Людвік Абрамовіч

польскі гісторык, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец

Людвік Кароль Абрамовіч (5 ліпеня 1879, Масква — 9 сакавіка 1939, Вільня) — польскі гісторык, грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец.

Людвік Абрамовіч
Дата нараджэньня 5 ліпеня 1879(1879-07-05)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 сакавіка 1939(1939-03-09)[1] (59 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак палітык, гісторык, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец

Скончыў Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве. 3 1905 у Вільні. 3 1906 супрацоўнік выданьняў «Gazeta Wileńska», «Kurier Wileński». У 1911—1938 рэдагаваў і выдаваў газэту «Przegląd Wileński». У 1925—1939 старшыня Навуковага камітэту садзейнічаньня бібліятэцы Ўрублеўскіх (цяпер Цэнтральная бібліятэка АН Летувы). Быў зьвязаны зь беларускім грамадзка-культурным жыцьцём у Вільні.

У кнізе «Чатыры стагодзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасьць Ф. Скарыны і яго пасьлядоўнікаў.

У кастрычніку 1938 г. друк газэты «Przegląd Wileński» быў спынены з-за хваробы рэдактара Людвіка Абрамовіча, што выклікала ў Вільні моцны розгалас і шкадаваньні нават з боку апанэнтаў. Людвік Абрамовіч памёр 9 сакавіка 1939 году й віленскія газэты надрукавалі пра яго нэкралёгі[2][3][4][5].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ а б Ludwik Abramowicz // https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/832046
  2. ^ Stanisław Mackiewicz. Ś. p. Ludwik Abramowicz.  (пол.) // Słowo : газэта. — 1939, 10 marca. — № 68 (5350). — С. 1.
  3. ^ Po zgonie L. Abramowicza. Depesza kondolecyjna Syndykatu Dziennikarzy.  (пол.) // Słowo : газэта. — 1939, 11 marca. — № 69 (5351). — С. 7.
  4. ^ Nekrolog.  (пол.) // Kurjer Wileński : газэта. — 1939, 11 marca. — № 70 (4746). — С. 2.
  5. ^ Zwłoki ś. p. Ludwika Abramowicza zlożono na wieczny spoczynek.  (пол.) // Kurjer Wileński : газэта. — 1939, 12 marca. — № 71 (4747). — С. 5.

Літаратура

рэдагаваць
  • Мальдзіс А. Абрамовіч // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.