Раздавім фашысцкую гадзіну

беларуская газэта

«Разда́вім фашы́сцкую га́дзіну» — сатырычнае выданьне для партызан і насельніцтва Беларусі падчас нямецка-савецкай вайны.

«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942

Выдавалася зь ліпеня 1941 году да траўня 1945 году (да сакавіка 1942 году — агітплякат на расейскай мове — па-расейску: «Раздавим фашистскую гадину»). З сакавіка 1942 году — газэта-плякат, пазьней — сатырычны часопіс цэнтральнага камітэту КП(б)Б. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Менску. Выданьне зьмяшчала фэльетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высьмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам. З 1941 па 1943 гады адказным рэдактарам выданьня быў Міхась Чавускі, з 1943 году — Кандрат Крапіва[1].

У выданьні друкаваліся творы Я. Коласа, Я. Купалы, А. Астрэйкі, П. Броўкі, Я. Брыля, К. Крапівы, К. Чорнага, І. Ахрэмчыка, Л. Брадатага, А. Волкава[2] і іншых пісьменьнікаў. Разам зь пісьменьнікамі працавалі мастакі і карыкатурысты Віталь Букаты, Заір Азгур, Іван Ахрэмчык, Яўген Зайцаў.

Са сьнежня 1945 году выданьне пачало выходзіць як сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык».

  1. ^ Вастрыў, як штык, пяро, іголкі…
  2. ^ Волков и «Вожык»(недаступная спасылка) // Газэта «Рэспубліка», № 81 (5496). Пятница, 04 мая 2012 г.  (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Пазнякоў М. П. «Раздавім фашысцкую гадзіну» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т.&nbsp, ISBN 13)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць