Вікіпэдыя:Вікіфікатар

«Вікіфіка́тар» — гэта адмысловы сцэнар на JavaScript, які апрацоўвае вылучаны тэкст у акне рэдагаваньня артыкулу згодна пэўным правілам вікі-разьметкі й беларускай тыпаграфікі.

Каб скарыстацца Вікіфікатарам, трэба націснуць кнопку Вікіфікатара на панэлі рэдагаваньняў, як паказана на здымку:

Калі ў акне рэдагаваньня нічога ня вылучана, Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст.

Апісаньне работы

рэдагаваць

Тэкст, які не апрацоўваецца

рэдагаваць

У самым пачатку з апрацоўкі выключаюцца:

  • тэкст унутры тэгаў <nowiki>…</nowiki>, <pre>…</pre>, <source>…</source>, <code>…</code>, <tt>…</tt>, <math>…</math>, <gallery>…</gallery>
  • радкі, якія пачынаюцца з прагалу (нефарматаваны тэкст)
  • {{шаблёны}}
  • http://вонкавыя спасылкі
  • [[унутраныя спасылкі]]
  • <любыя тэгі>
  • ="атрыбуты табліцаў"

Для спрашчэньня пераносу артыкулаў выконваюцца замены:

  • [[category[[Катэгорыя
  • [[:category[[:Катэгорыя

Пэўныя HTML-тэгі замяняюцца на аналягі вікіразьметкі:

  • <b>тэкст</b> і <strong>тэкст</strong>'''тэкст'''
  • <i>тэкст</i> і <em>тэкст</em>''тэкст''
  • <hr>----

Пэўныя HTML-сутнасьці і словы замяняюцца на сымбалі Юнікоду:

Замяняюцца На сымбаль
(c)  (кірылічнае)
(с)  (лацінскае)
&copy;
©
(r)
&reg;
®
(tm)
(тм)
&trade;
(p)  (лацінскае)
&sect;
§
&euro;
&yen; ¥
&pound; £
+-
&plusmn;
±
~=
...
&hellip;
&#133;
Замяняюцца На сымбаль
&deg; °
&quot;
&laquo;
&raquo;
&bdquo;
&ldquo;
&#132;
&#147;
&#148;
<< >>[a]
"
^2
&sup2;
<sup>2</sup>[b]
²
^3
&sup3;
<sup>3</sup>[b]
³


Адзіночны машынапісны апостраф ' у межах словаў замяняецца на правільны апостраф .

Злучок, мінус і працяжнік

рэдагаваць

Вікіфікатар замяняе на мінус (−):

  • Злучок, за якім ідзе лічба і якому папярэднічае прагал;
  • Злучок, за якім ідзе лічба і якому папярэднічае пасьлядоўнасьць «sup>» альбо «sub>».

Пасьля апрацоўкі мінусаў Вікіфікатар замяняе на доўгі працяжнік (—):

  • Кароткі працяжнік (–);
  • Злучок, паабапал якога стаяць прагалы ( - );
  • Злучок у пачатку радка (простая мова);
  • Злучок, паабапал якога з кожнага боку стаяць тры ці чатыры лічбы (1985-1991);
  • Злучок, паабапал якога стаяць рымскія лічбы (VII-IX);
  • Падвойны злучок ( -- ), паабапал якога стаяць прагалы альбо лічбы (1941--1945);

Зьвярніце ўвагу, што злучок, паабапал якога проста стаяць лічбы, не апрацоўваецца Вікіфікатарам. Гэта зроблена адмыслова, каб пазьбегнуць шматзначнасьцяў: «Калі Васю было недзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік], ён меркаваў, што іншыя дзеці ў ягоным узроставым пэрыядзе 3—4 гады [патрэбны працяжнік] ня здолеюць зразумець, што 3−4=−1 [патрэбныя мінусы]».

Двукосьсі

рэдагаваць

Вікіфікатар спачатку ператварае ўсе расстаўленыя двукосьсі (« » “ ”„) у звычайныя ("), а пасьля зноў іх расстаўляе, але ўжо паводле правілаў набора беларускага тэксту: "звычайныя" двукосьсі ператвараюцца ў «двукосьсі-елачкі», а двукосьсі ўнутры двукосьсяў — у „двукосьсі-лапкі“.

Апрацоўка прагалаў

рэдагаваць

Выдаляюцца лішнія прагалы:

  • у канцы радкоў
  • некалькі запар (замяняюцца адным)
  • перад коскай: «слова , слова» → «слова, слова»
  • перад кропкай з коскай: «слова ; слова» → «слова; слова»
  • пасьля пачатковай круглай дужкі і перад канцавой: «бегемот ( гіпапатам )» → «бегемот (гіпапатам)»
  • у дыяпазонах гадоў і стагодзьдзяў: «1988 — 1995» → «1988—1995»

Дадаюцца прапушчаныя прагалы:

  • пасьля кропкі ў канцы сказу: «слова.Слова» → «слова. Слова»
  • пасьля коскі: «слова,слова» → «слова, слова»

Для падвышэньня чытэльнасьці вікі-разьметкі таксама дадаюцца прапушчаныя прагалы пасьля знакаў * # : і іхных камбінацыяў у пачатку радка, паабапал загалоўкаў (==А==== А ==), і дадаецца адсутны пусты радок перад загалоўкам.

Устаўка непарыўных прагалаў

рэдагаваць

Непарыўны юнікодавы прагал \x00A0 аналягічны сутнасьці &nbsp;, але выглядае як звычайны прагал. Як вынік гэтага — артыкул зручней рэдагаваць.

Асноўная праблема зь непарыўнымі прагаламі палягае ў тым, что браўзэр Firefox вэрсій 1.х і 2.х пры рэдагаваньні тэксту аўтаматычна замяняе непарыўныя прагалы на звычайныя (гл. m:Firefox bugs affecting MediaWiki#Fixed bugs, not yet released). Гэта праблема вырашаная ў тэставых вэрсіях Firefox 3 [1].

У выніку дадаваньня непарыўных прагалаў Вікіфікатарам і наступнае выдаленьне іх пры рэдагаваньні ў Firefox вядзе да таго, што ў абодвух выпадках атрымліваюцца вельмі вялікія адрозьненьні ў зьменах.

Як вынік гэтага, Вікіфікатар выкарыстоўвае нябачны непарыўны прагал толькі ў цотных прасторах назваў, апроч прасторы назваў «Вікіпэдыя:» (то бок толькі ў тых прасторах, дзе не вядуцца абмеркаваньні).

Непарыўны прагал ставіцца:

  • пасьля бачнага знаку перад працяжнікам, каб наступны радок не пачынаўся з працяжніка
  • у кірылічных ініцыялах, напрыклад «І.Д. Луцэвіч» → «І. Д. Луцэвіч»

Апрацоўка скарачэньняў

рэдагаваць
  • Вікіфікатар замяняе непарыўным юнікодавым прагалам U+00A0 прапушчаныя звычайныя прагалы ў скарачэньнях «і г.д.», «і да т.п.», «г.зв.», «н.э.».
  • Непарыўным прагалам замяняецца альбо дапаўняецца пры адсутнасьці прагал пасьля лічбаў перад пазначэньнямі адзінак велічынь «м», «мм», «см», «дм», «км», «г», «кг», «мг», «с», а таксама перад скарачэньнямі «тыс.», «млн», «млрд», «трлн». Скарачэньне «тыс» дапаўняецца кропкай. Для астатніх кропка прыбіраецца ў тых выпадках, калі скарачэньне відавочна не прыпадае на канец сказу.
  • Непарыўным прагалам замяняецца прагал пасьля лічбаў у скарачэньнях «г.», «гг.», «ст.», «стст.».
  • Скарачэньні «у т.л.», «т.б.» разгортваюцца ў поўныя.

Вікіфікатар расстаўляе прапушчаныя знакі градуса, напрыклад:

  • +4 C  →  +4 °C
  • -20 F  →  −20 °F

Пры гэтым перад знакам градуса ставіцца непарыўны прагал.

Паведамленьні Вікіфікатара

рэдагаваць

Паведамленьні Вікіфікатара паказваюцца на ангельскай мове з-за магчымых праблемаў адлюстраваньня кірыліцы ў дыялёгавых вокнаў старых браўзэраў.

Wikificator cannot work in your browser

рэдагаваць

(У вашым браўзэры Вікіфікатар працаваць ня можа).

Азначае, што ваш браўзэр не падтрымлівае на дастатковым узроўні рэгулярныя выразы. Выкарыстоўвайце іншы браўзэр.

Wikificator will process ALL text on this page. Continue?

рэдагаваць

(Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст. Працягнуць?).

Азначае, што рэалізацыя JavaScript у вашым браўзэры не дазваляе апрацаваць толькі вылучаны фрагмэнт. Націсьніце «OK», каб дазволіць Вікіфікатару апрацаваць увесь тэкст.

Wikifikator doesn’t work on discussion pages

рэдагаваць

(Вікіфікатар не апрацоўвае гутаркі).

Вікіфікатар адмаўляецца апрацоўваць тэкст на старонках гутарак (усіх няцотных прастораў назваў і ў прасторы 4 «Вікіпэдыя:»), калі знаходзіць у ім больш за адзін подпіс. Ня варта безь неабходнасьці выпраўляць чужыя паведамленьні.

Заўвагі:

  • вы можаце спакойна вылучыць і апрацаваць сваю рэпліку альбо нават сваю папярэднюю рэпліку
  • у выпадку вострай неабходнасьці апрацаваць усю дыскусію можна перайсьці да рэдагаваньня, напрыклад, сваёй асабістай старонкі, скапіяваць тэкст туды, націснуць кнопку Вікіфікатара, а затым перанесьці назад.

Сумяшчальнасьць

рэдагаваць

Вікіфікатар не сумяшчальны зь некаторымі браўзэрамі ды функцыямі ў наладах. Таму, калі кнопка Вікіфікатара не працуе й не адлюстроўваецца ў крынічніку (як на выяве ў пачатку артыкулу), паспрабуйце перш за ўсё скінуць налады (кнопка «Скінуць налады» ў Асабістых зьвестках) і памяняць браўзэр.

Браўзэры, у якіх Вікіфікатар працуе

рэдагаваць
У браўзэрах, вылучаных курсівам, не падтрымліваецца апрацоўка вылучэньня:
  • Firefox 1.x, Firefox 2.x, Iceweasel/Firefox 3.x (уключна з Flock 1.x, 2.x)
  • Galeon 1.2.x, Galeon 1.3.x
  • Google Chrome 125
  • Internet Explorer 5.5, 6.x, 7.x (уключна з Maxthon 1.x)
  • Konqueror 3.1.x, 3.2.x, 3.3.x, 3.4.x, 3.5.x
  • Microsoft Edge 125
  • Mozilla 1.0, 1.2.x, Mozilla 1.7.x
  • Netscape 7.x
  • Opera 7.x, Opera 8.x, Opera 9.x, Opera GX (LVL 5)
  • SkipStone 0.8.x
  • Safari 3 (пад Windows і Mac OS)
  • SeaMonkey 1.1.9

Браўзэры, у якіх Вікіфікатар не працуе

рэдагаваць
  • Arachne 1.70
  • Internet Explorer 3.x, 4.x
  • MATLAB HelpBrowser 6.x
  • Netscape 3.x, 4.x
  • Opera 4.x

Калі вы выкарыстоўваеце браўзэр, якога няма ў сьпісе, то, калі ласка, пратэстуйце ў ім работу Вікіфікатара й дадайце яго ў сьпіс.

Несумяшчальныя налады

рэдагаваць

У Вікіпэдыі пакуль няма кнопкі Вікіфікатара ў візуальным рэдагаваньні — заўсёды трэба пераключацца на крынічнік (кнопка алоўка зьлева ад кнопкі «Апублікаваць», а далей «Праўка зыходніка»). Аднак самі налады Выгляду на Вікіфікатар не ўплываюць. Вікіфікатар не адлюстроўваецца, калі ўключаная як мінімум адна з наступных функцыяў:

  • Рэдактар вікітэксту-2017 — кнопка «Выкарыстоўваць рэжым вікіразметкі ўнутры візуальнага рэдактара замест іншага рэдактара вікіразметкі» ў Рэдагаваньні;
  • візуальнае рэдагаваньне — можа быць уключанае, але перайсьці трэба ў крынічнік;
  • у Гаджэтах усе наступныя функцыі будуць працаваць, толькі калі іх выключыць ды зноў уключыць адначасова (калі ўключаць іх адну па адной — Вікіфікатар зьнікне з поля інструмэнтаў):
    • Артаграфія — кнопка «Выпраўленьне артаграфіі паводле вызначаных правілаў на базе рэгулярных выразаў»;
    • HotCat — кнопка «Уключыць HotCat для дадаваньня, зьмены або выдаленьня катэгорыяў»;
    • Панэль шаблёнаў — кнопка «Панэль шаблёнаў — хуткае даданьне коду шаблёну ў код артыкула».

Вядомыя праблемы

рэдагаваць
  • Праблемы зь непрацаваньнем ды неадлюстраваньнем кнопкі Вікіфікатара апісаныя вышэй, пад загалоўкам «Сумяшчальнасьць».
  • "Укладзеныя «двукосьсі»" правільна апрацоўваюцца толькі пасьля прагалу альбо ў пачатку радка.

Калі Вікіфікатар псуе тэкст

рэдагаваць

Пры памылках у апрацоўцы тэксту варта паведаміць пра гэта на старонцы Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Вікіфікатар. Не забудзьцеся пазначыць канкрэтны пачатковы тэкст, тое, у што ён ператвараецца, якім насамрэч мусіць быць вынік, а таксама назву і вэрсію свайго браўзэра.

Калі мае месца рэдкае выключэньне з правілаў апрацоўкі Вікіфікатара, якое немагчыма альбо вельмі складана выправіць (напрыклад, цытата аўтарскага тэксту), варта ўзяць праблемны кавалак тэксту ў тэгі <nowiki></nowiki>, каб Вікіфікатар яго не апрацоўваў. Пры гэтым для наступных рэдактараў артыкулу можна побач у камэнтарах пазначыць <!-- для абароны ад Вікіфікатара -->.

Тэхнічныя заўвагі

рэдагаваць

Скрыпт Вікіфікатара знаходзіцца ў прасторы назваў «MediaWiki:», таму толькі адміністратары праекту могуць зьмяніць скрыпт Вікіфікатара на старонцы MediaWiki:Gadget-wikify.js.

Усе пажаданьні па паляпшэньні Вікіфікатара, а таксама паведамленьні пра знойдзеныя ў ім памылкі пакідайце, калі ласка, на старонцы Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Вікіфікатар.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Адразу пасьля << і акурат перад >> ня мусіць быць прагалу
  2. ^ а б Адразу пасьля ^2 альбо ^3 мусіць ня быць іншых лічбаў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць