Вашынгтон (акруга Калюмбія)

сталіца ЗША
(Перанакіравана з «Акруга Калюмбія»)

Вашынгто́н (па-ангельску: Washington, D.C.) — сталіца ЗША. Адміністрацыйна зьяўляецца Фэдэральнай акругай Калюмбія (District of Columbia). Акруга была ўтвораная 16 ліпеня 1790 году. Канстытуцыя ЗША дазваляе стварэньне адмысловай акругі, якая б выконвала функцыі пастаяннай сталіцы краіны. З гэтай прычыны акруга не зьяўляецца часткай якога-небудзь штату ЗША, а падпарадкоўваецца непасрэдна Фэдэральнаму ўраду ЗША. У межах акругі новая сталіца была створаная ў 1791 годзе і названая ў гонар Джорджа Вашынгтона. У 1873 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы горад быў скасаваны. Гэта зьяўляецца прычынай, чаму акругу, якая юрыдычна мае назву «Акругай Калюмбія», таксама называюць Вашынгтонам. Каб ня блытаць акругу з аднайменным штатам Вашынгтон на ціхаакіянскім ўзьбярэжжы ЗША, амэрыканцы звычайна называюць яе Washington, the District, Washington, D.C. або проста D.C. (скарачэньне ад District of Columbia; вымаўляецца як «Дзі-сі»).

Вашынгтон
Washington DC
Вашынгтон
Герб Вашынгтону Сьцяг Вашынгтону
Дата заснаваньня: 16 ліпеня 1790[1][2]
Горад з: 1790
Краіна: ЗША
Акруга: Фэдэральная акруга Калюмбія
Мэр: Мюрыэл Баўзэр[d][3]
Плошча: 177 км²
Вышыня: 72 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 591 833 чал.
шчыльнасьць: 3343,69 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Тэлефонны код: 202
Паштовы індэкс: 20001–20098, 20201–20599
Геаграфічныя каардынаты: 38°53′42″ пн. ш. 77°2′12″ з. д. / 38.895° пн. ш. 77.03667° з. д. / 38.895; -77.03667Каардынаты: 38°53′42″ пн. ш. 77°2′12″ з. д. / 38.895° пн. ш. 77.03667° з. д. / 38.895; -77.03667
Вашынгтон на мапе ЗША
Вашынгтон
Вашынгтон
Вашынгтон
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://dc.gov/
Месцазнаходжаньне Вашынгтону

Гісторыя

рэдагаваць

Раньняя эпоха

рэдагаваць

Археалягічныя раскопкі паказваюць, што вакол сучаснай ракі Анакостыі(en) прынамсі 4000 гадоў таму жылі карэнныя амэрыканцы[4]. Дасьледаваньні эўрапейцамі гэтай вобласьці пачаліся ў пачатку XVII стагодзьдзя, адным зь першых дасьледнікаў быў капітан Джон Сьміт у 1608 годзе[5][6]. На месцы сучаснага гораду разьмяшчалася некалькі паселішчаў і вёсак.

Першымі каляніяльнымі ўладальнікамі зямлі ў сучаснай акрузе Калюмбія сталі Джордж Томпсан і Томас Джэрард, якія паводле пляну 1662 году атрымалі вобласьць земляў вакол Капіталійскага ўзгорку і шэраг іншых вобласьцей уніз да ракі Патамак. Томпсан прадаў свае землі ў Капіталійскага ўзгорка ў 1670 годзе Томасу Нотлі; пасьля яна перайшла Дэніэлю Кэралу[7]. У 1697 годзе ўлады Мэрылэнду пабудавалі форт, адціснуўшы карэнных амэрыканцаў на захад[8].

У 1751 годзе быў заснаваны Джорджтаўн(en), калі заканадаўчы орган Мэрылэнду выкупіў шэсьцьдзесят акраў зямлі ў Джорджа Гордана і Джорджа Біела па кошце 280 фунтаў[9]; прыкладна ў гэты жа час была заснаваная Александрыя (у 1749 годзе). Джорджтаўн быў самым далёкім пунктам уверх па цячэньні Патамаку, да якога можна было дабрацца ад акіяну. Джорджтаўн ператварыўся ў квітнеючы порт, займаючыся гандлем, адгрузкай тытуню і іншых тавараў з каляніяльнага Мэрылэнду[10].

Плянаваньне і будаўніцтва гораду ў канцы XVIII стагодзьдзя

рэдагаваць

Першапачаткова сталіца Злучаных Штатаў разьмяшчалася ў Філадэлфіі, пачынаючы зь Першага і Другога Кантынэнтальнага кангрэсу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці. У 1783 годзе натоўп разьюшаных салдатаў напаў на Індэпэндэнс-хол і запатрабаваў павялічыць аплату за абслугоўваньне падчас войнаў. Удзельнікі Кангрэсу запатрабавалі, каб Джон Дыкінсан, губэрнатар Пэнсыльваніі, сабраў апалчэньне на абарону Кангрэсу, аднак Дыкінсан адмовіўся прыбраць пратэстуючых з гораду. Гэтая падзея атрымала назву «Пэнсыльванскі мяцеж(en)». У выніку гэтага Кангрэс быў змушаны «зьбегчы» 21 чэрвеня 1783 году ў Прынстан, штат Нью-Джэрзі[11].

Адмова Дыкінсана абараніць нацыянальны ўрад была абмеркаваная на Філадэлфійскім канвэнце ў 1787 годзе, на якім была прынятая Канстытуцыя ЗША. Разьдзел 8 артыкула 1 дае Кангрэсу паўнамоцтвы:

ажыцьцяўляць ва ўсіх выпадках выключныя заканадаўчыя паўнамоцтвы ў дачыненьні да акругі (ня больш за квадрат з бокам дзесяць міль), які, быдучы саступлены асобнымі штатамі і прыняты Кангрэсам, стане месцам знаходжаньня ўраду Злучаных Штатаў; ажыцьцяўляць падобную ўладу ў дачыненьні да ўсіх земляў, набытых са згоды заканадаўчага збору штата, у якім гэтыя землі знаходзяцца, для ўзьвядзеньня фартоў, пабудовы складоў, арсэналаў, вэрфяў і іншых патрэбных будынкаў;

Канстытуцыя ЗША, артыкул 1, разьдзел 8[12]

Джэймз Мэдысан 23 студзеня 1788 году ў артыкуле № 43 «Фэдэралісту» таксама падкрэсьліў, што нацыянальная сталіца павінна быць незалежная ад штатаў для яе ж уласнага абслугоўваньня і бясьпекі[13]. Канстытуцыя, аднак, не вызначае месцазнаходжаньне для новай сталіцы. Штаты Мэрылэнд, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк і Вірджынія прапаноўвалі свае тэрыторыі для новага гораду. Паўночныя штаты аддавалі перавагу, каб сталіца знаходзілася ў якім-небудзь зь іх буйных гарадоў, паўднёвыя штаты, наадварот, ахцелі, каб новая сталіца разьмяшчалася на іх тэрыторыі[14]. Пазьней паводле Пагадненьня 1790 году(en), падпісанага Джэймзам Мэдысанам, Аляксандрам Гамільтанам і Томасам Джэфэрсанам, новая сталіца мусіла разьмяшчацца на рацэ Патамак, на мяжы паміж Вірджыніяй і Мэрылэндам. У Гамільтана была прапанова, што новы фэдэральны ўрад прыме абавязкі, назапашаныя штатамі падчас вайны за незалежнасьць. Аднак, да 1790 году «паўднёўцы» у значнай ступені пакрылі свае замежныя абавязкі. Прапанова Гамільтана патрабавала, каб паўднёвыя штаты выплацілі частку абавязку паўночных штатаў, наўзамен гэтага новая сталіца будзе пабудаваная на іх тэрыторыі. Джэфэрсан і Мадысан падтрымалі гэтую прапанову і забясьпечылі разьмяшчэньне сталіцы ў паўднёвых штатах[15].

Закон аб месцазнаходжаньні ад 16 ліпеня 1790 году прадугледжваў знаходжаньне амэрыканскай сталіцы ў той вобласьці, якую абярэ сам прэзыдэнт Вашынгтон[16]. Пачатковая форма фэдэральнай акругі была квадратнай з бокам 10 міль, і Вашынгтон жадаў улучыць у сталіцу Александрыю. Кангрэс у 1791 годзе выправіў закон для ўключэньня Александрыі ў фэдэральную акругу. У адпаведнасьці з гэтым ж законам, прэзыдэнт Вашынгтон прызначыў трох адмысловых упаўнаважаных (Томаса Джонсана, Дэніела Кэрала і Дэйвіда Ст’юарта) у 1791 годзе, каб кантраляваць плянаваньне, дызайн і набыцьцё ўласнасьці ў фэдэральнай акрузе і сталіцы[17]. 9 верасьня 1791 году яны пагадзіліся назваць горад у гонар Джорджа Вашынгтона, а раён назвалі тэрыторыяй Калюмбіі (у гонар амэрыканскага знака, які ўвасабляў Злучаныя Штаты)[18][19]. У 1791—1972 гадах архітэктар Эндру Элікот(en) і яго памочнікі абыйшлі мяжу горада і паставілі 40 вялікіх камянёў па пэрымэтры. Шматлікія з гэтых камянёў стаяць там дагэтуль і зьяўляюцца нацыянальнымі помнікамі[20]. Такім чынам, новы горад сталі будаваць на паўночным беразе ракі на ўсход ад Джорджтаўна.

XIX стагодзьдзе

рэдагаваць

7 лістапада 1800 году ў горадзе адбылася першая сэсія Кангрэсу[21].

Закон 1801 году канчаткова сфармаваў акругу Калюмбія, памясьціўшы ў яго Вашынгтон, Джорджтаўн і Александрыю, пад выключным кантролем Кангрэсу. Затым тэрыторыя раёна была арганізаваная ў дзьве акругі: графства Вашынгтон на ўсходзе Патамака і графства Александрыя на захадзе[22]. Пасьля гэтага закону грамадзяне Вашынгтона больш не лічыліся жыхарамі Мэрылэнда і Вірджыніі.

 
Брытанцы зьнішчаюць Вашынгтон.

24—25 жніўня 1814 году падчас англа-амэрыканскай вайны ангельцы пад камандаваньнем адмірала Джорджа Кокбэрна занялі Вашынгтон і спалілі яго. Будынкі Капітоліюма, казначэйствы і Белы дом згарэлі[23]. Большасьць урадавых будынкаў было адноўлена, але Капітоліюм, які ў гэты час знаходзіўся на стадыі будаўніцтва, ня быў скончаны да заплянаванага 1868 году[24].

У 1830—40-х гадах паўднёвае графства Александрыя ўвайшло ў эканамічны спад. У графстве квітнеў гандаль рабамі, а ў самой акрузе абаліцыяністы дамагаліся зьмякчэньня рабства, што ў выніку і вымусіла эканоміку графства пайсьці на спад[25]. У 1840 годзе жыхары графства падалі прашэньне ў Кангрэс, каб іх зямлі вярнулі назад ў Вірджынію. 9 ліпеня 1846 году Кангрэс задаволіў просьбу, вярнуўшы Александрыю назад у штат[26].

 
Інаўгурацыя Абрагама Лінкальна перад яшчэ не даробленым будынкам Белага дому ў 1861 годзе.

Паводле пагадненьня 1850 году(en) гандаль рабамі ў горадзе прыпыніўся[27]. Да 1860 году прыблізна 80 % чорных сталі вольнымі. Грамадзянская вайна у 1861 годзе прывяла да росту насельніцтва, у асноўным з-за прытоку вызваленых рабоў. У 1862 годзе прэзыдэнт Абрагам Лінкальн падпісаў акт, які канчаткова зацьвердзіў адмену рабства ў сталіцы, вызваліўшы пры гэтым прыблізна 3100 людзей[28]. Да 1870 году насельніцтва гораду вырасла амаль да 132 000 чалавек[29]. Нягледзячы на рост гораду, Вашынгтон усё яшчэ меў грунтавыя дарогі і з-за гэтага цярпеў недахоп у ачыстцы вуліц; сытуацыя была настолькі крытычная, што нават некаторыя чальцы Кангрэсу прапаноўвалі перамясьціць з-за гэтага сталіцу ў іншае месца[30].

Паводле закону 1871 году Кангрэс стварыў свой фэдэральны ўрад для кіраваньня ўсёй тэрыторыяй акругі, пры гэтым аб’яднаўшы непасрэдна сам горад Вашынгтон, Джорджтаўн і акругу Вашынгтон у адзіны муніцыпалітэт, афіцыйна названы акругай Калюмбія[31]. Нават пры тым, што горад Вашынгтон па законе спыніў існаваньне пасьля 1871 году, імя працягвае выкарыстоўвацца для пазначэньня ўсёй акругі. Па гэтым жа законе Кангрэс прызначыў камісію па мадэрнізацыі гораду. У 1873 году прэзыдэнт Грант прызначыў губэрнатарам Аляксандра Шэпарда; ужо сёлета Шэпард выдаткаваў 20 мільёнаў $ (у пераліку на 2007 год гэтая сума склала б 357 млн $[32]) на грамадзкія працы, якія мадэрнізавалі Вашынгтон, але разарылі гарадзкі бюджэт. У 1874 годзе Кангрэс зьняў з пасады Шэпарда, і новыя спробы ўладкаваньня гораду не прадпрымаліся ажно да 1901 году.

XX стагодзьдзе

рэдагаваць
 
Натоўп людзей слухае прамову Мартына Лютэра Кінга падчас маршу на Вашынгтон у 1963 годзе.

Насельніцтва гораду заставалася адносна ўстойлівым да Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў, калі прэзыдэнт Франклін Рузвэлт не пашыраў бюракратыю ў Вашынгтоне. Пасьля Другой сусьветнай вайны павялічылася дзейнасьць ураду, што дадало колькасьць фэдэральных чыноўнікаў у сталіцы[33]; да 1950 году насельніцтва гораду дасягнула піку ў 802 178 жыхароў[34]. У 1961 годзе была прынятая дваццаць трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая надавала Вашынгтону тры галасы ў калегіі выбарнікаў для выбараў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта, але пры гэтым усё яшчэ не надавала ніякага выбарчага прадстаўленьня на Кангрэсе.

4 красавіка 1968 году ў сувязі з забойствам лідэра руху барацьбітаў за грамадзянскія правы Мартына Лютэра Кінга у горадзе ўспыхнулі беспарадкі, якія галоўным чынам зыходзілі з афраамэрыканскіх кварталаў і камэрцыйных цэнтраў. Беспарадкі бушавалі на працягу трох дзён, пакуль больш за 13 000 чалавек з войскаў фэдэральнай і нацыянальнай гвардыі не атрымалася спыніць гвалт. Былі спаленыя шмат крам і іншых будынкаў, узнаўленьне якіх зацягнулася да канца 1990-х[35].

У 1973 годзе Кангрэс прыняў гістарычны ва ўсіх сэнсах закон аб самакіраваньні акругі Калюмбіі, які прадугледжваў на чале горду муніцыпальную раду на чале з абраным мэрам[36]. У 1975 годзе Ўолтэр Вашынгтон стаў першым абраным, і адначасова першым чорнаскурым мэрам сталіцы Злучаных Штатаў[37]. Аднак, на працягу 1980-х і 1990-х гадоў гарадзкія ўрады былі раскрытыкаваныя за няўмелае кіраўніцтва і марнаваньне бюджэту. У 1995 годзе Кангрэс стварыў Раду па фінансавым кантролі акругі Калюмбіі для назіраньня за ўсімі муніцыпальнымі выдаткамі[38]. Горад аднаўляў сваю фінансавую моц да 2001 году, калі дзеяньне Рады па кантролі было прыпынена.

XXI стагодзьдзе

рэдагаваць

11 верасьня 2001 году тэрарысты ўгналі рэйс № 77 American Airlines і сьведама разьбілі самалёт над Пэнтагонам, у суседнім Арлінгтоне. Рэйс № 93 кампаніі United Airlines, які, як лічыцца, быў прызначаны для ажыцьцяўленьня тэракту над Вашынгтонам, пацярпеў крушэньне ў Пэнсыльваніі, калі пасажыры паспрабавалі вярнуць кантроль над самалётам з рук тэрарыстаў.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Манумэнт Вашынгтона падчас цьвіценьня сакуры.

Вашынгтон месьціцца на паўночным усходзе ЗША, прыкладна за 53 км ад берагу Атлянтычнага акіяна. Плошча гораду складае 177 км², зь іх 159 км² прыпадае на сушу, а 18 км² — на ваду[39].

 
Від на Вашынгтон з космасу.

Вашынгтон мяжуе на паўночным захадзе з Мантгомэры, а на ўсходзе з Прынс-Джордж. Абодва памянёныя акругі ўваходзяць у склад штату Мэрылэнд. З захаду да гораду прымыкае Арлінгтан, а з поўдня Александрыя. Гэтыя два акругі ёсьць часткай штату Вірджынія. Горад стаіць на трох рэках, як то на Патомаку і ягоных прытоках Анакостыі і Рок-Крыку[40]. Іншы прыток, Тайбэр-Крык, які калісьці праходзіў праз Нацыянальную алею, у 1870-х гадах цалкам быў пушчаны пад горадам[41]. Паралельна Патомаку ў межах гораду ляжыць Вашынгтонскі канал, які ўпадае ў Анакостыю. У межах гораду разьмешчаныя некалькі астравоў. На Патомаку знаходзяцца востраў Тэадора Рузвэлта, Калюмбія, астравы Трох Сясьцёр і некалькі іншых дробных астравоў. Найбуйнейшым на Анакостыі ёсьць Кінгман.

Насуперак гарадзкой легендзе, Вашынгтон ніколі ня быў пабудаваны на асушаным балоце[42]. У той час як забалочаныя месцы сапраўды пакрывалі раёны ўздоўж рэкаў і іншых натуральных вадаёмаў, большасьць тэрыторыі гораду была аддадзеная пад сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі. Найвышэйшы пункт гораду — пункт Рэно, які месьціцца ў парку форта Рэно і сягае на вышыню 125 мэтраў над узроўнем мора[43]. Найніжэйшым пунктам места зважаецца рака Патомак.

Прыблізна 20 % плошчы Вашынгтону складаюць паркавыя насаджэньні. Амэрыканская служба нацыянальных паркаў кіруе большай часткай прыроднага асяродзьдзя ў горадзе, улучна з паркамі Нацыянальная алея, Рок-Крык, паркам на востраве Тэадора Рузвэлта, Садамі Канстытуцыі ды іншымі[44]. Адзінай зонай прыроднага асяродзьдзя места, якой не кіруе служба нацыянальных паркаў, ёсьць Нацыянальны дэндрар, якім кіруе амэрыканскае міністэрства сельскай гаспадаркі[45].

Вашынгтон мае вільготны субтрапічны кліматычны клімат[46]. Ягоны клімат тыповы для амэрыканскай Цэнтральнай Атлянтыкі, аддаленых ад буйных вадаёмаў. Вясна і восень цёплыя, у той час як зіма прахалодная з штогадовым сьнегападам, апады якога сягаюць у сярэднім 37 см. Сярэдняя зімовая тэмпэратура складае 3,3 °C, якая трымаецца зь сярэдзіны сьнежня да сярэдзіны лютага[47]. Сьнежныя буры закранаюць Вашынгтон прыкладна раз на чатыры ці шэсьць гадоў. Найдужэйшыя штормы клічуць «нордыстарамі». Яны нясуць, як правіла, моцны вецер, праліўныя дажджы ці сьнег. Гэтыя штормы часта закранаюць вялікія раёны ўсходняга ўзьбярэжжа Амэрыкі[48].

Улетку горача і вільготна, у ліпені сярэдняя тэмпэратура складае 26,2 °C, а сярэдняя вільготнасьць цягам содняў складае блізу 66 %[47][47][49]. Сукупнасьць высокай тэмпэратуры і вільготнасьці ўлетку прыносіць вельмі частыя навальніцы, некаторыя зь іх часам прыводзяць да ўзьнікненьня віхраслупаў.

Самая высокая зафіксаваная тэмпэратура была адзначаная 6 жніўня 1918 году і 20 ліпеня 1930 году — +41 °C, у той час як найніжэй слупок тэрмомэтру апускаўся да −26 °C. Такая тэмпэратура была зарэгістраваная 11 лютага 1899 году падчас Вялікай сьнежнай завірухі[48].

  Кліматычныя зьвесткі для Вашынгтону  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 27 29 34 35 37 40 41 41 40 37 30 26 41
Сярэдні максымум t, °C 19,3 19,3 25,2 30,2 32,8 35,4 36,7 35,8 33,3 29,2 23,8 19,5 37,3
Сярэдняя t, °C 3,1 4,4 8,7 14,6 19,6 24,6 27,2 26,3 22,4 16,0 9,9 5,4 15,2
Сярэдні мінімум t, °C −9,8 −8,4 −4,8 1,6 7,5 13,2 17,7 16,7 10,7 3,7 −1,8 −5,9 −10,9
Абсалютны мінімум t, °C −26 −26 −16 −9 1 6 11 9 2 −3 −12 −25 −26
Норма ападкаў, мм 73 67 89 82 100 107 110 83 100 93 74 87 1062
Вільготнасьць, % 62,1 60,5 58,6 58,0 64,5 65,8 66,9 69,3 69,7 67,4 64,7 64,1 64,3
Крыніца: «NowData — NOAA Online Weather Data». National Oceanic and Atmospheric Administration.

Адміністрацыя

рэдагаваць

Фэдэральныя органы ўлады

рэдагаваць
 
Будынак Кангрэсу.

У Вашынгтоне знаходзяцца ўсе органы фэдэральнай улады ЗША, то бок рэзыдэнцыя прэзыдэнта ЗША месьціцца ў Белым доме, Кангрэс засядае ў Капітоліюме, а Вярхоўны суд — у будынку Вярхоўнага суда. Таксама тут знаходзяцца ўсе органы выканаўчай улады Фэдэральнага ўраду ЗША — выканаўчыя дэпартамэнты, акрамя Міністэрства абароны ЗША, якое разьмяшчаецца ў Пэнтагоне ў суседняй акрузе, і фэдэральныя агенцыі ЗША, якія падпарадкоўваюцца беспасярэдне дэпартамэнтам (выканаўчая ўлада) ці Кангрэсу (заканадаўчая ўлада).

Паводле Канстытуцыі ЗША Фэдэральная акруга Калюмбія як сталіца фэдэральнай дзяржавы мае адмысловы статус. Яна кіруецца наўпрост Кангрэсам ЗША і ня мае ўласнага ўраду, як іншыя штаты. Хоць Кангрэс дэлегаваў частку дзяржаўных паўнамоцтваў, якія звычайна ажыцьцяўляюцца ўрадамі штатаў, муніцыпальным уладам Вашынгтону, тым ня менш частку гэтых функцыяў ён пакінуў за сабою. Прыкладам зьяўляецца кантроль за зброяй, кіраваньне школьнай адукацыяй і г. д. У працы Палаты прадстаўнікоў прымае ўдзел дэпутат ад акругі Калюмбія, але ён ня мае права галасаваць. У цяперашні час гэта Элеанор Голмз Нортан. У Сэнаце дэпутатаў ад акругі няма. На выбарах прэзыдэнта ЗША жыхары Вашынгтону маюць 3 галасы, што на душу насельніцтва больш, чым у 49 штатах.

Муніцыпальнае кіраваньне

рэдагаваць
 
Будынак Джона Ўілсана, у якім засядае мэр і муніцыпальная рада Вашынгтону.

Паводле артыкула № 1 амэрыканскай канстытуцыі, Кангрэс мае найвышэйшую ўладу над Вашынгтонам. У акрузе Калюмбіі не існавала абранай муніцыпальнай рады да прыняцьця закона аб самакіраваньні ў 1973 годзе. Гэты закон перадаў некаторыя паўнамоцтвы Кангрэса мясцоваму органу ўлады, якім кіруе абраны мэр і гарадзкой радзе, куды ўваходзяць яшчэ 12 чалавек. Аднак Кангрэс пакідае за сабой права адмяняць законы, прынятыя муніцыпальнымі ўладамі, і можа ўмешвацца ў кіраваньне гораду[50].

Рада фармуецца выбарам аднаго чалавека ад кожнага з васьмі раёнаў, астатнія пяць, уключна з мэрам, абіраюцца ад усяго гораду агулам. Мясцовы орган улады, асабліва падчас знаходжаньня на пасадзе Мэрыяна Бары, часта крытыкавалі за безгаспадарчасьць і растрачаньне[51]. Бары быў абраны мэрам у 1978 годзе і пасьля двойчы пераабіраўся на чатырохгадовы тэрмін, тым самым ачоліўшы горад на 12 гадоў. У 1989 годзе газэта The Washington Monthly назвала ўрад Бары «найгоршым муніцыпальным урадам Амэрыкі»[52]. У 1991 годзе на пост мэра была абраная Шэран Прат Келі, якая сталася першай цёмнаскурай жанчынай на чале амэрыканскай сталіцы[53].

Бары быў ізноў выбраны ў 1994 годзе, і да наступнага ж году горад стаў амаль неплацежаздольным[54]. У 1998 годзе на выбарах перамог Энтані Ўільямз. За час ягонай працы на пасадзе мэра пачаўся росквіт Вашынгтону, бюджэт гораду перастаў быць дэфіцытным. У 2006 годзе пасаду заняў Эдрыян Фэнці, ён кіраваў сталіцай чатыры гады і ў жніўні 2010 году прайграў на выбарах цяперашняму мэру Вінсэнту Грэю. У 2015 годзе новым кіраўніком была абраная Мюрыел Баўзэр.

Бюджэтныя пытаньні

рэдагаваць
 
Дзейны мэр Вашынгтону Мюрыел Баўзэр.

Мэр і рада прымаюць мясцовы бюджэт, які зацьвярджаецца Кангрэсам. Таксама фэдэральны ўрад кіруе сыстэмай судоў у Вашынгтоне. Дзяржаўнае бюро справаздачнасьці і іншыя аналітыкі падлічылі, што высокі адсотак гарадзкой нерухомасьці, які вызвалены ад спагнаньня падаткаў і забарона Кангрэсам падаткаў на прыгарадныя перавозкі ствараюць структурны дэфіцыт у мясцовым бюджэце ў памеры ад 470 мільёнаў да больш за 1 мільярд даляраў штогод. Кангрэс звычайна выдаткоўвае дадатковыя гранты на фэдэральныя праграмы, як то Medicaid і функцыянаваньне мясцовай судовай сыстэмы. Аднак аналітыкі сьцьвярджаюць, што плацяжы ня здольныя цалкам пакрыць дысбалянс[55][56].

У 1995 годзе, у пачатку чацьвертага тэрміну Бары, Кангрэс стварыў адмысловую Раду фінансавага кантролю акругі Калюмбія, каб мець мажлівасьць кантраляваць усе муніцыпальнымі выдаткі[57]. Акруга аднавіла кантроль над сваімі фінансамі ў 2001 годзе, і дзейнасьць назіральнай радыа была прыпыненая[58].

Акруга мае уласную фэдэральную Фундацыю плянаваньня і бясьпекі на выпадак надзвычайных сытуацыяў, якая займаецца справамі бясьпекі ў сувязі зь візытамі замежных лідэраў і дыпляматаў, інаўгурацыямі прэзыдэнтаў, пратэстамі і праблемамі тэрарызму. За часам адміністрацыі Трампа фонд працаваў з дэфіцытам. Інаўгурацыя Трампа ў студзені 2017 году каштавала гораду 27 мільёнаў даляраў, зь іх 7 мільёнаў даляраў гэтак і ня былі вернутыя фонду. Трампава імпрэза 2019 году ў гонар Дня незалежнасьці, вядомая як «Салют Амэрыкі», каштавала ў шэсьць разоў болей за падобныя імпрэзы ў мінулыя гады[59].

Праблемы прадстаўніцтва і выбарчага права

рэдагаваць
 
Аўтамабільны знак з заклікам спыніць спагнаньне падаткаў пакуль у жыхароў акругі няма прадстаўніцтва.

Вашынгтон ня ёсьць штатам і таму ня мае фэдэральнага прадстаўніцтва з правам галасаваньня ў Кангрэсе. Жыхары гораду выбіраюць дэлегата без права голасу ў Палату прадстаўнікоў, але іхні прадстаўнік можа там толькі браць удзел у дзейнасьці камітэтаў, дэбатаваць, але ня можа галасаваць. Акруга ня мае афіцыйнага прадстаўніцтва ў Сэнаце ЗША. Ані ў адну з палатаў не ўваходзяць абраныя прадстаўнікі або сэнатары акругі. Пагатоў, у адрозьненьне ад жыхароў іншых тэрыторыяў ЗША, як то Пуэрта-Рыка або Гуам, ад якіх таксама абіраюцца дэлегаты бяз права голасу, жыхары акругі Калюмбія абкладаюцца ўсімі фэдэральнымі падаткамі[60]. У 2012 фінансавым годзе жыхары і прадпрыемствы акругі заплацілі 20,7 мільярдаў даляраў фэдэральных падаткаў, што больш, чым падаткі, сабраныя ў 19 штатах, і найвышэйшыя фэдэральныя падаткі агулам у пераліку на душу насельніцтва[61].

Апытаньне 2005 году выкрыла, што 78% амэрыканцаў ня ведаюць, што жыхары Вашынгтону маюць меншае прадстаўніцтва ў Кангрэсе, чым жыхары ўсіх 50 штатаў[62]. Намаганьні па павышэньні дасьведчанасьці аб гэтай праблеме ўлучалі кампаніі розных арганізацыяў. У горадзе нават маецца неафіцыйны дэвіз «Скончыць спагнаньне падаткаў без прадстаўніцтва» на нумарных знаках аўтамабіляў акругі[63]. Розныя апытаньні зазначаюць, што ад 61 да 82% амэрыканцаў лічаць, што акруга Калюмбія мусіць мець права голасу ў Кангрэсе[62][64].

Праціўнікі фэдэральнага выбарчага права ў Вашынгтоне зыходзяць з пазыцыі, што айцы-заснавальнікі ЗША ніколі не плянавалі таго, каб жыхары акругі мелі права голасу ў Кангрэсе, паколькі канстытуцыя адназначна стаіць на тым, што прадстаўніцтва павінна зыходзіць ад штатаў. Тыя, хто выступае супраць пераўтварэньня акругі Калюмбія ў штат, сьцьвярджаюць, што такі крок можа разбурыць панятак асобнай нацыянальнай сталіцы і што статус штату несправядліва надасьць прадстаўніцтва ў Сэнаце аднаму гораду[65].

Афіцыйныя сымбалі

рэдагаваць

Сьцяг Вашынгтону ўяўляе сабою дзьве чырвоныя палосы і тры чырвоныя пяціканцовыя зоркі на белым тле[66]. Ён быў зацьверджаны ў 1938 годзе, а да гэтага часу ў гораду бракавала афіцыйнага сьцягу, то бок замест яго выкарыстоўваліся іншыя неафіцыйныя сымбалі. У 2004 годзе Вэксылялягічная асацыяцыя Паўночнай Амэрыкі правяла сярод сваіх сябраў галасаваньне аб найлепшым сцягу сярод 150 гарадоў ЗША. Сьцяг Вашынгтону заняў першае месца ў апытанцы[67].

Другім афіцыйным сымбалем гораду зважаецца герб[66]. Ён была зацьверджаная ў 1871 годзе. На ім маецца выява Джорджа Вашынгтона і багіні Фэміды. З тле намаляваная рака Патомак, Капітоліюм і віядук, на якім стаіць старадаўні паравоз. Унізе гербу напісаны дэвіз гораду.

Насельніцтва

рэдагаваць
Дынаміка насельніцтва Вашынгтону
Год Насельніцтва %, ±
1800 8144 -
1810 15 471 90,0 %
1820 23 336 50,8 %
1830 30 261 29,7 %
1840 33 745 11,5 %
1850 51 687 53,2 %
1860 75 080 45,3 %
1870 131 700 75,4 %
1880 177 624 34,9 %
1890 230 392 29,7 %
1900 278 718 21,0 %
1910 331 069 18,8 %
1920 437 571 32,2 %
1930 486 869 11,3 %
1940 663 091 36,2 %
1950 802 178 21,0 %
1960 763 956 −4,8 %
1970 756 510 −1,0 %
1980 638 333 −15,6 %
1990 606 900 −4,9 %
2000 572 059 −5,7 %
2010 601 723[68] 5,2 %
2020 689 545[69] 14.6 %
 
Мапа гораду з этнічным разьмеркаваньнем на 2010 год.

     Эўрапеоіды

     Мурыны

     Азіяты

     Лацінаамэрыканцы

     Іншыя

Насельніцтва гораду заўсёды было нешматлікім у параўнаньні зь іншымі амэрыканскімі мэгаполісамі. У 1860 годзе, то бок перад Грамадзянскай вайной, у Вашынгтоне налічвалася блізу 75 тысяч жыхароў[70], нашмат менш, чым у іншых гарадах, як то ў Нью-Ёрку ці Філадэлфіі. Па Грамадзянскай вайне насельніцтва места павялічылася на 75 % і заставалася адносна стабільным да Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў[70]. За часам Другой сусьветнай вайны насельніцтва таксама павялічылася за кошт дзяржаўных службоўцаў, занятых у фэдэральных органах[71]. Да 1950-га году насельніцтва Вашынгтону дасягнула свайго максымуму ў 802 178 жыхароў[72]. Аднак неўзабаве пасьля гэтага горад пачаў страчваць жыхароў праз іхні пераезд у прадмесьці, паколькі пашыраная сетка дарог зрабіла дасяжным жыльлё па-за горадам. Таксама грамадзкія беспарадкі, якія адбыліся ў 1960-х гадах, і павелічэньне злачынстваў прывялі да таго, што горад да 1980 году страціў чвэрць свайго насельніцтва[70]. Колькасьць жыхароў працягвала зьмяншацца да 1990-х гадоў, аднак з 2000 году ўпершыню азначыўся прырост лічбы вашынгтонцаў[73], а паводле вынікаў перапісу 2010 году за дзесяць гадоў прырост жыхароў склаў 5,2 %[74].

У Вашынгтоне, з моманту ягонага заснаваньня і па сёньня, заўсёды пражывала даволі вялікая колькасьць афраамэрыканцаў, бо пасьля войны за незалежнасьць рабыні зь Верхняга Поўдня пачалі перабірацца ў горад. Колькасьць вольных мурынаў у рэгіёне паднялося прыблізна з 1 % перад вайной да 10 % да 1810 году[75]. У час паміж 1800 і 1940 гадамі афраамэрыканцы складалі каля 30 % усяго насельніцтва[34]. Іхняя колькасьць у Вашынгтоне дасягнула піку да 1970 году, з тых часоў, аднак, нэгроіднае насельніцтва гораду памяншаецца праз адток у прадмесьці. У той жа час белае насельніцтва гораду павялічваецца[76].

Перапіс 2000 году выявіў, што прыблізна 33 тысяч жыхароў Вашынгтону належаць да «сэксуальных меншасьцяў», што фармуе блізу 8,1 % сталага насельніцтва гораду[77]. Такую вялікую колькасьць людзей можна растлумачыць лібэральным палітычным настроем Вашынгтону, у якім законапраект аб аднаплоцевых шлюбах быў падпісаны мэрам у сьнежні 2009 году.

 
Наступствы забурэньняў у Вашынгтоне ў 1968 годзе.

Паводле перапісу 2020 году насельніцтва Вашынгтону складае 689 545 жыхароў. За апошнія два дзесяцігодзьдзі назіраецца значны прырост насельніцтва. Падчас працоўнага тыдня колькасьць жыхароў павялічваецца да больш за мільён чалавек, бо шмат хто з жыхароў суседніх штатаў працуе ў Вашынгтоне[78]. Вашынгтонская аглямэрацыя з прылеглымі акругамі ў Мэрылэндзе і Вірджыніі ёсьць восьмай паводле колькасьці насельніцтва аглямэрацыяй з больш чым 5 мільёнамі жыхароў[79]. Калі браць у разьлік яшчэ і аглямэрацыю з Балтымарам, тая колькасьць жыхароў складае 8 мільёнаў, што ставіць тэрыторыю на чацьвертае месца ў краіне[80].

Перапіс 2007 году таксама выкрыў, што прыблізна трэць жыхароў сталіцы функцыянальна непісьменныя. Часткова гэтая лічба зьявілася праз імігрантаў (прыблізна 74 000[81]), якія дрэнна ведаюць ангельскую мову[82]. 85,16 % насельніцтва Вашынгтону гаворыць па-ангельску, 8,78 % — па-гішпанску і 1,35 % — па-француску[83]. Не зважаючы на высокі паказьнік функцыянальнай непісьменнасьці, амаль у 46 % жыхароў маецца, як мінімум, ступень, атрыманая пасьля чатырохгадовага навучаньня ў каледжы[84]. Паводле перапісу насельніцтва, які ладзіцца Бюро перапісу ЗША, у 2020 годзе ў горадзе пражывалі 41,4 % афраамэрыканцаў, 39,6 % белых, 11,3 % лацінаамэрыканцаў і 4,8 % азіятаў.

 
Вашынгтонская катэдра.

Паводле зьвестак Асацыяцыі статыстыкаў амэрыканскіх рэлігійных органаў, на 2020 год 56 % жыхароў акругі Калюмбія ёсьць вернікамі якой-небудзь рэлігіі. Найвялікшай і традыцыйнай дэнамінацыяй ёсьць эвангельскі пратэстантызм (15 % ад агульнай колькасьці насельніцтва), за ім рушаць каталіцтва (12 %), чорны пратэстантызм (10 %), пратэстанцкі мэйнстрым (10 %), юдаізм (3 %), праваслаўнае хрысьціянства (2 %), будызм (1 %) і іслам (1 %), а таксама некаторыя іншыя групы, вернікі якой складаюць менш за 1 % насельніцтва.

Дзякуючы такому пярэстаму прадстаўніцтву горад мае мноства рэлігійных будынкаў. Сярод іх галоўная катэдра англіканскай Эпіскапальнай царквы ЗША, якая ёсьць шостай паводле велічыні катэдрай у сьвеце. Яна стаіць на скрыжаваньні Масачусэтс-авэню і Вісконсін-авэню. Базыліка Нацыянальнага санктуара Беззаганнага Зачацьця зважаецца найвялікшай каталіцкай царквой у ЗША. Катэдрай каталіцкага арцыбіскупства Вашынгтону ёсьць Катэдра сьвятога апостала Матфэя, якая месьціцца паміж Канэктыкут-авэню і 17-й вуліцай. У горадзе таксама маецца Вашынгтонскі ісламскі цэнтар, які пэўны час быў найвялікшым мячэтам у заходнім паўшар’і па сваім адкрыцьці ў 1957 годзе. У эпіскапальнай царкве Сьвятога Яна, разьмешчанай недалёка ад пляцу Ляфает, ладзіліся набажэнствы дзеля кожнага прэзыдэнта ЗША з часоў Джэймза Мэдысана. Шостая і першая гістарычная сынагога, пабудаваная ў 1908 годзе, месьціцца ў кітайскім квартале гораду. Вашынгтонскі храм — вялікі мармонскі храм, які месьціцца недалёка ад гораду ў Кенсынгтане. Гэты храм зважаецца найвышэйшым сярод існых мармонскіх храмаў і ёсьць трэцім паводле плошчы[85][86].

Злачыннасьць

рэдагаваць
 
Аўтамабіль паліцыі Вашынгтону.

Напачатку 1990-х гадоў Вашынгтон зважаўся «сталіцай злачыннасьці» паводле колькасьці забойстваў, нароўні з Новым Арлеанам[87]. У 1991 годзе было зарэгістравана 479 забойстваў, але да канца 1090-х гадоў узровень гвалту зьменшыўся. У 2009 годзе было зарэгістравана 143 забойствы, то бок гэта быз найніжэйшы паказьнік з 1966 году[88]. Агулам колькасьць цяжкіх злачынстваў з 1995 па 2007 гады паменшылася амаль на 47 %.

Як і ў іншых вялікіх гарадах, у Вашынгтоне гостра стаіць праблема з арганізаванай злачыннасьцю і наркотыкамі. У багацейшых раёнах на паўночным захадзе ўзровень падобных злачынстваў ніжэйшы, чым у бяднейшых усходніх раёнах. Экспэрты адзначаюць, што дэмаграфія зьмены гораду прывяла да памяншэньня ўзроўня злачыннасьці, аднак на ўсход ад гораду ў акрузе Прынс-Джорджэс, у Мэрылэндзе, частасьць гвалту павялічылася[89].

Сочыць за бяспекай у горадзе Цэнтральны дэпартамэнт паліцыі акругі Калюмбіі, у якім працуюць блізу 4 тысяч супрацоўнікаў[90].

У 1975 годзе ў Вашынгтоне набыў моц закон аб кантролі за пальнай зброяй, які не дазваляў мець жыхарам пісталеты, акрамя зарэгістраваных да 5 лютага 1977 году. Аднак, гэты закон быў адменены ў сакавіку 2007 году Апэляцыйным судом Злучаных Штатаў у акрузе Калюмбіі падчас паседжаньня «Акруга Калюмбія супраць Гэлера». У чэрвені 2008 году Вярхоўны суд ЗША падтрымаў Апэляцыйны суд[91]. Абодва суды палічылі, што вырак аб забароне зброі супярэчыць Другой папраўцы да Канстытуцыі ЗША. Аднак пастанова суда не азначала адмену кантролю за зброяй цалкам. Зрэшты, законы, якія патрабуюць рэгістрацыі зброі, усьцяж дзеюць[92].

Эканоміка

рэдагаваць
 
Будынак Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы, якая выконвае ролю нацыянальнага банку краіны.

На 2023 год сталічная Вашынгтонская аглямэрацыя, улучна з акругай Калюмбіяй, а таксама часткі Вірджыніі, Мэрылэнду і Заходняй Вірджыніі, была адной з найбуйнейшых эканомік краіны. Ейная дывэрсыфікаваная эканоміка мае ўсё большы адсотак працоўных месцаў у галіне прафэсійных і бізнэсовых паслуг у дадатак да больш традыцыйных працоўных месцаў, павязаных з турызмам, індустрыяў забаўваў і ўрадам[93].

Паміж 2009 і 2016 гадамі валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва ў Вашынгтоне стабільна займаў першае месца сярод штатаў ЗША[94]. У 2016 годзе ягоны СУП на душу насельніцтва складаў 160 тысяч даляраў, што амаль у тры разы больш за Масачусэтс, які займаў другое месца ў краіне[94]. На 2022 год узровень беспрацоўя ў сталічнай аглямэрацыі складаў 3,1%, што ставіла Вашынгтон на 171 месца з 389 мэтрапольных тэрыторыяў, вызначаных Бюро эканамічнага аналізу ЗША[95]. Самая акруга мела ўзровень беспрацоўя ў 4,6% за той жа пэрыяд часу[96]. У 2019 годзе ў Вашынгтоне быў самы высокі сярэдні прыбытак хатняй гаспадаркі ў ЗША, то бок дасягнуўшы 92 266 даляраў[97].

Згодна з вычарпальнымі гадавымі фінансавымі справаздачамі акругі, у лік найлепшых працадаўцаў паводле колькасьці супрацоўнікаў у 2022 годзе ўваходзілі Джорджтаўнскі ўнівэрсытэт, Дзіцячы нацыянальны мэдычны цэнтар, Вашынгтонскі шпітальны цэнтар, Унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона, Амэрыканскі ўнівэрсытэт, Джорджтаўнскі ўнівэрсытэцкі шпіталь, Booz Allen Hamilton, Insperity, Унівэрсальная служба абароны, Гаўардзкі ўнівэрсытэт, MedStar Health, Унівэрсытэцкі шпіталь Джорджа Вашынгтона, Каталіцкі ўнівэрсытэт Амэрыкі і Мэмарыяльны шпіталь Сыблі[98].

Фэдэральны ўрад

рэдагаваць
 
Так званы «Фэдэральны трохкутнік», то бок гістарычны цэнтар выканаўчых органаў фэдэральнага ўраду ЗША.

На ліпень 2022 году 25% людзей, занятых у Вашынгтоне, працавалі ў структурах фэдэральнага ўраду[99]. Многія з жыхароў рэгіёну працуюць у кампаніях і арганізацыях, якія працуюць на фэдэральны ўрад, імкнуцца ўплываць на фэдэральную палітыку або іншым чынам павязаныя зь ягонай працай, у тым ліку ў юрыдычных фірмах, абарончых падрадчыках, цывільных падрадчыках, некамэрцыйных арганізацыях, лабісцкіх фірмах, гандлёвых зьвязах, галіновых гандлёвых групах і прафэсійных асацыяцыях, шмат зь якіх маюць свае сядзібы ў месьце ці побач зь ім праз блізкасьць да фэдэральнага ўраду.

Дасьледчыя і некамэрцыйныя арганізацыі

рэдагаваць
 
Дыскусійная панэль у Амэрыканскім інстытуце прадпрымальніцтва.

Вашынгтон ёсьць вядучым цэнтрам нацыянальных і міжнародных дасьледчых арганізацыяў, асабліва аналітычных цэнтраў, якія займаюцца дзяржаўнай палітыкай[100]. На 2020 год 8% аналітычных цэнтраў краіны маюць свае сядзібы ў Вашынгтоне, у тым ліку многія з найбуйнейшых і тых, якіх шмат цытуюць[101]. Тут маюць сваю прысутнасьць Фонд Карнэгі, Цэнтар стратэгічных і міжнародных дасьледаваньняў, Інстытут міжнароднай эканомікі Пэтэрсана, Heritage Foundation і Urban Institute[102].

У акрузе сканцэнтравана шмат некамэрцыйных арганізацыяў, якія займаюцца пытаньнямі нутранага і сусьветнага значэньня, ладзячы перадавыя дасьледаваньні, рэалізуючы праграмы або выступаючы ў абарону грамадзкасьці. Сярод гэтых арганізацый — Фундацыя ААН, Кампанія па правах чалавека, Міжнародная амністыя і Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі. Галоўныя мэдычныя дасьледчыя ўстановы ўлучаюць Вашынгтонскі шпітальны цэнтар MedStar Health і Дзіцячы нацыянальны мэдычны цэнтар[103]. У Вашынгтоне маецца штаб-кватэра Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці, якая ёсьць агенцыяй дапамогі фэдэральнага ўраду ЗША. Гуманітарная арганізацыя Амэрыканскі Чырвоны крыж таксама мае сваё прадстаўніцтва ў горадзе[104].

 
Мэмарыял Другой сусьветнай вайны на Нацыянальнай алеі ёсьць адным з самых папулярных сярод турыстаў месцаў.

Турызм зважаецца другой паводле велічыні галіной гораду пасьля структураў фэдэральнага ўраду. У 2012 годзе каля 18,9 мільёнаў наведвальнікаў зрабілі важкі ўнёсак у мясцовую эканоміку прыкладна на 4,8 мільярдаў даляраў[105]. У 2019 годзе места наведала 24,6 мільёнаў турыстаў, у тым ліку 1,8 мільёнаў з замежных краінаў. Яны ў сукупнасьці выдаткавалі 8,15 мільярдаў даляраў падчас свайго знаходжаньня[106]. Турызм дапамагае многім іншым галінам прамысловасьці рэгіёну, як то жыльлё, ежа і напоі, забавы, закупы і транспарт[106].

Горад і аглямэрацыя Вашынгтону маюць разнастайныя славутасьці дзеля турыстаў, як то помнікі, мэмарыялы, музэі і спартовыя імпрэзы. Адным з найбольш папулярных месцаў сярод турыстаў зважаецца Нацыянальная алея. Менавіта там можна знайсьці многія музэі і помнікі гораду. Побач з алеяй ёсьць некалькі дадатковых мэмарыялаў і помнікаў, у тым ліку папулярны мэмарыял Джэфэрсана.

Дыпляматыя

рэдагаваць
 
Рэзыдэнцыя францускага амбасадара ў Вашынгтоне.

З тае прычыны, што Вашынгтон зважаецца нацыянальнай сталіцай ЗША, тут сканцэнтравана каля 185 замежных прадстаўніцтваў, улучна з амбасадамі, рэзыдэнцыямі амбасадараў і міжнароднымі культурнымі цэнтрамі[107]. Многія зь іх месьцяцца ўздоўж адрэзка Масачусэтс-авэню, неафіцыйна вядомага як Эмбасі-Роў[108]. Такім чынам, акруга Калюмбія ёсьць адным з самых разнастайных у культурніцкім пляне гарадоў у сьвеце. Тут ладзяцца шэраг міжнародных тэматычных фэстываляў і імпрэзаў, часта ў супрацы з замежнымі місіямі або дэлегацыямі. Урад гораду ўтрымлівае Управу па міжнародных справах дзеля сувязі з дыпляматычнай супольнасьцю і замежнымі дэлегацыямі.

Транспарт

рэдагаваць

Магістралі і ровары

рэдагаваць
 
Станцыя Capital Bikeshare, дзе можна запазычыць ровар.

У акрузе налічваецца 2400 км вуліцаў, паркаў і праспэктаў[109]. Праз грамадзкі супраціў супраць аўтастрадаў у 1960-х гадах большая частка прапанаванай сыстэмы магістраляў, якія мусілі злучаць горад зь іншымі штатамі, праз цэнтар Вашынгтону гэтак і не была пабудаваная. Магістраль I-95, то бок галоўная шаша краіны на ўсходнім узьбярэжжы, абгінае акругу, утвараючы ўсходнюю частку сталічнай кальцавой дарогі. Зрэшты, частка грошай прапанаваных на фінансаваньня будаваньня іншых магістраляў замест гэтага была накіраваная на разьвіцьцё грамадзкага транспарту[110]. Іншыя буйныя магістралі, у тым ліку I-66 і I-395, сканчваюцца неўзабаве пасьля ўезду ў горад[111][112].

Згодна з дасьледаваньнем 2010 году, пасажыры ў горадзе марнуюць 70 гадзінаў на год праз затрымкі ў дарожным руху, што поруч з Чыкага зрабіла места найбольш пакутным ад затораў у краіне[113]. Тым ня менш, 37% пасажыраў бяруць грамадзкі транспарт, каб трапіць на працу, што зважаецца другім паводле велічыні паказьнікам у краіне[114]. У 2010 годзе яшчэ 12% пасажыраў акругі Калюмбія хадзілі на працу пехатою, а 6% езьдзілі аўтамабілем і 3% роварам[115]. У траўні 2022 году горад пашырыў сеткі роварных дарожак да 167 км, што было на 60% больш, чым у 2015 годзе. У акрузе рэалізуецца рэгіянальная праграма Capital Bikeshare. Пачатая ў 2010 годзе, гэта адна з найбуйнейшых сыстэмаў сумеснага выкарыстаньня ровараў у краіне. На люты 2024 год у рамках праграмы налічвалася 6372 ровары і 395 станцыяў[116].

Чыгуначны

рэдагаваць
 
Адна з станцыяў Вашынгтонскага мэтрапалітэну.

Мэтрапольная вашынгтонская транзытная ўправа кіруе Вашынгтонскім мэтрапалітэнам, які ёсьць гарадзкой чыгуначнай сыстэмай хуткага транспарту. Сыстэма абслугоўвае Вашынгтон, акругу Калюмбію і ягоныя прадмесьці ў Мэрылэндзе і Паўночнай Вірджыніі. Мэтрапалітэн упершыню пачаў працу 27 сакавіка 1976 году і складаецца з шасьці лініяў, кожная зь іх мае свой каляровы код. Налічваецца 98 станцыяў і 208 км чыгуначных рэек[117]. Мэтро ёсьць другой паводле загружанасьці сыстэмай хуткага транспарту ў краіне і пятай паводле загружанасьці ў Паўночнай Амэрыцы[118]. У самім горадзе цягнікі ходзяць пад зямлёю, асабліва ў найбольш густанаселеных частках акругі, але ў раёнах прадмесьцяў рэйкі ўсталяваныя на альбо па-над паверхняй зямлі. Нутранае ўбраньне станцыяў шырока вядомае праз свае знакавыя столі ў бруталістычным стылі. На некаторых станцыях усталяваныя доўгія эскалятары. Найдаўжэйшы эскалятар у Заходнім паўшар’і, які мае даўжынёю 70 мэтраў, месьціцца ў Мэрылэндзе на станцыі Ўітан[119].

Галоўным вакзалам гораду ёсьць станцыя Юніян, якая штодзень абслугоўвае блізу 70 тысячаў чалавек. З 4,6 мільёнамі пасажыраў штогод, гэта другая паводле загружанасьці станцыя, на якой працуе кампанія Amtrak. Станцыя зважаецца канчатковай станцыяй Паўночна-ўсходняга калідора, на якіх ладзяцца міжгароднія і рэгіянальныя перавозкі ад станцыяў Бостану, Нью-Ёрку, Філадэлфіі ды іншых гарадоў. На 2023 год станцыя Юніян была дзявятай паводле загружанасьці чыгуначнай станцыяй у краіне і дзясятай паводле гэтага паказьніку ў Паўночнай Амэрыцы. На станцыю таксама прыбываюць цягнікі рэгіянальных лініяў з Мэрылэнду і Вірджыніі[120]. Па рэканструкцыі ў 2011 годзе станцыя Юніян стала таксама галоўным міжгароднім аўтобусным транзытным цэнтрам Вашынгтону[121].

Раней па вуліцах гораду быў трамвай, але лініі былі дэмантаваныя ў 1960-я гады. У 2016 годзе пачалася адбудова гэтага віда транспарту. Вашынгтонскі трамвай пачаў працу на адзінай існай лініі ў паўночна-ўсходняй частцы гораду[122].

Аўтобусная сетка

рэдагаваць
 
Аўтобус сыстэмы Мэтрабас на маршруце ў Вашынгтоне.

У Вашынгтоне працуюць дзьве асноўныя сыстэмы грамадзкіх аўтобусаў. Мэтрабас, які кіруецца Вашынгтонскай гарадзкой транспартнай управай (ВГТУ), ёсьць галоўнай сыстэмай грамадзкіх аўтобусаў у месьце. Абслугоўваючы больш за 400 тысяч пасажыраў кожны будны дзень, гэта адна з найбуйнейшых аўтобусных сыстэмаў у краіне паводле гадавой колькасьці пасажыраў[123]. Горад таксама кіруе ўласнай аўтобуснай сыстэмай DC Circulator, якая злучае камэрцыйныя і турыстычныя раёны ў цэнтры Вашынгтону[124]. Паездка на DC Circulator каштуе ня шмат і складаецца з шасьці розных маршрутаў, якія ахопліваюць цэнтральную акругу Калюмбію і прадмесьце Росьлін у штаце Вірджыніі. DC Circulator працуе праз дзяржаўна-прыватнае партнэрства паміж Дэпартамэнтам транспарту акругі Калюмбіі, ВГТУ і кампаніяй DC Surface Transit. Аўтобусная сыстэма распрацаваная такім чынам, каб на кожны прыбываў аўтобус кожны 10 хвілінаў.

Таксама маюцца іншыя сыстэмы грамадзкага транспарту, але яны не абслугоўваюць свам горад наўпрост, а працуюць прадмесьцях Вашынгтону ў штатах Мэрылэнд і Вірджыніі. Сярод іх Фэйрфакс Канэктар і DASH у Вірджыніі, а таксама TheBus у Мэрылэндзе[125].

Авіяцыйны

рэдагаваць
 
Выгляд на Нацыянальны аэрапорт імя Роналда Рэйгана.

Горад абслугоўваюць тры аэрапорты, як то адзін у Мэрылэндзе і два ў Вірджыніі. Нацыянальны аэрапорт імя Роналда Рэйгана (DCA) ад Вашынгтону аддзелены ракой Патомак і знаходзіцца ў акрузе Арлінгтан. Гэта адзіны аэрапорт, які злучаны з горадам лініяй мэтро. Улічваючы беспасярэднюю блізкасьць аэрапорта да гораду і, асабліва, да будынкаў фэдэральных урадаў, у ім выконваюцца асаблівыя захады бясьпекі ды дзеяць абмежаваньні на ўзровень пошуму[126]. Аэрапорт Рэйгана ня мае міжнароднай мытні і таму выкарыстоўваецца толькі дзеля ўнутраных перавозак па краіне[127].

Галоўны міжнародны аэрапорт Вашынгтону — міжнародны аэрапорт імя Далеса (IAD), які месьціцца за 39 км на захад ад гораду ў Вірджыніі. Ягоная агульная плошча складае амаль 50 км²[128]. Гэты аэрапорт ёсьць лідэрам сярод усіх аэрапортаў Вашынгтону паводле колькасьці пасажыраў — у 2007 годзе ягонымі паслугамі скарысталіся 24,7 мільёны людзей[129].

Міжнародны аэрапорт Балтымар/Вашынгтон імя Таргуда Маршала (BWI), які знаходзіцца паміж Балтымарам і Вашынгтонам у акрузе Эн-Эрандэл штату Мэрылэнд, таксама абслугоўвае міжнародныя рэйсы. У 2010 годзе аэрапорт быў прызнаны найлепшым цывільным аэрапортам сьвету ў клясе абслугоўваньня ад 15 да 25 млн пасажыраў на год паводле вэрсіі Міжнароднай Рады аэрапортаў[130].

Архітэктура і гарадзкія пабудовы

рэдагаваць

Вашынгтон ёсьць плянавым горадам. Асноўным стваральнікам архітэктурнага аблічча места стаў П’ер Лянфан, архітэктар францускага паходжаньня, інжынэр і горадабудаўнік. У 1791 годзе прэзыдэнт Джордж Вашынгтон упаўнаважыў Лянфана стварыць плян забудовы новай сталіцы[131]. Будынкі меркавалася будаваць у барочным стылі, праспэкты мусілі былі зыходзіць радыяльна ад прастакутных кварталаў, каб забясьпечыць месцы для адкрытай прасторы і азеляненьні. Плян архітэктара таксама меркаваў вялікі азелянёны праспэкт даўжынёю прыблізна ў 1,6 км і шырынёю блізу 120 мэтраў; гэта вуліца — Нацыянальная алея[132].

 
Плян П’ера Лянфана па забудове гораду, рэалізацыя скончана Эндру Элікатам у 1792 годзе.

У сакавіку 1792 году Вашынгтон звольніў Лянфана празь ягонае настойлівае мікракіраваньне плянаваньнем гораду, што прывяло да канфлікту з трыма кіраўнікамі, прызначанымі горадам. Пляны мусіў рэалізоўваць далей Эндру Элікат. Зважаючы на тое, што Элікат зьмяніў некаторыя арыгінальныя ідэі Лянфана, стварэньне цяперашняга архітэктурнага аблічча амэрыканскай сталіцы прыпісваюць апошняму[133]. Такім чынам, горад паводле пляну павінен быў абмяжоўвацца цяперашняй Фларыда-авэню на поўначы, ракой Рок-Грык на захадзе і ракой Анакостыя на ўсходзе[131].

Напачатку XX стагодзьдзя замест ажыцьцяўлення бачаньня Лянфана сталіцы з паркамі і нацыянальнымі помнікамі ў горадзе сталі бязладна расьці будынкі і трушчобы, зьявілася нават чыгуначная станцыя на Нацыянальнай алеі[131]. У 1900 годзе Кангрэс сфармаваў камітэт, які ачоліў Джэймзам Макміланам. Ягоны плян рэарганізацыі гораду пачаў дзеіць ужо ў 1901 годзе. Паводле пляну павінна было адбыцца пераазеляненьне тэрыторыі Капітоліюма і Нацыянальнай алеі, будаўніцтва новых фэдэральных будынкаў і помнікаў, ліквідацыя трушчобаў і зьяўленьне новай сыстэмы паркаў, якая ахапіла б увесь горад. Архітэктары, якія працавалі над рэалізацыяй гэтага пляну, імкнуліся прытрымвацца дызайну Лянфана[131].

 
Падзел гораду на чатыры сэктары.

Пасьля будаўніцтва дванаццаціпавярховага жылога дома «Каір» у 1894 годзе, Кангрэс прыняў закон аб вышыні будынкаў, які абмежаваў вышынныя забудовы ў горадзе. Закон быў зьменены ў 1910 годзе, то бок з гэтага часу вышыня забудовы мусіла быць не вышэй шырыні суседняй вуліцы, а таксама 6,1 мэтраў у дадатак да гэтага[134]. Не зважаючы на шырока распаўсюджанае меркаваньне, аніякі пэўны закон аніколі не абмяжоўваў будынкі вышынёю Капітоліюма ці манумэнта Вашынгтона[135][136]. Праз закон аб вышыні будынкаў у горадзе няма хмарачосаў, аднак за мяжой акругі (праз раку Патомак у Вірджыніі) стаяць шмат высокіх будынкаў.

Акруга Калюмбія падзеленая на чатыры няроўныя сэктары, як то паўночны захад (NW), паўночны ўсход (NE), паўднёвы ўсход (SE) і паўднёвы захад (SW). Лініі скрыжаваньня гэтых сэктараў сыходзяцца на Капітоліюме[137]. Усе дарожныя знакі ў горадзе маюць у запісы скарачэньне сэктару, каб паказаць на месцазнаходжаньне аб’екта. У большай частцы гораду вуліцы перасечаныя праспэктамі, то бок авэню. Авэню, як правіла, носяць назву таго ці іншага штату краіны. Некаторыя вашынгтонскія вуліцы асабліва характэрныя, напрыклад, Пэнсыльванія-авэню, якая злучае Белы дом з Капітоліюмам, а на Масачусэтс-авэню разьмешчаныя 59 амбасадаў, праз што вуліцу часам жартаўліва клічуць «Амбасадзкім радам»[138].

Архітэктурныя стылі

рэдагаваць
 
Фасад Белага дому.

Архітэктура Вашынгтону вельмі разнастайная. У горадзе знаходзяцца адразу шэсьць аб’ектаў зь першай дзясяткі сьпісу найлепшых архітэктурных збудаваньняў ЗША паводле вэрсіі Амэрыканскага інстытута архітэктуры[139]: Белы дом, вашынгтонская катэдра, мэмарыял Джэфэрсана, Капітоліюм, мэмарыял Лінкальна і мэмарыял вэтэранаў Віетнаму. Гэтым аб’ектам, як і шматлікім іншым у горадзе, уласьцівы розны архітэктурны стыль: геаргіянскі, нэагатычны, нэаклясычны, нэагрэцкі, стыль сучаснай архітэктуры.

Архітэктурныя стылі будынкаў па-за цэнтрам Вашынгтону яшчэ больш разнастайныя. Гістарычныя помнікі выкананыя ў віктарыянскай архітэктуры, у стылі боз-ар, у геаргіянскім стылі[140]. Адзін з найстарэйшых архітэктурных раёнаў месьціцца ў Джорджтаўне, самым старым раёне гораду. «Стары каменны дом», які знаходзіцца ў Джорджтаўне, быў пабудаваны ў 1765 годзе[141] і ёсьць найстарэйшым будынкам гораду. Аднак большасьць дамоў па суседзтве зь ім былі пабудаваныя толькі ў 1870-х гадах і адлюстроўваюць віктарыянскую эпоху. Заснаваны ў 1789 годзе Джорджтаўнскі ўнівэрсытэт пабудаваны ў раманскім і нэагатычным стылях[142].

Самае высокае збудаваньне гораду — манумэнт Вашынгтона, самае вялікае паводле плошчы — Гандлёвы цэнтар Роналда Рэйгана, агульная плошча якога мае блізу 288 тысяч м²[143].

У наш час Вашынгтон ёсьць адным з васьмі гарадоў ЗША, у якіх маюцца спартовыя каманды зь пяці галоўных мужчынскіх прафэсійных спартовых лігаў, як то амэрыканскаму футболу (Нацыянальная футбольная ліга), баскетболу (Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя), бэйсболу (Галоўная ліга бэйсболу), хакею з шайбай (Нацыянальная хакейная ліга), а таксама футболу (Найвышэйшая футбольная ліга). Да таго, як у горадзе ў 1995 годзе зьявілася футбольная каманда, Вашынгтон быў адным з трынаццаці гарадоў, у якіх існавалі каманды, які гуляюць у чатырох галоўных мужчынскіх спартовых лігах Амэрыкі.

 
«Вашынгтон Кэпіталз» з НХЛ і «Вашынгтон Ўізардс» з НБА ладзяць свае хатнія матчы на арэне Capital One.

Вашынгтонскія клюбы сумесна выйгралі дзесяць чэмпіянатаў трох амэрыканскіх лігаў (НФЛ, МЛС і НБА): «Вашынгтон Камандарз» здабываў перамогу ў пяці чэмпіянатах[144], «Дзі Сі Юнайтэд» перамог у чатырох[145] і «Вашынгтон Ўізардс» быў наймацнейшым у сваёй лізе аднойчы[146].

У горадзе выступаюць таксама дзьве жаночыя спартовыя прафэсійныя каманды, як то «Вашынгтон Містыкс» з Жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі ладзіць свае матчы ў Энтэртэймэнт-энд-спортс арэне, а «Вашынгтон Фрыдам» Жаночай прафэсійнай лігі футболу гуляе на стадыёне Кенэдзі[147]. Іншыя прафэсійныя і паўпрафэсійныя каманды Вашынгтону «Вашынгтон Кастэлз», «Вашынгтон Дзі-Сі Слэерз» гуляюць у амэрыканскіх спартовых лігах розных ўзроўняў.

 
Удзельнікі маратону корпусу марской пяхоты ў 2014 годзе.

Гістарычна першымі камандамі ў горадзе былі бэйсбольныя каманды «Патомаскі клюб» і «Вашынгтон Нэшыяналз», якія былі ўтвораны ў 1859 годзе. У 1871 годзе «Вашынгтон Нэшыяналз» стаў клюбам першай прафэсійнай бэйсбольнай лігі — Нацыянальнай асацыяцыі, але праз чатыры гады каманда спыніла існаваньне, як і сама ліга. Цягам шматлікіх гадоў, пачынаючы з XIX стагодзьдзя, галоўная бэйсбольная каманда гораду мяняла назвы і выступала ў розных лігах. З 1969 году і дасюль каманда мае назоў «Вашынгтон Нэшыяналз» і спаборнічае ў Галоўнай лізе бэйсболу. Першай камандай па амэрыканскім футболе ў горадзе стала каманда «Вашынгтон Сэнатарз», якая гуляла ў Амэрыканскай прафэсійнай футбольнай асацыяцыі, якая з 1922 году была пераўтвораная ў Нацыянальную футбольную лігу, але спаборнічала да 1941 году. У 1932 годзе быў заснаваны клюб «Вашынгтон Рэдскінз», які гуляе дасюль але мае назоў «Вашынгтон Камандарз» і зважаецца адным з самых тытулаваных у амэрыканскім футболе. Баскетбольная каманда зьявілася ў 1946 годзе, але праіснавала нядоўга. Яна брала ўдзел у розыгрышах Баскетбольнай асацыяцыі Амэрыкі, якая пасьля стала вядомай як Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя. Сучасны існы клюб «Вашынгтон Ўізардс» зьявіўся ў 1961 годзе.

У 1974 годзе была заснаваная хакейная каманда, а ў 1995 годзе, пасьля ўздыму эўрапейскага футболу ў ЗША, які, у сваю чаргу, быў выкліканы чэмпіянатам сьвету ў 1994 годзе, была створана футбольная каманда «Дзі Сі Юнайтэд». У 1996 годзе была заснавана Найвышэйшая футбольная ліга, у якой клюб бярэ ўдзел з моманту заснаваньня. Зьяўляючыся самым тытулаваным клюбам ЗША, «Юнайтэд» таксама перамагаў у Кубку чэмпіёнаў КОНКАКАФ у 1998 годзе і здабываў Міжамэрыканскі кубак у 1998 годзе. Акрамя таго, у Вашынгтоне ладзіцца Адкрыты чэмпіянат Вашынгтону па тэнісе, у якім спаборнічаюць як мужчыны, гэтак і жанчыны. Таксама штогод у месьце ладзяцца два маратоны — нацыянальны маратон і маратон корпусу марской пяхоты. Асьвятляе спартовыя падзеі тэлевізійная сетка Comcast SportsNet, якая базуецца ў Мэрылэндзе.

  1. ^ а б в https://www.teamlaw.org/DCOA-1871.pdf
  2. ^ а б в Gazetteer
  3. ^ а б https://dc.gov/
  4. ^ MacCord, Howard A. Archeology of the Anacostia Valley of Washington, D.C. and Maryland // Journal of Washington Academy of Sciences. — 1957. — В. 12. — № 47.
  5. ^ McAtee, Waldo Lee A Sketch of the Natural History of the District of Columbia. — 1918. — С. 5.
  6. ^ Nacotchtank: Encounters With The English Праверана 2011-02-15 г.
  7. ^ Downing, Margaret Brent The Earliest Proprietors of Capitol Hill. — 1918. — № 21.
  8. ^ Humphrey, Robert L., Mary Elizabeth Chambers Ancient Washington: American Indian Cultures of the Potomac Valley. — 1977. — С. 27.
  9. ^ Ecker, Grace Dunlop A Portrait of Old Georgetown. — 1933. — С. 1—6.
  10. ^ Lesko, Kathleen M., Valerie Babb and Carroll R. Gibbs Black Georgetown Remembered : A History Of Its Black Community From The Founding Of "The Town of George". — 1991. — С. 1.
  11. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — P. 66.
  12. ^ Constitution of the United States. Нацыянальнае ўпраўленьне архіваў і дакумэнтацыі ЗША. Праверана 2011-02-17 г.
  13. ^ James Madison (1996-04-30) The Federalist No. 43 The Independent Journal. Library of Congress. Праверана 2011-02-16 г.
  14. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — С. 67—80.
  15. ^ Samuel Eliot Morison Washington’s First Administration: 1789—1793 // The Oxford History of the American People, Vol. 2. — 1972.
  16. ^ An ACT for establishing the Temporary and Permanent Seat of the Government of the United States.
  17. ^ George C., Jr. Morison The National Capitol: its architecture, art, and history. — 1914.
  18. ^ Steward, John (1898) Early Maps and Surveyors of the City of Washington, D.C, Records of the Columbia Historical Society, Vol. 2 p. 53 in Google Books. Retrieved 2009-09-29.
  19. ^ Chapter IV. «Permanent Capital Site Selected», pp. 87—88, 101, in Crew, Harvey W., Webb, William Bensing, Wooldridge, John (1892), Centennial History of the City of Washington, D.C., United Brethren Publishing House, Dayton, Ohio in Google Books
  20. ^ Boundary Stones of Washington, D.C.. BoundaryStones.org. Праверана 2011-02-17 г.
  21. ^ The Senate Moves to Washington. Сэнат ЗША (2006-02-14). Праверана 2008-07-11 г.
  22. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — С. 103.
  23. ^ Saving History: Dolley Madison, the White House, and the War of 1812. White House Historical Association. Праверана 2011-02-17 г.
  24. ^ A Brief Construction History of the Capitol. Architect of the Capitol. Праверана 2011-02-17 г.
  25. ^ Horace Greeley The American Conflict: A History of the Great Rebellion in the United States. — Chicago: 1864. — P. 142—144.
  26. ^ Mark David Richards The Debates over the Retrocession of the District of Columbia, 1801—2004 // Washington History. — P. 54—82.
  27. ^ Compromise of 1850. Library of Congress (2007-09-21). Праверана 2011-02-17 г.
  28. ^ DC Celebrates Emancipation Day. D.C. Office of the Secretary. Праверана 2008-06-02 г.
  29. ^ Historical Census Statistics on Population Totals By Race, 1790 to 1990 (PDF). Бюро переписи населения США (2002-09-13). Праверана 2011-02-17 г.
  30. ^ "Boss" Shepherd Remakes the City. WETA Public Broadcasting (2001). Праверана 2011-02-17 г.
  31. ^ Harvey W. Crew Centennial History of the City of Washington, D.C.. — Dayton, Ohio: 1892. — P. 157.
  32. ^ Samuel Williamson Measuring Worth — Relative Value of US Dollars. Institute for the Measurement of Worth. Праверана 2011-02-17 г.
  33. ^ WWII: Changes. WETA Public Broadcasting (2001). Праверана 2008-09-25 г.
  34. ^ а б District of Columbia — Race and Hispanic Origin: 1800 to 1990 (PDF). Бюро перапісу насельніцтва ЗША (2002-09-13). Праверана 2008-07-29 г.
  35. ^ Paul Schwartzman; Robert E. Pierre (2008-04-06) From Ruins To Rebirth The Washington Post Праверана 2011-02-17 г.
  36. ^ District of Columbia Home Rule Act. Government of the District of Columbia (1999). Праверана 2011-02-17 г.
  37. ^ Walter Washington. WETA Public Broadcasting. Праверана 2011-02-217 г.
  38. ^ Michael Janofsky (1995-04-08) Congress creates board to oversee Washington, D.C. The New York Times Праверана 2011-02-17 г.
  39. ^ State & County QuickFacts. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  40. ^ Facts & FAQs. Interstate Commission on the Potomac River Basin (2008-07-02). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  41. ^ Planning the Nation’s Capital. — Vol. 50. — P. 43–58.
  42. ^ Built On A Swamp and Other Myths of D.C. 2006-04-05 г. Праверана 2011-02-16 г.
  43. ^ D.C.’s Puny Peak Enough to Pump Up 'Highpointers' 2008-04-18 г. Праверана 2011-02-01 г.
  44. ^ District of Columbia. National Park Service. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  45. ^ «U.S. National Arboretum History and Mission». United States National Arboretum.
  46. ^ World Map of the Koppen-Geiger climate classification updated. University of Veterinary Medicine Vienna (2008-11-06). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  47. ^ а б в Climatography of the United States No. 20 1971–2000: Washington Reagan National Airport, VA. National Oceanic and Atmospheric Administration. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  48. ^ а б Washington Area Winters. National Weather Service. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  49. ^ Average Conditions: Washington DC, USA BBC Weather. http://www.bbc.co.uk/weather/world/city_guides/results.shtml?tt=TT001140.+Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  50. ^ History of Self-Government in the District of Columbia. Council of the District of Columbia (2008). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  51. ^ Poor Management, Federal Rule, Undermine Services 2007-07-20 г. Праверана 2011-02-12 г.
  52. ^ The worst city government in America. 1989-01-01 г. Праверана 2011-02-12 г.
  53. ^ Sharon Pratt Kelly. WETA Public Broadcasting (2001). Архіўная копія ад 27 красавіка 2006 г.
  54. ^ Marion Barry. WETA Public Broadcasting (2001). Архіўная копія ад 24 сакавіка 2005 г.
  55. ^ «Building the Best Capital City in the World». DC Appleseed.
  56. ^ «District of Columbia Structural Imbalance and Management Issues». Government Accountability Office.
  57. ^ Janofsky, Michael (8.04.1995). «Congress creates board to oversee Washington, D.C.» The New York Times.
  58. ^ DeBonis, Mike (30.01.2011). «After 10 years, D.C. control board is gone but not forgotten». The Washington Post.
  59. ^ Jamison, Peter (10.07.2019). «Trump’s July Fourth event and weekend protests bankrupted D.C. security fund, mayor says». The Washington Post.
  60. ^ «Individuals Living or Working in U.S. Possessions». Internal Revenue Service.
  61. ^ «Internal Revenue Gross Collections, by Type of Tax and State, Fiscal Year 2012». Internal Revenue Service.
  62. ^ а б «Poll Shows Nationwide Support for DC Voting Rights». DC Vote Voice.
  63. ^ «'Taxation without Representation' Tags». District of Columbia Department of Motor Vehicles.
  64. ^ «Washington Post Poll: D.C. Voting Rights». The Washington Post.
  65. ^ Fortier, John (17.05.2006). «The D.C. colony». The Hill.
  66. ^ а б Official Symbols of the District of Columbia. DC.gov. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  67. ^ Nava - American City Flags Survey Press Release. North American Vexillological Association. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  68. ^ Resident Population Data. United States Census Bureau (2010-12-21). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  69. ^ «2020 Census Apportionment Results». United States Census Bureau.
  70. ^ а б в District of Columbia - Race and Hispanic Origin: 1800 to 1990. United States Census Bureau (2002-09-13). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  71. ^ WWII: Changes. WETA-TV (2001). Архіўная копія ад 14 лютага 2005 г.
  72. ^ Anniversary of Washington, D.C. as Nation’s Capital. United States Census Bureau (2003-12-01). Архіўная копія ад 7 лютага 2008 г.
  73. ^ District of Columbia. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  74. ^ Resident Population Data (анг.). United States Census Bureau (2010-12-21). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  75. ^  Kolchin, Peter American Slavery: 1619–1877. — New York: Hill and Wang, 1994. — P. 81.
  76. ^ Washington’s Black Majority Is Shrinking // Associated Press2007-09-16 г. Праверана 2011-02-12 г.
  77. ^ Census Snapshot: Washington, D.C.. The Williams Institute. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  78. ^ Biggest commuter cities // CNNMoney.com2005-10-21 г. Праверана 2011-02-12 г.
  79. ^ Annual Estimates of the Population of Metropolitan and Micropolitan Statistical Areas: April 1, 2000 to July 1, 2009. United States Census Bureau (March 2010). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  80. ^ Annual Estimates of the Population of Combined Statistical Areas: April 1, 2000 to July 1, 2008. United States Census Bureau (2009-03-19). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  81. ^ District of Columbia Fact Sheet 2007. United States Census Bureau (2008). Архіўная копія ад 11 лютага 2020 г.
  82. ^ Study Finds One-Third in D.C. Illiterate // Associated Press2007-03-19 г. Архіўная копія ад 22 сакавіка 2007 г. Праверана 2011-02-12 г.
  83. ^ Data Center Results: District of Columbia. Modern Language Association. Архіўная копія ад 2 студзеня 2011 г.
  84. ^ Selected Social Characteristics in the United States: 2006. United States Census Bureau (2006). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  85. ^ Benedi, Jamle (19.11.2019). «10 beautiful houses of worship in D.C., mapped». Curbed Washington DC.
  86. ^ «Washington D.C. Temple». Curbed Washington DC.
  87. ^ Washington Officials Try to Ease Crime Fear 2006-07-13 г. Праверана 2011-04-09 г.
  88. ^ Lanier pleased with DC’s improvement in homicide cases 2010-01-01 г. Архіўная копія ад 13 траўня 2011 г. Праверана 2011-04-09 г.
  89. ^ Baltimore, Prince George's Reign as State's Murder Capitals 2007-04-24 г. Архіўная копія ад 29 красавіка 2011 г. Праверана 2011-04-10 г.
  90. ^ Brief History of the MPDC Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  91. ^ Justices to Decide on Right to Keep Handgun The New York Times Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  92. ^ D.C. Attorney General: All Guns Must Be Registered 2008-06-26 г. Праверана 2011-04-12 г.
  93. ^ Florida, Richard (2.06.2011). «What Housing Crisis?». The New York Times.
  94. ^ а б «Per capita real GDP by state (chained 2009 dollars)». Bureau of Economic Analysis.
  95. ^ «Unemployment Rates for Metropolitan Areas». U.S. Bureau of Labor Statistics.
  96. ^ «Unemployment Rates for States». United States Bureau of Labor Statistics.
  97. ^ «S1901: income in the past 12 months (in 2018 inflation-adjusted dollars)». United States Census Bureau.
  98. ^ «Comprehensive Annual Financial Report 2022». Government of the District of Columbia. — С. 231.
  99. ^ «District of Columbia Wage and Salary Employment by Industry and Place of Work». District of Columbia Department of Employment Services.
  100. ^ McGann, James (28.01.2021). «2020 Global Go To Think Tank Index Report». University of Pennsylvania.
  101. ^ Luxner, Larry (5.02.2021). «DC-based organizations dominate 2020 list of world’s top think tanks». Washington Diplomat.
  102. ^ «Public Policy Research Think Tanks 2019». University of Pennsylvania.
  103. ^ «Top 200 Chief Executive Officers of the Major Employers in the District of Columbia 2009». D.C. Department of Employment Services.
  104. ^ «Rating for American Red Cross». Charity Navigator.
  105. ^ Connolly, Matt (7.05.2013). «D.C. sets tourism record with 19 m visitors in 2012». The Washington Examiner.
  106. ^ а б «2019 visitor statistics Washington, D.C.». Discover D.C.
  107. ^ «Embassies & Foreign Missions». The National Capital Planning Commission.
  108. ^ «Take a walk around the world without leaving Washington, DC». Washington D.C.
  109. ^ «Public Road Length». Highway Statistics 2006.
  110. ^ Schrag, Zachary (2006). «The Great Society Subway». Johns Hopkins University Press. — ISBN 978-0-8018-8906-6.
  111. ^ Kozel, Scott M. (31.05.2000). «Interstate 66 in Virginia». Roads to the Future.
  112. ^ BMI (1999). «I-95/i-395 Hov Restriction Study». Virginia Department of Transportation. — С. 70.
  113. ^ Halsey III, Ashley (20.01.2011). «Washington area tied with Chicago for traffic congestion, study finds». The Washington Post.
  114. ^ Christie, Les (29.06.2007). «New Yorkers are top transit users». CNNMoney.
  115. ^ «District of Columbia Commuting Characteristics by Sex». 2010 American Community Survey.
  116. ^ «Washington DC Bike Share Program». PBSC Urban Solutions.
  117. ^ «Metro launches Silver Line, largest expansion of region's rail system in more than two decades». Washington Metropolitan Area Transit Authority.
  118. ^ «With soaring Metro, DC Streetcar, and VRE ridership, Washington region leads transit recovery in US». Greater Greater Washington.
  119. ^ «Metro Facts 2018». WMATA.
  120. ^ «District of Columbia Amtrak Fact Sheet FY 2010». Amtrak.
  121. ^ «Union Station gets new bus depot». WJLA-TV.
  122. ^ Laris, Michael (27.02.2016). «D.C. streetcar makes its first voyages on H Street. 'Is it really happening?'». The Washington Post.
  123. ^ Dawson, Christie R. (21.08.2009). «Estimated Unliked Transit Passenger Trips». American Public Transport Association.
  124. ^ «About DC Circulator». DC Circulator.
  125. ^ «Local Bus Systems». Arlington County Commuter Services.
  126. ^ Aircraft Noise Procedures and Guidelines at Reagan National Airport. Metropolitan Washington Airports Authority. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  127. ^ Customs at Reagan National. Metropolitan Washington Airports Authority. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  128. ^ https://web.archive.org/web/20090321084220/http://www.metwashairports.com/dulles/about_dulles_international_2/facts_2 Архівавана 21 сакавіка 2009.
  129. ^ Dulles International Airport. Metropolitan Washington Airports Authority. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  130. ^ Survey: BWI ranked top airport of its size in world. The Baltimore Sun. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  131. ^ а б в г The L’Enfant and McMillan Plans. National Park Service. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  132. ^ Map 1: The L'Enfant Plan for Washington. National Park Service. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  133. ^  Crew, Harvey W. Centennial History of the City of Washington, D. C.. — Dayton, Ohio: United Brethren Publishing House, 1892. — P. 101–3.
  134. ^ D.C.’s Fear of Heights 2006-07-02 г. Праверана 2011-02-12 г.
  135. ^ H-DC / Building Height Timeline. Humanities & Social Sciences Online. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  136. ^ Report of the Join Select Committee of the Congress of the United States Pursuant to Public Act 268. — United States Government Printing Office, 1916. — Т. 1. — P. 863.
  137. ^ Layout of Washington DC. United States Senate (2005-09-30). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  138. ^ Diplomatic List. U.S. Department of State (2008-02-25). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  139. ^ America’s Favorite Architecture. American Institute of Architects and Harris Interactive (2007). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  140. ^ Residential Architecture of Washington, D.C., and Its Suburbs. Library of Congress. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  141. ^ Old Stone House. National Park Service. Архіўная копія ад 5 мая 2008 г.
  142. ^ Washington, D.C. List of Sites. Служба нацыянальных паркаў ЗША. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  143. ^ About the Ronald Reagan Building. Ronald Reagan Building and International Trade Center (2006-07-19). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  144. ^ History by Decades. Washington Redskins. Архіўная копія ад 20 верасьня 2008 г.
  145. ^ D.C. United History & Tradition. D.C. United. Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  146. ^ NBA Finals: All-Time Champions. National Basketball Association (2008). Архіўная копія ад 23 жніўня 2011 г.
  147. ^ In New League, Freedom Already Has a Familiar Feeling 2009-03-29 г. Праверана 2011-02-12 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць