Ляр’ен
Ляр’ен (па-француску: Lorient, па-брэтонску: An Oriant) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Марбіян рэгіёну Брэтань. Насельніцтва 57 961 чалавек (2013).
Ляр’ен | |||||
Lorient | |||||
![]() | |||||
| |||||
Рэгіён: | Брэтань | ||||
Дэпартамэнт: | Марбіян | ||||
Плошча: | 17,48 км² | ||||
Насельніцтва: | 57 961 (2013) | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д. / 47.74667° пн. ш. 3.36472° з. д.Каардынаты: 47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д. / 47.74667° пн. ш. 3.36472° з. д. | ||||
Ляр’ен на мапе Францыі ![]() ![]() Ляр’ен | |||||
![]() | |||||
http://www.lorient.com |
ГісторыяРэдагаваць
Горад Ляр’ен узьнік у першай палове XVII стагодзьдзя ў вусьці ракі Блявэ падчас росквіту гандлю зь Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю разьмяшчаліся ў Порт-Люі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Люі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (франц. Orient — усход). Пасьля 1664 году ў Ляр’ене была пабудавана суднавэрф францускай Ост-Індзкай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам хаўрусьнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбаваньні праводзіліся ў студзені—лютым 1943 году. У сучасным Ляр’ене пераважае архітэктура 1950-х гадоў.
ЭканомікаРэдагаваць
Асноўнае значэньне ў эканоміцы Ляр’ену мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсьць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.
КультураРэдагаваць
Для прыцягненьня турыстаў праводзяцца спартовыя спаборніцтвы на вадзе й штогадовы з 1971 году, агульна-кельцкі фэстываль этнічнай музыкі.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ляр’ен — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |