Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

Кірылічнае «і»

рэдагаваць

Раю вам паставіць на кампутары беларускую раскладку.   Лацінская «i» тут не падыходзіць. --Renessaince 20:53, 5 траўня 2011 (EEST)Адказаць

Уважлівей, калі ласка. --Renessaince 11:10, 30 траўня 2011 (EEST)Адказаць

Назва

рэдагаваць

Чаму ў назьве «1-я брыгада народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага» фігуруе слова «войскаў»? У польскім арыгінале такога няма. --Jauhienij 00:33, 1 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Пытаньне

рэдагаваць

Што азначае «ЯКМці і Рэчы Паспалітай»? --Jauhienij 23:03, 1 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Jego (Jej - пра каралевы) Królewskiej/Książęcej Mości. Bocianski 23:05, 1 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Можа лепш раскрыць абрэвіятуру ў назьве? --Jauhienij 23:07, 1 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Не ведаю, як у гэтым прыпадку. Bocianski 23:13, 1 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Яго Каралеўскай Мосьці і Рэчы Паспалітай? --Jauhienij 23:15, 1 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Або Княжацкай, таксама пасуе. Цяжка казаць. Гэта цяжкі, архаічны стыль. Пачакай адказу аўтара. Bocianski 23:43, 1 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Лепш захаваць скарачэньне, бо яно вельмі звычайнае. Можна раскрыць дзе-небудзь на старонцы. Ёсьць скарачэньні JRMci і IMCI, ня ведаю, ці трэба (і як) ў беларускай вэрсіі іх адрозьніваць. Калі раскрываць, то як каралеўскай (ці княжацкай), мосьці (ці міласьці) - дакладна цяжка вызначыцца.

Ёсьць другое пытаньне наконт перакладу szef і dowódca. Кіраўнік гэта добра калі рэч ідзе аб калгасе, а не войску. Szef гэта запазычаньне і у польскай мове, таму лепш захаваць шэф і на беларускай. Калі ўжо перакладаць, то лепш начальнік. А dowódca лепш перакладаць як камандзір. У любым выпадку трэба ўніфікаваць усе, бо ужо на розных старонках стварыліся розныя вэрсіі.-Smal 11:32, 2 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Пашукаў па сеціве і вось што знайшоў:

Прыкладна ў той жа час у корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Яблонаўскі і магнаты Валовіч, Чацвярцінскі і інш. Ён быў заснаваны восенню 1764 і знаходзіўся ў распараджэнні самога Панятоўскага, які лічыўся яго шэфам. Непасрэдным начальнікам корпуса быў Адам Казімір Чартарыйскі.

Гісторыя Беларусі. Асобы. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка

Можна захаваць дадзеную апазыцыю (шэф — начальнік). Што думаеце? Уласна я ня супраць слова даводца, таму арыгінальнае (шэф — даводца) таксама пасуе. Аднак, у польскай вікі ёсьць артыкул pl:Dowódca, што азначае «камандзір». Можна таксама (шэф — камандзір). Апошні варыянт, пэўна, лепшы з усіх. --Jauhienij 12:22, 2 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Думаю лепш усяго шэф - камандзір. Шэф - даводца меньш зразумелы варыянт.-Smal 12:45, 2 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць
Добра, тады калі заўважыце разыходжаньне ў назвах, выпраўляйце. --Jauhienij 12:53, 2 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Афармленьне

рэдагаваць

Калі ласка, дадавайце ў артыкулы катэгорыі і пры наяўнасьці інтэрвікі на іншамоўныя вэрсіі, напрыклад, польскую. --Jauhienij 20:47, 2 чэрвеня 2011 (EEST)Адказаць

Ураднікі

рэдагаваць

Вітаю! Вялікі дзякуй за распрацоўку тэматыкі ВКЛ. Цікавіць вашае меркаваньне датычна азначэньняў ваяводаў і кашталянаў. Зь цягам часу я прыйшоў да высновы, што магчыма, замест «дзяржаўная пасада» лепей ужываць «ураднік» або «мясцовы ўраднік» (адмысловы артыкул ёсьць у 2-м томе ЭВКЛ). Такое азначэньне выглядае больш аўтэнтычным і цалкам прыймальным паводле таго ж ЭВКЛ. Аднак я не спэцыяліст, таму часам магу не разумеюць пэўных тэрміналягічных нюансаў. --Казімер Ляхновіч 22:21, 24 сьнежня 2011 (FET)

Са сьвятам! Дзякую, што лічыце мяне спэцыялістам, але я толькі аматар. Спецыяліст я толькі ў галіне генэтыкі. Што да ўраднікаў, то тут я цалкам згодзен. Трэба з большага прытрымлівацца тэрмінаў, якія існавалі ў той час, бо інакш мы становімся на хісткі шлях летувісаў. --Smal 00:08, 25 сьнежня 2011 (FET)
Дзякуй, вас таксама з Божым Нараджэньнем! Што да спэцыяліст/аматар, то проста бачу, што тэма вас вельмі цікавіць (нават больш за мяне), таму ёсьць сэнс супольна выпрацоўваць агульны падыход. Дарэчы, наконт тэрміналёгіі думка безумоўна слушная. Я тут перапрацаваў прэамбулы артыкулаў Кашталяны амсьціслаўскія і Ваяводы амсьціслаўскія. Магчыма, у вас будуць нейкія заўвагі. Калі ўсё добра, то пляную пашырыць гэтую форму і на іншых кашталянаў ды ваяводаў. --Казімер Ляхновіч 02:24, 25 сьнежня 2011 (FET)
Думаю, вашыя зьмены слушныя, трэба паўсюль адпаведна зрабіць. У мяне іншае пытаньне ўзьнікла, што рабіць з 15 новаўтворанымі кашталяніямі ў 1793 годзе? Я прапаную ўсіх гэтых кашталянаў аб'яднаць на адной старонцы, бо там у кожнай кашталяніі 1-2 чалавекі. Але як яе назваць? Напрыклад, "Урады кашталянаў, утвораныя ў 1793-1795 гадах". Як вы лічыце? --Smal 14:42, 25 сьнежня 2011 (FET)
Калі не памыляюся, новыя ўрады ўводзіліся ў існых паветах. Магчыма, дастаткова проста дадаць гэтыя зьвесткі ў адпаведныя артыкулы (Рэчыцкі павет, Пінскі павет і г. д.) у сэкцыю «Ураднікі»? Можна і як вы прапаноўваеце, праўда назва трохі задоўгая, але лепшай прынамсі я прыдумаць не магу. Рабіце як вам больш даспадобы :) --Казімер Ляхновіч 19:30, 25 сьнежня 2011 (FET)

Палявы або польны

рэдагаваць

Вітаю і запрашаю да аднаўленьня абмеркаваньня артыкула Палявы гетман літоўскі: раней для прыняцьця канкрэктнага разьвязку бракавала аргумэнтаў на карысьць аднаго з варыянтаў. --Казімер Ляхновіч 00:31, 9 студзеня 2012 (FET)

Сельсаветы

рэдагаваць

Прывітаньне! Я карыстаюся http://www.maps.by/searchate. --Ліцьвін (гутаркі) 14:48, 28 красавіка 2012 (FET)

Прывітаньне! Дзякую за спасылку. Я так разумею, у Менскім раёне 20 саветаў: 18 сельсаветаў, 1 пасялковы (Мачулішчанскі) і 1 гарадзкі (Заслаўскі). Незразумела, што такое Мачулішчанскі с/с і Заслаўскі с/с? У гэтых саветах нічога акрамя Заслаў'я і Мачулішч няма. У шаблёне Менскі раён ужо ёсьць Заслаў'е і Мачулішчы, дык навошта іх дубляваць? -- Smal
У Менскім раёне толькі 19 сельсаветаў, ніводнага пасялковага ці гарадзкога саветаў. У Мачулішчанскі с/с уваходзяць дзьве вёскі — Аляксандрава і Мачулішчы. Калі ласка, свае выказваньні падпісвайце (можна скарыстацца кнопкай ўверсе, трэцяя справа — Ваш подпіс і момант часу). --Ліцьвін (гутаркі) 18:06, 28 красавіка 2012 (FET)
Горад ёсьць, а савету няма? Глядзіце тут http://www.mrik.gov.by/ru/power/local_government/selsov?n_list=1 Smal (гутаркі)
Атрымліваецца так. Тамака састарэлыя дадзеныя. З гэтымі гарадзкімі саветамі ня ўсё так проста, сам вось, як бачыце, спрабую разабрацца. --Ліцьвін (гутаркі) 20:51, 28 красавіка 2012 (FET)

Правільна менавіта Лугаваслабодзкі і Цьнянскі. --Ліцьвін (гутаркі) 10:49, 30 красавіка 2012 (FET)

Згодна з http://www.maps.by/ - Лугаваслабадзкі, націск на апошняе і, а таксама Цнянскі (тут магчыма і Цьнянскі). Smal (гутаркі)
З Цнянскім вырашылі   Яшчэ раней абмяркоўвалі чаму сельсаветы ...слабодзкія, глядзіце сьпіс Глядзіце таксама. Я ня ведаю, чаму maps.by сам сабе супярэчыць. У Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2, на старонцы 498 і ў Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9, на старонцы 193 — Лугаваслабодзкі. --Ліцьвін (гутаркі) 18:12, 2 траўня 2012 (FET)

Назва па-расейску

рэдагаваць

Прывітаньне. Яшчэ раней было вырашана, што ў артыкуле пра населены пункт ня трэба дадаваць назву па-расейску. --Ліцьвін (гутаркі) 17:59, 2 траўня 2012 (FET)

Цнянскі сельсавет

рэдагаваць

Тутака адміністрацыйны цэнтар у в. Цна. --Ліцьвін (гутаркі) 17:34, 4 траўня 2012 (FET)

«Агрогородки»

рэдагаваць

Вітаю! Паглядзіце, калі ласка, наступнае абмеркаваньне. На маю думку, варта ўстрымацца ад ужываньня «аграгарадкоў» у прэамублах і назвах артыкулаў (найбольш нэўтральны і ў той жа час дакладны варыянт — у сэкцыі «Гісторыя» зьмяшчаць фразу кшталту «У 2000-я — або дакладную дату, калі вядома — паселішча атрымала статус аграгарадку», бо як выяўляецца, ніхто не разумею, што гэта такое. Пагатоў, само слова той яшчэ пачварны нэалягізм. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 13:27, 11 чэрвеня 2012 (FET)

Прывітаньне. Сапраўды, існуе толькі Мачулішчанскі пасялковы савет. Ужо выправілі і ў maps.by і ў ГВБ згадваецца толькі ён. --Ліцьвін (гутаркі) 13:40, 1 сьнежня 2012 (FET)

Прапаную паспрабаваць скарыстацца новым шаблёнам. — Wizardist г 17:20, 21 лютага 2013 (FET)