Валянцін Таўлай
Валянцін Паўлавіч Таўлай (пс. Усяслаў Барвінец; Бунтар; Янка Бунтар; К. Бунтарны; Былы вучань; Васіль; М. Гарустовіч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскі; Мсцівец; Юрка Назубіч; Ілюк Прышчэпа (зь Я. Брылём); Паўлюк Сірата; В. Тарскі; Чырвоны звястун; крыптанімы: А.С. і В.Т. (з А. Салагубам); В.Т.; 26 студзеня (8 лютага) 1914, Баранавічы — 27 чэрвеня 1947, Менск) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзяяч.
Валянцін Таўлай | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Усяслаў Барвінец; Бунтар; Янка Бунтар; К.Бунтарны; Былы вучань; Васіль; М.Гарустовіч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскі; Мсьцівец; Юрка Назубіч; Ілюк Прышчэпа (з Янкам Брылём); Паўлюк Сірата; В.Тарскі; Чырвоны зьвястун; крыптанімы: В.Т.; А.С. і В.Т. (з А.Салагубам); |
Нарадзіўся | 26 студзеня 1914 Баранавічы, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 27 чэрвеня 1947 (33 гады) Менск, БССР |
Пахаваны | Вайсковыя могілкі |
Дзеці | Галіна Таўлай |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, перакладнік, паэт і журналіст |
Гады творчасьці | 1928 — цяпер |
Мова | беларуская мова |
БіяграфіяРэдагаваць
Пражываў з бацькамі ў вёсцы Рудаўцы (цяпер Слонімскі раён). Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай сэмінарыі, зь якой у 1925 годзе быў выключаны, бо адмовіўся пісацца палякам. У 1927 паступіў у 3 клясу Віленскай беларускай гімназіі. У лютым 1928 выключаны з навучальнай установы за ўдзел у вучнёўскім страйку. Пад паліцэйскім канвоем выпраўлены да бацькоў на вёску. Супрацоўнічаў зь беларускім камуністычным рухам.
Друкавацца пачаў ў 1928 ў заходнебеларускай прэсе. Тады ж на шапірографе выдаў паэму «Непераможная», якая была прысьвечана разгромленай Грамадзе.
28 жніўня 1929 арыштаваны польскімі ўладамі за стварэньне камсамольскае групоўкі ў вёсцы. Утрымліваўся ў Слонімскай і Гарадзенскай вязьніцах. Асуджаны на 6 месяцаў зьняволеньня ўмоўна, як непаўнагадовы. Пракурор абскардзіў рашэньне, і Віленскі суд прысудзіў Таўлая да 2 гадоў турмы. Валянцін Таўлай не зьявіўся на суд (выпушчаны зь вязьніцы на час перагляду справы). У кастрычніку 1930 нелегальна перапраўлены ў БССР.
З 1930 па 1932 працаваў у газэце «Звязда», навучаўся на вечаровым газэтным аддзяленьні літфаку БДУ.
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР ня быў арыштаваны, як большасьць сябраў Грамады, таму што супрацоўнічаў са спэцгрупай НКГБ «Буравесьнік»[1].
Пахаваны на вайсковых могілках у Менску.
ТворчасьцьРэдагаваць
КнігіРэдагаваць
- 1928 — Непераможаная (паэма)
ПамяцьРэдагаваць
У Горадні імем Таўлая названа вуліца. Ёсьць такая вуліца і ў Лідзе і Маладзечне.
Баранавіцкая гарадзкая бібліятэка носіць імя Валянціна Таўлая.
Мікола Арочка ў 1969 выдаў крытыка-літаратуразнаўчую кнігу «Валянцін Таўлай». У 1978 быў зьняты дакумэнтальны фільм «Валянцін Таўлай» па сцэнары Вячаслава Адамчыка.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ На падставе: С. Ёрш - Беларуская партызанка
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |