Архірэйская Слабодка

Архірэйская Слабодка, Антонава — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места на зямлі Архірэйскага двара.

Плян мясцовасьці, 1863 р.

На паўднёвы захад ад Архірэйскай Слабодкі пачынаюцца Тры Карчмы, на паўночны захад — Кашары, на поўнач — Стромкі Бераг, на паўночны ўсход — Доўгі Брод[1][2].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Дрэваапрацоўчы завод у Антонаве, 1925 г.

У сьпісах вуліцаў Менску 2-й паловы XIX ст. упамінаюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Сьлепня». У раёне сучаснага вэлязаводу і пасёлку трактарнага заводу знаходзіўся «Архірэйскі гай» (г.зв. «Пустыня»)[3].

У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская (Пуліхава), Новазагародняя, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагародняя (Азгура) вуліцы[1][4].

У наш час пра існаваньне прадмесьця напамінае Антонаўскі парк (назву надалі ў 2006 року[5]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога зь места да фальварку архіяпіскапа Антонія Зубко[6].

Старыя адрасы

рэдагаваць
  • Архірэйская Слабодка, 4. Эпархіяльны сьвечачны завод, адкрыты ў 1893 року. Займаў аднапавярховую камяніцу. Выпускаў сьвечкі зь белага і жоўтага воску. Шостую частку сыравіны складалі агаркі. Прадпрыемства месьцілася ў раёне цяперашняй вуліцы Пуліхава[7].
  1. ^ а б Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197.
  2. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551.
  3. ^ Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. № 11, 2008. С. 46—50.
  4. ^ Сацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст., Беларускі калегіюм, 4 чэрвеня 2008 г.
  5. ^ Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва № 274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска(недаступная спасылка)
  6. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 226.
  7. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 257.

Літаратура

рэдагаваць
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Боровой Р. Минские пригороды XVI — начала XX века [1](недаступная спасылка) // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць