Пеленг
Каардынаты: 53°54′57″ пн. ш. 27°37′20″ у. д. / 53.91583° пн. ш. 27.62222° у. д.
«Пеленг» — дзяржаўнае прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1974 годзе.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1974 |
Заснавальнікі | Менскі мэханічны завод |
Уласьнікі | Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (48,9 %) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск, Першамайскі раён, вул. Макаёнка, д. 25 |
Ключавыя фігуры | Уладзімер Пакрышкін, Уладзімер Белякоўскі |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | спадарожнікавы здымач, тэадаліт, мікраскоп, мэтэастанцыя |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 2114 (2018 г.) |
Матчына кампанія | Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь |
Аўдытар | ЗАТ «АудытКансульт» |
Вырабляе мэтэаралягічныя, крыміналістычныя, аптычныя і касьмічныя прылады. Зь 2013 году ўваходзіць у 20-ку найбольш прыбытковых прадпрыемстваў Беларусі.
Вырабы рэдагаваць
На 2018 год ААТ «Пеленг» вырабляла:
- мэтэаралягічнае абсталяваньне — чуйнік ападкаў «Пеленг СФ-11», глыбінны цепламер вады СФ-19, цепламер глебы СФ-15, вымяральнік працягласьці сонечнага зьзяньня «Пеленг ВК-05», актынамер «Пеленг СФ-12», раўнавагамер «Пеленг СФ-08», піраномэтар «Пеленг СФ-06», прылада сачэньня за Сонцам ПСС-1, паверачнік «Пеленг СФ-07», вымяральнік воблачнасьці СД-02-2006, анэмарумбамер «Пеленг СФ-03», нэфэламер «Пеленг СЛ-03», далямер бачнасьці «Пеленг СФ-01», актынамер СФ-14, мэтэавымяральнік С-01 і мэтэастанцыя для лётнішча «Аміс-Пеленг СФ-09»[2];
- крыміналістычныя прылады — відэасыгналізацыя «Вока» і параўнальны мікраскоп «Пеленг МС-4»;
- аптычную электроніку — рэгістравальная тэлестанцыя, оптаэлектронны вызначальнік каардынатаў, тэадаліт «Контур-Т» і кінатэадаліт «Вісмуцін-Т»;
- касьмічныя прылады — зорны арыентавальнік, зорны чуйнік, оптыка-электронны здымач з разрозьненьнем 2 мэтры і блёк сынхранізаваньня, а таксама здымкі са спадарожніка «БелКА».
Мінуўшчына рэдагаваць
У 1974 годзе заснавалі Цэнтральнае канструктарскае бюро (ЦКБ) «Пеленг» на аснове кантруктарскага аддзелу «Менскага мэханічнага заводу», які ачольваў «Беларускае оптыка-мэханічнае аб’яднаньне». У 1994 годзе ЦКБ «Пеленг» пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. 22 ліпеня 2012 году запусьцілі 1-ы беларускім спадарожнік «БелКА», які абсталявалі здымачнай апаратурай «Пеленг»[3]. На травень 2013 году доля ўраду Беларусі ў статутным фондзе прадпрыемства складала 48,9 % акцыяў. Астатнія акцыі належалі 1600 супрацоўнікам прадпрыемства, якое падпарадкоўвалася Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Беларусі[4], што мела распазнаваньне да 2 мэтраў. Па выніках 2013 году ААТ «Пеленг» атрымала $43 млн прыбытку і стала 9-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[5].
На 2015 год ААТ «Пеленг» вырабляла мэтэастанцыі, камэры відэаназіраньня, мікраскопы, вымяральнікі радыяцыі, робаты-выведнікі, бартавыя кампутары і чорныя скрыні для падлодак, самалётаў і танкаў, начныя цеплавізары і прыцэлы са стабілізаваньнем выявы ад хістаньня для бранятанкавай тэхнікі. Прадпрыемству належала звыш 450 патэнтаў на вынаходніцтвы. Да 2015 году, за 40 гадоў існаваньня «Пеленга» ў космас запусьцілі 38 спадарожнікаў з оптыкай прадпрыемства, звыш паловы якіх належалі Кітаю і Расеі[6]. У сьнежні 2015 году на прадпрыемстве распрацавалі мэтэастанцыі для ўзьлётна-пасадачнай паласы лётнішча, якімі вымяралі атмасфэрны ціск, тэмпэратуру і вільготнасьць паветра, напрамак і хуткасьць ветру, адлегласьць да ніжняй мяжы аблокаў і далёкасьць бачнасьці[7]. Па выніках 2015 году ААТ «Пеленг» атрымала $35,9 млн прыбытку і стала 11-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[8].
На пачатку 2017 году ААТ «Пеленг» атрымала заказ на выраб 5 тэлескопаў для расейскіх спадарожнікаў «Канопус» для запуску ў наступныя 3 гады[9]. У сьнежні 2017 году на прадпрыемстве асвоілі выпуск спадарожнікавых фотаапаратаў з распазнаваньнем да 1 мэтру[10]. Налічаны дывідэнд на 1 простую акцыю ААТ «Пеленг» за 2017 год склаў 600,6 рублёў[11].
Міжнародныя санкцыі рэдагаваць
2 сьнежня 2021 году Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Пеленг» у амэрыканскі санкцыйны сьпіс. У той жа дзень прадпрыемства трапіла ў санкцыйны сьпіс Канады[12]. У 2022 годзе «Пеленг» трапіў пад санкцыі ЭЗ (чорны сьпіс Эўразьвязу), Швайцарыі, Новай Зэляндыі ды Японія[13]. 12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[14]. У жніўні таго ж году да санкцый далучылася Вялікабрытанія[15].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Уладзімер Пакрышкін. Пэрыядычная справаздачнасьць (за 2017 год) (рас.) // ААТ «Пеленг», 23 сакавіка 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Мэтэаабсталяваньне (рас.) // ААТ «Пеленг», 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Павал Берасьнеў Запуск спадарожніка — акупны праект // Зьвязда : газэта. — 25 ліпеня 2013. — ISSN 1990-763x.
- ^ ЗША адмянілі санкцыі супраць «БелОМА» // Радыё «Свабода», 30 траўня 2013 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Ягор Марціновіч. Колькі зарабляюць кампаніі беларускіх мільянэраў // Наша ніва : газэта. — 11 чэрвеня 2014. — № 22 (859). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
- ^ Вольга Макей, тэлеканал «Беларусь 1». Аляксандар Лукашэнка наведаў ААТ «Пеленг» // Белтэлерадыёкампанія, 25 сакавіка 2015 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Вячаслаў Будкевіч. «Пеленг» асвойвае вытворчасьць мэтэаралягічных прыбораў // БелаПАН, 27 сьнежня 2015 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Ягор Марціновіч. Прыбытак Машэнскага ўпаў у 440 разоў, Чыжа — у 20 разоў // Наша ніва. — 25 траўня 2016. — № 20 (953). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
- ^ Першая пяцігодка БКА: палёт нармальны, хоць рынак так і не склаўся // Радыё «Спадарожнік», 11 сакавіка 2017 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Зьезд вучоных Беларусі // Газэта «Маяк Палесься» (Брагін), 15 сьнежня 2017 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Зьвесткі пра ўдзельніка рынку каштоўных папераў (рас.) // ААТ «Пеленг», 2 красавіка 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
- ^ Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі Белсат Праверана 2021-12-08 г.
- ^ Відкрите акціонерне товариство "Пеленг"
- ^ Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну (бел.) Новы час
- ^ Великобритания ввела санкции против гражданина Словакии Мкртычева, подозреваемого в причастности к поставкам оружия из КНДР в Россию (рас.) Настоящее время
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Кантакты (рас.) // ААТ «Пеленг», 2018 г. Праверана 14 сьнежня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |