Парк Чалюскінцаў
Парк | |
Парк Чалюскінцаў
| |
Уваход у парк
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°55′19″ пн. ш. 27°37′00″ у. д. / 53.92194° пн. ш. 27.616667° у. д.Каардынаты: 53°55′19″ пн. ш. 27°37′00″ у. д. / 53.92194° пн. ш. 27.616667° у. д. |
Дата заснаваньня | 1928 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Парк Чалюскінцаў | |
Парк Чалюскінцаў на Вікісховішчы |
Парк Чалюскінцаў — парк культуры й адпачынку ў цэнтры Менску недалёка ад плошчы Калініна і станцыі мэтро Парк Чалюскінцаў. Месьціцца паміж праспэктам Незалежнасьці й вуліцай Макаёнка, на сёньняшні дзень займае плошчу ў 78 гектараў.
Побач з паркам знаходзяцца Дзіцячая чыгунка й Батанічны сад.
Гісторыя
рэдагавацьРаней на месцы парку размяшчаўся лясны масіў, які называлі «Камароўскі лес», ці Лес Ваньковіча, таму першапачаткова планавалася назва «Камароўскі парк». Парк быў перайменаваны ў 1934 годзе ў Парк чалюскінцаў у гонар удзельнікаў экспэдыцыі на параходзе «Чалюскін».
Месца масавых рэпрэсіяў
рэдагавацьПаводле кнігі успамінаў беларускага пісьменніка Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» у Камароўскім лесе адбываліся расстрэлы зьняволеных Менскай турмы НКУС[1].
Тэрыторыя сёньняшняга парку перад Другой сусьветнай вайной знаходзілася па-за межамі Менску. У гэтай мясцовасьці з канца 1920-х гг. знаходзілася закрытая тэрыторыя, якая выкарыстоўвалася ОГПУ. З таго часу й да прыходу нямецкіх войскаў летам 1941 г. там адбываліся пакараньні сьмерцю й пахаваньні ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Паводле меркаваньня гісторыкаў большая частка расстраляных тут людзей была пакараная сьмерцю да стварэньня месца расстрэлаў у Курапатах напрыканцы 1920-х і ў пачатку 1930-х гг. Дакладная лічба ахвяраў палітычнага перасьледу, якія пахаваныя тут, невядомая, мяркуецца, што яна складае некалькі тысячаў. У непасрэднай блізкасьці ад закрытай тэрыторыі паміж 1928 і 1933 гг. быў створаны Парк Чалюскінцаў, які выкарыстоўваўся як месца адпачынку. Пасьля Другой сусьветнай вайны закрытая тэрыторыя далучаная да парку адпачынку.[2]
Невялікая капліца ахвярам ОГПУ/НКВД была пабудаваная ў 1990 годзе, паводле ініцыятывы Беларускага Народнага Фронту, Мартыралёгу Беларусі й пісьменьніка Васіля Хомчанкі. Спраектаваны паводле распрацовак Уладзімера Слабодчыкава мэмарыяльны знак вышынёй у два мэтры зроблены з дрэва, у яго цэнтры знаходзіцца чатырохканцовы крыж.[2]
Другая сусьветная вайна
рэдагавацьПадчас Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі сёньняшняга парку знаходзіўся лягер ваеннапалонных, створаны Вэрмахтам, у якім памерлі тысячы чырвонаармейцаў. Іх целы былі закапаныя ў ананімных брацкіх магілах. Пасьля вызваленьня Менску ў 1944 г. тэрыторыя лягеру была далучаная да Парку Чалюскінцаў. Парэшткі забітых падчас ваенных гадоў людзей былі перанесеныя ў брацкую магілу, якая знаходзіцца паблізу брацкіх магілаў, створаных НКВД. У 1955 г. у гонар загінулых чырвонаармейцаў створаны мэмарыял, магілы абкладзеныя камянямі.[2]
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ: Аповесць / Укладанне А.У.Жынкіна, Ю.Р.Чудзіна; Прадм. А. В.Бяляцкага; Паслясл. А. А. Дышлевіча. - Мн.: Маст. літ., 1994. - 238 с., партр. ISBN 5-340-01311-1.
- ^ а б в Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі / пад. рэд. Анны Камінскі. — 2011. — С. 116. — 278 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Гісторыя парку (рас.)
- Карта минских репрессий. 10 страшных мест, связанных с НКВД // kyky.org (рас.)
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 713Г000153 |