Абмеркаваньне шаблёну:Навігацыйная табліца

Назва шаблёна

рэдагаваць

Шаблёны мусяць мець назву на беларускай мове. --Red_Winged_Duck 14:25, 22 траўня 2008 (UTC)

Слушна. Перанёс. Просьба для адмінаў - замяніць з дапамогай ботаў спасылкі на гэты шаблён ва ўжо існых табліцах. --Rulezz 15:02, 23 траўня 2008 (UTC)
Зроблена. --EugeneZelenko 15:22, 23 траўня 2008 (UTC)
Дзякуй --Rulezz 16:24, 23 траўня 2008 (UTC)

Яшчэ раз уздымаю пытаньне пра назву шаблёна. Каму зручна заўсёды пры складаньні новых шаблёнаў пісаць "Навігацыйная табліца"? Чаму б не Navbox, ці прынамсі Навтаб? Навошта ўскладняць справы сабе ды іншым? Regards, Wizardist 18:54, 7 лістапада 2009 (UTC)

А чаму вы лічыце, што Navbox, Навтаб (дарэчы, гэта на якой мове?) будзе лепей? Гэты разьдзел на беларускай мове, а не на ангельскай. --EugeneZelenko 19:00, 7 лістапада 2009 (UTC)
Гэта не адмысловыя артыкулы, а службовыя адзінкі. Да таго ж, прыходзіцца некалькі разоў туды-сюды пераскокваць з адной раскладкі да другой. І дзе лягчэй зрабіць памылку: у 'Navbox', ці ў 'Навігацыйная табліца'? — Wizardist 19:29, 7 лістапада 2009 (UTC)
Мяркую, што Ctrl+C з далейшым Ctrl+V (у шаблёне прапісаны адмысловы код для капіяваньня) зь лёгкасьцю вырашаюць усе падобныя праблемы =) --Казімер Ляхновіч 22:18, 7 лістапада 2009 (UTC)
Таксама заўжды капіюю: проста так і хутчэй, і памылак нарабіць складаней. Сэкцыі «Код для капіяваньня» з апісаньняў шаблёнаў звычайна для гэтага і прызначаныя. —zedlik 22:55, 7 лістапада 2009 (UTC)

Дакумэнтацыя "аніякая"

рэдагаваць

Кожная праграма кожны шаблён у той ці іншай меры адпавядае створанай па ім дакумэнтацыі. --Taravyvan Adijene 12:39, 19 верасьня 2008 (UTC)

Назвы парамэтраў

рэдагаваць

Мяркую, што для пасьлядоўнасьці (дый пісьменнасьці) трэба перайменаваць стыль_верх, стыль_ніз і стыль_загалоўка ў стыль_верху, стыль_нізу і стыль_загалоўку адпаведна. --EugeneZelenko 13:59, 19 верасьня 2008 (UTC)

Шырыня поля

рэдагаваць

Заўважыў, што ў пераважнай большасьці Вікіпэдый верхняе поле шаблёна (дзе напісаная назва) крыху вужэйшае за такі ж адпаведнік у тарашк. Вікі. Прапаную трошкі звузіць навігацыйную табліцу, як тут і тут. --Jauhienij 06:51, 11 лістапада 2009 (UTC)

Ты маеш наўвазе cell-padding? Рабі. А вось памеры літараў дакладна трэба памяньшаць - няма аніякага жаданьня глядзець на гэтыя літары 12px... Ва ўсіх шаблёнах трэба памяньшаць. Wizardist 09:23, 11 лістапада 2009 (UTC)
Шчыра кажучы, ня бачу асаблівай неабходнасьці ў гэтым. А памер шрыфту у нас, здаецца, такі ж, як і ў іншамоўных адпаведніках. --Казімер Ляхновіч 11:24, 11 лістапада 2009 (UTC)
Пра які памер тут размова? У афармленьні Monobook увесь тэкст шаблёну апроч загалоўка мае 11px. Зрабіць вышыню загалоўка такой самай, як і пункту шаблёну з аднарадковым зьместам я ў прынцыпе ня супраць (у мяне выйшла 22px). —zedlik 13:22, 11 лістапада 2009 (UTC)

Бачыце розьніцу? Першы шаблён крыху шырэй. Выбачайце, я не валодаю скрыптовымі тэрмінамі. Я прапаную унармаваць кожны шаблён па прыкладу шаблёну Гарады Вялікабрытаніі і інш. Проста крыху звузіць вышыню (як ва ўсіх Вікі). --Jauhienij 14:46, 11 лістапада 2009 (UTC)

Як на мой густ, то загаловак, шырэйшы за аднарадковы пункт, выглядае выразьней ды прыгажэй, бо сэнсава аддзелены ад зьместу. Аднак наш праект — справа калектыўная: як вырашыць большасьць, так і будзе. --Казімер Ляхновіч 15:37, 11 лістапада 2009 (UTC)
А, размова пра групы. Я думаў пра загаловак. Гэтыя шырыні вызначаюцца аўтаматычна браўзэрам каб збалясаваць колькасьць тэксту зьлева-справа і каб усё ўлезла. Калі трэба іх зрабіць аднолькавымі для пэўных шаблёнаў, трэба ў парамэтар «стыль_групаў» упісаць width: 200px; (ці любы іншы лік, які вызначае шырыню) для ўсіх гэтых шаблёнаў. У прынцыпе, у фіксаваньні гэтай шырыні я нічога кепскага ня бачу, толькі трэба падабраць знчэньне шырыні, каб яно добра глядзелася на ўсіх разрозьненьнях манітораў (цяпер гэта робіцца аўтаматычна). Зьменшыць вышыню загалоўку на адзін-два-тры піксэлі можна, але прыклад з Львовам — гэта на мой густ ужо нейкае вычварэньне, адлегласьці між шаблёнамі ўсё ж патрэбныя. —zedlik 00:02, 12 лістапада 2009 (UTC)

Калі шаблёны ідуць запар, то здаюцца дужа вялізнымі, як самі, так і прамежкі паміж імі (як тут) --Jauhienij 15:56, 11 лістапада 2009 (UTC)

Сапраўды, выпадак Нясьвіжу выглядае ня надта зграбна, але нават калі паменшыць памеры шапак і прыбраць прагалы паміж імі — як па мне, прыгажэй усё адно ня будзе. Увогуле, па меры актуалізацыі праблемы плянуецца да ўжываньня рашэньне накшталт гэтага. --Казімер Ляхновіч 16:28, 11 лістапада 2009 (UTC)
Выдатны шаблён. Так будзе значна лепей. Але трапляюцца выпадкі, калі, умоўна кажучы, шырокі шаблён і вузейшы знаходзяцца побач, што, вядома, зусім ня вабіць. --Jauhienij 16:51, 11 лістапада 2009 (UTC)

Мо давайце паменшым шаблён на пэўны тэрмін часу (2-3 дня) і пабачым, як яно будзе выглядаць. Калі большасьці такі памер будзе здавацца нязграбным, вернем зноў у павялічаную шырыню. --Jauhienij 18:46, 12 лістапада 2009 (UTC)

Калі zedlik і Wizardist будуць ня супраць, то я таксама згаджуся, бо для мяне гэта ня надта прынцыповае пытаньне. --Казімер Ляхновіч 19:38, 12 лістапада 2009 (UTC)
Я не зусім разумею, што менавіта прапануецца зьменшыць. Размова ідзе пра левую афарбаваную калёнку з тэкстам «Гарады / Мястэчка / Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню»? —zedlik 21:27, 12 лістапада 2009 (UTC)
Відаць, гэта я спрычыніўся да блытаніны, назваўшы вышыню шырынёй («як на мой густ, то загаловак, шырэйшы за аднарадковы пункт») — даруй, што своечасова не паправіў. Ну а Jauhienij, па ўсім відаць, гаворыць менавіта пра вышыню поля з загалоўкам (парамэтар стыль_загалоўка). --Казімер Ляхновіч 01:23, 13 лістапада 2009 (UTC)
Так, пра стыль_загалоўка. Прабачце за блытаніну.--Jauhienij 04:57, 13 лістапада 2009 (UTC)
Дастаткова зрабіць height: 15px; --Jauhienij 05:03, 13 лістапада 2009 (UTC)
А, дык калі ласка. Але тут справа не ў шаблёне {{Навігацыйная табліца}}, проста ў шаблёне {{Менскі раён}} у полі стыль_загалоўка прапісаны парамэтар «height: 25px;», трэба прыбіраць яго, тады вышыня загалоўка зьменшыцца. І з усіх іншых шаблёнаў, дзе ён ёсьць тады таксама, каб зьмяніць вышыню загалоўка.
Дарэчы, зразумеў, у чым праблема з адлегласьцямі між шаблёнамі. У Firefox яна ўдвая большая, чым у Опэры :) Таму ў мяне ўсё выглядае выдатна і я ня мог зразумець, у чым справа. Трэба, відаць, будзе разьбірацца з крос-браўзэрная сумяшчальнасьцю. —zedlik 11:18, 13 лістапада 2009 (UTC)
А, зараз зразумеў. Дык я нічога не парушу калі пры нагодзе буду прыбіраць height: 25px;? --Jauhienij 11:32, 13 лістапада 2009 (UTC)
Як па мне, дык з гэтым усё добра: што трэба абмеркавалі, зацікаўленыя бакі сваё меркаваньне выказалі, кансэнсус дасягнуты. —zedlik 11:41, 13 лістапада 2009 (UTC)

Пераход да сэмантычна слушных сьпісаў у табліцах

рэдагаваць

Хачу прапанаваць слушнейшы з боку HTML-разьметкі і вэб-сэмантыкі спосаб паданьня сьпісаў у навігацыйных табліцах. Цяпер пункты ў сьпісах адбіваюцца шаблёнам {{*}}. Мая прапанова (якая выцякае зь пераходу enwiki на такі спосаб) у тым, каб у вікіразьметцы сьпісы былі сьпісамі (зорка, пункт, enter). Каб табліца падтрымлівала гэта, у парамэтар кляса_табліцы трэба дадаць значэньне hlist. Адзіны недахоп — тэкставыя і веее-е-е-ельмі старыя браўзэры могуць не зразумець тонкага гумару і выкінуць звычайны вэртыкальны сьпіс. Але адзін з істотных плюсаў: падобныя сьпісы лепш апрацоўваюцца пошукавымі сыстэмамі і іншымі цікавымі штукамі.

Я ўжо дадаў неабходныя зьмены ў MediaWiki:Common.css. Вось прыклад, як гэта выглядае: {{Электрамагнітны спэктар}} — абсалютна ўсе гарызантальныя сьпісы выкананыя апісаным вышэй шляхам.

Сутнасьць пытаньня: ці згодныя вы, каб дадаць hlist у шаблён {{Навігацыйная табліца}} (то бок для ўсіх існуючых наўтабліц)?

P.S. калі трэба, гарызантальныя сьпісы можна выкарыстоўваць і ў інфармацыйных картках і ў любых іншых месцах, якія знаходзяцца ўнутры <table></table>. — Wizardist г 02:57, 19 кастрычніка 2012 (FET)

Хай так. --Ліцьвін (гутаркі) 09:17, 20 кастрычніка 2012 (FET)
Пакуль, здаецца, не працуе як мае быць. --Taravyvan Adijene 07:10, 23 кастрычніка 2012 (FET) Зразумеў памылку, усё добра. --Taravyvan Adijene 07:12, 23 кастрычніка 2012 (FET)

Ну ок. Яшчэ ў іншым месцы людзі адпісваліся за. Пасьля тэсту вынікае, калі дадаць у шаблён клясу, дык нічога кепскага ня будзе, а потым можна паступова выпраўляць. — Wizardist г 15:06, 23 кастрычніка 2012 (FET)

Вярнуцца да старонкі «Навігацыйная табліца».