Лірыка

адзін з трох родаў літаратуры

Лі́рыка — адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасьць праз суб’ектыўнае выяўленьне пачуцьцяў, перажываньняў аўтара. Прадметам адлюстраваньня ў лірыцы зьяўляецца менавіта духоўнае жыцьцё чалавека, сьвет ягоных ідэяў, пачуцьцяў.

Сувязь з драмай і эпасам

рэдагаваць

Лірыка — самастойны, вельмі старажытны род літаратуры, але яна не супрацьстаіць ні эпасу як аб’ектыўнаму аповеду пра пэўныя падзеі, ні драме зь яе скразным канфліктна напружаным дзеяньнем. Наадварот, на працягу ўсяго разьвіцьця літаратуры лірыка кантактавала, узаемадзейнічала з эпасам і драмай. Лірычныя элемэнты няцяжка знайсьці ў эпічных і драматычных творах (лірычныя адступленьні, асаблівая эмацыянальная насычанасьць твораў, прасякнутасьць іх аўтарскімі пачуцьцямі). У сваю чаргу ў лірыцы можна выявіць элемэнты эпасу (зачаткі сюжэта) і драмы (напружанасьць думкі і пачуцьця, дыялягічная форма выяўленьня).

Разнавіднасьці лірыкі

рэдагаваць

Падзел лірыкі на жанры і разнавіднасьці досыць умоўны.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць