарства, запрашаю далучыцца да правядзеньня тэматычнага тыдню тройкі. Спадзяюся, што тэма ўнікальная і даволі цікавая, таму што ахоплівае абсалютна розныя галіны ведаў. Такім чынам, кожны ахвотны можа знайсьці для сябе падыходзячую тэматыку для напісаньня. Вядома ж, прапановы і дапаўненьні прымаюцца, пакуль тыдзень яшчэ не пачаўся (дата пачатку — глядзіце першую выяву на старонцы тыдню. ) Таксама выслухаю прапановы што да яго працягласьці: дэкада/два тыдні/месяц? --Renessaince 00:43, 20 лістапада 2012 (FET)
- Doom 3, Зорныя войны 3, Fallout 3, Halo 3, Зямля (дарэчы!) — смаката. Чакаю на стартавы сыгнал! :) — Wizardist г +у 08:59, 20 лістапада 2012 (FET)
- Дык а Зямля ж, здаецца, неблагі артыкул.
- Трэба апавясьціць нейкім чынам яшчэ ўдзельнікаў, якія, магчыма, на форум не зазіраюць. --Renessaince 09:45, 20 лістапада 2012 (FET)
- І пазначыць тут, а таксама на галоўнай старонцы, тэрміны (дарэчы, я за тое, каб не абмяжоўвацца адным тыднем: напрыклад, два тыдні, быў бы аптымальны варыянт)--Lesnas ättling (гутаркі) 13:18, 20 лістапада 2012 (FET)
- Калі не памыляюся, дык абвестка будзе ня толькі на галоўнай старонцы, а таксама і банэр у апошніх зьмяненьнях. Дата стане вядомая цягам бліжэйшых дзён, а працягласьць два тыдні можа й малавата, але далей актыўнасьць спадае, як паказвае практыка. --Renessaince 13:46, 20 лістапада 2012 (FET)
- Для гэтай тэмы трэба тры тыдні. :) --Red_Winged_Duck 13:59, 20 лістапада 2012 (FET)
- Добра тэма. Згодны наконт трох тыдняў. Liashko (гутаркі) 14:29, 20 лістапада 2012 (FET)
- Сапраўды, як я не здагадаўся наконт трох тыдняў. Добра, цяпер задача стаіць у тым, каб падрыхтаваць абвестку з запрашэньнем на галоўную старонку і знайсьці выяву для банэра. Тады можна будзе пачынаць. --Renessaince 15:19, 20 лістапада 2012 (FET)
- Добра тэма. Згодны наконт трох тыдняў. Liashko (гутаркі) 14:29, 20 лістапада 2012 (FET)
- Для гэтай тэмы трэба тры тыдні. :) --Red_Winged_Duck 13:59, 20 лістапада 2012 (FET)
- Калі не памыляюся, дык абвестка будзе ня толькі на галоўнай старонцы, а таксама і банэр у апошніх зьмяненьнях. Дата стане вядомая цягам бліжэйшых дзён, а працягласьць два тыдні можа й малавата, але далей актыўнасьць спадае, як паказвае практыка. --Renessaince 13:46, 20 лістапада 2012 (FET)
- І пазначыць тут, а таксама на галоўнай старонцы, тэрміны (дарэчы, я за тое, каб не абмяжоўвацца адным тыднем: напрыклад, два тыдні, быў бы аптымальны варыянт)--Lesnas ättling (гутаркі) 13:18, 20 лістапада 2012 (FET)
- Выдатная тэма. Вось яшчэ некалькі прапановаў:
Кіно:
- Людзі ў чорным 3
- Вельмі страшнае кіно 3
- Пульс 3: Уварваньне
Кампутарныя гульні:
- У тыле ворагу. Дывэрсанты 3
- Hearts of iron 3
- Call of Duty: Modern Warfare 3
Літаратура:
- Мэтро 2033 --V. Šelechaŭ 11:36, 20 лістапада 2012 (FET)
- Калі ласка, калі маеце магчымасьць, дадайце гэта ў сьпіс на стварэньне. --Renessaince 12:04, 20 лістапада 2012 (FET)
Спадарства, тыдзень пачнем заўтра. Скончыцца ён праз III тыдні, у III дзень тыдню. Ну і спадзяюся, што артыкулаў будзе створана болей за III. Посьпехаў! --Renessaince 10:24, 21 лістапада 2012 (FET)
Запрашаю ўзяць удзел у галасаваньні «Беларускія імёны». --Ліцьвін (гутаркі) 19:15, 26 лістапада 2012 (FET)
Сканчэньне падтрымкі старога Вікіфікатара
рэдагавацьПраз два тыдні я пляную цалкам выключыць стары Вікіфікатар зь ліку гаджэтаў. Каб працягнуць карыстацца Вікіфікатарам (новай вэрсіяй, працоўны стан якой падтрымліваецца), трэба зайсьці ў Налады ў сэкцыю «Гаджэты», прыбраць птушку з пункту «Вікіфікатар» (які выдзелены шэрым колерам і мае прыпіску «не падтрымліваецца»), і выбраць іншы «Вікіфікатар». Пры гэтым, пры карыстаньні старым Вікіфікатарам кожны раз у часе рэдагаваньня будзе выкідвацца паведамленьне пра абнаўленьне.
Дзякуй за ўвагу. — Wizardist г +у 17:38, 29 лістапада 2012 (FET)
Стары Вікіфікатар больш не працуе. Пакуль будзе паведамленьне з папярэджаньнем, крыху пазьней будзе прыбраны са сьпісу гаджэтаў у наладах. — Wizardist г +у 03:22, 19 сьнежня 2012 (FET)
Стары Вікіфікатар цалкам выдалены. — Wizardist г +у 22:50, 27 сьнежня 2012 (FET)
Пераможцы «Вікі любіць славутасьці — 2012» у Беларусі
рэдагаваць«Тарашкевіца» і «наркамаўка»
рэдагавацьВечарына «Ліцьвінскага клюбу» 5 сьнежня а 19:00 прысьвечаная тэме „«тарашкевіца» і «наркамаўка»: да 120-годзьдзя Браніслава Тарашкевіча“.
Будзе магчымасьць абмеркаваць пытаньні:
- Гісторыя «Беларускай граматыкі» Браніслава Тарашкевіча (1918);
- Рэформы беларускага правапісу ў XX і пачатку XXI стагодзьдзяў;
- «Тарашкевіца» і «наркамаўка»: хто пераможа?
Болей. --Renessaince 10:53, 4 сьнежня 2012 (FET)
Drupal злёт. Вікіпедыі
рэдагавацьПрывет,
Зараз займаюся арганізацыяй Drupal-злёта (15-16 снежня) - http://drupal-sliot.by/about_bel Тут збяруцца вэб-распрацоўшчыкі і сацыяльныя актывісты. Таксама будзем падымаць пытанні альтэрнатыўных ліцэнзіяў і адкрытых дадзеных, наогул, развіцця open source супольнасцяў.
Было б добра праграму мерапрыемства узбагаціць Вікіпедыяй. Напрыклад, паслухаць даклад (абмеркаванне), як адбываецца праца ў найбольш буйным опен сорс праекце Беларусі. Якія выклікі, адказы на іх. Карацей пра усё, што тычыцца актывізма ў галіне Вікіпедыі і адкрытых праектаў. Чаму? Друпал - таксама опен сорс супольнасць.
Ёсць таксама другая нагода, гэта 10 год Creative Commons (http://creativecommons.org/weblog/entry/34254).
Магчыма хто-небудзь з актывістаў вашай каманды гатовы прыйсці на злёт і распавесці? Запрашаю!
З павагай, Mr. Zabej (гутаркі) 14:10, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Вітаю. Нажаль, з Drupal не выдавалася папрацаваць, але зь вялікім задавальненьнем распавёў бы, якім чынам дасягнуты такі ўзровень інтэрнацыяналізацыі ў MediaWiki (і Вікіпэдыі, самым буйным праекце, які выкарыстоўвае гэты рухавік), якія ёсьць моманты ў інтэрнацыяналізацыі апраграмаваньня пад беларускую мову і г. д. Таксама магу паўдзельнічаць у дыскусіях, што да аўтарскага права (а менавіта вольных ліцэнзіяў, такіх як Creative Commons). — Wizardist г +у 14:39, 5 сьнежня 2012 (FET)
- Гэта было б выдатна раскрыць такую тэму. Мы можам пакамунікаваць па фармату даклада, напрыклад, праз скайп, ці які іншы мэсэнджэр? У гэтым блоку ведаць друпал не абавязкова) Наша мэта - 1.пашырыць цікаваць наведвальнікаў да адкрытых праектаў і 2.саміх друпалераў - да іншых супольнасцяў. Мой скайп: fannrmus Mr. Zabej (гутаркі) 14:57, 5 сьнежня 2012 (FET)
Сартаваньне табліцаў
рэдагавацьЦяпер сартаваньне табліцаў адбываецца паводле парадку ў беларускім альфабэце: літары ё, і, ў знаходзяцца там, дзе трэба. Пытаньне: пры альфабэтным пераліку літары у і ў маюць аднолькавую вагу. Пры сартаваньні табліцы ў адваротным напрамку ідзе спачатку у, потым ў. Ці варта і ў надаць асобную вагу? — Wizardist г +у 02:44, 19 сьнежня 2012 (FET)
Гаджэты
рэдагавацьПераразьмеркаваў сьпіс гаджэтаў на старонцы наладаў, а таксама дадаў тры новыя гаджэты:
- Панэль шаблёнаў — насамрэч пакуль не панэль, але дазваляе дадаваць у артыкул код пэўнага шаблёну (пакуль працуе для шаблёнаў {{Навігацыйная табліца}}, {{Сузор’е}}, {{Спасылка}}).
- Згортваньне/разгортваньне навігацыйных табліцаў падвойным пстрыкам.
- Выплыўныя зноскі, на якія ня трэба ціснуць, каб потым паглядзець: можна проста накіраваць на іх мыш і не скакаць. (скапіявана з Ангельскай Вікіпэдыі)