Вікіпэдыя:Галасаваньні/Беларускія імёны

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынік: Прапанова ня прынятая.

Мовы сьвету ўзаемадзейнічаюць і ўзаемадапаўняюць адна адну. У сувязі з гэтым некаторыя словы запазычваюцца, а некаторыя тутэйшыя нават замяняюцца на іншаземныя. Апошняя тэндэнцыя даволі істотна закранула асвоеныя беларускія імёны, якія ўсё часьцей перакладаюцца зь іншай мовы прама, ня ўлічваючы пры гэтым наяўнасьці адпаведных беларускіх уласных найменьняў. Гэтае правіла распрацавана з мэтай зьвесьці ўсе неадназначныя беларускія імёны ў адзіны сьпіс і, тым самым, у далейшым пазьбегнуць дадатковых абмеркаваньняў.

Згодна з правілам, у назвах артыкулаў пра асобаў неабходна выкарыстоўваць асноўныя імёны, ва ўсіх астатніх выпадках — пажадана.

Больш інфармацыі глядзіце на адпаведнай старонцы.

Галасаваньне

рэдагаваць

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

  1. Падтрымліваю --Ліцьвін (гутаркі) 20:09, 23 лістапада 2012 (FET)
  1. Супраць. Правіла фактычна ўплывае на напісаньне толькі аднаго імя Настасься/Анастасія/Наста/Настася, прычым па незразумелых прычынах аддае перавагу першаму варыянту, хаця астатнія прысутнічаюць у аўтарытэтных крыніцах клясычным правапісам. Акрамя таго пункт 17 БКП-2005 наўпрост вызначае варыятыўнасьць падобнага кшталту імёнаў. --Red_Winged_Duck 00:28, 24 лістапада 2012 (FET)
  2. Супраць. Паводле Red_Winged_Duck і папярэдніх уласных камэнтараў. — Wizardist г 00:32, 24 лістапада 2012 (FET)
  3. Супраць. Цалкам згодны зь меркаваньнем Red_Winged_Duck. Liashko (гутаркі) 17:32, 27 лістапада 2012 (FET)

Нэўтральна

рэдагаваць

Нэўтральна, бо ўсё ж не спэцыялізуюся на мовазнаўстве. Гл.таксама Абмеркаваньне:Анастасія Шпакоўская, п.1.3 --Lesnas ättling (гутаркі) 19:34, 26 лістапада 2012 (FET)

Іншае меркаваньне

рэдагаваць