Мэтафара
Мэта́фара (па-старажытнагрэцку: μεταφορά — перанясеньне) — троп, ужываньне слова ці выраза ў пераносным значэньні праз супастаўленьне пэўнай зьявы ці прадмета зь іншай зьявай ці прадметам на аснове агульных для іх адзнак і ўласьцівасьцей. Паводле Арыстотэля, мэтафара — гэта «перанясеньне імені ці з роду на від, ці зь віду на род, ці зь віду на від, ці па аналёгіі». Мэтафара блізкая да параўнаньня, аднак адрозьніваецца ад яго тым, што мае толькі адзін член супастаўленьня — тое, з чым супастаўляецца, а тое, што супастаўляецца, не называецца (яно падразумяваецца). Мэтафара звычайна перафразоўваецца ў параўнаньне пры дапамозе словаў нібы, як, быццам і г. д. Мэтафары ўжываюцца ў бытавой мове (ідзе дождж, цяжкі характар, прыйшла зіма, садзіцца сонца), але асноўная сфэра іх выкарыстаньня — мастацкая літаратура, паэзія.
Тыпы мэтафараў
рэдагаваць- Простая мэтафара складаецца з аднаго слова ці выразу (П. Панчанка: «Замоўкнуў жураўліны скрып калысак, І калаўротаў гул чмяліны змоўк»).
- Разгорнутая мэтафара ахоплівае вялікую частку або ўвесь твор (бітва — жніво («Слова пра паход Ігаравы»), жыцьцё — акіян (паэма А. Куляшова «Цунамі»)).
Віды мэтафараў
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4