Арка

архітэктурны элемэнт

Арка — канструкцыя для перакрыцьця пралёту між апорамі, мае крывалінейную форму. Складаецца з асобных блёкаў, якія шляхам стварэньня бакавога распору пераносяць цяжар на апоры. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца для любой выгнутай структуры, якая мае форму аркі. Аркі могуць выкарыстоўвацца як канструктыўны архітэктурны элемэнт, напрыклад, над дзьвярным праходам або брамамі, або ў якасьці чыста дэкаратыўнага элемэнта. Як правіла аркі сымэтрычныя адносна вэртыкальнай восі.

Прынцып канструяваньня аркі

Мэханіка

рэдагаваць

Арка ёсьць крывалінейны брус плаўнай абрысы, якая нясе будаўнічая канструкцыя. У адрозьненьне ад вэртыкальнага ціску бэлькі, ціск аркі на апоры пахілі, праз што ўзьнікае гарызантальная апорная рэакцыя. Ад збору арка адрозьніваецца толькі значна меншай шырынёй. Пад вэртыкальнай нагрузкай арка працуе пераважна на сьціск і ў меншай ступені на выгіб.

Часткі аркі маюць наступныя назвы: пята аркі (папярочны перасек у апоры), замак аркі (папярочны перасек у вяршыні аркі), страла ўздыму (адлегласьць цэнтру замка аркі ад лініі, якая злучае цэнтры пятак аркі). Адлегласьць паміж цэнтрамі пятак называецца разьліковай проймай. З павелічэньнем стрэлы ўздыму памяншаецца распор аркі. Аркі бываюць бесшарнірныя, двухшарнірныя й трохшарнірныя; калі апорныя канцы аркі злучыць стрыжнем (зацяжкай, якая ўспрымае гарызантальную рэакцыю), утворыцца арка з зацяжкай.

У залежнасьці ад унутранай абрысы аркі бываюць паўцыркульныя, кругавыя, стральчатыя, калавідныя й іншыя. Вось аркі падбіраюць так, каб выгінальны момант быў як мага малейшы, тады арка будзе найбольш трывалай і ўстойлівай. Трываласьць аркі залежыць ад ейнай формы. Найпростыя акрі маюць форму паўкола, аднак тэарэтычна трывалымі зьяўляюцца аркі з формай парабалы або ланцуговай лініі. Парабалічныя аркі ўвёў у архітэктуру гішпанскі архітэктар Антоніё Гаўдзі. Такія аркі перадаюць ўвесь распор на аснову й не патрабуюць дадатковых элемэнтаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001. ISBN 985-04-0499-X

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Аркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў