Водна-балотныя ўгодзьдзі
Водна-балотныя ўгодзьдзі, або вільготныя землі (па-ангельску: Wetlands) — участкі мясцовасьці, глеба якіх зьяўляецца аквіфэрам з пастаяньнай або сэзоннай вільготнасьцю. Такія ўчасткі мясцовасьці могуць быць часткова або цалкам занятыя вадаёмамі[2].Водна-балотнымі ўгодзьдзямі зьяўляюцца мелкаводныя азёры і ўчасткі марскіх узьбярэжжаў, верхавыя і нізавыя балоты, таксама некаторыя іншыя. Вада ў водна-балотных угодзьдзях можа быць прэснай, марской і саланаватай. Найбуйнейшыя водна-балотныя ўгодзьдзі ў сьвеце — Пантанал, яны разьмешчаны ў Бразыліі, Балівіі і Парагваі.
У 1971 годзе прынятая міжнародная Канвэнцыя аб водна-балотных угодзьдзях, якія маюць міжнароднае значэньне галоўным чынам у якасьці месцапражываньняў вадаплаўных птушак — Рамсарская канвэнцыя.