Чадзель
Ча́дзель[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету.
Чадзель | |
трансьліт. Čadzieĺ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Сухопальскі |
Насельніцтва: | 61 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225162[1] |
СААТА: | 1256865093 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′24″ пн. ш. 24°4′23″ у. д. / 52.72333° пн. ш. 24.07306° у. д.Каардынаты: 52°43′24″ пн. ш. 24°4′23″ у. д. / 52.72333° пн. ш. 24.07306° у. д. |
± Чадзель |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Сухопальскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, уласнасьць Швыкоўскіх[3].
За польскім часам — у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва. 10 жніўня 1921 року Мар’ян Тадэвуш Дзяконскі прадаў фальваркі Чадзель, Гарадзечна, Аннопаль, Казімераў, Клятное, Трусавіцы, Бекесоўшчына Юзэфу Драгайму[4].
У раёне Чадзелю ў пачатку нямецка-савецкай вайны 1941 року адбываліся баі адыходзячых частак Чырвонай Арміі з нацысцкімі. 29 чэрвеня за дапамогу чырвонаармейцам былі расстраляныя 14 жыхароў вёскі. 6 жніўня таго ж року ў Гайнаўцы (цяпер у Польшчы) былі закатаваныя яшчэ 16 жыхароў Чадзелю, абвінавачаныя ў супрацы з бальшавікамі[5]. Братэрская магіла ў Гайнаўскім павеце захавалася[6][7]. Агулам падчас правядзеньня акцыі «Прыпяцкія балоты» былі забітыя 38 чадзельцаў[8].
Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Роўбіцкага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Сухопальскага сельсавету[9].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 61 чалавек
- 1999 год — 107 чалавек
У мастацтве
рэдагавацьЭпізод бітвы ў раёне вёсак Чадзель, Роўбіцк, Піняжкі паміж адступаючымі савецкімі і надыходзячымі нацысцкімі войскамі адлюстраваны на карціне мастака з Пружаншчыны Фёдара Парфяновіча «Чадзельскі бой»[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Чадель (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 31 студзеня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 254
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 347
- ^ Gazeta Sądowa Warszawska / red. Henryk Konic. 1921, nr 27 (пол.). University of Warsaw Digital Library. Праверана 31 студзеня 2012 г.
- ^ Загінуўшыя партызаны, падпольшчыкі і мірныя жыхары — ахвяры фашысцкага тэрору // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 255.
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Сьцежкі да родных магіл зноў аказаліся перагароджанымі калючым дротам // Звязда. — 17 сьнежня 2003. — № 316—317.
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Крыжы, якія падаюць // Звязда. — 28 сакавіка 2009. — № 5 (51).
- ^ Н.В. Кириллова, В.Д. Селеменев. Трагедия белорусских деревень. Предисловие (рас.) Сожжённые деревни. Молодая гвардия. Праверана 31 студзеня 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 31 студзеня 2012 г.
- ^ Наталья Васюк. Художник той войны // Вечерний Брест. — 25 лютага 2011.