Аляксандар Ягелончык
Аляксандар (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492—1506), кароль польскі (1501—1506). Чацьверты сын Казімера і Альжбеты, дачкі караля Нямеччыны Альбрэхта II Габсбурга, унук Ягайлы.
Аляксандар лац. Alaksandar | |
Аляксандар. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Вялікі князь літоўскі | |
20 ліпеня 1492 — 19 жніўня 1506 | |
Каранацыя | 20 ліпеня 1492, Вільня |
Папярэднік | Казімер |
Наступнік | Жыгімонт Стары |
Кароль польскі | |
12 сьнежня 1501 — 19 жніўня 1506 | |
Каранацыя | 12 сьнежня 1501, Вільня |
Папярэднік | Ян I Ольбрахт |
Наступнік | Жыгімонт Стары |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 5 жніўня 1461, Кракаў |
Памёр | 19 жніўня 1506 (45 гадоў), Вільня |
Пахаваны | Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава, Вільня |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Жонка | Алена Іванаўна |
Бацька | Казімер Ягелончык |
Маці | Альжбета Аўстрыйская |
Узнагароды | |
Подпіс |
Аляксандар — адзіны кароль Польшчы, пахаваны ў Вільні.
Тытул
рэдагавацьВарыянты тытулу: [сам] Аляксандар божаю міласьцю вялікі князь літоўскі, рускі, жамойцкі і іных (23 жніўня 1493 году, 6 верасьня 1497 году, 15 верасьня 1498 году, 17 траўня 1499 году[3], 9 верасьня 1493 году, 25 ліпеня 1494 году, 6 жніўня 1500 году[4], 16 красавіка 1494 году, 14 чэрвеня 1499 году, 10 студзеня 1501 году[5]), мы Аляксандар, божаю міласьцю вялікі князь літоўскі, рускі, жамойцкі і іных пан і дзедзіч (23 чэрвеня 1499 году)[6], [мы, сам] Аляксандар, божаю міласьцю кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, княжа прускае, жамойцкі і іных (4 лістапада 1501 году, 27 чэрвеня 1502 году, 6 красавіка 1503 году, 19 кастрычніка 1503 году, 20 ліпеня 1503 году, 27 ліпеня 1503 году, 3 лістапада 1505 году, 25 красавіка 1506 году)[7]; nos Alexander Dei gratia rex Polonie, magnus dux Lithvanie, Russie, Prussie Samogitieque dominus et heres etc. (14 жніўня 1503 году)[8]; nos Alexander Dei gracia rex Polonie, magnus dux Lythvanie, Russie, Prussie, Samogitie, Chiovie etc. dominus et heres (14 сакавіка 1505 году)[9].
Біяграфія
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьАтрымаў адукацыю пад кіраўніцтвам гісторыка Яна Длугаша. Бацька вызначыў яго як спадчыньніка стальца яшчэ ў 1484 годзе. У 1491 годзе прыбыў на сталы побыт у Вільню[10].
Па сьмерці Казімера ў 1492 годзе віленскі сойм абраў Аляксандра вялікім князем, тым часам польскі сейм абраў каралём ягонага старэйшага брата Яна Ольбрахта (1492—1501).
Унутраная палітыка
рэдагавацьАдразу па абраньні выдаў агульназемскі прывілей 1492 году, якім значна пашырыў правы баяраў. Улада вялікага князя абмяжоўвалася на карысьць паноў-рады, бяз згоды якіх ён ня меў цяпер прыймаць важныя пастановы. Пастановы рады вялікі князь таксама ня меў касаваць.
У Польшчы зацьвердзіў Радамскую канстытуцыю (1505), якая прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль ня меў права зацьвярджаць іх бяз згоды сэнатараў і дэпутатаў[11].
Замежная палітыка
рэдагавацьУ замежнай палітыцы галоўнымі былі дачыненьні з Маскоўскай дзяржавай, якая выказвала прэтэнзіі на ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а потым і на ўсё гаспадарства. У выніку агрэсіі Маскоўскай дзяржавы 1492—1494 гадоў Вялікае Княства страціла Вязьму і канчаткова Вярхоўскія княствы.
У 1494 годзе Аляксандар склаў дамову з Масквой, а ў 1495 годзе ўзяў шлюб з дачкой Івана III Аленай. Такім парадкам вялікі князь разьлічваў на трывалыя мірныя зносіны, тым часам Іван III прагнуў з дапамогай дачкі ўплываць на ўнутраную сытуацыю ў Вялікім Княстве[10]. У 1500 годзе пачалася чарговая вайна з Масквой. Паводле ўмоваў шасьцігадовага перамір’я, складзенага ў 1503 годзе, Вялікае Княства Літоўскае страціла 25 (паводле іншых зьвестак 19) местаў, у тым ліку Чарнігаў, Старадуб, Бранск, Гомель ды іншыя[12].
Па сьмерці Яна Ольбрахта польскі сойм абраў Аляксандра каралём, у выніку чаго аднавілася пэрсанальная унія Вялікага Княства з Каронай. З гэтага часу ў дачыненьнях паміж дзяржавамі пачала ўжывацца назва Рэч Паспалітая[10]. Аднак Мельніцкая унія (1501) паміж абедзьвюма дзяржавамі не ажыцьцявілася.
У пазьнейшы час Аляксандар здолеў спыніць напады татараў і нанесьці ім сур’ёзную паразу пад Клецкам (1506).
Мова і культура
рэдагавацьУ сваім наданьні касьцёлу ў Дарсунішках, зробленым у 1492 годзе, вялікі князь Аляксандар упамінаў «народную» назву «грыка» (in vulgari gryka)[13], у наданьні касьцёлу ў Палонцы (1493 год) — «стагі» (wlgariter stogy), «пустаўшчына» (wlgariter pusthowczyszna)[14], у грамаце Слонімскаму Фарнаму касьцёлу (1493 год) — «пастаўнікі» (vulgariter postawniki), «серабшчызна» (srepsczyzna), «сьцірты» (vulgariter sterty)[15], у наданьні касьцёлу ў Посвалі (1497—1498 гады) — «дзецкіх» (alias dzyeczkych)[16], у грамаце 1499 году, якая датычылася Вільні — «устаў» (alias ustaw), «цівун» (alias tiwon), «гараднічы» (horodniczy)[17], у наданьні касьцёлу ў Рэміголе (1503 год) — «востраў» (insula alias ostrow)[18]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[19].
У грамаце вялікага князя Аляксандра да біскупа віленскага Войцеха Табара ад 1503 году пан Іван Сапега, які працаваў у славянскім сакратарыяце Вялікага Княства Літоўскага і фактычна азначаўся ў дзьвюх папскіх булах ад 1501 году як «сакратар рускай мовы» («secretarius Ruthenicus», «in cancellaria Ruthenica secretarium et capitaneum»), характарызаваўся як «secretario nostro Litvano» («secretarius noster Litvanus»), што варта разумець як «сакратар літоўскай мовы»[20]. Паводле гісторыка Паўла Урбана, гэта ёсьць адным зь сьведчаньняў працэсу сьціраньня этнічнай мяжы паміж ліцьвінамі і русінамі ў XV—XVI стагодзьдзях[21].
Паводле меркаваньня летувіскіх гісторыкаў, Аляксандар быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў летувіскую мову[22]. Як і ў выпадку Казімера Ягайлавіча, падобная гіпотэза летувіскіх аўтараў ня мае факталягічнага грунту. Як падкрэсьлівае беларускі гісторык Уладзімер Арлоў, напраўду не існуе нават ускосных пацьверджаньняў таго, што вялікія князі гаварылі па-летувіску. Прытым з гістарычных крыніцаў вядома, што ў час выправаў углыб Жамойці гаспадары і віленскія ўраднікі бралі з сабой перакладнікаў[23].
Галерэя
рэдагавацьТворы малярства
рэдагаваць-
Я. Горай, 1504 г.
-
Невядомы мастак, 1645 г.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
-
Ю. Смуглевіч, 1822 г.
-
М. Янушэвіч, 1837—1840 гг.
-
М. Краеўскі, 1866—1870 гг.
Графічныя партрэты
рэдагаваць-
Невядомы мастак, 1521 г.
-
З хронікі А. Гваньіні «Апісаньне Эўрапейскай Сарматыі», 1578 г.
-
А. Мыліюс, 1594 г.
-
Невядомы мастак, 1605 г.
-
Невядомы мастак, XVII ст.
-
A. Lesser, 1830—1884 гг.
-
Ю. Азямблоўскі, 1833—1863 гг.
-
Ю. Азямблоўскі, 1840 г.
Пячаці і гербы
рэдагаваць-
Пячаць 1492 г.
-
Пячаць 1501 г.
-
З дрэварыта 1506 ст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119559714 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Alexander (Alexander) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 50, 59, 61, 63.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 3, 1432—1534. — Lwów, 1890. S. 24, 26—27, 30.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 121, 243, 145.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 117.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 123, 125, 126, 130, 133, 146, 149, 151.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 668.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 703.
- ^ а б в Грыцкевіч А. Аляксандр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 224.
- ^ Грыцкевіч А. Аляксандр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 225.
- ^ Ермаловіч М. Аляксандр // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 108.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 451.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 458.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 462.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 525.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 545.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 677.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 114.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 85.
- ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 31.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 105.
Літаратура
рэдагаваць- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.