Томаш Блядынец
па-польску: Tomasz Bladyniec
У верасьні 2016 году ў Менску
Род дзейнасьці вікі-рэдактар
Дата нараджэньня 7 верасьня 1982
Месца нараджэньня Варшава
Грамадзянства Польшча
Месца вучобы Варшаўская палітэхніка
Прафэсія інжынэр-будаўнік
Узнагароды Ганаровы донар крыві — Заслужаны для здароўя нацыі (Польшча)
Вікіпэдыя:Бабілёнская вежа
pl Język polski jest językiem ojczystym tego użytkownika.
en-3 This user is able to contribute with an advanced level of English.
be-3 Гэты ўдзельнік/гэтая ўдзельніца выдатна ведае беларускую мову.
ru-2 Этот участник хорошо знает русский язык.
Шукаць удзельнікаў па мовах
Дзень беларускай Вікіпэдыі ў Польшчы, 2010
Прэзэнтацыя наконт беларусаў Падляшша, 2013
Сустрэча Вікімэдыяў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Кіеве, 2014
Выступ пра беларуска-польскае супрацоўніцтва, Гданьск, 2015
Беларускамоўныя на Сустрэчы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Львове, 2018
Прэзэнтацыя наконт выбараў ва Ўкраіне, Стакгольм, 2019

Здароў, мяне завуць Томаш Блядынец. Я — кандыдат гісторыі тэхнікі і інжынэр-будаўнік, цікаўлюся гісторыяй і абаронай правоў чалавека ў Беларусі і ва Ўкраіне. Рэдагую польскамоўную і беларускамоўную Вікіпэдыю, Вікізьвесткі і Вікіцытатнік, перадусім у тэме Беларусі і будаўніцтва. З 2013 году вяду воркшопы наконт рэдагаваньня Вікіпэдыі. Зьяўляюся сябрам таварыства Вікімэдыя Польшча, а ў 2014—2018 гадах быў сябрам яго Сяброўскага Суду.

Біяграфія рэдагаваць

Адукацыя і праца рэдагаваць

У 2002 годзе я скончыў Архітэктурна-будаўнічы тэхнікум імя Станіслава Наакоўскага. У 2001 годзе я быў фіналістам Алімпіяды будаўнічых ведаў і ўменьняў. У 2010 годзе я скончыў інжынэрнае навучаньне ў спэцыяльнасьці Інжынэрыя камунікацый на Факультэце цывільнага будаўніцтва Варшаўскай палітэхнікі, а ў 2015 годзе — магістарскія ў спэцыяльнасьці Масты і падземныя будоўлі ў гэтым самым унівэрсытэце[1]. З 2008 году я працаваў у кампаніях, якія займаюцца інфраструктурным будаўніцтвам, між інжым як каштарыс і спэцыяліст па падрыхтоўцы афэртаў у Варшаве, Кракаве, Лодзі, Стакгольме і Рыме. У прафэсійнай дзейнасьці займаюся тэндарамі на будову аўтамагістраляў, мастоў, тунэляў, чыгуначных шляхоў, дамбаў і аэрапортаў. У студзені 2019 году я атрымаў выканаўчую будаўнічую кваліфікацыю ў інжынэрнай мастовай спэцыяльнасьці[2]. 25 красавіка таго ж году я пачаў працэдуру кандыдацкай працы ў Інстытуце гісторыі навукі Польскай акадэміі навук.

Беларуская дзейнасьць рэдагаваць

З 2002 году займаюся Беларуссю — перадусім ў плане абароны правоў чалавека, патрымкі грамадскай супольнасці, палітыкі і культуры. Я самастойна вывучыў англійскую, беларускую[3] і рускую мовы. У 2002 годзе я заснаваў польскае аддзеленне беларускай моладзевай прадэмакратычнай арганізацыі «Зубр»[4]. У 2003 годзе я быў адным з заснавальнікоў асацыяцыі Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі і першым яго старшынёй[5]. З 2004 году я быў членам і дзеячам асацыяцыі Ініцыятыва вольная Беларусь. Я быў адным з арганізатараў і вядучых раду ініцыятываў звязаных з беларуска-польскім супрацоўніцвам, такіх як воркшопы, шкалення, канферэнцыі, прэзентацыі. У гады 2006—2007 я дапамагаў у выконванні Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Я удзельнічаў у выконванні навучальных праграмаў для беларускай моладзі ў Польшчы (Выходныя ў Польшчы) і ў Беларусі (Belaplus), якія займаліся тэмамі грамадскай супольнасці, СМІ ігд. Шматразова быў кароткатэрміновым назіральнікам ад АБСЕ і польскага ўраду за выбарамі ва Ўсходняй Еўропе: 2004[6] і 2016 — ў Беларусі, у 2006, 2007, 2015 і 2019 — ва Ўкраіне. Я даваў месца для выступаў беларускіх мастакоў[7]. Маю дзейнасць некалькі разоў заўважалі беларускія СМІ[8][9].

Рэдагаваньне польскамоўнай Вікіпэдыі рэдагаваць

Укладваю пераважную большасць працы ў рэдагаванне польскамоўнай Вікіпедыі. Мая самая любімая тэма рэдагавання — Беларусь, яе вядомыя людзі, гісторыя, палітыка, геаграфія, культура. Я зарэгістраваўся ў Вікіпедыі 29 снежня 2006[10], аднак тады я зрабіў толькі дробную праўку[11]. Ідэя пісаць Вікіпедыю прыцягвала мяне, але код і спосаб рэдагававання здаліся тады занадта складанымі. У 2009 годзе, заахвочаны беларускім вікірэдактарам Wizardist, я спрабаваў яшчэ раз. 21 жніўня 2009 я зрабіў першую вялікую праўку, дапаўняючы артыкул ў польскамоўнай Вікіпедыі Panika na stacji metra Niemiga. 29 верасня я стаў рэдактарам польскамоўнай Вікіпедыі[12]. Спачатку я займаўся перакладам артыкулаў з беларускай мовы на польскую, пазней пачаў тварыць свае. 19 студзеня 2010 году я стварыў свой соты артыкул ў польскамоўнай Вікіпедыі (Budynek Towarzystwa Wzajemnego Kredytu w Mińsku), 31 снежня 2011 — пяцьсоты (Szczolonka), 21 кастрычніка — васемсоты (Rusłan Ihnaciszczau). Ад пачатку 2015 году я скіраваў сваю ўвагу на выпраўленне і развіццё артыкулаў, якія ўжо існуюць, каб як найбольшую іх колькасць давесці да статусу Добрага або Выдатнага артыкулу. На дадзены час у мяне 34 Добрыя і 10 Выдатных артыкулаў на польскай мове.

Рэдагаваньне беларускамоўных Вікіпэдыяў рэдагаваць

Акрамя рэдагавання Вікіпедыі на польскай мове я займаюся таксама двума Вікіпедыямі на беларускай: афіцыйным правапісам («be») і тарашкевіцай («be-tarask»). Маёй любімай тэмай для рэдагавання зьяўляецца Польшча, беларуска-польскія адносіны і следы польскай гісторыі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Да ліпеня 2016 году ў Вікіпедыі «бе» я стварыў 32 артыкулы[13] і атрымаў адзнаку Добрага артыкулу для аднаго з іх. У «бе-тараск» — 28 артыкулаў[14] і атрымаў адзнаку Добрага артыкулу для 2 з іх. Мае першыя рэдагаванні ў абодву Вікіпедыях на беларускай мове адбыліся 25 жніўня 2009 году[15][16].

Дзейнасьць на карысьць Вікімэдыі рэдагаваць

У лютым 2013 году разам з Анатолем Міхнаўцом зарганізавалі ў Варшаве першае шкаленне з рэдагавання беларускамоўнай Вікіпедыі: Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы, ў красавіку ў Празе — Дзень беларускай Вікіпедыі ў Чэхіі, ў лістападзе ў Вільнюсе — Дзень беларускай Вікіпедыі ў Літве, у сакавіку 2015 году ў Познані — чарговы Дзень беларускай Вікіпедыі ў Польшчы. Разам з Анатолем зарганізавалі таксама фотаэкспедыцыю Следамі беларусаў Падляшша. Я правеў лекцыі наконт Вікіпедыі для вучняў Ліцэя імя Гофманавай у Варшаве, Ліцэя імя Красінскага у Цеханаве і цеханаўскай Публічнай бібліятэцы (два астатнія з вікірэдактарам Bonvol-ам)[17][18]. З 13 лістапада 2013 году зьяўляюся членам Таварыства Вікімедыя Польшча[19]. Я удзельнічаў у Вікіманіі ў 2013, 2016, 2018 і 2019 годзе. У 2014 і 2016 годзе я прымаў удзел у сустрэчах Вікімедыі Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы. З 2014 году ўдзельнічаю ў сходах Вікімедыя Польшча. Удзельнічаў у Варшаўскіх адкрытых вікісустрэчах. Выступаў у СМІ, дзе распаўсюджваў ідею Вікімедыяў.

Сьпіс артыкулаў, якімі я займаюся рэдагаваць

Асва, Вуліца Млондзкая (Варшава), Польская рада Магілёўскай зямлі

Добрыя артыкулы рэдагаваць

Юзэрбоксы рэдагаваць

Вельмі люблю дадаваць юзэрбоксы, але мала для іх месца на галоўнай старонцы, таму дадаў іх тут. Каму цікава, запрашаю праглядзець.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Zniszczenia wojenne w mostownictwie na Wiśle na ziemiach polskich w latach 1939-1945 i ich powojenna odbudowa (пол.). Варшаўская палітэхніка. Праверана 2018-01-21 г.
  2. ^ http://www.maz.piib.org.pl/aktualnoci/1165-uroczystosc-wreczenia-decyzji-o-nadaniu-uprawnien-budowlanych-2
  3. ^ Наш человек в Варшаве (рас.). Белорусы и рынок. Праверана 2018-01-21 г.
  4. ^ Ruch oporu ZUBR Oddział Polska (пол.). zubr-poland.w.interia.pl. Праверана 2018-01-21 г. Архіўная копія ад 2003-04-09 г.
  5. ^ В Варшаве пройдет акция протеста против нарушений прав человека в Беларуси (рас.). Хартыя'97 (2003-11-06 15:33). Праверана 2018-01-21 г. Архіўная копія ад 2015-07-26 г.
  6. ^ Tomasz Bladyniec: Wierzę w Białoruś (пол.). Interia.pl (2004-10-25 15:53). Праверана 2018-01-21 г.
  7. ^ https://www.racyja.com/sumezhzha/mikita-najdzyonau-vystupiu-u-varshave/
  8. ^ Чаму беларусы слабыя?. Наша НіваПраверана 2018-01-24 г.
  9. ^ Рудовіч, Аксана; Гаўрыльчык, Таццяна (2012-05-24 20:08) Еўрасаюз без ружовых акуляраў: варшаўскі інжынер-будаўнік. Наша НіваПраверана 2018-01-24 г.
  10. ^ Журнал рэгістрацыі ўдзельнікаў. Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
  11. ^ Wkład użytkownika (пол.). Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
  12. ^ Uprawnienia (пол.). Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
  13. ^ Tomasz Bladyniec. Вікіпедыя (be.wikipedia.org). Pages created. XTools. Праверана 2018-01-25 г.
  14. ^ Tomasz Bladyniec. Вікіпэдыя (be-tarask.wikipedia.org). Pages created. XTools. Праверана 2018-01-25 г.
  15. ^ Уклад удзельніка. Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
  16. ^ Унёсак удзельніка. Вікіпедыя. Праверана 2018-01-25 г.
  17. ^ http://krdp.fm/warsztaty-z-wikipedii/
  18. ^ http://mbpciech.info/index.php/2019/01/31/luty/
  19. ^ https://pl.wikimedia.org/wiki/Lista_cz%C5%82onk%C3%B3w