Горны сьцяг
Горны сьцяг[1], горны хрыбет — лінейна выцягнутая група гор, агульная аснова якой высока ўзьнята над суседнімі раўнінамі.
Хрыбет абмежаваны схіламі, нахіленымі ў супрацьлеглыя бакі, для яго характэрныя значная даўжыня і добра выражаная вось, пераважна ў выглядзе адзінай лініі водападзелу, уздоўж якой знаходзяцца і найбольш значныя вяршыні (гл. горны грэбень). Ад суседніх хрыбтоў аддзяляецца горнымі далінамі, унутрыгорнымі катлавінамі.
Звычайна хрыбет утварае частку горнай краіны, але нярэдка горным хрыбтом называюць цэлую горную краіну.
Горны ланцуг, сыстэма горных сьцягаў і горных масіваў або доўгі горны сьцяг. Працягваецца на вялікую адлегласьць у адным кірунку — кірунку агульнага распасьціраньня складак. Кожны ланцуг аддзяляецца ад суседніх паралельных падоўжнымі горнымі далінамі, далінамі буйных горных рэк і пад.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў «Расійска-беларускі слоўнік», 3-е выд., Смаленск, Інбелкульт, 2014, ISBN 978-5-00076-013-0
Літаратура
рэдагаваць- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізыка-гэаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асьвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С. 74.