Першы Кантынэнтальны кангрэс
Першы Кантынэнтальны кангрэс (5 верасьня — 26 кастрычніка 1774 году) — зьезд дэпутатаў ад 12 амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі (з 13 калёніяў). Чыньнікам скліканьня паслужылі Невыносныя законы — законы, прынятыя брытанскім парлямэнтам і накіраваныя на прыпынак супраціву амэрыканскіх калёніяў які расьце. Кангрэс засядаў у Філадэлфіі, у Карпэнтанс Голе. У яго працы бралі ўдзел 56 прадстаўнікоў ад усіх амэрыканскіх калёніяў Вялікабрытаніі, за выключэньнем Джорджыі, Канады, Бэрмудзкіх, Багамскіх астравоў і астравоў Карыбскага мора. Падчас зьезду дэпутаты выпрацавалі шэраг важных дакумэнтаў, намерваючыся дамагацца для калёніяў права самакіраваньня.
Вынікі працы Кангрэсу
рэдагавацьБыла выдадзена «Дэклярацыя права і скаргаў», якая ўтрымоўвала заяву пра правы амэрыканскіх калёніяў на «жыцьцё, волю і ўласнасьць», а таксама выяўляла пратэст супраць мытнае і падатковае палітыкі мэтраполіі.
Было прынята рашэньне пра аб’яву гандлёвага байкоту мэтраполіі. З 1 сьнежня 1774 году была забаронена як купля ангельскіх тавараў, так і продаж амэрыканскіх тавараў ангельцам. Гэта рашэньне было адказам на блякаду Бостану ангельскім флётам (глядзіце Бостанскае чаяваньне).
Таксама было прынята рашэньне пра скліканьне другога Кантынэнтальнага кангрэсу 10 траўня 1775 году.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Колькасьць тавараў, імпартуемых у амэрыканскія калёніі зь Вялікабрытаніі ў 1775 годзе звалілася на 97 % у параўнаньні з 1774 годам.
- Парушальнікаў гандлёвага байкоту ў якасьці пакараньня абшмароўвалі дзёгцем і абвальвалі ў пёрах.