Мэт’ю Гопкінз
Мэт’ю Гопкінз (па-ангельску: Matthew Hopkins; каля 1620, Грэйт-Ўэнгэм, Сафолк, Ангельшчына — 12 жніўня 1647, Манінгтры, Эсэкс, Ангельшчына) — ангельскі паляўнічы на ведзьмаў, які дзейнічаў падчас Ангельскай рэвалюцыі. Сьцьвярджаў, што выконвае абавязкі галоўнага паляўнічага на ведзьмаў (анг. Witchfinder General), нягледзячы на тое, што такая пасада ніколі не засноўвалася парлямэнтам. Дзейнічаў пераважна ўва ўсходніх графствах: Сафолку, Эсэксе, Нарфолку, а таксама, менш актыўна, у Кембрыджшыры, Нартгэмптаншыры, Бэдфардшыры й Гантынгданшыры[4].
Мэт’ю Гопкінз | |
Matthew Hopkins | |
Род дзейнасьці | паляўнічы на ведзьмаў |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1620 |
Месца нараджэньня | Грэйт-Ўэнгэм, Сафолк, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 12 жніўня 1647 |
Месца сьмерці | Манінгтры, Эсэкс, Ангельшчына |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | |
Занятак | адвакат, inquisitor |
Навуковая сфэра | Сьвятая інквізыцыя[3] і hunt of the witches[d][3] |
Кар’ера Гопкінза ў якасьці паляўнічага на ведзьмаў пачалася ў сакавіку 1645 году й скончылася ў 1647 годзе. У гэты пэрыяд Гопкінз і ягоныя памочнікі спрыялі большай колькасьці пакараньняў сьмерцю па абвінавачваньні ў вядзьмарстве, чым за мінулыя да гэтага 100 гадоў[5], акрамя таго, на іх ляжыць адказнасьць за агульнае павелічэньне колькасьці такіх абвінавачваньняў[6][7][8]. Падлічана, што з XV па XVIII стагодзьдзі ў Ангельшчыне па абвінавачваньні ў вядзьмарстве было пакарана менш за 500 чалавек. Такім чынам, дзейнасьць Гопкінза й ягонага «калегі» Джона Стэрна склала (паводле мінімальных ацэнак) прыкладна 40% гэтага ліку. За 14 месяцаў сваёй дзейнасьці Гопкінз і Стэрн адправілі на сьмяротнае пакараньне больш людзей, чым усе астатнія паляўнічыя на ведзьмаў за 160 гадоў пераследу вядзьмарства ў Ангельшчыне[9].
Раньнія гады
рэдагавацьПра жыцьцё Мэт’ю Гопкінза да 1644 году вядома вельмі мала; да нашага часу не дайшло дакумэнтаў, якія тычацца яго ў гэты пэрыяд або ягонай сям’і[10]. Нарадзіўся ён у Грэйт-Ўэнгэме, графства Сафолк[11], і быў чацьвёртым[12] з шасьці дзяцей Джэймза Гопкінза, пурытанскага сьвятара, вікарыя царквы Сьвятога Джона ў Грэйт-Ўэнгэме. У пэўны час сям’я Гопкінзаў валодала «землямі й пабудовамі ў Фрамлінггэме»[13]. Бацька Мэт’ю карыстаўся пэўнай папулярнасьцю сярод вернікаў, і ў 1619 годзе адзін зь іх ахвяраваў грошы на набыцьцё Бібліяў для трох сыноў вікарыя, Джэймза, Джона й Томаса[11]. Такім чынам, Мэт’ю Гопкінз ня мог нарадзіцца раней за 1619 год, і памёр ён ва ўзросьце ня больш за 28 гадоў (а хутчэй за ўсё, яму было каля 25 гадоў)[14]. Незважаючы на тое, што Джэймз Гопкінз памёр у 1634 годзе, калі ў 1645 годзе Ўільям Даўзінг, накіраваны ў 1643 годзе парлямэнтарыстамі з Манчэстэра «для зьнішчэньня помнікаў ідалапаклонства й забабонаў» (гэта значыць алтароў, крыжоў, расьпяцьцяў і іншых сымбаляў веры), наведаў прыход, ён адзначыў, што «пераменаў не патрабавалася». Брат Мэт’ю Гопкінза Джон ў 1645 стаў сьвятаром у Саўт-Фэмбрыджы, але годам пазьней пазбавіўся пасады за грэбаваньне да сваёй працы[15].
У сваёй кнізе «Раскрыцьцё ведзьмаў» (анг. The Discovery of witches) Гопкінз сьцьвярджаў, што «ніколі не пускаўся ў далёкія падарожжы… для атрыманьня свайго досьведу»[16]. У пачатку 1640-х Гопкінз пераехаў у Манынгтры, што месьціцца ў графстве Эсэкс — горад прыкладна за 15 км ад Грэйт-Ўэнгэму, дзе рака Сторы аддзяляе ад Колчэстэру. Атрымаўшы ў спадчыну сотню марак ён выкарыстаў іх для набыцьця заезнага двара «Thorn Inn» у Містлі[17]. Абапіраючыся на тое, што Гопкінз прадстаўляў свае сьведчаньні ў працэсах пра вядзьмарства, яго часам лічаць юрыстам па адукацыі, аднак зьвестак, якія маглі б гэта пацьвердзіць, захавалася мала.
Паляваньне на ведзьмаў
рэдагавацьПасьля Ланкастарскага суду над ведзьмамі, які прайшоў у 1634 годзе, Ўільяму Гарві, лекару ангельскага караля Карла I, было даручана абсьледаваць чатырох абвінавачаных у вядзьмарстве жанчынаў[18], і пасьля гэтага зьявілася патрабаваньне прыводзіць матэрыяльнае пацьверджаньне падобных абвінавачваньняў[19]. Праца Гопкінза й Стэрна складалася не абавязкова ў тым, каб знайсьці доказы зробленых абвінавачваным злачынстваў, а ў тым, каб даказаць факт ягонай зьдзелкі з д’яблам[20]. Да гэтага моманту злачынства абвінавачванага разглядаліся нароўні з аналягічнымі дзеяньнямі іншых злачынцаў[21]. Калі факт добраахвотнай зьдзелкі з д’яблам лічыўся даказаным, абвінавачваны станавіўся ерэтыком, што само па сабе было найвялікшым злачынствам[22]. Як у кантынэнтальным, гэтак і ў рымскім праве вядзьмарства лічылася настолькі цяжкім злачынствам, што на яго не распаўсюджваліся звычайныя юрыдычныя працэдуры. Паколькі сам д’ябал ня мог «прызнацца» ў зьдзейсьненым злачынстве, лічылася неабходным атрымаць прызнаньне абвінавачанага чалавека[23].
Стэрн і Гопкінз дзейнічалі пераважна на тэрыторыі найбольшага пурытанскага й парлямэнтарысцкага ўплыву. У асноўным гэта былі вобласьці пад кантролем Усходняй Асацыяцыі — магутнай арміі прыхільнікаў Парлямэнту, якая з 1644 па 1647 гады базавалася ў Эсэксе[24]. У Гопкінза й Стэрна былі пры сабе ахоўныя лісты[25] для бесперашкодных падарожжаў па ўсходніх графствах. Згодна з кнігай Гопкінза «Раскрыцьцё ведзьмаў», ён пачаў сваю кар’еру паляўнічага на ведзьмаў пасьля таго як у сакавіку 1644 году падслухаў ў Манынгтры размову некалькіх жанчынаў, якія абмяркоўвалі свае сустрэчы з д’яблам. Фактычна, Джон Стэрн першым выступіў у якасьці абвінаваўцы па справе аб вядзьмарстве, а Гопкінз быў ягоным памочнікам. Працэс праходзіў ў 1645 годзе ў Чэлмзфордзе. З-за грамадзянскай вайны справу разглядаў не суд прысяжных, а сусьветны суд пад правадырствам графа Ўорыка[26]. Чатыры з абвінавачаных памерлі ў турме, астатнія 19 былі асуджаныя й павешаны. У той жа час, згодна зь іншым запісам гэтага пэрыяду (акрамя Мідлсэкса й статутных гарадоў), усе прысуды па справах аб вядзьмарстве выносіліся судамі прысяжных[27]. Гопкінз і Стэрн ў суправаджэньні жанчынаў (для выпрабаваньня ўколамі) неўзабаве ўжо падарожнічалі па ўсёй усходняй Ангельшчыне, сьцьвярджаючы, што выконваюць распараджэньне Парлямэнту. Іхныя паслугі добра аплачваліся, і мяркуецца, што гэта й быў матыў іхняй дзейнасьці[28]. Гопкінз сьцьвярджаў, што «аплата ішла на забесьпячэньне ягонай кампаніі разам з трыма канямі»[29], і што ён браў «па 20 шылінгаў з гораду»[30]. Зрэшты, згодна з запісам у Стоўмаркеце, Гопкінзу было выплачана 23 фунта стэрлінгаў (што адпавядае 6700 фунтам на 2011 год), не ўлічваючы дарожных выдаткаў[31]. Выплаты Гопкінзу й ягонай кампаніі былі настолькі вялікімі, што ў Іпсўічы ў 1645 годзе прыйшлося ўвесьці адмысловы падатак для аплаты ягоных паслугаў[32]. Парлямэнту было добра вядома аб дзейнасьці Гопкінза, пра што сьведчаць занепакоеныя справаздачы аб судах над ведзьмамі ў горадзе Бэры-Сэнт-Эдмэндз. Да пачатку працэсу ў Парлямэнт была накіравана справаздачу аб тым, што «магчыма, для атрыманьня прызнаньня выкарыстоўваліся недазволеныя сродкі»[33], і ў Бэры выслалі спэцыяльную камісію (анг. Commission of Oyer and Terminer) для правядзеньня суду над ведзьмамі. Пасьля суду й кары парлямэнцкае выданьне «Moderate Intelligencer», у выпуску ад 4—11 верасьня 1645 году, выказала сваю занепакоенасьць справамі ў Бэры.
Мэтады расьсьледаваньня
рэдагавацьХоць катаваньні ў гэты час ужо былі забароненыя ў Ангельшчыне, Гопкінз нярэдка выкарыстоўваў розныя мэтады запалохваньня (дэпрывацыю сну, да прыкладу), каб дамагчыся ад сваіх ахвяраў прызнальных паказаньняў. Ён мог надрэзаць руку абвінавачанага тупым нажом — калі не пачынаўся крывацёк, абвінавачваньне ў вядзьмарстве лічылася даказаным. Яшчэ адно выпрабаваньне складалася ў тым, што меркаваную ведзьму прывязвалі да крэсла й кідалі ў ваду. Калі абвінавачванай атрымоўвалася выплыць, яе каралі сьмерцю як ведзьму. «Тэарэтычнае» абгрунтаваньне гэтага спосабу было ў тым, што вада не прыме ведзьмаў і ведзьмакоў, які адрынуліся ад сакрамэнту хросту. Гопкінз атрымліваў папярэджаньне аб недапушчальнасьці выкарыстаньня гэтага выпрабаваньня бяз згоды абвінавачанага[34]. Як следзтва, да канца 1645 году выпрабаваньне вадой выйшла з ужываньня.
Гопкінз і ягоныя памочнікі, акрамя таго, шукалі на целе абвінавачаных «пазнаку д’ябла» — метку, якую д’ябал пакідае на целе ўсіх, хто складаў зь ім дамову, маленькае плямка, неадчувальнае да болю й крывацёку пры уколах. На самой справе такой «пазнакай» часьцей за ўсё аказвалася радзімка, родная пляма альбо лішні смочак[35]. Лічылася, што з гэтай адзнакі фамільяр (часьцей за ўсё котка або сабака) будзе піць кроў ведзьмы, як немаўля п’е малако маці са смочку. Калі на целе абвінавачанага не было бачных метак, шукалі нябачныя — спэцыяльна нанятыя для гэтага жанчыны калолі ахвяру нажамі й спэцыяльнымі іголкамі. Часьцей за ўсё перад гэтым зь цела абвінавачанага згольвалі ўсю расьліннасьць[36].
Процідзеяньне
рэдагавацьГопкінз і ягоныя памочнікі сутыкнуліся з супрацівам амаль адразу ж пасьля пачатку сваёй дзейнасьці[26]. Адным з найбольш актыўных ягоных праціўнікаў быў вялебны Джон Голь, вікарый Грэйт-Стотана. Голь наведаў у турме жанчыну з Сэнт-Нэота, якая чакала прыбыцьця Гопкінза ў сувязі з абвінавачваньнем яе ў вядзьмарстве. Гопкінз, даведаўшыся пра гэта, даслаў у Сэнт-Нэота ліст, у якім цікавіўся, ці акажуць яму «добры прыём». Голь у адказ апублікаваў «Выбраныя справы, якія тычацца ведзьмаў і ведзьмарства» (анг. Select Cases of Conscience touching Witches and Witchcrafts, Лёндан, 1646 год), адрасаваную палкоўніку Валянтыну Ўолтану з палаты абшчынаў[37], а таксама пачаў сэрыю нядзельных пропаведзяў, якія асуджалі паляваньне на ведзьмаў[38]. У Нарфолку суд прысяжных дапытаў Гопкінза й Стэрна пра катаваньні й аплаце, якая спаганяецца імі з гарадоў[39]. Судзьдзяў цікавіла, ня робяць ці падобныя мэтады расьследаваньня саміх паляўнічых вінаватымі ў вядзьмарстве й не выкарыстоўваў ці Гопкінз «забароненых спосабаў і катаваньняў». Да часу, калі пачалася чарговая сэсія суда (у 1647 годзе) абодва паляўнічыя на ведзьмаў пакінулі Нарфолк: Гопкінз зьехаў у Манынгтры, а Стэрн у Бэры-Сэнт-Эдмундз[40].
Уплыў на калёніі
рэдагавацьГопкінз выклаў свае мэтады ў кнізе «Раскрыцьцё ведзьмаў», якая была выдадзена ў 1647 годзе. Пазьней падобныя рэкамендацыі зьяўляліся й у іншых кнігах па праве[41]. На працягу года, які рушыў пасьля выданьня кнігі Гопкінза, у калёніях Новай Ангельшчыны пачаліся следзтва й пакараньня па справах аб вядзьмарстве. Губэрнатар Джон Ўінтрап адзначаў у сваіх цыдулках, што доказы супраць першай з пакараных, Маргарэт Джонз, былі сабраныя з выкарыстаньнем прыёмаў Гопкінза. Пакараньне сьмерцю Джонз адкрыла пэрыяд паляваньня на ведзьмаў, які доўжыўся ў Новай Ангельшчыне з 1648 па 1663 гады[42]. Па ўсёй Новай Ангельшчыне ў вядзьмарстве абвінавацілі каля 80 чалавек, зь якіх было пакарана 15 жанчынаў і двое мужчынаў. Аб некаторых мэтадах Гопкінза зноў згадалі падчас суду над сэйлемскімі ведзьмамі[43], які праходзіў у 1692—1693 гады пераважна ў Сэйлеме, штат Масачусэтс. У выніку судовага працэсу было пакарана 19 чалавек, яшчэ 150 апынуліся ў турме[44].
Сьмерць і спадчына
рэдагавацьМэт’ю Гопкінз памёр у сваім доме ў Манынгтры ў Эсэксе 12 жніўня 1647 году, верагодна, ад хваробы на сухоты. Пахаваны праз некалькі гадзінаў пасьля сьмерці на могілках царквы Сьвятой Марыі ў Містлі-Гіт. Вакол абставінаў сьмерці Гопкінза паўстала «прыгожая легенда» (па словах гісторыка Джэймза Шарпа): нібыта ён падвергнуўся ўласнаму выпрабаваньню вадой і быў пакараны па абвінавачваньні ў вядзьмарстве. На самай справе прыходзкая мэтрычная кніга пацьвярджае ягонае пахаваньне ў Містлі[45].
Вобраз Гопкінза неаднаразова выкарыстоўваўся ў мастацтве:
- «Witchfinder General» (1966) — раман ангельскага пісьменьніка Рональда Лэсьлі Басэта
- «The Devil on the Road» (1978) — раман Робэрта Ўэстола
- «The Minister’s Daughter» (2005) — раман Джулі Гэрн
- «Вялікі інквізытар» (анг. Witchfinder General, 1968) — фільм жахаў па матывах рамана Басэта. Ролю Гопкінза згуляў актор Вінсэнт Прайс[46].
- «Hopkins (The Witchfinder General)» — песьня музычнага гурта Cathedral[47].
- Witchfinder General — брытанскі рок-гурт, які аказаў уплыў на разьвіцьцё дум-мэтала.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ Essex Record Office — 1938.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Robbins, Rossell Hope (1959), The Encyclopedia of Witchcraft and Demonology, Peter Nevill, p. 251, ISBN 0517362457
- ^ Russell, Jeffrey B (1981), A History of Witchcraft, Thames & Hudson, pp. 97–98, ISBN 0500286340
- ^ Thomas, Keith (1971), Religion and the Decline of Magic – Studies in Popular Beliefs in Sixteenth and Seventeenth Century England, Penguin Books, p. 528, ISBN 0140137440
- ^ Deacon, Richard (1976), Matthew Hopkins: Witch Finder General, Frederick Muller, p. 41, ISBN 0584101643
- ^ Notestein, Wallace (1911), A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718, American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, p. 164, ISBN 8240954829816
- ^ Notestein, Wallace (1911), A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718, American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, p. 195, ISBN 8240954829816
- ^ Cabell, Craig (2006), Witchfinder General: The Biography of Matthew Hopkins, Sutton Publishing, p. 9, ISBN 075094269
- ^ а б Deacon, Richard (1976), Matthew Hopkins: Witch Finder General, Frederick Muller, p. 13, ISBN 0584101643
- ^ Gaskill, Malcolm (2005), Witchfinders: A Seventeenth-Century English Tragedy, John Murray, p. 9, ISBN 0719561205
- ^ Knowles, George. «Matthew Hopkins – Witch–finder General».
- ^ Cabell, Craig (2006), Witchfinder General: The Biography of Matthew Hopkins, Sutton Publishing, p. 6, ISBN 075094269
- ^ Deacon, Richard (1976), Matthew Hopkins: Witch Finder General, Frederick Muller, p. 14, ISBN 0584101643
- ^ Cabell, Craig (2006), Witchfinder General: The Biography of Matthew Hopkins, Sutton Publishing, p. 15, ISBN 075094269
- ^ Gaskill, Malcolm (2005), Witchfinders: A Seventeenth-Century English Tragedy, John Murray, p. 27, ISBN 0719561205
- ^ Your, Archives. «Witchcraft Trials». The National Archives.
- ^ Gaskill, Malcolm (2005), Witchfinders: A Seventeenth-Century English Tragedy, John Murray, pp. 46–47, ISBN 0719561205
- ^ Thomas, Keith (1971), Religion and the Decline of Magic – Studies in Popular Beliefs in Sixteenth and Seventeenth Century England, Penguin Books, p. 543, ISBN 0140137440
- ^ Thomas, Keith (1971), Religion and the Decline of Magic – Studies in Popular Beliefs in Sixteenth and Seventeenth Century England, Penguin Books, p. 521, ISBN 0140137440
- ^ Thomas, Keith (1971), Religion and the Decline of Magic – Studies in Popular Beliefs in Sixteenth and Seventeenth Century England, Penguin Books, pp. 542-543, ISBN 0140137440
- ^ Robbins, Rossell Hope (1959), The Encyclopedia of Witchcraft and Demonology, Peter Nevill, p. 498, ISBN 0517362457
- ^ Deacon, Richard (1976), Matthew Hopkins: Witch Finder General, Frederick Muller, p. 39, ISBN 0584101643
- ^ Cabell, Craig (2006), Witchfinder General: The Biography of Matthew Hopkins, Sutton Publishing, p. 46, ISBN 075094269
- ^ а б Thomas, Keith (1971), Religion and the Decline of Magic – Studies in Popular Beliefs in Sixteenth and Seventeenth Century England, Penguin Books, p. 545, ISBN 0140137440
- ^ Notestein, Wallace (1911), A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718, American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, p. 201, ISBN 8240954829816
- ^ Russell, Jeffrey B (1981), A History of Witchcraft, Thames & Hudson, p. 98, ISBN 0500286340
- ^ Cabell, Craig (2006), Witchfinder General: The Biography of Matthew Hopkins, Sutton Publishing, p. 36, ISBN 075094269
- ^ Notestein, Wallace (1911), A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718, American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, p. 193, ISBN 8240954829816
- ^ Notestein, Wallace (1911), A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718, American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, p. 183, 193, ISBN 8240954829816
- ^ Thomas, Keith (1971), Religion and the Decline of Magic – Studies in Popular Beliefs in Sixteenth and Seventeenth Century England, Penguin Books, pp. 544, ISBN 0140137440
- ^ Notestein, Wallace (1911), A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718, American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, p. 178, ISBN 8240954829816
- ^ Cabell, Craig (2006), Witchfinder General: The Biography of Matthew Hopkins, Sutton Publishing, p. 22, ISBN 075094269
- ^ Robbins, Rossell Hope (1959), The Encyclopedia of Witchcraft and Demonology, Peter Nevill, p. 552, ISBN 0517362457
- ^ Robbins, Rossell Hope (1959), The Encyclopedia of Witchcraft and Demonology, Peter Nevill, p. 398, ISBN 0517362457
- ^ Notestein, Wallace (1911), A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718, American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, p. 187, ISBN 8240954829816
- ^ Gaskill, Malcolm (2005), Witchfinders: A Seventeenth-Century English Tragedy, John Murray, p. 220, ISBN 0719561205
- ^ Robbins, Rossell Hope (1959), The Encyclopedia of Witchcraft and Demonology, Peter Nevill, p. 252, ISBN 0517362457
- ^ Robbins, Rossell Hope (1959), The Encyclopedia of Witchcraft and Demonology, Peter Nevill, p. 253, ISBN 0517362457
- ^ Jewett, Clarence F. The memorial history of Boston: including Suffolk County, Massachusetts. 1630—1880. Ticknor and Company. 1881 Pgs. 133–137
- ^ Fraden, Judith Bloom, Dennis Brindell Fraden. The Salem Witch Trials. Marshall Cavendish. 2008. Pg. 15
- ^ Upham, Caroline (1895). Salem Witchcraft in Outline. E. Putnam. pp. 5.
- ^ «The Death Warrant of Bridget Bishop». Virginia.edu
- ^ Sharpe, James (2004), «Hopkins, Matthew (d. 1647)», Dictionary of National Biography (online ed.), Oxford University Press
- ^ Witchfinder General (1968) на Internet Movies DataBase
- ^ Cathedral - Hopkins (The Witchfinder General).
Літаратура
рэдагаваць- Boyer, Paul S.; Nissenbaum, Stephen, eds. (1972), «Salem-Village Witchcraft: A Documentary Record of Local Conflict in Colonial New England», Northeastern University Press, ISBN 1-55553-165-2
- Cabell, Craig (2006), «Witchfinder General: The Biography of Matthew Hopkins», Sutton Publishing, ISBN 075094269
- Deacon, Richard (1976), «Matthew Hopkins: Witch Finder General», Frederick Muller, ISBN 0584101643
- Gaskill, Malcolm (2005), «Witchfinders: A Seventeenth-Century English Tragedy», John Murray, ISBN 0719561205
- Geis, Gilbert; Bunn Ivan (1997), «A Trial of Witches A Seventeenth–century Witchcraft Prosecution», Routledge, ISBN 0415171091
- Notestein, Wallace (1911), «A History of Witchcraft In England from 1558 to 1718», American Historical Association 1911 (reissued 1965) New York Russell & Russell, ISBN 8240954829816
- Robbins, Rossell Hope (1959), «The Encyclopedia of Witchcraft and Demonology», Peter Nevill, ISBN 0517362457 (for modern publication)
- Russell, Jeffrey B (1981), «A History of Witchcraft», Thames & Hudson, ISBN 0500286340
- Seth, Robert (1969), «Children Against Witches», Robert Hale Co., ISBN 709106033
- Sharpe, James (2002), «The Lancaster witches in historical context», in Poole, Robert, «The Lancashire Witches: Histories and Stories», Manchester University Press, pp. 1–18, ISBN 978-0719062049
- Thomas, Keith (1971), «Religion and the Decline of Magic – Studies in Popular Beliefs in Sixteenth and Seventeenth Century England», Penguin Books, ISBN 0140137440
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Працы Мэт’ю Гопкінза на праекце Гутэнбэрг
- The Discovery of Witches на праекце Гутэнбэрг
- Testing the Witch-finder General. Myths and Legends