Крыстафэр Баварскі
Крыстафэр ІІІ Баварскі (па-нямецку: Christoph III; 26 лютага 1416, Ноймаркт-ін-дэр-Обэрпфальц, Баварыя — 6 студзеня 1448, Гэльсынгборг, Швэцыя) — адзіны сын графа Ёгана, уладальніка Ноймаркту, унук караля Нямеччыны Рупрахта з роду Вітэльсбахаў і Катарыны Ўраціславаўны з славянскага паморскага роду Грыўцоў, якая прыходзілася роднай сястрой каралю Даніі Эрыку Паморскаму. Кароль Даніі з 1440, Швэцыі з 1441, Нарвэгіі з 1442 году.
Біяграфія
рэдагавацьГэтая сэкцыя патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе (дапамога). |
У маладосьці на службе пры двары нямецкіх Імператараў. Пасьля пачатку паўстаньня супроць Эрыка,калі той вымушаны напрыканцы 1430-ых гадоў выдаліццца на в.Готлянд,Дацкая дзяржаўная рада накіравала запрашэньне для Хрыстафа,як пляменьніка былога караля на заняцьце трону Даніі.Запрашэньне было прынятае,ён стаў спачатку рэгентам,а 9 красавіка 1440 каранаваны.Праз Кальмарскую унію па чарзе быў прызнаны каралём Швецыі і Нарвегіі.У 1443 атрымаў у спадчыну дзядзіну бацькі Пфальц-Ноймаркт. Становішча ўласна ў Даніі і,шырэй,ва ўсёй Скандынавіі была надзвычай складаным.Фактычна Унія была на мяжы разрыву.Да таго ж у 1441 ўспыхнула новае сялянскае паўстаньне-у Паўн.Ютландыі,на чале з Хенрыкам Тагасенам Рэвентловам,пры чым урадавыя войскі напачатку атрымалі адчувальныя паразы,але праз хітрасьць новага караля,які змог шляхам перамоваў падзяліць сялянскія шэрагі,сітуацыя для урадоўцаў пачала выпраўляцца-спачатку былі разбітыя асноўныя сілы,а потым у палон трапілі і правадыры,пазьней асуджаныя на сьмяротнае пакараньне,усё гэта спрыяла далейшаму пагаршэньню стану сялянства,асабліва падаткавага.Аднак гэтая перамога не змагла ўмацаваць асабістую ўладу караля,які па ранейшаму знаходзіўся ў залежнасьці ад шляхты і купецкай Рады,а тая,у сваю чаргу,узгаджала ўласныя інтарэсы з магутнай гандлёвай Ганзой.Акрамя таго,працягвалася супроцьстаяньне з выгнаным на Гётланд Эрыкам,не удавалася залагодзіць супярэчнасьці паміж удзельнікамі Уніі па цэламу шэрагу праблемаў,так,у Швецыі ,Хрыстаў атрымаў здзеклівую мянушку Караля Кары,праз голад,які прыпаў на час яго валадарства.Шляхта наракала на дамінаваньне пры двары немцаў,асабліва з Баварыі.
Пры ўладзе Хрыстафа Капенгаген стаў у 1443 сталіцай Даніі.26 верасьня 1445 Хрыстаў ажаніўся з Даратэйя Брандэнбургскай(1430-1495) з дынастыі Гогенцоляраў,дзяцей у іх пад час шлюбу не было,ды і быў ён вельмі кароткім праз раптоўную сьмерць караля ад «ліхаманкі».Пахаваны ён ў катэдры Роскіле,Данія.