Баяры (Пружанскі раён)
Бая́ры[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Шчыбы. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 30 чалавек. Знаходзяцца за 56 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач), каля аўтамабільнай дарогі Н521 Ружаны — Лыскаў — Дабучын[4].
Баяры лац. Bajary | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Вышыня: | 191 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 30 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 21 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225157[2] |
СААТА: | 1256825006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′2″ пн. ш. 24°43′20″ у. д. / 52.86722° пн. ш. 24.72222° у. д.Каардынаты: 52°52′2″ пн. ш. 24°43′20″ у. д. / 52.86722° пн. ш. 24.72222° у. д. |
± Баяры |
Назва
рэдагавацьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад былых насельнікаў — баяраў-землеўладальнікаў, вядомых з XIV да XIX стагодзьдзяў[5].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX стагодзьдзі Апялянавічы ўваходзілі ў склад Баярскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, зь вёскай Янаўшчына 939 дзесяцін[6].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баяры абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баяры апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].
У 1939 годзе Баяры ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 году ў Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 году — Гарадзенскай вобласьці).
На 2003 год у Баярах было 32 двары, на 2005 год — 32 двары, на 2012 год —21 двор.
Насельніцтва
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Бояры (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 23 сакавіка 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 246.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 23 сакавіка 2013 г.
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
- ^ Bojary (11) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 187
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Баяры, вёска. Radzima.net. Праверана 23 сакавіка 2013 г.
- ^ Баяры // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 493.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.