Ордэн Воінскай Славы

беларуская ўзнагарода

Ордэн Воінскай Славы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.

Ордэн Воінскай Славы
Арыгінальная назва па-беларуску: Ордэн Воінскай Славы
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Каму ўручаецца вайскоўцам
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 13 красавіка 1995
Першае ўзнагароджаньне 6 студзеня 2009 (15 гадоў таму)
Колькасьць 1
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Айчыны
Малодшая ўзнагарода Ордэн «За службу Радзіме»

Ордэнам Воінскай Славы ўзнагароджваюцца вайскоўцы Рэспублікі Беларусь:

  • за выключныя заслугі ў кіраваньні войскамі, падтрыманьні іх высокай баявой гатоўнасьці і прафэсійнай вывучкі;
  • за адвагу і самаадданасьць, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананьні іншых службовых абавязкаў;
  • за заслугі ва ўмацаваньні баявой садружнасьці і вайсковага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі.

Ордэн Воінскай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасьці іншых ордэнаў разьмяшчаецца пасьля ордэну Айчыны.

Апісаньне

рэдагаваць

Ордэн Воінскай Славы ўяўляе сабой знак, ў аснову якога ляжыць пяціканцовая зорка, якая накладаецца на праменепадобны пяцікутнік. Кампазыцыя фармуе дзесяціканцавую зорку дыямэтрам 44 мм. У цэнтры зоркі разьмешчаны круг дыямэтрам 23 мм, ў крузе — рэльефная выява двух ваяроў, якія ўвасабляюць наземныя і паветраныя сілы. Круг абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісьця, у верхняй частцы круга на зялёным эмалевым фоне зьмешчаны надпіс «Воінская Слава». Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне, трыма чорнымі і дзьвума аранжавымі палоскамі з правага боку.

Ордэн Воінскай Славы вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Узнагароджаныя

рэдагаваць
  1. ^ Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі кіроўны склад Міністэрства абароны. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (6 студзеня 2009). Праверана 24 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць