Ам’е́н (па-француску: Amiens, па-пікардзку: Anmien) — горад на поўначы Францыі, які месьціцца на сямі рукавах ракі Сомы. Галоўны горад гістарычнай вобласьці й былога рэгіёну Пікардыя (зь 1 студзеня 2016 — у складзе рэгіёну О-дэ-Франс). Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Сома. Насельніцтва на 2016 год — 133 755 жыхароў.

Ам’ен
франц. Amiens
Герб Ам’ену


Краіна: Францыя
Рэгіён: О-дэ-Франс
Дэпартамэнт: Сома
Кіраўнік: Брыджыт Фурэ[d]
Плошча:
  • 49,46 км²[1]
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 80000, 80080, 80090
Геаграфічныя каардынаты: 49°53′31″ пн. ш. 2°17′52″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 2.29778° у. д. / 49.89194; 2.29778Каардынаты: 49°53′31″ пн. ш. 2°17′52″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 2.29778° у. д. / 49.89194; 2.29778
Ам’ен на мапе Францыі
Ам’ен
Ам’ен
Ам’ен
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.amiens.fr

Эканоміка й адукацыя рэдагаваць

Як і іншыя гарады на паўночным-захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаваньне, лёгкая, хімічная прамысловасьць. У 1970 годзе адчыніўся ўнівэрсытэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага амьенца Жуля Вэрна.

Славутасьці рэдагаваць

Амьен моцна пацярпеў падчас абедзьвюх сусьветных войнаў. Цэнтар гораду з адноўленай ратушай XVII стагодзьдзя, царквой Сэн-Жэрмэн XV стагодзьдзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасьляваенны час.

Галоўная славутасьць гораду — Ам’енская катэдра, здольны зьмясьціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 году сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКО як помнік Сусьветнай спадчыны чалавецтва.

Зборы старажытнаэгіпецкага, антычнага й заходнеэўрапейскага мастацтва разьмешчаны ў музэі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музэяў Францыі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць