Вікіпэдыя:Беларускія імёны
На гэтай старонцы знаходзіцца адхіленая прапанова правіла ці рэкамэндацыі Вікіпэдыі. Калі вы жадаеце высунуць гэтую прапанову ізноў, напішыце аб гэтым у адпаведны форум. |
Мовы сьвету ўзаемадзейнічаюць і ўзаемадапаўняюць адна адну. У сувязі з гэтым некаторыя словы запазычваюцца, а некаторыя тутэйшыя нават замяняюцца на іншаземныя. Апошняя тэндэнцыя даволі істотна закранула асвоеныя беларускія імёны, якія ўсё часьцей перакладаюцца зь іншай мовы прама, ня ўлічваючы пры гэтым наяўнасьці адпаведных беларускіх уласных найменьняў. Гэтае правіла распрацавана з мэтай зьвесьці ўсе неадназначныя беларускія імёны ў адзіны сьпіс і, тым самым, у далейшым пазьбегнуць дадатковых абмеркаваньняў.
Згодна з правілам, у назвах артыкулаў пра асобаў неабходна выкарыстоўваць асноўныя імёны, ва ўсіх астатніх выпадках — пажадана.
Прыклады
рэдагавацьАсноўныя | Варыятыўныя | На расейскай мове |
---|---|---|
Анатоль[1][2][3] | Анатолий | |
Антон[1][2][3], Антоні[1][2], Антось[1][2][3] | Антоний | |
Апанас[2][3], Панас[2][3] | Афанасий | |
Аркадзь[1][2][3] | Аркадий | |
Арсенці[1], Арсен[2], Арсень[1][2][3] | Арсентий | |
Валеры[1], Валер[1][2][3] | Валерий | |
Вікенці[1], Вінцук[1][2][3] | Викентий | |
Базыль[1][2][3], Васіль[1][2][3] | Василий | |
Віталь[1][2][3] | Виталий | |
Ганна[1][2][3] | Анна | |
Генадзь[1][2][3] | Генадий | |
Георг[1], Георгі[1] | Георгий | |
Дзьмітры[1], Зьміцер[1][3] | Дмитрий | |
Ігнат[1][2][3], Ігнаці[1] | Игнатий | |
Кандрат[1][2][3] | Кондратий | |
Лаўрэн[1][2][3], Лаўрэнці[1] | Лаврентий | |
Лявон[1][2][3], Лявонці[1] | Леонтий | |
Настасься[1][2] | Анастасія[4], Наста[4], Настася[4] | Анастасия |
Рыгор[1][2][3] | Григорий | |
Стах[1][3], Яўстах[1][3], Яўстахі[1] | Евстахий | |
Уладзімер[1] | Владимир | |
Юлі[1] | Юлий | |
Юрась[1][2][3], Юры[1] | Юрий | |
Яўген[1][2][3] | Евгений |
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя // Вільня: Audra, 2005. — 159 с.
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка // Васіль Шур, Менск, «Мастацкая літаратура», 1998. ISBN 985-02-0164-9
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч Беларускія імёны. Дапаможнік для маладых бацькоў // Сымон Барыс, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны
- ^ а б в Слоўнік беларускай мовы // «Наша Ніва», 2001