Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства экано́мікі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэканомікі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гаспадараньня. Міністар эканомікі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 4 студзеня 2024 году пасаду міністра займае Юры Чабатар[4].

Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МЭ РБ
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па эканоміцы і плянаваньню
Штаб-кватэра Менск, вул. Берсана, д. 14
Міністар Юры Чабатар
Першы намесьнік Андрэй Картун
Намесьнікі Алеся Абраменка, Тацяна Бранцэвіч, Уладзімер Навумовіч[1]
Зьвязаныя кампаніі «БелВТІ», «Нацыянальнае інвэстыцыйнае агенцтва»
Бюджэт 17 млрд рублёў[2] (2009; 6 млн $[3])
Сайт economy.gov.by
  • Цэнтральны апарат — 2 дэпартамэнты, 10 галоўных управаў, 7 управаў, 4 аддзелы[5];
  • Прадпрыемствы «БелВТІ» (Беларуская вылічальная тэхніка і інфарматыка), «Нацыянальнае інвэстыцыйнае агенцтва», «Цэнтар па цэнах»;
  • Навукова-дасьледніцкі эканамічны інстытут.
  • агляд гаспадаркі дзяржавы;
  • парадкаваньне цэнаўтварэньня ды прадпрымальніцтва;
  • парадкаваньне ўзнаўленьня асноўных фондаў прадпрыемстваў;
  • прыцягненьне ўкладаньняў ды распрацоўка заканадаўства аб кіраваньні дзяржаўнаю маёмасьцю;
  • удзел у распрацоўцы гаспадарчае супрацы зь іншымі дзяржавамі й міжнароднымі арганізацыямі;
  • парадкаваньне банкруцтва;
  • супрацьдзеяньне манаполіям;
  • удзел у распрацоўцы праграмаў жыльлёвага будаўніцтва;
  • плянаваньне падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу.

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  • ухваленьне, тлумачэньне й нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • скліканьне нарадаў адмыслоўцаў;
  • заключэньне дамоваў аб падрыхтоўцы аглядаў і прагнозаў разьвіцьця гаспадаркі дзяржавы;
  • запыт ва ўстановах зьвестак аб гаспадараньні;
  • праверка выкананьня пастановаў аб цэнаўтварэньні ды прадпрымальніцкай дзейнасьці;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў установаў аб гаспадараньні на пасяджэньнях калегіі міністэрства;
  • стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[6].
  1. ^ Кіраўніцтва Аб міністэрстве. Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 красавіка 2024 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 14 верасьня 2010 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 верасьня 2010 г.
  4. ^ Лукашенко назначил нового министра экономики и директора БелАЭС (рас.) Точка BY(be)
  5. ^ Будова Аб міністэрстве. Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 жніўня 2018 г.
  6. ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 967 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 верасьня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць