Еўлеборг (лэн)
Еўлеборг (па-швэдзку: Gävleborgs län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Естрыклянд і Гэльсынглянд, а таксама часткова ў Далярне. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Упсала, Вэстманлянд, Далярна і Вэстэрнорлянд. Адміністрацыйны цэнтар — Еўле.
Еўлеборг | |
па-швэдзку: Gävleborgs län | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Еўле |
Дата ўтварэньня | 1762 |
Ляндсгёўдынг | Пэр Біль |
Насельніцтва (2017) | 285 452 (10-е месца) |
Шчыльнасьць | 15,7 чал./км² |
Плошча | 18 191 км² (7-е месца) |
Шырата | Паўночная 60°46’50 |
Даўгата | Усходняя 16°39’19 |
Лэн Еўлеборг на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-X |
Код аўтам. нумароў | X |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
ГеаграфіяРэдагаваць
Лэн Еўлеборг разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 10 камунаў. На ўсходзе абмываецца Батнічным морам. Насельніцтва лэну складае больш за 285 тыс. чал. (па стане на 30 верасьня 2017).
Найбуйнейшыя гарадыРэдагаваць
Па стане на 2015 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Еўлеборг зьяўляюцца Еўле (74 884 чал.), Сандвікен (24 724 чал.), Гудыксваль (16 081 чал.), Бальнэс (13 716 чал.), Сёдэргамн (12 259 чал.).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Еўлеборг (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў