Юрцэвіч Дзьмітры
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
EugeneZelenko 15:06, 29 сакавіка 2008 (UTC)
Брашура па рэдагаваньню Вікіпэдыі
рэдагавацьБачыла пераклад брашуры па рэдагаванью Вікіпедыі, так разумею, ваш. Жадаю завярстаць, каб потым магчыма было яго друкаваць. Але хочацца, па магчымасці аднавіць яго. Маю на ўвазе, зрабіць не толькі пераклад, а можа дадаць тое, што ужо актуальна ў рэдагаваньні на сёння. Ці цікава вам дапамагчы ў гэтай справе?--Svetit 15:13, 02 сакавіка 2015 (MSK)
Пра шаблёны
рэдагавацьТак і не зразумела, лепш "Час" ці "Храналёгія"? А яшчэ, якая розьніца паміж "Мастацтвам" і "Жывапісам"? Ня ведаю, які куды ставіць =( Julie 10:11, 23 красавіка 2008 (UTC)
- Ну, я выказаў сваё меркаваньне. Думаю лепш «Храналёгія», таму што больш абагульняючы і назва лепш гучыць (на мой погляд). Але ніхто з адмінаў так і не выказаўся, таму канчатковага рашэньня няма.. ІМХО. --yurtsevich 10:33, 23 красавіка 2008 (UTC)
- Ну а наконт другога з пытаньняў, дык розьніца паміж самімі паняцьцямі зразумела, «Жывапіс» — гэта састаўная частка «Мастацтва». Ці ёсьць сэнс рабіць асобныя шаблёны накідаў для кожнага з іх складана сказаць, думаю залежыць ад аб'ёму матэрыялу. Супярэчнасьці пры іх выкарыстоўваньні ня бачу. То бок, калі ў артыкул па жывапісу ўтавяць шаблён накіду па мастацтву - ну і няхай. А вось з «Храналёгіі» і «Часу» мяркую варта пакінуць менавіта адзін з іх.
Заўважыў, што Вам цікава займацца якасьцю артыкулаў... З гэтай нагоды, прапаную Вам весьці разьдзел Вікіпэдыя:Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы — падлічваць вынікі галасаваньняў, весьці архіў, падрыхтоўваць вытрымкі, і вельмі пажадана яшчэ раз правяраць артаграфію ў выбраных артыкулах. --EugeneZelenko 13:53, 25 траўня 2008 (UTC)
- Перш за ўсё, дзякуй за давер... Ну што ж, магу паспрабаваць. Хаця ёсьць пэўныя сумневы і няпэўнасьць. Я — нядаўні ўдзельнік, хаця вопыту ўжо трохі набраўся, але ўсё роўна адчуваю, што гэтага занадта мала. Да таго ж няма яшчэ аўтарытэту перад астатнімі, асабліва тымі, хто ўжо даўно тут.
- З другога боку, сапраўды быў намер (які трошкі ўжо рэалізаваў) арганізаваць унутраную працоўную пляцоўку. На самой справе ў гэтай сфэры шмат прасторы для працы. Шмат якая мэтадалёгія і мэханізмы увогуле не існуюць ці ў пачатковай, не разьвітай форме. Але дагэтуль я ўносіў больш касмэтычныя, а не прынцыповыя праўкі. Напрыклад, у іншых падзелах існуе шэраг правілаў, якім павінны кіравацца ўсе ўдзельнікі, у тым ліку і ў абраньні выбранага артыкула (ці правільна сказаць, што артыкул павінен адпавядаць пэўнаму шэрагу правілаў для абраньня). У нашым падзеле адзінае аформленае (задакумэнтаванае) правіла - Вікіпэдыя:Аўтарскія правы. Такім чынам, каб зрабіць працэс абраньня больш дасканалым і ўзгодненым, трэба ўносіць правілы. Зразумела, іх можна проста перакласьці з рускай і ангельскай моў, не прыдумваць ровар, але, наколькі я зразумеў, новае правіла (а ўжо існуючае правіла дзейнічае толькі ў рамках свайго моўнага падзелу) у любым выпадку трэба правесьці праз працэдуру абмеркаваньня і галасаваньня. Гэтак жа не аформлена ў самастойную галіну і працэдура галасаваньня, што таксама думаю трэба выпраўляць.
- Абагульняючы — маё бачаньне такое, што трэба шмат чаго зьмяняць, паступова зразумела, але ж. Ці ўспрыме суполка пазытыўна мае ініцыятывы? Маю на ўвазе, што менавіта я гэта ініцыюю.
- --yurtsevich 22:13, 25 траўня 2008 (UTC)
- З такім падыходам, безумоўна, прыме. :) Мяркую, што варта пачаць якраз з афармленьня і прыняцьця працэдуры галасаваньня па правілах і іншых прынцыповых пытаньнях. --Red_Winged_Duck 11:35, 26 траўня 2008 (UTC)
Кандыдатура Zedlik
рэдагавацьПрашу прабачэньня, калі заблытаў камэнтарам (меў на ўвазе падтрымку думкі Bocianskaga). Выбары адміністратараў адбываюцца ў Вікіпэдыя:Адміністрацыя. --EugeneZelenko 13:49, 17 верасьня 2008 (UTC)
- Дзякуй за напамін, прагаласаваў. --yurtsevich 14:51, 17 верасьня 2008 (UTC)
А хто мае права ўдзельнічаць у галасаваньні? --Ліцьвін 15:05, 17 верасьня 2008 (UTC)
- Усе ўдзельнікі. Магчыма, акрамя новых (чый унёсак — толькі галасаваньне). --EugeneZelenko 15:17, 17 верасьня 2008 (UTC)
Лепш растлумачу Я раней таксама так лічыў, пакуль… Абмеркаваньне катэгорыі:Вікіпэдыя:Шаблёны:Сьцягі дзяржаваў: «Дзяржаў» — у наркамаўцы, «дзяржаваў» (як і «словаў», «справаў» і г.д.) — клясычным правапісам. (Red_Winged_Duck) --Ліцьвін 21:39, 17 лістапада 2008 (UTC)
- Вось што значыць непісьменнасьць. :) Прыношу выбачэньні. --Юрцэвіч Дзьмітры 21:46, 17 лістапада 2008 (UTC)
Файл:Orda Varatsevichy.jpg
рэдагавацьПрывітаньне. А чаму свабодных файлаў не загружаеце на ВікіСховішча (Wikimedia Commons)? Іншыя вікі таксама б хацелі карыстаць ;) Bocianski 22:02, 16 сьнежня 2008 (UTC)
- Прывітаньне. Выпраўлюся. :) --Юрцэвіч Дзьмітры 22:04, 16 сьнежня 2008 (UTC)
- Зрабіў. Лякальную вэрсію файла трэба будзе выдаліць? --Юрцэвіч Дзьмітры 22:21, 16 сьнежня 2008 (UTC)
- Так. Я дадаткова скапіяваў апісаньне на беларускае мове (мяркую, павінна быць на лякальнае мове абавязкова, не толькі на англійскае). Bocianski 22:21, 16 сьнежня 2008 (UTC)
- А можна на некалькіх мовах апісаньне ўпісваць?... Буду ведаць. Дзякуй! --Юрцэвіч Дзьмітры 08:59, 17 сьнежня 2008 (UTC)
- Так. Я дадаткова скапіяваў апісаньне на беларускае мове (мяркую, павінна быць на лякальнае мове абавязкова, не толькі на англійскае). Bocianski 22:21, 16 сьнежня 2008 (UTC)
- Зрабіў. Лякальную вэрсію файла трэба будзе выдаліць? --Юрцэвіч Дзьмітры 22:21, 16 сьнежня 2008 (UTC)
Самахвалавічы
рэдагавацьЦікавы факт: Як у канцы 19 стагодзьдзя запісалі аўтары Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага..., мясцовыя яўрэі былі ў наўкольлю вядомыя канакрадамі. Не ведаю - варта так напісаць? Не будзе шавіністычным? Гэта цікавы, гумарыстычны факт а жыцьцю ў гэтым раёне, ў польскай напісаў, але там ёсьць поўнае апісаньне з Слоўніка.... Bocianski 20:59, 8 сакавіка 2009 (UTC)
- Думаю больш нэўтральна і тактоўна будзе напісаць «у мясцовага насельніцтва лічыліся за канакрадаў». У любым народзе ёсьць як выдатныя, так і няслаўныя прадстаўнікі, таму, калі гэта праўда, нічога шавіністычнага ў гэтым няма. ІМХО. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:11, 8 сакавіка 2009 (UTC)
- Не маю нічога праціўна. Таму калі жадаеце, дадайце. Спасылка на Слоўнік у польскім аналягу. Bocianski 21:17, 8 сакавіка 2009 (UTC)
- Ага паспрабую гэты і яшчэ якія факты перанесьці з польскага артыкула. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:39, 8 сакавіка 2009 (UTC)
- Можна яшчэ праз рускаю: http://translate.google.pl/?hl=ru&sl=pl&tl=ru, http://o-db.ru/ru/dictionaries.html Bocianski 21:46, 8 сакавіка 2009 (UTC)
- О, з дапамогай гуглаўскага перакладчыка ўжо зьявілася сьвятло ў канцы тунэля :) Дзякуй. Але без дапамогі калегі, які размаўляе па-польску ўсё роўна не даў рады. Калі мы правільна зь ім зразумелі, гэты тэкст на трохі састарэлай польскай, правільна? Некаторыя словы ўсё роўна не зразумелыя. Напрыклад, «Dobra samochwałowickie...» — гэта «Самахвалавіцкая маёмасьць» ці што? Усе наяўныя слоўнікі й перакладчыкі ўпарта даюць «добры», «хороший». --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:07, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Састарэлай? Але гэта я пісаў, я яшчэ жыву :) Можа і састарэлай, можа літаратурнай або праўнай. Слоўнікі слушна так даюць, але ёсьць і іншыя значаньні. Гэта слова ў якасьці назоўніка азначае: 1) маёнтак, маёмасьць земскі, але таксама 2) значны, знакаміты рухомы (Trakt ryski zobowiązywał Rosję do zwrotu zagrabionych dóbr kultury), а нават 3) нематэрыяльны (Do dóbr osobistych zalicza się np. ochronę wizerunku). Bocianski 16:18, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Даруйце, у мяне не было ў галаве пакрыўдзіць :) Я не параўноўваў тэксты і думаў, што ён поўнасьцю узяты з Геаграфічнага слоўніка, які напэўна быў напісаны больш за 100 год назад. Таму былі такія высновы. Да таго ж папяровага слоўніка няма пад рукой, калега хаця й гаворыць па-польску, але не выдатна, ан-ляйн слоўнікі нейкія вельмі бедныя. Дарэчы, я зрабіў нейкі варыянт перакладу, быў бы ўдзячны, калі б паглядзелі ці няма яўных хібаў. Адно ўсё ж адкрытае пытаньне — як правільна перавесьці на беларускую літарацыю «Chaleckich»? Больш знаёмае «Галіцкіх», ці ўсё ж «Халецкіх»? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 17:25, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- У польскай мове і h, і ch. Ёсьць напрыклад 2 азёры: pl:Hańcza (jezioro) i pl:Chańcza (zbiornik wodny). На жаль, не ведаю, як перавесьці на беларускую літарацыю, я вывучаю гэтую мову. Можа быць так, што h -> г, ch -> х (см. артыкул Ганча, які пасылае на польскае Hańcza, трэба запытаць кол. Раса, чаму так напісаў). На пэўна не Галіцкіх. Там "le" "ле". Bocianski 18:22, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Думаю, правільна усё ж сапраўды «Халецкіх». --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:36, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Нікалі я поўнасьцю не бяру, нават калі можна. Bocianski 19:11, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Ну, даруйце ж :) --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:36, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- У польскай мове і h, і ch. Ёсьць напрыклад 2 азёры: pl:Hańcza (jezioro) i pl:Chańcza (zbiornik wodny). На жаль, не ведаю, як перавесьці на беларускую літарацыю, я вывучаю гэтую мову. Можа быць так, што h -> г, ch -> х (см. артыкул Ганча, які пасылае на польскае Hańcza, трэба запытаць кол. Раса, чаму так напісаў). На пэўна не Галіцкіх. Там "le" "ле". Bocianski 18:22, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Даруйце, у мяне не было ў галаве пакрыўдзіць :) Я не параўноўваў тэксты і думаў, што ён поўнасьцю узяты з Геаграфічнага слоўніка, які напэўна быў напісаны больш за 100 год назад. Таму былі такія высновы. Да таго ж папяровага слоўніка няма пад рукой, калега хаця й гаворыць па-польску, але не выдатна, ан-ляйн слоўнікі нейкія вельмі бедныя. Дарэчы, я зрабіў нейкі варыянт перакладу, быў бы ўдзячны, калі б паглядзелі ці няма яўных хібаў. Адно ўсё ж адкрытае пытаньне — як правільна перавесьці на беларускую літарацыю «Chaleckich»? Больш знаёмае «Галіцкіх», ці ўсё ж «Халецкіх»? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 17:25, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Састарэлай? Але гэта я пісаў, я яшчэ жыву :) Можа і састарэлай, можа літаратурнай або праўнай. Слоўнікі слушна так даюць, але ёсьць і іншыя значаньні. Гэта слова ў якасьці назоўніка азначае: 1) маёнтак, маёмасьць земскі, але таксама 2) значны, знакаміты рухомы (Trakt ryski zobowiązywał Rosję do zwrotu zagrabionych dóbr kultury), а нават 3) нематэрыяльны (Do dóbr osobistych zalicza się np. ochronę wizerunku). Bocianski 16:18, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- О, з дапамогай гуглаўскага перакладчыка ўжо зьявілася сьвятло ў канцы тунэля :) Дзякуй. Але без дапамогі калегі, які размаўляе па-польску ўсё роўна не даў рады. Калі мы правільна зь ім зразумелі, гэты тэкст на трохі састарэлай польскай, правільна? Некаторыя словы ўсё роўна не зразумелыя. Напрыклад, «Dobra samochwałowickie...» — гэта «Самахвалавіцкая маёмасьць» ці што? Усе наяўныя слоўнікі й перакладчыкі ўпарта даюць «добры», «хороший». --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:07, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Не маю нічога праціўна. Таму калі жадаеце, дадайце. Спасылка на Слоўнік у польскім аналягу. Bocianski 21:17, 8 сакавіка 2009 (UTC)
Перапрошваю, што ўтручаюся ў гутарку. Са свайго боку магу параіць вось гэты польска-расейскі перакладнік. Параўноўваў яго з гуглаўскім і, здаецца, ён перакладае лепш і карэктней. --Казімер Ляхновіч 17:34, 9 сакавіка 2009 (UTC)
- Сапраўды, значна лепш пераклаў. Дзякуй за спасылку, вазьму яе на
прыкметузацемку. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:36, 9 сакавіка 2009 (UTC)
Варта аформіць файл з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Таксама можна перанесьці ў Commons. --Red_Winged_Duck 10:45, 1 красавіка 2009 (UTC)
- Шаблён дадаў у гэты і іншы падобны файл. Пераносіць у Commons мяркую няма вялікага сэнсу, падумаеш пэрсона. :) --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 20:45, 1 красавіка 2009 (UTC)
- Мяркую, што варта выдаліць выяву, якая не выкарыстоўваецца. Усё ж Вікіпэдыя — не сховішча файлаў. --EugeneZelenko 13:53, 2 красавіка 2009 (UTC)
- Так, канечне. Вы самі зробіце, ці мне пазначыць на выдаленьне? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:30, 2 красавіка 2009 (UTC)
- Зроблена. --EugeneZelenko 13:39, 3 красавіка 2009 (UTC)
- OK. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:50, 3 красавіка 2009 (UTC)
- Зроблена. --EugeneZelenko 13:39, 3 красавіка 2009 (UTC)
- Так, канечне. Вы самі зробіце, ці мне пазначыць на выдаленьне? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:30, 2 красавіка 2009 (UTC)
- Мяркую, што варта выдаліць выяву, якая не выкарыстоўваецца. Усё ж Вікіпэдыя — не сховішча файлаў. --EugeneZelenko 13:53, 2 красавіка 2009 (UTC)
Запрашаю прыняць удзел ў галасаваньні
рэдагавацьВітаю. Вы былі актыўным ўдзельнікам абмеркаваньня на старонцы Абмеркаваньне:Мазыр. Магчыма, Вам будзе цікава прыняць удзел у галасаваньні Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы мест рознымі мовамі. З павагай, --Vasyl` Babych 15:06, 27 верасьня 2009 (UTC)
Гутаркі ўдзельніка:Infoliokrat
рэдагавацьЗразумейце, калі ласка, што не ўсе ўдзельнікі будуць адразу знаць усе правілы Вікіпэдыі. Вам здаецца, што гэта ўсе проста і ясна. Новых ўдзельнікаў трэба навучаць, памагаць ім, але не павучаць іх! Ну, хіба што яны яўна выказваюць злою волю. Але падпісваньне і праглядваньне...Трэба памятаць, што кожны калісьці пачынаў. Bocianski 20:33, 12 лютага 2010 (UTC)
- Дык быццам я так і стараўся рабіць — растлумачыць і паказаць на памылкі. Хіба я «перагнуў кій»? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 07:46, 15 лютага 2010 (UTC)
Карцiць высветлiць ваша меркаванне аб мэтазгоднасцi асобнага артыкулу пра БНФ "Адраджэньне". (КПЗБ, УПА, iншыя шматлiкiя (не iснуючыя ў наш час арганiзацыi) цiкавяць жа тутэйшых наведвальнiкаў). З павагай, былы удзельнiк тых падзей, Infoliokrat 17:34, 16 лютага 2010 (UTC)
Мяркую, што ня варта ствараць перанакіраваньні на няісныя старонкі, бо яны могуць уводзіць у зман, што такія старонкі нібыта ўжо існуюць. Думаю, варта спачатку ствараць старонку, а потым ужо рабіць скарачэньні для яе. --Red_Winged_Duck 15:01, 20 лютага 2010 (UTC)
- Хм... Ну, добра, ня буду. Вы гэтыя не выдаляйце ўжо, я для іх загатоўкі ствару. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:21, 20 лютага 2010 (UTC)
NSWO
рэдагавацьА што, прынятыя нямецкія назвы ў сьвеце? Я й ня ведаў :) Добра. Wizardist г +у 15:55, 7 сакавіка 2010 (UTC)
- Наколькі ведаю, галяндзкія назвы прынятыя за міжнародны стандарт бакоў сьвету. Таму менавіта О (ад гал. «Oost» — «ост»), а ня E (ад анг. «east»). Нямецкія выявы з нямецкімі абрэвіятурамі як раз і адпавядаюць. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:10, 7 сакавіка 2010 (UTC)
Інтэрвікі для катэгорый
рэдагавацьКалі ласка, не забывайцеся дадаваць інтэрвікі пры стварэньні катэгорыяў. --EugeneZelenko 14:11, 8 ліпеня 2010 (UTC)
- Ах, так, даруйце :) --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 14:53, 8 ліпеня 2010 (UTC)
Даўненька мы ўжо не займаліся правіламі. Пераклаў (пакуль часткова) з ангельскай вікі. Запрашаю да далейшых дапрацовак, выпраўленьняў і абмеркаваньня. --Taravyvan Adijene 12:59, 15 кастрычніка 2010 (EEST)
- Вох! Столькі ўсяго ў плянах, а часу не хапае. Хаця, сапраўды, трэба ізноў вярнуцца да гэтай тэмы. Паспрабую знайсьці час. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 15:40, 15 кастрычніка 2010 (EEST)
- Не, мусіць усё ж не атрымаецца бліжэйшым часам. Даруйце. Надышоў такі пэрыяд у жыцьці, калі трэба перш за ўсё ўласнымі справамі заняцца. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:13, 29 кастрычніка 2010 (EEST)
- Добра, там няшмат засталося. Паспрабую як-небудзь даперакладаць. --Taravyvan Adijene 11:35, 29 кастрычніка 2010 (EEST)
- Не, мусіць усё ж не атрымаецца бліжэйшым часам. Даруйце. Надышоў такі пэрыяд у жыцьці, калі трэба перш за ўсё ўласнымі справамі заняцца. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:13, 29 кастрычніка 2010 (EEST)
Шаблёны пра насельніцтва і плошчы
рэдагавацьНа мой погляд, з пункту гледжаньня падтрымкі, лепей было бы зрабіць адзіны шаблён для кожнай мэты, а раён выбіраць з дапамогай парамэтру і mw:Help:Extension:ParserFunctions##switch. Каб было прасьцей выпраўляць зьвесткі пра тое ж насельніцтва :-) --EugeneZelenko 16:56, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Кшталту шаблёну {{Плошча/-ы раёну/-аў Беларусі}} з перадачай у якасьці парамэтру назвы раёну? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:30, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Дакладна так :-) Але варта паглядзець на хуткасьць (з-за вялікай колькасьці варыянтаў). Магчыма абмежавацца раёнамі вобласьці. --EugeneZelenko 17:39, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Ёпрст! :) Шкада марна выдаткаванага часу. Мусіць так будзе сарпаўды лепш. А як праверыць хуткасьць? І якая назва лепш «Плошча раёну...» ці «Плошчы раёнаў...»? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:11, 27 жніўня 2011 (EEST)
- А можа лепш кшталту {{Плошча Берасьцейскай вобласьці}} і калі без парамэтру, тады вяртае плошчу ўсёй вобласьці, а калі з парамэтрам (любы з: Баранавічы/Баранавіцкі/Баранавіцкі раён), тады вяртае плошчу адпаведнага раёну? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:26, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Калі спыняцца на такім варыянце (без пазначэньня слова «раён» у назьве), тады ёсьць маленькі аспэкт, зьвязаны з гарадамі абласнога і рэспубліканскага падпарадкаваньня. Плошча і насельніцтва раёну, у каторым такі геаграфічна зьмешчаны, ня ўтрымлівае яго адпаведна плошчу і насельніцтва. Можа дадаць у шаблён лічбы і для такіх гарадоў? Тады пры пазначэньні ў якасьці парамэтру «Берасьце» шаблён выдаваў бы плошчу/насельніцтва гораду, а пры пазначэньні ў якасьці парамэтру «Берасьцейскі»/«Берасьцейскі раён» — плошчу/насельніцтва раёну. Пры такім варыянце ці пакідаць у якасьці парамэтру назвы цэнтраў раёнаў, каторыя не маюць абласнога/рэспубліканскага падпарадкаваньня? То бок «Камянец»/«Камянецкі»/«Камянецкі раён» — плошча/насельніцтва раёну ўва ўсіх трох варыянтах. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:50, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Цяжка адназначна казаць што лепей :-) Можна і асобныя шаблёны для абласьцей і гарадоў.
- Што тычыцца хуткасьці, варта паглядзець крынічны код для #switch (лінейны пошук ці хэш/мапа) ці паэкспэрымэнтаваць з лякальнай MediaWiki.
- --EugeneZelenko 17:00, 28 жніўня 2011 (EEST)
- Для мяне гэта цяжкавата :) Наконт варыянтаў, я выбраў першы зь іх (са словам «раён» у назьве, менавіта для раёнаў). --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:26, 28 жніўня 2011 (EEST)
- Стала цікава, я паглядзеў код ([1], функцыі switchHook і switchObj): пошук лінейны. Але зь іншага боку, пры лінейным павелічэньні варыянтаў у switch колькасьць магчымых параўнаньняў таксама павялічваецца лінейна, параўнаньне радкоў займае лінейны час, і горшы выпадак зойме толькі ў 6 разоў болей часу (па колькасьці абласьцей), чым горшы выпадак для адной вобласьці. Натуральна, можна зрабіць падлікі часу на лякальным сэрвэры, але калі ўлічыць, што большасьць запытаў усё адно прыпадае на кэш, то, мне здаецца, switch з 100 элемэнтаў заўважным чынам на хуткасьць выкананьня не паўплывае. Хаця гэта тэарэтычныя думкі, можа на практыцы яно будзе іначай. Зь іншага боку, бачыў у іншых разьдзелах шаблёны падліку даўжыні радкоў: там такія ўкладзеныя шаблёны на 12 узроўняў, што нават страшна, як яно ўвогуле ўсё працуе. —zedlik 21:44, 29 жніўня 2011 (EEST)
- Для мяне гэта цяжкавата :) Наконт варыянтаў, я выбраў першы зь іх (са словам «раён» у назьве, менавіта для раёнаў). --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:26, 28 жніўня 2011 (EEST)
- Калі спыняцца на такім варыянце (без пазначэньня слова «раён» у назьве), тады ёсьць маленькі аспэкт, зьвязаны з гарадамі абласнога і рэспубліканскага падпарадкаваньня. Плошча і насельніцтва раёну, у каторым такі геаграфічна зьмешчаны, ня ўтрымлівае яго адпаведна плошчу і насельніцтва. Можа дадаць у шаблён лічбы і для такіх гарадоў? Тады пры пазначэньні ў якасьці парамэтру «Берасьце» шаблён выдаваў бы плошчу/насельніцтва гораду, а пры пазначэньні ў якасьці парамэтру «Берасьцейскі»/«Берасьцейскі раён» — плошчу/насельніцтва раёну. Пры такім варыянце ці пакідаць у якасьці парамэтру назвы цэнтраў раёнаў, каторыя не маюць абласнога/рэспубліканскага падпарадкаваньня? То бок «Камянец»/«Камянецкі»/«Камянецкі раён» — плошча/насельніцтва раёну ўва ўсіх трох варыянтах. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:50, 27 жніўня 2011 (EEST)
- А можа лепш кшталту {{Плошча Берасьцейскай вобласьці}} і калі без парамэтру, тады вяртае плошчу ўсёй вобласьці, а калі з парамэтрам (любы з: Баранавічы/Баранавіцкі/Баранавіцкі раён), тады вяртае плошчу адпаведнага раёну? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:26, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Ёпрст! :) Шкада марна выдаткаванага часу. Мусіць так будзе сарпаўды лепш. А як праверыць хуткасьць? І якая назва лепш «Плошча раёну...» ці «Плошчы раёнаў...»? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:11, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Дакладна так :-) Але варта паглядзець на хуткасьць (з-за вялікай колькасьці варыянтаў). Магчыма абмежавацца раёнамі вобласьці. --EugeneZelenko 17:39, 27 жніўня 2011 (EEST)
- Перарабіў. Мажаце выдаліць Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Раёны Беларусі і ўсе ўкладзеныя шаблёны/катэгорыі? Даруйце, Яўген, за дадатковую працу. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 20:26, 29 жніўня 2011 (EEST)
- Выдаліў шаблёны для Гомельскай вобласьці. Астатнія потым, калі хто-небудзь не дапаможа :-) --EugeneZelenko 16:56, 30 жніўня 2011 (EEST)
- Выдаліў астатнія. Здаецца нічога не прапусьціў :-) --EugeneZelenko 17:16, 1 верасьня 2011 (EEST)
- Дзякую! --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 21:10, 1 верасьня 2011 (EEST)
- Выдаліў астатнія. Здаецца нічога не прапусьціў :-) --EugeneZelenko 17:16, 1 верасьня 2011 (EEST)
- Выдаліў шаблёны для Гомельскай вобласьці. Астатнія потым, калі хто-небудзь не дапаможа :-) --EugeneZelenko 16:56, 30 жніўня 2011 (EEST)
Мяркую, што з шаблёнамі пра гарады варта зрабіць тое ж што і шаблёнамі пра раёны. --EugeneZelenko 17:40, 2 верасьня 2011 (EEST)
- Я, увогуле, плянаваў зрабіць такія шаблёны толькі для гарадоў рэспубліканскага і абласнога падпарадкаваньня. То бок тых, чые лічбы амаль дакладна будуць сустракацца ў шмат якіх месцах. Можа варта было б неяк абагульніць (зрабіць у адным шаблёне і для раёнаў, і для гарадоў), але пакуль няма бачаньня як гэта зрабіць. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 19:01, 2 верасьня 2011 (EEST)
- Дарэчы, мне ўсё ж прыйшла ідэя: зрабіць шаблён {{Плошча Беларусі}}. Без парамэтру – вяртаецца плошча краіны, парамэтар роўны «Берасьце» – плошча гораду, парамэтар роўны «Берасьцейская вобласьць» – плошча вобласьці, ну і «Берасьцейскі раён» – плошча раёну. Такі варыянт будзе найбольш лягічны і цэльны. Адзіны магчымы нэгатыўны аспэкт — хуткасьць. Але, як я казаў раней, ня ведаю як праверыць і даць заключэньне ці занадта марудна працуе.--Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:48, 3 верасьня 2011 (EEST)
- Іншы адмоўны бок — вялікі шаблён цяжэй абнаўляць. Дарэчы, вялікі шаблён будзе выкарыстоўвацца ў большай колькасьці старонак, адпаведна пры зьмене зьвестак для адной адзінкі будуць абнаўляцца ўсе старонкі.
- На мой погляд, шаблёны пра гарады і раёны варта было бы зрабіць рознымі з пункту гледжаньня сэнсу выкарыстаньня.
- EugeneZelenko 17:02, 3 верасьня 2011 (EEST)
- Зразумела. Калі ня супраць, я пакуль ня буду нічога зьмяняць. Калі ж дойдуць рукі (надыйдзе патрэба) да іншых гарадоў, тады зраблю шаблён {{Плошча гораду Беларусі}}. Можа за гэты час карціна лепш вымалюецца ці нехта падкажа што лепшае. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 17:33, 3 верасьня 2011 (EEST)
- Так, заўсёды не перашкодзіць добра падумаць перад вялікай працай :-) --EugeneZelenko 18:14, 3 верасьня 2011 (EEST)
- Зразумела. Калі ня супраць, я пакуль ня буду нічога зьмяняць. Калі ж дойдуць рукі (надыйдзе патрэба) да іншых гарадоў, тады зраблю шаблён {{Плошча гораду Беларусі}}. Можа за гэты час карціна лепш вымалюецца ці нехта падкажа што лепшае. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 17:33, 3 верасьня 2011 (EEST)
- Дарэчы, мне ўсё ж прыйшла ідэя: зрабіць шаблён {{Плошча Беларусі}}. Без парамэтру – вяртаецца плошча краіны, парамэтар роўны «Берасьце» – плошча гораду, парамэтар роўны «Берасьцейская вобласьць» – плошча вобласьці, ну і «Берасьцейскі раён» – плошча раёну. Такі варыянт будзе найбольш лягічны і цэльны. Адзіны магчымы нэгатыўны аспэкт — хуткасьць. Але, як я казаў раней, ня ведаю як праверыць і даць заключэньне ці занадта марудна працуе.--Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:48, 3 верасьня 2011 (EEST)
А ці няма магчымасьці схаваць ФАРМАТАВАЦЬ_ЛІК у сам шаблён, каб не было патрэбы устаўляць яго кожны раз разам з шаблёнам? Па лёгіцы шаблёны якраз і мусяць хаваць розныя такія функцыі для спрашчэньня прачытаньня зьместу артыкулаў, інакш яго ўжываньня выглядае надта грувасткім. --Red_Winged_Duck 13:23, 5 верасьня 2011 (EEST)
- На жаль не, не атрымаецца. ФАРМАТАВАЦЬ_ЛІК пераўтварае дзясятковую кропку ў коску і падзяляе прагаламі групы лічбаў, у такім выглядзе яны няздатныя для ўжываньня ў #expr. Сэнс шаблёну — утрымліваць лік у чыстым выглядзе. Каб ён быў у адным месцы і пры зьмене ня трэба было зьмяняць стос артыкулаў, дзе ён утрымліваецца. Дый немагчыма было б даведацца, дзе гэты лік ужываецца, калі б ён ішоў простым тэкстам. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 14:37, 5 верасьня 2011 (EEST)
- Можа стварыць іншы шаблён накшталт Фарматаваная плошча Берасьцейскай вобласьці, які ужываць толькі для паказу значэньня і які будзе выклікаць Плошча Берасьцейскай вобласьці? Тое ж для насельніцтва і для шчыльнасьці насельніцтва. --EugeneZelenko 16:44, 7 верасьня 2011 (EEST)
- А лепей цяперашнія шаблёны перайменаваць у Нефарматаваная плошча Берасьцейскай вобласьці ці Зьвесткі пра плошчу Берасьцейскай вобласьці, каб у артыкулах ужывалася карацейшая назва. Але тут будзе патрэбная дапамога робата, каб хутка зьмяніць (Zedlik, Wizardist?). --EugeneZelenko 16:51, 7 верасьня 2011 (EEST)
- Гэтак, канешне, зрабіць можна. Але перад такой пераробкай усё ж варта было б канчаткова вызначыцца з назвай і формай ужываньня. Мне больш да спадобы Плошча Берасьцейскай вобласьці (+ Нефарматаваная плошча Берасьцейскай вобласьці), каторы ўтрымліваў бы плошчу і буйных гарадоў, і раёнаў, і самой вобласьці. У залежнасьці ад ужытых парамэтраў, ці іх адсутнасьці (для ўсёй вобласьці). --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:28, 12 верасьня 2011 (EEST)
- А лепей цяперашнія шаблёны перайменаваць у Нефарматаваная плошча Берасьцейскай вобласьці ці Зьвесткі пра плошчу Берасьцейскай вобласьці, каб у артыкулах ужывалася карацейшая назва. Але тут будзе патрэбная дапамога робата, каб хутка зьмяніць (Zedlik, Wizardist?). --EugeneZelenko 16:51, 7 верасьня 2011 (EEST)
- Можа стварыць іншы шаблён накшталт Фарматаваная плошча Берасьцейскай вобласьці, які ужываць толькі для паказу значэньня і які будзе выклікаць Плошча Берасьцейскай вобласьці? Тое ж для насельніцтва і для шчыльнасьці насельніцтва. --EugeneZelenko 16:44, 7 верасьня 2011 (EEST)
Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай--Mr. Sрock (гутаркі) 20:43, 2 траўня 2013 (FET)
- Выбачайце, мала часу зараз праводжу ў Вікі. Толькі цяпер заўважыў ваша паведамленьне. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:25, 10 чэрвеня 2013 (FET)
Добрыя артыкулы
рэдагавацьВялізарная просьба выказацца за або супраць па намінацыях на статус добрага артыкула. Гэта вельмі дапаможа ў падвядзеньні вынікаў. Добрыя артыкулы разам з абранымі зьяўляюцца вонкавасьцю любога разьдзела Вікіпэдыі і іх пэрыядычнае стварэньне ёсьць адным з сродкаў падвышэньня папулярнасьці канкрэтнага праекту.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:12, 23 жніўня 2013 (FET)
Праблема старэньня крытэраў адзначанасьці артыкулаў
рэдагавацьВітаю, добры дзень! Заклікаю зьвярнуць увагу на праблему старэньня крытэраў, паводле якіх у разьдзеле адзначаліся артыкулы яшчэ пару гадоў таму. Відаць ускосна гэта пацяьвярджае рост якасьці беларускай Вікіпэдыі. Заклікаю актыўна выказваць свае меркаваньні тут і тут. Хай не палохае мая катэгарычнасьць, але ж лічу важным, каб разьдзел ня быў і ня складаў уражаньне занядбанасьці.--Mr. Spock абм 14:21, 10 верасьня 2014 (FET)
Кандыдаты ў абраныя й добрыя артыкулы
рэдагавацьВітаю! У нас вядзецца абмеркаваньне па вялікай колькасьці артыкулаў, дзеля наданьня ім статусу абраных ці добрых, заклікаю прыняць удзел.--Liashko (гутаркі) 15:48, 18 лістапада 2014 (MSK)
Пяцісотгоднасьць
рэдагавацьЗапрашэньне да ўдзелу ў месяцы беларускага кнігадрукаваньня
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельнікаў месяцу беларускага кнігадрукаваньня |
Прапанова
рэдагавацьУдзельнік:Юрцэвіч ДзьмітрыВітаю ! Я планую паступова правесці анкетаванне сярод вікісупольнасці з мэтай вызначэння лепшых фантастычных раманаў на думку вікіпэдыстов. Хацелася, каб у вольны час вы таксама падумалі і паступова стварылі (калі падабаецца ідэя) спіс лепшых жанравых раманаў (мага даўжэй, але не больш за 50 раманаў) розных аўтараў незалежна ад мовы твораў (пажадана: 1 аўтар - 1 раман), асабіста прачытаных вамі . У спіс можна ўключаць усе раманы, якія змяшчаюць фантастычныя элементы - навукова-фантастычныя, фэнтэзійныя і казачна-фантастычныя, фантастыка-жудасныя і містычныя, альтэрнатыўна-гістарычныя і інш. Месца рамана ў спісе павінна адпавядаць якасці творы і вашаму ўражанню, атрыманага ад яго. 1-й раман у спісе будзе ацэнены ў 50 балаў, апошні - у 1 бал. А калі набярэцца дастаткова анкетантив - зсумуемо колькасць балаў і атрымаем спіс з 100 лепшых раманаў. Спадзяюся на вашу згоду і ў вы таксама ўспомніце пэўную колькасць годных прачытаных фантастычных раманаў і знойдзецца час і жаданне. Дапускаюцца ўсе творы памерам больш за 100 старонак стандартнага памеру, безадносна таго, што напісана на вокладцы, а таксама асобныя некалькі менш творы, аднак выключна, калі названыя раманамі пры выданні.
- Прапаную ў выпадку згоды наступны прыклад афармлення спісу:
- Джон Браннер "Драматургі Ену» (па-ангельску: «The Dramaturges of Yan», 1971) http://coollib.net/b/101032/read
- Петэр Жолдош «Звышзадача (hu)» (па-вугорску: «A Feladat», 1971 ), http://coollib.net/b/175527/read
і ствараць на гэтай старонцы. Пры адказе прашу пинговать. З павагай--Yasnodark (гутаркі) 17:58, 21 лютага 2018 (MSK)
Вітаю! Калісьці Вы ўжо падтрымалі намінацыю гэтага артыкулу ў якасьці добрага. На жаль, пазьней артыкул страціў гэты статус. Зараз я яго крыху пашырыў ды абнавіў, ды ізноў намінаваў на добры артыкул. Калі ласка, далучайцеся да галасаваньня! Vasyl` Babych (гутаркі) 20:14, 27 красавіка 2024 (+03)