ТЫ Гэты ўдзельнік прапануе зьвяртацца да яго па-свойску
20072008200920102011сьвежае

Чаму, калі пазначаны нумар рэвізіі, пратакол абавязкова выстаўляецца HTTPS?

        if (!revid) {
            attributionType2 = "[[" + domain + ":" + page.replace(/_/g, " ") + "]]";
        }
        else {
            attributionType2 = "https://" + domain + "." + project + ".org/wiki/" + page +"?oldid=" + revid;
        }

Wizardist г 01:45, 6 студзеня 2012 (FET)

Я ўжо ня памятаю. Дзякуй, што зьвярнуў увагу. —zedlik 02:08, 6 студзеня 2012 (FET)
Выправіў, цяпер выкарыстоўваецца пратакол, які быў у спасылцы на крыніцу першапачаткова. —zedlik 01:21, 8 студзеня 2012 (FET)

крыніца — крыніца — крыніца

рэдагаваць

Чамусьці замест 1 раз, пішацца больш. 1, 2 3. Bocianski 02:14, 6 студзеня 2012 (FET)

Дзякуй. Здаецца, я здагаюваюся пра прычыну, чаму так адбываецца. Імаверна, «крыніца» дадаецца кожны раз пры папярэднім праглядзе. Паспрабую выправіць на гэтых выходных. —zedlik 02:18, 6 студзеня 2012 (FET)
Выправіў, цяпер усё мусіць працаваць карэктна. —zedlik 01:21, 8 студзеня 2012 (FET)

Я напісаў яшчэ адну, на гэты раз выправіў не вялікія памылкі, але як мне здаецца, у ёй засталося яшчэ шмат. Black Isle Studios--Mishae 00:10, 7 студзеня 2012 (FET)

Выправіў Black Isle Studios і Pro Evolution Soccer 3. Толькі я прыбраў спасылкі на 2002 год у гульнях (замяніў іх на проста 2002), бо артыкулы пра гады ў гульнях зьявяцца ня хутка. —zedlik 02:30, 7 студзеня 2012 (FET)
Дзякуй. Вось яшчэ адну зрабіў: Pro Evolution Soccer 4--Mishae 01:27, 8 студзеня 2012 (FET)
Выправіў. —zedlik 02:09, 8 студзеня 2012 (FET)
Гэтая падобна правільная. Я паспрабаваў яе зрабіць на падабенства Pro Evolution Soccer 3, чаго-то атрымалася: Pro Evolution Soccer 2009--Mishae 03:32, 9 студзеня 2012 (FET)

Я не ведаю як тут выправіць шаблоны: Зборная Туніса па футболе Ці можаце вы мне дапамагчы з гэтым?:--Mishae 02:37, 13 студзеня 2012 (FET)

Гэтых шаблёнаў у нас не існуе. Трэба ствараць усе шаблёны або выдаліць іх з артыкула:
Сам я стварыць усе гэтыя шаблёны, на жаль, не магу, бо гэта зойме вельмі шмат чаму. Калі няма магчымасьці іх стварыць, то пакуль можна проста выдаліць з артыкула. —zedlik 04:03, 13 студзеня 2012 (FET)
Як у вас з музикою? Іржы Глінка--Mishae 20:23, 21 студзеня 2012 (FET)
Выправіў. —zedlik 06:16, 22 студзеня 2012 (FET)

ВікіКрыніцы

рэдагаваць

Прывітаньне. Як у гэтым шаблёне пазначыць назву артыкула у вікіпэдыі клясычным правапісам? --Jauhienij 21:56, 11 студзеня 2012 (FET)

Прывітаньне. Першы парамэтар — назва артыкула ў be, другі — у be-x-old: {{wikipedia-be|Янка Купала ў be|Янка Купала ў be-x-old}}. —zedlik 22:00, 11 студзеня 2012 (FET)

Зьвярні ўвагу. — Wizardist г 01:45, 13 студзеня 2012 (FET)

Не заўважыў адразу, перапрашаю. —zedlik 03:42, 13 студзеня 2012 (FET)

Шаблён:Архіпэляг

рэдагаваць

Прывітаньне. Зрабі, калі ласка, адпаведнік расейскаму ru:Шаблон:Архипелаг. Дзякуй. --Jauhienij 11:08, 13 студзеня 2012 (FET)

Зрабіў: Шаблён:Архіпэляг. —zedlik 05:16, 14 студзеня 2012 (FET)
Адзінае, у першапачатковым шаблёне былі два парамэтры — Архипелаг, Архипелаг 1 — якія я не зразумеў, што робяць і для чаго могуць выкарыстоўвацца, таму не дадаваў іх. Калі яны патрэбныя або сустрэнеш іх дзе ў артыкулах, то паведамі калі ласка — дадам па гэтым прыкладзе, бо пакуль іхнае прызначэньне мне незразумелае. —zedlik 05:27, 14 студзеня 2012 (FET)
Дзякуй, дадац яшчэ, калі ласка, парамэтры |Краіна 1 і |Краіна 4 --Jauhienij 10:12, 14 студзеня 2012 (FET)
Краіна 4 дадаў, а замест Краіна 1 выкарыстоўваецца проста Краіна. Па сутнасьці парамэтар Краіна выкарыстоўваецца ва ўсіх шаблёнах і на яго прывязаная мапа, а наступная краіна, калі іх некалькі, ужо называецца Краіна 2. —zedlik 14:44, 14 студзеня 2012 (FET)
  • Можа нейкім чынам пасунуць шапкі ў шаблёне лявей, бо яны займаюць, на маю думку, шмат месца, як тут: Малайскі архіпэляг.
    Я паспрабаваў, але атрымалася зусім крыху: чамусьці ня хоча яно нармальна пасоўвацца. Увогуле, шырыня выбіраецца браўзэрам у залежнасьці ад колькасьці зьместу: калі ёсьць дзьве калёнкі «Колькасьць астравоў» і «25 000 — 30 000», то ў першай умоўна больш літараў, таму яна і будзе займаць большую плошчу, і калі ў пэўным выпадку ў калёнцы значэньняў зьместу будзе больш, чым у калёнцы загалоўкаў, то шапкі самі пасунуцца. —zedlik 14:44, 14 студзеня 2012 (FET)

Астроўна

рэдагаваць

Вітаньне! Перанясі, калі ласка, Астроўна (Бешанковіцкі раён) у Астроўна. --Казімер Ляхновіч 04:00, 14 студзеня 2012 (FET)

Прывітаньне! Зроблена. —zedlik 04:04, 14 студзеня 2012 (FET)
Дзякуй! --Казімер Ляхновіч 04:05, 14 студзеня 2012 (FET)
рэдагаваць

Пэўна, гэтая бадзяга не працуе. У прыватнасьці, {{Згорнуты сьпіс}} выводзіць толькі загаловак, асабіста сьпіс вылятае ў глыбокі астрал пад display:none. — Wizardist г 23:59, 16 студзеня 2012 (FET)

Чакай. Справа ад загалоўка выводзіцца спасылка «[паказаць]». Калі на яе націснуць, нічога не адбываецца? —zedlik 02:19, 17 студзеня 2012 (FET)
Ох ты ж блін. Не заўважыў. Трэба тады гэты navframe альбо неяк рукамі абмяжоўваць, альбо кантэйнэр для яго рабіць, каб не расходзілася гэтак шырока. — Wizardist г 02:29, 17 студзеня 2012 (FET)
Ну шаблён у першую чаргу прызначаны для выкарыстаньня ў межах значэньня карткі. Напрыклад глядзі ў en:London падзагаловак «Ethnic groups» у картцы — вось такім во чынам. —zedlik 02:40, 17 студзеня 2012 (FET)

Гміны Польшчы

рэдагаваць

Вітаю. Не жадаеш аднавіць працу па стварэньні артыкулаў пра польскія гміны? Ты зрабіў такі вялікі корпус працы, а пасьля закінуў. --Jauhienij 14:07, 17 студзеня 2012 (FET)

Прывітаньне. Жадаю, безумоўна, але пакуль часу няма, каб грунтоўна да гэтага падысьці. Пакуль у плянах, але паспрабую што-небудзь прыдумаць. —zedlik 15:08, 17 студзеня 2012 (FET)

Вітаю. Можаш дапамагчы стварыць такую табліцу? [1] На жаль, не валодаю тэхнікамі HTML. --Jauhienij 19:29, 28 лютага 2012 (FET)

Прывітаньне. Крыху пазьней, але сёньня, думаю, зраблю. —zedlik 19:57, 28 лютага 2012 (FET)
Я стварыў табліцу ў Удзельнік:Zedlik/Уліс — бяры адкуль крынічны код і дадавай у патрэбны артыкул. Тэкст у ячэйкі я не ўстаўляў, бо, як разумею, ён яшчэ будзе рэдагавацца: проста замяняй тэксты на патрэбныя, зарыентавацца, напэўна, цяпер будзе прасьцей, ніякага рэдагаваньня разьметкі больш ня трэба. Калі будуць якія пытаньні — зьвяртайся. —zedlik 04:28, 1 сакавіка 2012 (FET)

Катэгорыя:Зьніклі ў yyyy годзе

рэдагаваць

Прывітаньне. У 2010 годзе твой робат зрабіў катэгорыі Катэгорыя:Зьявіліся ў yyyy годзе. Патрэбныя таксама катэгорыі Катэгорыя:Зьніклі ў yyyy годзе. Думаю, што код будзе вельмі падобны. Падумаеш у свабодным часе? Bocianski (гутаркі) 21:42, 12 сакавіка 2012 (FET)

Вікіфікатар

рэдагаваць

Я тут заняўся абнаўленьнем вікіфікатара пад ResourceLoader. Нарэшце прыструніў, таму цяпер кастылі з тайм-аўтамі не патрэбныя, і ўсё зроблена праз API-шкі wikiEditor’а і г. д. Адзінае, што мяне засмучвае, але асабіста мяне задавальняе, дык гэта болт, забіты на старую панэль рэдагаваньня. Але я ня бачу ў гэтым сэнсу: ананімам ужо даўно новы тулбар паказваецца, зарэгістраваным таксама няма сэнсу выкарыстоўваць тое ражно. — Wizardist г 01:08, 15 сакавіка 2012 (FET)

inactive bot in ru.wiki

рэдагаваць

As your bot has no edits for the year ended 31/12/2012, it was proposed to remove bot flag from it. If you have any comments, you can write to me directly or to the local discussion page Rubin16 (гутаркі) 11:34, 6 студзеня 2013 (FET)

I do not object to removing the bot flag. Thank you for letting me know. —zedlik (гутаркі) 06:51, 7 студзеня 2013 (FET)

Холі джызас!

рэдагаваць

Ўэлкам эборд! — Wizardist г 13:15, 7 студзеня 2013 (FET)

Я тут раптам узгадаў, што ў мяне ёсьць пароль ад Вікіпэдыі :) —zedlik (гутаркі) 15:50, 7 студзеня 2013 (FET)

Вітаю. Можа быць, маеш жаданьне разабрацца, што адбываецца з шаблёнам, калі паспрабаваць у экранізацыях раскамэнтаваць 4-ю групу інфармацыі (тэлесэрыялы)? --Renessaince 19:42, 7 лютага 2013 (FET)

Прывітаньне. Сёньня ўвечары пагляджу. —zedlik 19:47, 7 лютага 2013 (FET)
Дужку квадратную забыўся. — Wizardist г 21:27, 7 лютага 2013 (FET)
Дзякуй! :) —zedlik 02:51, 8 лютага 2013 (FET)
Ага, дзякуй. Недаглядзеў. Шукаў мо’ якую лішнюю фігурную дужку, а тут во аказваецца, з-за чаго яно ўшчэнт усё развальвалася.
P.S. Ну, і гэтае размовы магло б ня быць, калі б ты запусьціў скайп. --Renessaince 10:01, 8 лютага 2013 (FET)

Дзякуй, што зрабіў, бо мяне зусім занесла і я заняўся іншай шаблённай байдой. Я на апошнім тыдні аналізаваў код і памеркаваў, што яго варта пераносіць да нас. Па-першае, ён ужо даўно не абнаўляўся. Па-другое, інтэрнацыяналізацыя там на чацьверку зь мінусам (проста геніяльная падгрузка паведамленьняў). Ну і TL;DR. — Wizardist г 02:36, 9 студзеня 2013 (FET)

З.Ы. У мяне не працуе. У кансолі ніякіх памылак няма, у ?debug=true стаўлю брэйкпоінт — нічога не трапляецца. — Wizardist г 02:39, 9 студзеня 2013 (FET)

Скрыпты скапіяваў, але ж у мяне таксама пакуль не працуе. Працуе толькі калі адключыць новую прасунутую панэль. Скрыпты грузяцца, памылак няма, але і новых кнопак таксама. Трэба шукаць. —zedlik 02:44, 9 студзеня 2013 (FET)
Я ж казаў — трэба пераносіць. Забыўся, што MediaWiki:RefToolbarConfig.js інклюдзіцца ў моўным файле, а той не падгружаецца. Done. — Wizardist г 03:10, 9 студзеня 2013 (FET)
Ну ясна. А што робіць dependencies=user.options? Яно насамрэч нідзе не спатрэбіцца? —zedlik 03:16, 9 студзеня 2013 (FET)
Гэта доступ да usebetatoolbar і ко. Здаецца, ResourceLoader усе гэтыя штукі падгружае яшчэ да загрузкі Common.js, а значыцца гаджэты гэта атрымаюць у любым выпадку. Нават калі не, можна для перастрахоўкі абгартнуць зьмест initializeRefToolbar() у mw.loader.using(['user.options']), але, здаецца мне, гэта залішне. — Wizardist г 03:21, 9 студзеня 2013 (FET)
І яшчэ лепей капіюй код з таго, чым карыстаюцца паводле Common.js, а не ад Mr.Z-man. Там старажытны код. — Wizardist г 03:24, 9 студзеня 2013 (FET)
Ну я так глыбока пакуль не капаў. Проста пакуль яно не працуе, я звычайна пераношу чалкам як ёсьць, бо пасьля выявіцца, што з-за dependencies=user.options яно і не працуе?
У ангельскім разьдзеле там дзьве вэрсіі: у дакумэнтацыі яшчэ першая, але ў гаджэтах ужо другая. Сапраўды, трэба параўнаць з Commons. Карацей, я на сёньня спаць, пагляджу яшчэ заўтра. —zedlik 03:29, 9 студзеня 2013 (FET)
Чакай, я не знайшоў refToolbar у Commons. Дзе яна там ляжыць? —zedlik 03:40, 9 студзеня 2013 (FET)
Common.js у enwiki, а ня Commons. :) — Wizardist г 04:02, 9 студзеня 2013 (FET)
А, сапраўды, дзякуй :) —zedlik 01:18, 10 студзеня 2013 (FET)

У мяне для цябе ёсьць квэст. Пры пераносе катэгорыяў: 1) не пераносяцца інтэрвікі 2) не пераносяцца інтэрвікі ў іншых разьдзелах. Калі зь першым усё зразумела — проста трэба іх капіяваць на новую старонку катэгорыі, то з другім — ня вельмі. Можна або зьмяніць інтэрвікі ў ангельскім разьдзеле, або ў Вікізьвестках, якія там ужо працуюць. Думай, што лепш, але калі бот будзе сам разьбірацца з інтэрвікамі, будзе Афганістан (або Ірак). — Wizardist г 17:11, 18 лютага 2013 (FET)

Я нічога не зразумеў. Што значыць не пераносяцца інтэрвікі? Інтэрвікі ў іншых разьдзелах выпраўляюцца і пераносяцца інтэрвікі-ботамі цягам пэўнага часу — праверыў толькі што дзьве катэгорыі. Дай прыклады, калі ласка. —zedlik 18:25, 18 лютага 2013 (FET)
Памятаю, перанёс адну катэгорыю, потым выдаліў старую старонку. А пазьней у ангельскім разьдзеле бот выдаліў беларускую інтэрвікі як няісную. — Wizardist г 18:40, 18 лютага 2013 (FET)
Гэта вырашаецца запускам pyinterwiki з be-x-old у якасьці хатняга разьдзела. Пакрыцьцё нашага разьдзелу ёсьць, але невялікае, таму пэўныя рэчы застаюцца неапрацаванымі. Я неяк хацеў гэтым займацца і нават атрымаў сьцягі робата ў некалькіх разьдзелах пад гэтую справу, але пасьля ня стала часу і я кінуў гэта. Цяпер жа з пэрспэктывай міграцыі інтэрвікаў у вікізьвесткі, я пакуль увогуле не разумею, як там трэба рэдагаваць. Я згодны, што было б карысна абнаўляць назву старонкі/катэгорыі ў буйным разьдзеле або агульным рэпазыторыі, але пакуль я не разумею, якім чынам можна было б рабіць гэта эфэктыўна. —zedlik 19:04, 18 лютага 2013 (FET)
Я мяркую, што варта пачакаць увядзеньня Вікізьвестак у нас, а не рабіць марную справу з новым ботам, які хосьціцца ў нашым разьдзеле. А новыя вэрсіі pywikipediabot, здаецца, мусяць ужо аўтаматычна падтрымліваць Вікізьвесткі. — Wizardist г 23:00, 18 лютага 2013 (FET)
Згодны, я б пакуль таксама пачакаў, пакуль сытуацыя з сынхранізацыяй зьвестак ня стане зразумелай. —zedlik 23:18, 18 лютага 2013 (FET)

Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны коледж

рэдагаваць

Выпадкова ня ведаеш, у чым розьніца між 8 і 9 радкамі? --Renessaince 07:21, 8 сакавіка 2013 (FET)

Хутчэй за ўсё, памылка ў кодзе робата. Праверыць код зараз у мяне няма магчымасьці, таму паспрабую паглядзець на наступным тыдні. Калі раптам заўважыш ячшэ што-небудзь падобнае, паведамляй, калі ласка. —zedlik 10:14, 8 сакавіка 2013 (FET)
Іх ёсьць у мяне. --Renessaince 10:28, 8 сакавіка 2013 (FET)
Дзякуй, я пагляджу. —zedlik 10:40, 8 сакавіка 2013 (FET)

Вось яшчэ. Ва Ўладзімера Меншыка робат чамусьці налічыў 1 крыніцу. --Renessaince 08:29, 31 сакавіка 2013 (FET)

Можа робату не падабаюцца шматрадковыя ref'ы? Але гэта тады праблема робата, з артыкулам усё ок. — Wizardist г 12:49, 31 сакавіка 2013 (FET)
Дзякуй, зьвярну ўвагу. —zedlik 14:45, 31 сакавіка 2013 (FET)

{{Зноска}} ў артыкулах за тыдзень

рэдагаваць

Вітаю. Ці ня мог бы ты зрабіць, каб гэты шаблён улічваўся як крыніца? Толькі варта памятаць, што ён можа ўжывацца шматразова (то бок некалькі выклікаў з ідэнтычнымі парамэтрамі трэба лічыць як адну крыніцу). — Wizardist г 01:30, 20 сакавіка 2013 (FET)

Здароў. Дык крыніца ж будзе ўлічаная ў разьдзеле «Літаратура». У чым сэнс? —zedlik 01:37, 20 сакавіка 2013 (FET)
Сапраўды, не зважай. — Wizardist г

Праблема з рахункам

рэдагаваць

Вітаю! Ці не дапаможыце разьвязаць пытаньне наконт назвы майго рахунку: "Mr. Spock". Выявілася, што ўдзельнік з такім самым нікам ужо існуе у швэдзкай Вікі Mr. Spock. Гэта не было б для мяне ніякай праблемай, калі бы я мог свабодна заходзіць на комманз і ў іншыя вікі-разьдзелы, што зараз, па прычыне вышэйзгадай, выявілася немагчымым для мяне. Ці можна неяк перанесьці мой рахунак пад іншы нік (лепш не вельмі адрозны кшталту Mr. Sрock (р - кірылічнае).--Mr. Spock (гутаркі) 20:54, 10 красавіка 2013 (FET)

Вітаю! У цяперашні момант я не магу праверыць статус вашага рахунка на toolserver (відаць, нейкая часовая праблема), таму калі такі самы рахунак існуе толькі ў швэдзкай Вікіпэдыі і вы не плянуеце рэдагаваць швэдзкую Вікіпэдыю з вашага рахунка, то вам дастаткова зайсьці на старонку Спэцыяльныя:MergeAccount і актываваць глябальны рахунак. Гэтая прылада зробіць глябальны рахунак вашым ва ўсіх разьдзелах, апроч швэдзкага. —zedlik 21:37, 10 красавіка 2013 (FET)
А, чакайце. На Commons вы зайсьці ўсё адно ня зможаце, бо такі самы рахунак там ужо зарэгістраваны. Апроч швэдзкага радзелу і Commons, такія рахункі таксама існуюць у fiwiki, dewiki і eswiki. Не стварайце пакуль глябальны рахунак, гэта ня зьменіць сытуацыі, калі вам трэба ўваходзіць у Commons. —zedlik 22:03, 10 красавіка 2013 (FET)
Такім чынам. Наколькі мне вядома, рэгістрацыя рахункаў з падобнымі імёнамі недазволеная ў Вікіпэдыі на тэхнічным узроўні. Сярод рахункаў з такой самай назвай апошняе рэдагаваньне было зробленае ў нямецкім разьдзеле пагады таму, але ўдзельнік там ня вельмі актыўны — усяго 42 рэдагаваньні. Таму каб стварыць глябальны рахунак, вам трэба зрабіць наступнае:
  1. Зьвярнуцца да Удзельнік:Red Winged Duck (што вы ўжо зрабілі), каб ён зьмяніў назву вашага рахунка, напрылад, напісаньнем праз кірылічную літару (у мяне на гэта няма правоў). У выпадку, калі ўзьнікне канфлікт і перайменаваньне будзе немагчымым, вам трэба будзе прыдумаць іншую назву рахунка. Праверыць, ці зарэгістраваны выбраны рахунак у якім-небудзь радзьдзеле, можна на старонцы http://toolserver.org/~quentinv57/sulinfo/
  2. Пасьля перайменаваньня стварыць глябальны рахунак па спасылцы вышэй.
Пасьля гэтага глябальны рахунак мусіць працаваць. У выпадку ўзьнікненьня праблемаў зь нямецкім разьдзелам, вырашаць іх асобна. —zedlik 22:22, 10 красавіка 2013 (FET)
Дзякую за хуткую дапамогу, усё выпраўлена!--Mr. Sрock (гутаркі) 14:07, 11 красавіка 2013 (FET)

Выдаленьне перанакіраваньняў

рэдагаваць

У выніку няўдалых экспэрэмэнтаў стварыў пару лішніх старонак. Просьба да Вас выдаліць: Удзельнік:Удзельнік:Mr. Sрock/накіды, Удзельнік:Mr. Sрock/накіды, Удзельнік:Удзельнік:Mr. Sрock/накід, Удзельнік:Чарнавік. Дзякую, выбачце за клопат.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:16, 24 красавіка 2013 (FET)

Нічога страшнага, усё зрабіў. —zedlik 18:24, 24 красавіка 2013 (FET)

Кароткае апісаньне зьмяненьняў

рэдагаваць

У вакне кароткага апісаньня зьмяненьняў немагчыма дадаць спасылку на іншамоўныя артыкулы з доўгімі назвамі. Напрыклад, пры спробе скапіяваць/уставіць спасылку з вэрсіяй ru:Протестантизм в Великом княжестве Литовском. --Renessaince 08:22, 28 красавіка 2013 (FET)

Гэта нейкае стандартнае абмежаваньне MediaWiki (у іншых разьдзелах — тое саме). Я пакуль не магу знайсьці, дзе яно вызначаецца, і ці можна яго адключыць. —zedlik 14:46, 28 красавіка 2013 (FET)
Выправіў, цяпер абмежаваньне даўжыні адпавядае стандартнаму і амаль у два разы большае за тое, што было раней (450 сымбаляў замест 255). Пры захаваньні старонкі, аднак, MediaWiki ўсё адно можа абрэзаць занадта доўгае апісаньне — уплаваць на гэта мы ўжо ня можам. —zedlik 04:07, 29 красавіка 2013 (FET)
Ммм, па-мойму, не дапамагло, і візуальна нічога не зьмянілася. Будзем лічыць, што вінаватая MediaWiki. --Renessaince 15:14, 29 красавіка 2013 (FET)
Трэба ачысьціць кэш браўзэра. У мяне цяпер доўгія спасылкі (як вышэй) апрацоўваюцца карэктна. —zedlik 17:52, 29 красавіка 2013 (FET)
А, так сапраўды ўсё добра, дзякуй. Праўда, спасылка з вэрсіяй артыкулу не актыўная, але ня ведаю, ці гэтак было раней, ці не. І яшчэ цікавая дэталь: калі націснуць кнопку «паказаць зьмены» (а не «захаваць» або «праглядзець»), дык радок кароткага апісаньня зьменаў, пэўна, не апрацоўваецца. --Renessaince 18:32, 29 красавіка 2013 (FET)
Раней яна таксама была неактыўнай. Агульны прынцып наступны: адносныя спасылкі ([[en:Article title]]) робяцца актыўнымі, але там нельга пазначыць нумар вэрсіі. У абсалютных спасылках (https://en.wikipedia...) можна пазначыць нумар вэрсіі, але абсалютныя спасылкі заўжды неактыўныя. То бок так працуе MediaWiki, уплываць на гэта немагчыма. З кнопкай так і было задумана, але сапраўды: я цяпер падумаў, што яно насамрэч непасьлядоўна. Трэба дадаць. —zedlik 00:38, 30 красавіка 2013 (FET)
Зьмяніў, цяпер спрацоўвае па ўсіх трох кнопках. Як звычайна, для актывацыі неабходна ачысьціць кэш. —zedlik 01:13, 30 красавіка 2013 (FET)

Hint: капіюем сталую спасылку https://code.wikipedia.org/w/index.php?title=Article_title&oldid=123456 і пераўтвараем яе ў https://code.wikipedia.org/?oldid=123456. — Wizardist г 23:48, 29 красавіка 2013 (FET)

Яно працуе, але абсалютна нязручна. Спасылка не зьмяшчаецца цалкам, яна абразалася jquery (разам з нумарам вэрсіі), таму яе трэба капіяваць у прамежкавы рэдактар, там уключаць перанос па радках ці гартаць два экраны ўправа. Карацей, прасьцей націснуць на кнопку, каб спасылка скарацілася аўтаматычна. —zedlik 00:38, 30 красавіка 2013 (FET)
$( '#wpSummary' ).byteLimit( 100500 ); // загорнуты ў $( document ).ready().. whatever
$( '#editform' ).submit( function( e ) { adoptAttributionStringForSummary( e ); } );
Як будзе час, мо’ перапішам. — Wizardist г 08:48, 30 красавіка 2013 (FET)
Ну я прыблізна так і зрабіў :) —zedlik 22:26, 30 красавіка 2013 (FET)

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай. --Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 траўня 2013 (FET)

Дзякуй, я вазьму да ўвагі. —zedlik 00:54, 2 траўня 2013 (FET)

Теплоход, перевезённый МАЗ-7907

рэдагаваць

Здравствуйте, уважаемый Zedlik!

Прочёл недавно статью о тягаче производства советского автопрома МАЗ-7907 и восхитился. Не смотря на изначально запланированное применение для перевозки баллистических ракет использовался для перевозки теплохода на оз. Нарочь на беспрецедентные 250 км. от реки Березены.

Вы были на озере (ваши снимки есть в статье). Будете там ещё — разузнайте пожалуйста какой именно теплоход был перевезён этим великолепным тягачём. Уверен, снимок этого теплохода стал бы прекрасным пополнением коллекции фотографий как Белорусского, так и Российского раздела Википедии. Всё-таки — наша общая история.

С уважением, --Kirill Borisenko (гутаркі) (моя страница) 03:08, 10 траўня 2013 (FET).

Вітаю. Калі атрымаецца, то пасрабую. Але, магчыма, яго болей не існуе:
  • [2]: «Теплоход типа "Москва", был привезен на озеро в 1996 году, использовался в качестве ресторана, стоял сперва в нескольких десятках метров от берега, потом возле берега. Предположительно в 2007 году порезан».
  • [3]: «Теплоход этого проекта, в советские времена «Бороздивший просторы» реки Березина, также не избежал такой «участи». Новые владельцы пожелали сделать из него плавучий бар. Только не на Березине, а на берегу озера Нарочь...»
zedlik 03:39, 10 траўня 2013 (FET)

Удзел у галасаваньні

рэдагаваць

Вітаю! Шчыра дзякую за падтрымку маёй мінулай намінацыі! Запрашаю прыядноўвацца да ўдзелу ў распачатым галасаваньні па новым абраным артыкулеВікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Украінская мова. З Павагаю. --Mr. Sрock (гутаркі) 11:31, 5 чэрвеня 2013 (FET)

Статус адміністратара

рэдагаваць

Вітаю! Сумна канстатаваць, але ты доўгі час (з траўня) не праяўляеш ніякай актыўнасьці у праекце. Ці плянуеш яшчэ працаваць у праекце? Калі не, мяркую, трэба прынамсі адмовіцца ад статусу адміністратара. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 12:34, 23 кастрычніка 2013 (FET)

Прывітаньне! Дзіва, але я думаў пра тое самае тыдзень таму :) У мяне шмат чаго зьмянілася, таму праблема з вольным часам стала толькі вастрэйшай. У выніку я прыйшоў да высновы, што калі ў мяне не атрымаецца цягам месяца арганізаваць свае справы такім чынам, каб вылучаць на Вікіпэдыю прынамсі некалькі гадзінаў на тыдзень, то самастойна высуну сваю кандыдатуру на пазбаўленьне статусу — праблемы тут няма. У мяне было шмат ідэяў, якія я б хацеў рэалізаваць, і я паспрабую гэта зрабіць, але я згодны з тым, што так, як гэта адбываецца цяпер, справы ня робяцца і трэба нешта зьмяняць — у адзін бок ці ў другі. —zedlik 14:07, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Мы б усе (вазьму на сябе сьмеласьць) былі толькі рады, калі б ты «вярнуўся». Але ўласныя справы важней за грамадзкія. У любым выпадку табе вырашаць. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 14:19, 23 кастрычніка 2013 (FET)
Дзякуй за добрыя словы! Прыемна чуць, што мой унёсак быў бы карысным. Я пастараюся што-небудзь прыдумаць. —zedlik 14:46, 23 кастрычніка 2013 (FET)

А ў мяне для цябе, як заўжды, нават ёсьць заданьне-просьба. Так не хапае ў Лінаксе пашыранае беларускае раскладкі.  . --Renessaince 09:59, 28 кастрычніка 2013 (FET)

Я паглядзеў, і, наколькі зразумеў, там ёсьць убудаваныя срокі рэдагаваньня раскладак. Але я ніколі не спрабаваў. Калі будзе магчымасьць, то пагляжу падрабязьней. Дарэчы, пра які менавіта лінукс размова? —zedlik 01:52, 14 лістапада 2013 (FET)
Убунта. Але калі кажаш, што там ёсьць сродкі рэдагаваньня, дык трэба будзе пашукаць… --Renessaince 09:51, 14 лістапада 2013 (FET)
Я паглядзеў, вось напрыклад пара артыкулаў: [4], [5]. Не сказаў бы, што ўсё надта відавочна, але ажыцьцявіць можна. Паспрабуй можа, бо ў мяне няма Ubuntu пад рукой пакуль. —zedlik 02:34, 15 лістапада 2013 (FET)

Праблема з каардынатамі

рэдагаваць

Зьявілася апошнім часам праблема, што ў выпадным мэню каардынатаў не прастаўляюцца правільная зьменныя для мапаў Google, OSM і Yandex. Падобна, што недзе ў JavaScript узьнікае памылка, праз што не фармуюцца правільна спасылкі на мапы. Прыклад: Калатоўкі. Паглядзі, як будзе час. --Red_Winged_Duck 22:10, 11 лістапада 2013 (FET)

Выправіў. --Red_Winged_Duck 17:55, 13 лістапада 2013 (FET)
Дзякуй! —zedlik 01:50, 14 лістапада 2013 (FET)

А яшчэ падобна, што перастала працаваць апрацоўка крыніцы перакладу ў апісаньні кароткіх зьменаў: Нэматоды, ЦВК БССР, Ян Налепка. --Renessaince 00:17, 12 лістапада 2013 (FET)

Дзякуй за паведамленьне, я паспрабую разабрацца. —zedlik 01:50, 14 лістапада 2013 (FET)

Аўтаабнаўленьне выяў

рэдагаваць

Зірніце, калі ласка, як будзе час, што з гэтым можна зрабіць: Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Выява дня#Аўтаабнаўленьне --Mr. Sрock (гутаркі) 16:10, 30 лістапада 2013 (FET)

re: Blocking of ZedlikBot

рэдагаваць

Sure – done :) Matma Rex (гутаркі) 00:56, 27 студзеня 2014 (FET)

ВікіЗьвесткі

рэдагаваць

Вітаю. Мне тут надоечы падказалі, што твой бот умее ў ВікіЗьвестках выпраўляць меткі. А ці мог бы ён замест (ці дадаткова) прастаўляць для коду be-tarask? Ну і для шаблёнаў, катэгорыяў, напрыклад, апісаньні могуць быць стандартныя. --Renessaince 23:05, 1 лютага 2014 (FET)

Прывітаньне! Гэта не зусім так, меткі бот выпраўляць ня ўмее, ён выпраўляе толькі інтэрвікі для старонак і катэгорыяў, якія былі перанесеныя ў Удзельнік:ZedlikBot/Пераносы. Для метак і апісаньняў патрэбная тэхнічная частка, якую я самастойна пісаў для інтэрвікі-спасылак, бо яе няма ў фрэймворку, таму рэалізаваць гэта ў мяне ў любым выпадку калі і атрымаецца, то няхутка. Увогуле, якія правілы для прастаўленьня апісаньняў і метак? Метка — гэта адпаведная назва артыкула з выдаленым разьвязаньнем неадназначнасьці ў дужках, калі яно ёсьць, а апісаньне аўтаматычным чынам дадаецца толькі для катэгорыяў і шаблёнаў. Я правільна гэта разумею? —zedlik 00:09, 2 лютага 2014 (FET)
На ВікіЗьвестках пішуць, што назва меткі сапраўды не павінна супадаць з назваю артыкулу ў Вікіпэдыі і не абавязкова можа быць унікальнаю. То бок менавіта так, як ты апісаў. Аднак я ў метках прастаўляю заўсёды поўную назву артыкулу, а ў «аліясах» дадаю яе ж без удакладненьня ў дужках і ўсемагчымыя перанакіраваньні (калі ёсьць). Толькі ў такім выпадку канструкцыя {{Болей|{{#property:P301}}}} працуе карэктна, бо яна бярэ назву артыкула менавіта зь меткі.
Апісаньні можна яшчэ аўтаматычна дадаваць для старонак-неадназначнасьцяў. Увогуле, я карыстаюся для аўтаматызаванае прастаноўкі метак прыладай «autoEdit» (уключаецца ў сэкцыі «гаджэты» наладаў), яна навучаная яшчэ некалькі тыповых апісаньняў дадаваць (кшталту «прозьвішча», «камуна ў Францыі», «дэпартамэнт у Францыі») — можа быць, нечым прыдасца? --Renessaince 01:24, 2 лютага 2014 (FET)
Я паспрабаваў дадаць {{#property:P301}} у адпаведны шаблён у ангельскім разьдзеле, і ён сапраўды не працаваў для катэгорыяў з удакладненьнямі. На цяперашні момант дакумэнтацыя ў вікізьвестках і назва «асноўны артыкул катэгорыі» супярэчаць адзін адному. Выглядае так, што P301 не прызначаная для непасрэднага выкарыстаньня ў Вікіпэдыі, а нібыта празь яе трэба зьвязаць два аб’екты зьвестак, а артыкулы-катэгорыі ў канкрэтным разьдзеле ўжо мусяць зьвязвацца на аснове site-link. То бок неяк так (на лягічным узроўні): {{болей|{{#site-link-be-x-old|{{#property:P301}}}}}}. Але я ня ведаю, ці існуе магчымасьць зрабіць што-небудзь падобнае. Тады метка назвы артыкулаў ня будуць залежаць ад меткі і таксама будзе выконвацца ўмова таго, што метка можа стаяць у тэксьце і пры гэтым мусіць выглядаць натуральна. Але поўнага бачаньня, як гэта ўсё павінна працаваць у мяне пакуль няма.
Наконт робата. Тэхнічна яго, вядома, можна зрабіць, але я пакуль не разумею, якія задачы ён мусіць выконваць. Пакуль атрымліваецца, што толькі назвы + аўтаматычныя апісаньні для катэгорыяў, шаблёнаў і неадназначнасьцяў. Для артыкулаў дадаваць апісаньне аўтаматычна немагчыма, і нават для камунаў Францыі неабходна кантраляваць вынік, што ня мае сэнсу для аўтаматычнай працы. І таксама трэба вызначыцца, што рабіць зь неадназначнасьцямі: альбо вызначаць свае ўмовы, альбо адмовіцца ад P301.
Увогуле пакуль якая справа. Я зрабіў карэктаваньне спасылак для перанесеных катэгорыяў у вікізьвестках, яшчэ трэба наладзіць зламаную архівацыю «ці ведаеце вы» і нарэшце пераехаць з тулсэрвэра, які неўзабаве закрыюць зусім — гэта пакуль найбольш прыярытэтныя для мяне задачы. Магчыма, я вярнуся да гэтага пытаньня пазьней, але будзе бачна, бо пакуль у мяне няма нават тэхнічнай рэалізацыі пратаколу (апроч інтэрвікі-спасылак). —zedlik 04:51, 2 лютага 2014 (FET)

Вітаю! Ці не будзе Вам складана праглядзець што ня так з заменай кірылічных сымбаляў у маім кодзе, штосьці ніяк ня хоча выпраўляць прапісаныя зьмены.--Mr. Spock абм 11:49, 6 лютага 2014 (FET)

Вітаю! Я ім ніколі не карыстаўся, там трэба будзе разабрацца, але паспрабую паглядзець на выходных. —zedlik 03:47, 7 лютага 2014 (FET)

Лякалізацыйныя мапы

рэдагаваць

Падобна, што пасьля апошніх зьменаў у адлюстраваньні лякалізацыйных мапаў, пры іх адсутнасьці стала паказвацца наступная памылка: Сабор усіх сьвятых (Дэрбі). Раней жа ў выпадку адсутнасьці мапы, старонка проста дадавалася ў катэгорыю Катэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі безь лякалізацыных мапаў. Магчыма варта вярнуцца да ранейшай практыкі, бо цяперашні выгляд памылкі ня вельмі прыгожы. --Red_Winged_Duck 14:24, 16 лютага 2014 (FET)

Дзякуй за паведамленьне. Я хацеў зрабіць так, каб гэтае паведамленьне паказвалася толькі ў выпадку, калі для краіны ня знойдзены родны склон, бо пры выкарыстаньні катэгорыі не было зразумела, якой менавіта краіны няма ў сьпісе. Напрыклад, у актыкуле Царква Нараджэньня Хрыстовага (Пружаны) паведамленьне працуе карэктна (але трэба, напэўна, зрабіць яго больш прыдатным для чытаньня). У выпадку з Дэрбі родны склон быў знойдзены — у гэтым выпадку пры адсутнасьці мапы насамрэч ніякага паведамленьня, апроч аўтаматычнай катэгорыі, быць не павінна. Я пагляджу, у чым праблема і выпраўлю яе цягам некалькіх дзён (пакуль яна прысутнічае толькі ў трох артыкулах і ня велькі крытычная). Я стварыў адпаведныя аўтаматычныя катэгорыі для гэтага (Катэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі з адсутнай краінай у родным склоне, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі з адсутнай тэрыторыяй у родным склоне), але, відаць, ня ўсе артыкулы пасьпелі праіндэксавацца адразу, таму катэгорыі былі пустымі. —zedlik 15:09, 16 лютага 2014 (FET)

Украінскі тыдзень

рэдагаваць
 
Запрашэньне да ўдзелу ў тэматычным тыдні Ўкраіны

Паважаны ўдзельнік! Ад імя ўдзельнікаў украінскага тыдню
маем гонар запрасіць Вас да ўдзелу ў гэтым тыдні.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельнікаў.

--Renessaince 02:28, 5 красавіка 2014 (FET)

Дзякуй за запрашэньне! Я звычайна рэдка бяру ўдзел у тэматычных тыднях, але будзе бачна. —zedlik 03:47, 5 красавіка 2014 (FET)
Ну, гэта ж Украіна. І нам патрэбныя таксама й шаблёны, і катэгарызацыя… --Renessaince 10:18, 7 красавіка 2014 (FET)
Так, вядома. У выпадку тэхнічных рэчаў — да мяне можна зьвяртацца без пытаньняў. Ну то бок ніякіх праблемаў тут няма. —zedlik 11:24, 7 красавіка 2014 (FET)
Калі маеш вееельмі вялікае жаданьне, дык добра было б заняцца стварэньнем вось такога шаблёніска(en). Я пакуль што не адважыўся. --Renessaince 19:23, 7 красавіка 2014 (FET)
Там нешта нерэальнае. Мне здаецца, што будзе прасьцей проста стварыць новы шаблён на аснове звычайнай карткі пры дапамозе гэтай прылады: http://toolserver.org/~zedlik/kartkastvaralnik/. Праўда, там разьметка зламалася, трэба выправіць. —zedlik 15:22, 10 красавіка 2014 (FET)
Выправіў разьметку. —zedlik 15:26, 10 красавіка 2014 (FET)
Прылада, вядома ж, крутая, дзякуй. Ужо людзі выказалі жаданьне ёй пакарыстацца. Я ж ужо прызвычаіўся ўсё рукамі маляваць. --Renessaince 00:00, 7 траўня 2014 (FET)

Шаблён:Гук, Шаблён:Зычныя гукі й Шаблён:Галосныя гукі

рэдагаваць

Вітаю. Я тут пачаў рабіць артыкулы пра гукі мовы, але патрэбных шаблёнаў у гэтай вікі няма. Мне параілі зьвярнуцца да цябе. Можаш зрабіць, калі ласка? Напрыклад, з расейскіх ru:Шаблон:Звук, ru:Шаблон:Согласные й ru:Шаблон:Гласные. Грампіс (гутаркі) 11:47, 19 красавіка 2014 (FET)

Добры дзень! Так, вядома. Я зрабіў невялікае параўнаньне, і шаблён для гукаў у ангельскім разьдзеле выглядае зручнейшым і дасканалейшым, але нашмат больш складаным, таму ў мяне пакуль не атрымалася. Я паспрабую цягам тыдня ўсё зрабіць. —zedlik 10:55, 22 красавіка 2014 (FET)
Я зрабіў шаблён карткі для гукаў — Шаблён:Картка гуку — і дадаў у адпаведныя артыкулы. Прыклад можна ўбачыць у Глухі білябіяльны выбухны зычны, перапрашаю за затрымку. Астатнія шаблёны пагляджу пазьней. —zedlik 23:07, 6 траўня 2014 (FET)
Дзякуй! Грампіс (гутаркі) 10:06, 15 траўня 2014 (FET)

Шаблён:Населены пункт

рэдагаваць

Прывітаньне ізноў. Можа быць, памятаеш, навошта ў шаблёне парамэтры «этнічны склад насельніцтва» і «нацыянальны склад насельніцтва», а «канфэсійнага складу» няма? І палазіўшы па ВікіЗьвестках, знайшоў яшчэ ідэю для даданьня: парамэтры «патрон» ды «ў гонар каго/чаго названы». --Renessaince 00:00, 7 траўня 2014 (FET)

Вітаю! Сапраўдных прычынаў ня памятаю, але напэўна тут мелася на ўвазе такая ж розьніца, як і паміж нацыяй і этнасам. Напрыклад, у пэўным горадзе жыве 80% беларусаў (нацыя) і палова зь іх — габрэі (этнас). На маю думку, «нацыянальны склад» мусіць мець прыярытэт у выкарыстаньні, але магчыма знойдуцца выпадкі, калі пазначэньне замест яго этнічнага будзе мець большы сэнс. Іншых парамэтраў сапраўды няма, варта дадаць. Калі ніхто ня зробіць, пагляджу як-небудзь. —zedlik 00:19, 7 траўня 2014 (FET)

Сьпісы значных артыкулаў тыдню

рэдагаваць

Твой робат на Пяцідзясятніцу адпачынак узяў ці ўжо можна пачынаць за яго непакоіцца? -- Renessaince 00:57, 9 чэрвеня 2014 (FET)

Дзякуй за паведамленьне. Чамусьці не прыйшоў ліст з нагаданьнем, таму не заўважыў адразу. Там зьбіраюцца адключаць тулсэрвер, а я ўсё ніяк не магу перахаць — магчыма, гэта неяк зьвязана. Больш пэўна змагу сказаць пазьней. —zedlik 03:12, 24 чэрвеня 2014 (FET)

Вітам. Ізноў перастаў працаваць робат. -- Renessaince 14:57, 8 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Вітаю! ZedlikBot не абнаўляе Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы/Сьпіс істотных артыкулаў паводле памеру ажно ад 5 чэрвеня. Ці можна яго зноўку ўвесьці ў працоўны стан? --Dymitr 22:09, 16 кастрычніка 2014 (FET)

Добры дзень! Перапрашаю за затрымку з адказам. Пакуль на гэта няма часу, але я паспрабую выправіць, калі атрымаецца. —zedlik 21:27, 2 студзеня 2015 (FET)
Выправіў. Цяпер мусіць абнаўляцца штодзённа, як і раней. —zedlik 04:36, 5 студзеня 2015 (FET)
Вялікі дзякуй! --Dymitr 23:40, 8 студзеня 2015 (FET)

Todo

рэдагаваць

На дасугу можна прыкруціць да шаблёну {{Возера}} выкарыстаньне шаблёну {{Краіна ў родным склоне}}, каб вось такога болей бачыць не давялося. -- Renessaince 17:59, 24 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Дзякуй за прапанову, але пакуль, на жаль, зусім не да гэтага (з гэтай прычыны не адказаў і на ліст) — перапрашаю. Магчыма, дзе-небудзь бліжэй да лета. —zedlik 02:02, 25 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Просьба

рэдагаваць

цэнзура артыкула Хведар Нюнька

рэдагаваць

Просьба пауплываць на бюракрата Red_Winged_Duck, яки блакуе намаганни нераунадушных беларусау Виленчукоу написаць сбалансаваны и праудзивы артыкул пра былога функцыянера Таварыства Беларускай Культуры: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Сутнасць яго блакаванняу можна бачыць у абмеркаванни артыкула: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%B1%D0%BC%D0%B5%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5:%D0%A5%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D1%80_%D0%9D%D1%8E%D0%BD%D1%8C%D0%BA%D0%B0 Кали коратка, дык сутнасць праблемы у тым што бюракрат Red_Winged_Duck перавышае паунамоцтвы и блакуе матэрыялы афицыйнага сайту ТБК, напрыклад: http://www.westki.info/tbk/21158/sudovae-pasedzhanne-u-sprave-damkou-adbudzecca-21-verasnya пра судовае паседжанне, дзе Х. Нюнька адказчык, http://www.westki.info/tbk/21114/sprava-hvedara-nyunki-spynenaya-ne-za-adsutnasci-dokazau-pavodle-212-artykula-1-chastki-6 пра былую крыминальную справу Х. Нюньки

Істотныя артыкулы

рэдагаваць

Вітаю. Заўважыў, што старонка са сьпісам істотных артыкулаў зноўку не абнаўляецца (https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Істотныя_артыкулы/Сьпіс_істотных_артыкулаў_паводле_памеру). Ці зможаш гэта паправіць? --Dymitr 00:16, 21 красавіка 2018 (MSK)Адказаць

дадаць старонку для ELBO ў беларуская (тарашкевіца)

рэдагаваць

@Удзельнік:Zedlik Прывітанне, паважаныя Zedlik!

Ці можаце вы стварыць для мяне старонку для ELBO на беларуская мове (тарашкевіца) : https://be-tarask.m.wikipedia.org/

быць: https://be-tarask.m.wikipedia.org/ELBO, як я стварыў у беларуская Вікіпедыі

Я быў бы вельмі рады, калі б вы стварылі яго для мяне, бо я не вельмі разумею гэтую версію па-беларуску

дзякуй SSHTALBI (гутаркі) 22:51, 6 чэрвеня 2022 (+03)Адказаць