Лёнік Тарасэвіч
Лё́нік Тарасэ́віч, Лявон Тарасевіч (па-польску: Leon Tarasewicz; нар. 14 сакавіка 1957, вёска Валілы, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — польскі мастак беларускага паходжаньня, прафэсар плястычных мастацтваў (2011)[4].
Лёнік Тарасэвіч | |
Лявон Тарасевіч (2009) | |
Імя пры нараджэньні | Leon Tarasewicz |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 сакавіка 1957[1][2] (67 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, малявальнік, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | інсталяцыя[d] і малярства[3] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Плястычны ліцэй у Супрасьлі, а ў 1984 годзе аддзяленьне жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Дыплёмную працу выканаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Дамініка.
Ад 1996 году вядзе ў Акадэміі заняткі па жывапісе. Падкрэсьлівае сваё беларускае паходжаньне й бярэ актыўны ўдзел у жыцьці беларускае дыяспары ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў штогадовага беларускага фэсту «Басовішча». Супрацоўнічае з Варшаўскай галерэяй Фоксаль, Познанскай галерэяй Эго, а таксама зь Любельскай галерэяй Белая. Неаднаразова ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Беларусі (IN-FORMATION 95 ды іншыя).
Ёсьць таксама знаным аматарам птушак. Гадуе дэкаратыўных курэй (зьяўляецца суаўтарам кніжкі пра іх), галубоў і бажанаў.
Узнагароды
рэдагавацьАтрымаў пашпарт газэты «Polityka» ў 2000, узнагароду імя Яна Цыбіса (таксама ў 2000) і ўзнагароду Фундацыі Зоф’і й Ежага Навасельскіх.
У 2007 годзе Тарасевіч атрымаў Вялікую ўзнагароду Фонду культуры за 2006 год «за істотны ўнёсак у клясычны жывапіс і мастацтва ўвогуле» (па-польску: za konsekwentne rzucanie wyzwania zarówno tradycyjnemu rozumieniu malarstwa, jak i wszelkim konwencjom rozumienia sztuki).
17 студзеня 2011 году «за выбітны ўнёсак у нацыянальную культуру Польшчы, за дасягненьні ў галіне мастацкай творчасьці і выкладчыцкай дзейнасьці» атрымаў Крыж кавалерскі ордэна Адраджэньня Польшчы[5] (у частцы беларускамоўных крыніцаў назва перакладзена як «Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэньня Польшчы»[6]).
У апублікаваным рэйтынгу 2008 году найдаражэйшых польскіх мастакоў на аўкцыёнах у Польшчы Тарасэвіч займаў 10 пазыцыю: за ягоную карціну, створаную ў 1985 годзе, калекцыянэр заплаціў 150 000 злотых[7] (каля 45 000 эўра). Карціна ня мае назвы і была створаная пад уражаньнем камяністага марскога ўзьбярэжжа ў швэдзкім мястэчку Варнэнас, куды Тарасэвіч быў запрошаны на пленэр улетку 1985 году. У сьпісе найдаражэйшых польскіх мастакоў на замежных аўкцыёнах Тарасевіч таксама займае 10 месца з 44 100 даляраў ЗША за ягоную карціну алеем, створаную ў 1991 годзе[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Leon Tarasewicz (нід.)
- ^ Leon Tarasewicz // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Tarasewicz, Leon // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Prezydent wręczył nominacje profesorskie (пол.). prezydent.pl (1 сакавіка 2011). Праверана 2 сакавіка 2011 г.
- ^ Prezydent odznaczył ludzi kultury (пол.). prezydent.pl (17 студзеня 2011). Праверана 20 студзеня 2011 г.
- ^ Беларускі мастак атрымаў Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэньня Польшчы Актуаліі. Budzma.org (18 студзеня 2011). Праверана 20 студзеня 2011 г.
- ^ DA Rempex, Warszawa — aukcja sztuki współczesnej // Sztuka.pl (пол.)
- ^ Wystawa prac Leona Tarasewicza // Kultura, Wirtualna Polska (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПольскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |