Кніга
Кні́га — непэрыядычнае выданьне ў выглядзе збрашураваных папяровых лісткоў надрукаванага матэрыялу (часам з ілюстрацыямі), сродак масавай, навуковай, тэхнічнай інфармацыі. Кніга ў асноўным слоўнікавым значэньні — важная частка чалавечай культуры, на працягу шматлікіх стагодзьдзяў — асноўны матэрыяльны носьбіт інфармацыі.
Гістарычныя зьвесткіРэдагаваць
У старажытнасьці ролю кніг выконвалі скруткі і іншыя, больш прымітыўныя носьбіты. У раньнім сярэднявеччы — у асноўным дзякуючы дзейнасьці манастыроў — у Эўропе распаўсюджваньне атрымалі рукапісныя кнігі. Росквіт кніжнай справы наступіў з вынаходзтвам у Эўропе кнігадрукаваньня ў XV стагодзьдзі. Першыя друкарскія кнігі атрымалі назву інкунабулы (па-лацінску: incunabula — «калыска»).
Напрыканцы XX — у пачатку XXI стагодзьдзя распаўсюджваньне атрымалі кнігі ў электронным фармаце.
Першыя кнігіРэдагаваць
- У сярэдзіне 15 стагодзьдзя ў горадзе Майнцы Ёган Гутэнбэрг надрукаваў першае паўнааб’ёмнае друкаванае выданьне ў Эўропе — 42-радковую «Біблію».
- 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».
БеларусьРэдагаваць
У 2008 г. Цэнтральная дзіцячая бібліятэка Менску адчыніла першую ў краіне паліцу кнігазвароту[1]. У 2010 годзе з 11 040 найменьняў кніг і брашураў толькі 951 (9%) выпусьцілі на беларускай мове. З гадавога накладу ў больш як 43 млн. асобнікаў на беларускамоўныя прыпадала толькі 4 млн. (9,3%)[2]. У 2011 г. у Беларусі выдалі 11 084 кніг агульным накладам 34,3 млн асобнікаў (у сярэднім па 3095 асобнікаў). 40% выданьняў выпусьцілі накладам да 500 асобнікаў. У лютым 2012 г. у кнігарнях Беларусі 90% кніг прыпадала на выдадзеныя ў Расеі[3].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Галіна Дзежыц. Пара адпусьціць кнігі на свабоду // Дзяньніца : газэта. — 16 красавіка 2012.
- ^ Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 лютага 2012 г. Праверана 28 сакавіка 2016 г.
- ^ Вольга Чайкоўская. Галяктыка Кніжнай палаты // Зьвязда : газэта. — 8 лютага 2012. — № 25 (27140). — С. 3. — ISSN 1990-763x.