Вуліца Андрэеўская (Менск)
Каардынаты: 53°53′44″ пн. ш. 27°35′22″ у. д. / 53.895426° пн. ш. 27.589581° у. д.
Вуліца Андрэеўская — адна з найстарэйшых цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і йдзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Менскрэкляма», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я—1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія».[2] Сёньня жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных ў Партызанскім раёне (па папулярнасьці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).[3]
Андрэеўская | |
Від на вуліцу ад перакрыжаваньня з вуліцай Захарава у бок вуліцы Пуліхава | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Гістарычны раён | Архірэйская Слабодка, Абсінія |
Даўжыня | 700 м |
Паштовыя індэксы | 220088[1] |
На мапе | |
Google · Яндекс |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне 19-га стагодзьдзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі гораду.[4] На гарадзкой мапе 1898 году вуліца была ўжо пазначаная.[5] Менавіта ў гэты час горад хутка рос і зьяўлялася шмат новых вуліцаў, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадзкой управы часам не хапала фантазіі.[6]
У час нацысцкае акупацыі назва вуліцы была зьмененая на «Bosehstrasse»(?).[7]
Забудова
рэдагавацьПа няцотным баку | |||||
№ 3/2 | Пяціпавярховы трохпад’ездны 60-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1970 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3446 кв.м. | ||||
№ 5 | Адміністратыўны будынак, у якім месьцяцца ТАА «ХарысМотарс»[8], СТА «Жалезны дракон»[9], СТА «ДэніАндПроф»[10] і склад прадпрыемства па эксплюатацыі будынкаў «БелЭБ» кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[11]. | ||||
№ 7/1 | Дзевяціпавярховы чатырохпад’ездны 162-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1970 годзе. Агульная плошча кватэраў — 10213 кв.м. | ||||
№ 7/2 | Пяціпавярховы трохпад’ездны 60-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1969 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3484 кв.м. | ||||
№ 21 | Аднапавярховы драўляны жылы дом. | ||||
№ 35 | Таямнічы будынак невядомага прызначэньня зь дзіўнай нумэрацыяй [12]. | ||||
Па цотным баку | |||||
№ 4 | Чатырохпавярховы жылы дом, у якім месьціцца інтэрнат № 4[13] і рамонтна-будаўнічае ўпраўленьне прадпрыемства «Менскрамбуд». | ||||
№ 28 | Адміністратыўны будынак, разьмешчаны на тэрыторыі філіі № 1 прадпрыемства «Менскдрэў». У доме месьцяцца прадпрыемствы, якія гандлююць сантэхнічным і ацяпляльным абсталяваньнем.[14] | ||||
Далягляды вуліцы
рэдагаваць-
Від на пачатак вуліцы ад перакрыжаваньня з вуліцай Пуліхава
-
Від на перакрыжаваньне з вуліцай Захарава
-
Від на паўночны-ўсход ад перакрыжаваньня з вуліцай Захарава
-
Сквэр уздоўж вуліцы Андрэеўскай паміж вуліцамі Пуліхава і Антонаўскай
Літаратура
рэдагаваць- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — 467 с.
- Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Паштовыя аддзяленьні па вуліцы Андрэеўскай Белпошта Праверана 28 лістапада 2013 г.
- ^ Квартал вуліцаў Антонаўская - Андрэеўская - Саламяная - Нагорная і інш. Менск: гісторыя і сучаснасьць Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Дзе ў Менску жыць добра? strybelz.ru Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Старая карта Менску —1858 г. karty.by Праверана 28 лістапада 2013 г.
- ^ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Мапа Менску (час акупацыі 1941-1944 г.) http://wwii-photos-maps.com Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Каталёг аўтапрадпрыемстваў avtosvalka.by Праверана 21 лістапада 2013 г.
- ^ Аўтапрадпрыемства «Жалезны дракон» сайт прадпрыемства Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Шынамантаж у цэнтры Менску slivki.by Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па эксплюатацыі будынкаў «БелЭБ» сайт прадпрыемства Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Дом знаходзіцца паміж пачаткам вуліцы і першым домам па яе няцотным баку, які мае № 5.
- ^ Інтэрнат № 4 ААТ «Менскрамбуд» (старонка ўстановы) Праверана 23 лістапада 2013 г.
- ^ Прадпрыемствы па Андрэеўскай 28 b2b.by Праверана 28 лістапада 2013 г.