The Elder Scrolls V: Skyrim
Гэты артыкул мусіць быць істотна перароблены ў адпаведнасьці са стандартамі Вікіпэдыі. Прычына: назвы арганізацыяў і прадуктаў, якія не былі афіцыйна лякалізаваныя на беларускую, не перакладаюцца Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. Падрабязнасьці могуць быць на старонцы абмеркаваньня. |
The Elder Scrolls V: Skyrim (літаральна «Старажытныя скруткі 5: Скайрым») — 5-я кампутарная гульня ў сэрыі The Elder Scrolls, выдадзеная ў 2011 годзе.
Распрацоўка
рэдагавацьУ 2006 годзе ZeniMax Media, уласьнік Bethesda Softwork, зарэгістраваў таварны знак Skyrim. 15 жніўня 2010 году на Квэйк-нарадзе ў Даласе (штат Тэхас, ЗША) выканаўчы прадусар «Бэтэзда Гейм Студыёз» Тод Говард паведаміў аб заканчэньні працы над дызайнам гульні на новым рухавіку і касаваньні ранейшага абмежаваньня ўзроўню разьвіцьця пэрсанажу ў ёй. 23 лістапада паведамілі аб намеры цягам тыдню пачаць запіс актораў. 11 сьнежня падчас Відэагульнявога ўзнагароджаньня ад «Спайк ТБ» у Лос-Анджэлесе Тод Говард паказаў першы трэйлер гульні.
14 лістапада 2011 году Джэрэмі Соўл пачаў пісаць саўндтрэк да гульні. 17 студзеня паведамілі аб выкарыстаньні ў гульні рухавікоў «Стварэньне» для апрацоўкі і вываду выявы, «Рэдыянт АІ» — для паводзінаў негульнявых пэрсанажаў, «Хэвак» — для анімацыі, «Рэдыянт Сторы» — для стварэньня другарадных заданьняў. 4 лістапада гульня паступіла ў продаж.
Сюжэт
рэдагавацьПадзеі адбываюцца праз 200 гадоў пасьля падзеяў гульні «Старажытныя скруткі 4: Забыцьцё». Пасьля сьмерці караля ў Скайрыме выбухнула грамадзянская вайна між прыхільнікамі і праціўнікамі ўваходжаньня ў склад Тамрыельскай імпэрыі. Кій Хаосу, Нумідыюм, Чырвоная гара, брама Забыцьця і братазабойчая вайна ёсьць часткамі старажытнага прароцтва пра вяртаньне выгнаных тысячагодзьдзе таму цмокаў. Яны вярнуліся і чакаюць прышэсьця бога-дракона Алдуіна, перамога якога прывядзе да зьнішчэньня ўсяго сьвету. Толькі апошні з цмоканароджаных з дапамогай Эсбэрна, аднаго з апошніх жывых Клінкоў, зможа спыніць уварваньне і выратаваць сьвет. Яму давядзецца ўзьлезьці на Пік Хротгара, пагутарыць са старажытным культам Сівабародых, навучыцца адменным цмокавым крыкам (своеасабліваму чараўніцтву цмокаў), якія дазволяць іх перамагаць. Каб навучыцца ім, герою давядзецца наведаць некалькі старажытных сьвяцілішчаў і сутыкнуцца з грознымі ворагамі, такімі як зласьлівыя драўгры і ажылыя мерцьвякі-норды.
Месца дзеяньня
рэдагавацьКаралеўства Скайрым знаходзіцца на поўначы мацерыка Тамрыель. Клімат субарктычны і арктычны. Вялікую частку краю займае тундра, што пераходзіць на поўначы ў ледзяную пустыню, а на захадзе — у горны хрыбет. Фаўна прадстаўлена шаблязубымі тыграмі, ласямі, трусамі, ваўкамі, лісамі, мамантамі, гігантамі, тролямі, ледзянымі зданямі. На землях каралеўства знаходзіцца 5 буйных гарадоў.
Гуляньне
рэдагавацьГульня захоўвае канцэпцыю вялікага і адкрытага сьвету сэрыі «Старажытныя скруткі». Гулец можа свабодна падарожнічаць па ўсіх землях Скайрыма, што ўлучае 5 буйных гарадоў, мноства дробных паселішчаў, а таксама шырокія прасторы дзікіх земляў і высокіх гор. У горадзе гулец можа аддавацца такім заняткам, як гатаваньне ежы, земляробства, праца з рудой або кавальства. Гуляньне можа заняць каля 300 гадзінаў.
Узровень гульца павялічваецца з паляпшэньнем навыкаў. Наяўнасьць новых рэчаў у крамах і падзямельлях, сіла і колькасьць пачвараў, зь якімі ваюе гулец, таксама залежаць ад яго ўзроўню. Прысутнічаюць таленты — здольнасьці, зьвязаныя з вызначанымі навыкамі. Таленты разгаліноўваюцца ў «дрэва навыкаў». Кожнае павышэньне ўзроўню дазваляе ўзяць чарговы талент. Усяго ёсьць 280 талентаў, разьлічаных на 50 узроўняў. Гулец можа разьвіцца і вышэй без абмежаваньня.
Папераджальны паказьнік узьнікае на экране толькі, калі здароўе, запас сілаў або чары гульца вычэрпваюцца. Компас ёсьць адзіным стала прысутным складнікам інтэрфэйсу. Прадметы можна захоўваць у «выбранае» меню, а меню інвэнтара (пры адкрыцьці якога гульня прыпыняецца) выглядам нагадвае компас. Пры праглядзе інвэнтара кожны гульнявы прадмет можна круціць, прыбліжаць і разглядаць у трохмерным выглядзе.
Зброя можна прызначацца як у правую, так і ў левую руку, што дазваляе несьці па адной зброі ў кожнай руцэ. Адмысловае меню дазваляе гульцу хутка перамыкацца між рознымі відамі зброі і дасьпехаў. Шчытом можна атакаваць, а на тое каб выстраіць ім блёк, патрабуецца пэўны час. Кожны зь відаў зброі (аднаручная, двуручная, лук) мае своеасаблівыя перавагі і прызначэньне. Пры стральбе з лука патрабуецца больш часу, каб нацягнуць цеціву, чым у папярэдніх гульнях сэрыі. Аднак стрэлы наносяць праціўніку большую шкоду. Таму стрэлы каштуюь дорага і лічацца рэдкасьцю. Гулец, узброены лукам, можа выкарыстоўваць яго для абароны ў блізкім баі, гэтак жа, як можа выкарыстоўваць для гэтай мэты двуручную зброю або шчыт (хоць шчыт для таго найбольш прыдатны).
Розныя віды заклінаньняў маюць розныя якасьці — заклінаньне холаду запавольвае і высільвае запас сілаў, заклінаньне агню наносіць працяглыя страты на ўсім працягу гарэньня і можа запаліць навакольныя прадметы, заклінаньне электрычнасьці спальвае варожую ману. Заклінаньні можна вымаўляць адразу зь дзьвюх рук. Спалучэньне заклінаньняў таксама магчыма, напрыклад агонь і маланка.
Гулец можа бегаць і скакаць з выдаткоўваньнем на зьдзяйсьненьне падобных дзеяньняў запасу сілаў. Як і ў 2 папядніх частках сэрыі, у гульні магчымы рух крадком. Пры гэтым, убачыўшы што гулец крадзецца, негульнявы пэрсанаж насьцярожыцца і будзе ўважліва сачыць за далейшымі намерамі гульца. Кінжалы пры нападзе крадком узьдзейнічаюць асабліва вынікова з прычыненьнем велізарнай шкоды.
Асаблівасьці
рэдагаваць- У гульню вернуцца пярэваратні, і ёсьць магчымасьць стаць адным зь іх.
- У кожную руку можна ўзяць зброю або заклінаньне пры выкарыстаньні дзьвюх аднаручных клінкоўабо заклінаньняў, а таксама адначасна выкарыстоўваць зброю і заклінаньне.
- Гулец можа выкарыстоўваць некалькі стыляў бою. З узбраеньня будуць даступныя мячы, шчыты, булавы, сякеры і двуручная зброя. Напачатку гульні можна абраць спэцыялізацыю на нейкай зброі — гэта дае магчымасьць разьвіць яе яшчэ больш з дапамогай талентаў. Разьвіцьцё валоданьня мячом можа павялічыць шанец нанясеньня сьмяротнага ўдару, а сякерай — дапаможа пакінуць у ворага крывацечныя раны, у сваю чаргу валоданьне булавой дазволіць прабіваць надзетую на ворага браню з дадатковай моцай удара.
- Выкарыстаньне лука стане складаным, бо яго ўжытак будзе зрушыцца ў бок рэчаіснасьці.
- У гульні 5 школаў чараўніцтва. Школу «Містыцызм» расфармавалі, частку яе заклінаньняў перадалі ў іншыя.
- Уплыў навыкаў на агульны ўзровень пэрсанажа залежыць толькі ад іх разьвіцьця. Пасьля дасягненьня чарговага ўзроўню гулец атрымлівае новы талент. Зьявіліся новыя здольнасьці — гатаваньне ежы і рубка дроваў. Пасьля 50-га ўзроўню разьвіцьцё пэрсанажа запавольваецца.
- Негульнявыя пэрсанажы падчас дыялёгаў могуць займацца сваімі справамі, маштабаваньне падчас дыялёгу адсутнічае. Штучны інтэлект «Рэдыянт Сторы» пры выдачы заданьняў улічвае папярэднія дзеяньні гульца.
- Пачвары падладжваюцца пад узровень гульца. Аднак пры наведваньні падзямельля на 5-м узроўні і вяртаньні на 50-м пачвары застануцца ад 5-га ўзроўню.
- Забіўшы цмока, гулец можа паглынуць яго душу, што дазволіць яму атрымаць новую здольнасьць.
- У гульні ёсьць сюжэтная лінія за Цёмнае брацтва, у якой больш пастак і галаваломак.
- Усялякі прадмет у інвэнтары можна круціць, у тым ліку кнігі, якія маюць трохвымерны выгляд.
- Як і ў папярэдняй частцы сэрыі, у гульні ёсьць хуткае падарожжа (гулец можа імгненна патрапіць у раней наведаную ім мясьціну). Аднак у некаторыя мясьціны гульца могуць даставіць на адмысловым экіпажы (як гэта было ў гульні «Старажытныя скруткі 3: Мороўінд»).
- Гулец займеў магчымасьць зьмяніць экіпіроўку непасрэдна падчас бітвы.
- Шкода, якая наносіцца ў бітве, не залежыць ад таго, на якую частку цела прыпадае ўдар.
- Калі гулец «бяжыць сьпінай», яго бег запавольваецца.
- Колькасьць навыкаў гульца — 18.
- Рубка лесу — адзін зь няквэставых заняткаў, даступных гульцу.
- Негульнявыя пэрсанажы ўзаемадзейнічаюць са сваім асяродзьдзем празу працу на фэрме, млыне, шахце і лягеры лесасекаў. Таксама негульнявыя пэрсанажы могуць спытаць гульца аб трэніроўцы або выклікаць на дуэль; падобныя выпадковыя сустрэчы браліся з гульні «Фолаўт 3», ранейшай гульнёй «Бэтэзда».
- Калі раней краявід ствараўся пераважна праграмна, то ў Скайрыме ён рабіўся цалкам уручную.
- Калі раней над стварэньнем падзямельляў працаваў адзін чалавек, то ў Скайрыме гэтым займалася 14 дызайнэраў.
- Пры стварэньні зьнешнасьці для пэрсанажа гулец можа абраць для яго бараду і шнары.
- У гульні адсутнічае абмежаваньне на колькасьць узроўняў.
- Калекцыйнае выданьне гульні складаецца з ілюстраванага альбома на 200 старонак, статуэткі цмока Алдуіна, які сядзіць на сьцяне, сьпісанай словамі на цмокавай мове, а таксама дыска з матэрыяламі, што адносяцца да распрацоўкі гульні.
- Негульнявыя пэрсанажы і ворагі ў камэнтарах зьвяртаць увагу на расу і экіпіроўку гульца. Пры гуляньні за каджыта можна пачуць у свой адрас: «Зь цябе атрымаецца выдатны дыванок, котка».
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бачына гульні (анг.)