Мікола Антаноўскі
Міко́ла (Мікала́й Дзьмі́трыевіч) Антано́ўскі (*6 студзеня[1] 1952, в. Сташаны Пінскага раёну) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст.
Мікола Антаноўскі | |
![]() Выступ Міколы Антаноўскага на ўручэньні «Мядовай прэміі»-2007 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Дзьмітрыевіч Антаноўскі |
Нарадзіўся | 6 студзеня 1952 (71 год) в. Сташаны, Пінскі раён Берасьцейскай вобласьці |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, публіцыст |
Мова | беларуская |
Дэбют | «Сялянская праўда» (Ганцавічы) |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Скончыўшы мясцовую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, пасьля адслужыў у войску (1970—1972). Папрацаваўшы год у ганцавіцкай раённай газэце «Савецкае Палесьсе», паступіў на факультэт журналістыкі БДУ (скончыў у 1978).
Накіраваны ў браслаўскую «раёнку». У 1982 пераехаў у Пружану, працаваў загадчыкам аддзелу пісьмаў газэты «Зара камунізму» (цяпер «Раённыя будні»). З 1984 — галоўны рэдактар.
Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1996), былы сябра праўленьня ГА «Беларускі саюз журналістаў»[2], сябра ТБМ імя Францішка Скарыны.
Вершы піша са школьнага ўзросту, упершыню публікаваўся ў ганцавіцкай раённай газэце «Палеская праўда» (пасьля «Савецкае Палесьсе»). Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосьць», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», альманаху «Дзень паэзіі», рэспубліканскіх газэтах.
Аўтар зборнікаў вершаў «Сьвятаяньнік» (1993) і «Падсочаны бор». Узнагароджаны знакам Беларускага саюзу журналістаў за кнігу нарысаў «Зялёная рапсодыя».
БібліяграфіяРэдагаваць
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Каляндар знамянальных і памятных дат. Берасьцейская абласная бібліятэка імя Горкага. Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
- ^ XIII съезд ОО „Белорусский союз журналистов“(рас.). Беларускі саюз журналістаў (13 кастрычніка 2015). Праверана 10 сакавіка 2021 г.
ЛітаратураРэдагаваць
- Здановіч І. Антаноўскі Мікалай Дзмітрыевіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — С. 8—12.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Кароткі жыцьцяпіс і зборнік «Сьвятаяньнік» // «Пружанскі палацык»
- Антаноўскі Мікола // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал