Мацей Канапацкі

беларускі й татарскі грамадзкі дзяяч у Польшчы

Мацéй Канапа́цкі (па-польску: Maciej Kanapacki; 29 студзеня 1926, Вільня — 3 сьнежня 2020[1], Сопат, Польшча) — беларускі й татарскі грамадзкі дзяяч у Польшчы, дасьледнік, публіцыст. Сын Гасана Канапацкага.

Мацей Канапацкі
польск. Maciej Konopacki
Імя пры нараджэньні Мацей Канапацкі
Род дзейнасьці грамадзкі дзяяч, публіцыст, беларусіст, дасьледнік татарскай культуры Беларусі, Польшчы і Летувы
Дата нараджэньня 29 студзеня 1926(1926-01-29) (98 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Польшча
Месца вучобы
Вядомы як беларусіст і татаразнаўца
Псэўданім Саевіч
Сябра ў Беларускае грамадзка-культурнае таварыства
Бацька Гасан Канапацкі
Маці Алена Канапацкая
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Канапацкі.
 
Мацей з бацькам Гасанам Канапацкім

Маці, Алена, нарадзілася 25 траўня 1888 году ў Вільні, але, неўзабаве асірацеўшы, выхоўвалася бабуляй у маёнтку Тэадарова пад Коўнам. Паводле родавае легенды ейны продак быў перакладчыкам у Ягайлы ў яго адносінах з татарскімі дзяржавамі. Апроч яго ў сям’і была яшчэ дачка Тамара (нарадзілася ў 1913 у Калузе). Бацька Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец і дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху[2].

Навучаньне й кар’ера

рэдагаваць

У 1933—1939 навучаўся ў паўшэхнай школе імя Шымана Канарскага ў Вільні, у 1939—1941 у гімназіі імя Адама Міцкевіча, у 1941—1943 у Віленскай беларускай гімназіі. У 1946 з бацькамі пераехаў у Польшчу ў горад Быдгашч, дзе паступіў у І Ліцэй. У 1948 паступіў на юрыдычны факультэт Торунскага ўнівэрсытэту, але ў 1950 праз хваробу мусіў быў пакінуць унівэрсытэт. Пасьля паступіў на рускую філялёгію Ягелонскага ўнівэрсытэту. У 1953 перайшоў у Варшаўскі ўнівэрсытэт, які скончыў у 1955. Працу пачаў у Польскім прэсавым агенцтве[3].

Ад 1957 працаваў у Беластоку. У 1964 пераехаў у Сопат і працаваў выкладчыкам расейскае мовы ў школе, а ў 19661972 — прэс-сакратаром дырэктара Гданьскае суднавэрфі імя У. Леніна. Ад 1970 працаваў у Ваяводзкім доме культуры ў Беластоку. У 1977 зноў пераехаў у Сопат, дзе 2 гады арганізаваў імпрэзы ў Бальтыцкай артыстычнай агенцыі. У 1979 зарганізаваў Унівэрсытэт III узросту, у 1995 адышоў на пэнсію.

Памёр у Сопаце ў доме састарэлых на 95 годзе жыцьця[4].

Дзейнасьць па адраджэньні беларускае культуры

рэдагаваць

У 1956 абараніў магістарскую працу на тэму «Янка Купала як перакладнік паэзіі Адама Міцкевіча, Уладыслава Сыракомлі й Марыі Канапніцкай» (першая праца ў гісторыі Варшаўскае русыстыкі на беларускую тэму). У гэты ж час стаў адным з арганізатараў Варшаўскага аддзела Беларускага грамадзка-культурнага таварыства. 15 ліпеня 1956 пачаў друкавацца ў беластоцкай беларускай газэце «Ніва» (часам пад псэўданімам Саевіч). Дасьледуе творчасьць беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. У 19581959 рэдагаваў беларускія праграмы на беластоцкім радыё. У 1993 быў дэлегатам Першага зьезду Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»[5].

Дейнасьць па адраджэньні татарскае культуры

рэдагаваць

Дасьледваў культуру беларускіх татараў. Працаваў на штаце Ваяводзкага асяродку культуры ў Беластоку, стварыў татарскую экспазыцыю пры Доме культуры ў Саколцы. Выдаў даведнікі «Беластоцкі шлях татарскі» (Варшава, 1977) i «Пад беластоцкімі мінарэтамі»[6].

Асноўныя працы

рэдагаваць
  • Pod białostockimi minaretami, Wojewódzki ośrodek informacji turystycznej w Białymstoku Białystok, 1972.
  • Białostocki Szlak Tatarski, Warszawa, 1977.

Літаратура

рэдагаваць
  • Глагоўская Лена, Увесь свет Мацея Канапацкага, Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва, Беласток, 2011, 280 с, ISBN: 978-83-62857-04-3.
  • Rutkowska M., Maciej Musa Konopacki, [w:] Wybitni Gdańszczanie rodem z Wileńszczyzny. Portret zbiorowy, red. A. Krajnowska, A. Konkolewska, B. Zagłoba, Gdańsk 2008, s. 81-86.
  • Skowron-Nalborczyk A., Maciej Musa Konopacki «Człowiekiem Dialogu»!, «Nad Odrą» 2008, nr 12 (129), s. 73-74.
  • Berger R., Maciej (Musa) Konopacki. Udręczenie tatarskością, Bydgoszcz 2013.
  1. ^ Marek Zabrocki, Nie żyje Maciej Konopacki — działacz białoruski i tatarski, Radio Białystok, 6.12.2020, https://www.radio.bialystok.pl/wiadomosci/index/id/193363
  2. ^ Helena Głogowska. Pułkownik Hassan Konopacki — dowódca oddziałów białoruskich w Wojsku Polskim (1919—1920) // Rocznik Centrum Studiów Białoruskich. No. 7 . Warszawa, 2021. — S. 117—141.
  3. ^ Лена Глагоўская, Заслужыў на вечную памяць, 26.01.2021, Czasopis, https://czasopis.pl/zasluzhy-na-vechnuju-pamjac-belarusa/
  4. ^ Лена Глагоўская, Заслужыў на вечную памяць, 26.01.2021, Czasopis, https://czasopis.pl/zasluzhy-na-vechnuju-pamjac-belarusa/
  5. ^ Памёр Мацей Канапацкі — беларускі і татарскі грамадскі дзеяч, Радыё Рацыя, https://web.archive.org/web/20230616175511/https://www.racyja.com/sumezhzha/pamyor-matsej-kanapatski-belaruski-i-t/
  6. ^ Аляксей Дзікавіцкі, Беларускія нашчадкі, 11 ліпеня 2002, Радыё Свабода, https://www.svaboda.org/a/24843937.html