Баяры

найвышэйшы слой шляхты Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага і Масковіі

Баяры — ваенна-служылы слой фэадальнага грамадзтва ў XXVII стагодзьдзях у Кіеўскай Русі, Маскоўскім княстве, Баўгарыі, Малдаўскім княстве, Валахіі, з XIV стагодзьдзя ў Румыніі.

У ВКЛ баярамі называлі як частку фэадалаў (пазьней гэты тэрмін выціснуты паняцьцем «шляхта»), так і сялян-слуг (баяры панцырныя, путныя і г. д.)[1]. У XVIII і ў XIX стагодзьдзях у Беларусі баярамі звалі тых, хто ахоўваў межы (панцырныя баяры), і тых, хто вазіў лісты (путныя баяры). У гэтыя часы яны па сваім статусе мала чым адрозьніваліся ад сялян. Паселішчы (ці частка паселішчаў), дзе жылі баяры, звычайна і зваліся Баяры[2].

  1. ^ Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.
  2. ^ Выбранае /М. Улашчык; — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. (ст. 156) ISBN 985-6638-08-9