Пэнтагон

штаб-кватэра Дэпартамэнту абароны ЗША ў Арлінгтане (Вірджынія) ў выглядзе пяцікутніку

Пэнтаго́н (літар. пяцікутнік) — будынак у Вашынгтоне, галоўная сядзіба Дэпартамэнту абароны ЗША. Таксама, публіцыстычны сынонім для самога амэрыканскага ваеннага ведамства.

Пэнтагон

Збудаваны ў 1943, пяцікутны ў пляне будынак застаецца адным з найбольшых офісных будынкаў у сьвеце памерамі (зв. 28 км калідораў) і пэрсаналам (да 23 тыс. работнікаў і 3 тыс. абслугі), а таксама адным з найбольш эфэктыўных — пераход паміж двума адвольнымі пунктамі будынку займае ня болей за 7,5 хв.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць