Эканоміка
Эканоміка (ад грэцкага οίκω [oikos] — «хата», і νέμω [nemo] — «кіруе» — кіраваньне хатняй гаспадаркай) — навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэньнем разьмеркаваньня абмежаваных рэсурсаў для задавальненьня неабмежаваных патрэбаў. Гэта ўключае аналіз вытворчасьці, разьмеркаваньня, гандаль і спажываньне тавараў і паслугаў. Эканамічная тэорыя падпарадкоўваецца на дзьве сфэры: мікраэканоміка, якая разглядае эканоміку канкрэтнага прадпрыемства, і макраэканоміка, якая займаецца эканамічнымі працэсамі на ўзроўні грамадзтва. Таксама пад эканомікай разумеюць сфэру чалавечае дзейнасьці (т.зв. эканамічная дзейнасьць) і нацыянальную эканоміку, то бок гаспадарка.
У сярэдзіне 1980-х як дапаможная дысцыпліна ўзьнікла эканамічная інфарматыка. Дзеля эмпірычнае праверкі эканамічных мадэляў і колькаснае ацэнкі эканамічных фэномэнаў прымяняюцца эканамэтрычныя мэтады. Акрамя таго ў рамках эканамічнае тэорыі разглядаюцца эканамічная пэдагогіка, інжынэрыя ў эканоміцы, а таксама гісторыя эканомікі і іншыя дапаможныя дысцыпліны.
Да эканамічных праблемаў можна аднесьці беднасьць, інфляцыю, беспрацоўе. Эканамічная праблема ў самым агульным сэнсе абазначае нястачу рэсурсаў. Усе эканамічныя грамадзтвы займаюцца вырашэньнем трох галоўных праблемаў: што вырабляць, як гэта рабіць і для каго. Эканамічныя праблемы найчасьцей маюць сувязь с палітычнымі, сацыялягічнымі і іншымі фактарамі. Адпаведна шукаюць і вырашэньне эканамічных праблемаў — разам са зьвязанымі фактарамі.
Багацьцем завецца сукупнасьць рэальных актываў, а дабрабытам — агульны стан узроўню жыцьця. Істотным кампанэнтам сучаснай эканомікі зьяўляюцца грошы, але гэта не адзіны прадмет, які ўваходзіць у поле ўвагі эканамічнай навукі.
Мікраэканоміка
рэдагавацьРынак
рэдагавацьМікраэканоміка вывучае, якім чынам эканамічныя агенты, якія ўтвараюць структуру рынку, узаемадзейнічаюць адзін з адным у рамках гэтага рынку, ствараючы рынкавую сыстэму. Гэтыя суб’екты ўключаюць у сябе прыватныя і дзяржаўныя ўтварэньні розных тыпаў, якія, як правіла, працуюць пры недахопе рэсурсаў і празрыстым дзяржаўным рэгуляваньні. Таварам на рынку можа выступаць як матэрыяльным прадукт, як то яблык ці аўтамабіль, гэтак і паслугі, як то рамонт, аўдыт або сфэра забаваў.
Тэарэтычна, у свабодным рынку пакупніцкі попыт на тавар зь цягам часу можа дасягнуць эканамічнай раўнавагі з колькасьцю тавараў, якія пастаўляюцца прадаўцамі, празь зьмены коштаў. На практыцы розныя праблемы могуць прадухіліць раўнавагу, і любая дасягнутая раўнавага не абавязкова можа быць маральна справядлівай. Напрыклад, калі прапанова мэдычных паслуг абмяжоўваецца вонкавымі фактарамі, раўнаважкая цана можа быць недаступнай для тых людзей, хто хацеў бы скарыстацца такімі паслугамі, але ня можа заплаціць за гэта.
Існуюць розныя рынкавыя структуры. У цалкам канкурэнтных рынках, аніводны з удзельнікаў рынку не зьяўляецца дастаткова вялікім ці ўплывовым, каб мець уладу над усталяваньнем адвольнага кошту на аднастайны прадукт. Аднак у рэальным сьвеце, рынкі часта адчуваюць недасканалую канкурэнцыю.
Спэцыялізацыя
рэдагавацьСпэцыялізацыя лічыцца ключавой для эканамічнай эфэктыўнасьці на аснове тэарэтычных і эмпірычных меркаваньняў. Розныя фізычныя асобы або краіны маюць розныя рэальныя магчымасьці выдаткаў на вытворчасьць, напрыклад, праз розьніцу ў якасьці чалавечага капіталу або ў суадносінах капіталу і працы. Згодна з тэорыяй, гэта можа даць параўнальную перавагу ў вытворчасьці тавараў, што дазваляе больш інтэнсіўна выкарыстоўваць тыя магчамасьці, які будуць спаганяць таньнейшыя выдаткі. Калі адзін рэгіён мае абсалютную перавагу адносна суадносінаў ягоных вынікаў і ўваходных рэсурсаў у любым тыпе вытворчасьці, ён звычайна спэцыялізуецца на тым аб’ёме вытворчасьці, у якім ён мае параўнальную перавагу, і, такім чынам, атрымае карысьць ад гандлю з рэгіёнам, якому не хапае абсалютнай перавагі, але які мае параўнальную перавагу ў вырабе чагосьці іншага.
Было заўважана, што высокі аб’ём гандлю мае месца паміж рэгіёнамі нават пры іхных доступе да падобнай тэхналёгіі, у тым ліку паміж краінамі з высокім узроўнем прыбытку. Гэта прывяло да дасьледаваньня, якое выявіла што спэцыялізацыя мае месца ў аналягічных, але дыфэрэнтаваных прадуктовых лініяў, што прыводзіць да агульнае карысьці ўсіх бакоў гандлю[1][2].
Агульная тэорыя спэцыялізацыі датычыцца да гандлю паміж асобамі, фэрмамі, вытворцамі, дастаўнікамі паслугаў і эканомікамі. Сярод кожнай з гэтых вытворчых сыстэмаў можа быць адпаведны падзел працы з рознымі працоўнымі групамі, якія спэцыялізуюцца на чымсьці, альбо адпаведна розныя віды капітальнага абсталяваньня і дыфэрэнтаванае выкарыстаньне зямлі[3]. Прыкладам, які спалучае ў сабе вышэйзгаданыя асаблівасьці, ёсьць краіна, якая спэцыялізуецца на вытворчасьці высокатэхналягічнае прадукцыі, як гэта робяць разьвітыя краіны, і гандлюе з разьвіванымі краінамі, на тавары, вырабленыя на заводах, дзе працоўная сіла адносна танная і шматлікая, што прыводзіць да розных выдаткаў на кошты вытворчасьці. У выніку спэцыялізацыі на вытворчасьці і гандлі атрымліваецца больш агульная прадукцыя, што ёсьць больш карысным, чым калі б кожная краіна вырабляла ўласную высокатэхналягічную і нізкатэхналягічную прадукцыю.
Попыт і прапанова
рэдагавацьЦэны і колькасьці прадукцыі ёсьць непасрэдна назіранымі атрыбутамі тавараў, якія вырабляюцца і абменьваюцца ў рынкавай эканоміцы[4]. Тэорыя попыту і прапановы зьяўляецца арганізацыйным прынцыпам тлумачэньня таго, як цэны каардынуюць колькасьць, выраб і спажываньне. У мікраэканоміцы гэта прымяняецца да вызначэньня коштаў і вытворчасьці на рынку з дасканалай канкурэнцыяй, якая ўключае ў сябе ўмову адсутнасьці пакупнікоў і прадаўцоў, якія маюць залішні ўплыў на кошты, як то манапалісты.
Для рынку тавараў попытам ёсьць суадносіны колькасьці, якую ўсе пакупнікі будуць гатовыя набыць, на кожны кошт адзінкі тавару. Попыт часта прадстаўлены табліцай або графікам, які паказвае патрабаваную цану і колькасьць. Тэорыя попыту апісвае індывідуальных спажыўцоў, якія рацыянальна абіраюць найбольш пераважную колькасьць кожнага тавару, улічваючы цэны, густ і г. д. Тут карыснасьць ёсьць гіпатэзаваным стаўленьнем кожнага асобнага спажыўца да дыфэрэнцыраваных таварных пакетаў як больш-менш пераважных.
Закон попыту абвяшчае, што ў цэлым кошт і попыт на рынку адваротна зьвязаныя паміж сабой. Гэта значыць, чым вышэйшая цана прадукту, тым менш яго будуць гатовыя купляць. Па меры таго, як кошт тавару падае, спажыўцы больш гатовыя да набыцьця гэтых тавараў. Акрамя таго, пакупніцкая здольнасьць ад падзеньня коштаў павялічвае магчымасьць пакупкі (эфэкт прыбытку). Іншыя фактары, якія могуць зьмяніць попыт, ёсьць павелічэньне прыбытку, што зрушвае крывую попыту. Усе дэтэрмінанты ў асноўным прымаюцца як сталыя фактары попыту і прапановы.
Прапанова — гэта сувязь паміж коштам тавару і колькасьцю, даступнай для продажу па гэтай цане. Ён можа быць прадстаўлены ў выглядзе табліцы або графіка, якія адносяцца да цаны і колькасьці, якая дастаўляецца на рынак. Вытворцы, напрыклад бізнэс-фірмы, спрабуюць максымалізаваць свой прыбытак, гэта значыць, што яны спрабуюць вырабляць і дастаўляць на рынак тую колькасьць тавараў, што прынясе ім самы высокі прыбытак. Прапанова, як правіла, знаходзіцца ў залежнасьці ад кошту і колькасьці, калі іншыя фактары не зьмяняюцца.
Гэта значыць, чым вышэйшая цана, па якой тавар можа быць прададзены, тым больш яго будуць пастаўляць вытворцы. Больш высокая цана дазваляе выгадна павялічыць вытворчасьць. Гэтак жа, як і з боку попыту, пазыцыя прапановы можа зьмяняцца, скажам, ад зьмены кошту вытворчага ўнёску або тэхнічнага паляпшэньня працэсу вытворчасьці. Закон прапановы абвяшчае, што ў цэлым падаражэньне прыводзіць да пашырэньня паставак, а падзеньне коштаў прыводзіць да скарачэньня паставак. Сярод фактараў, якія ўплываюць на прапанову, варта вылучыць кошт рэсурсаў, сабекошт вытворчасьці, прыкладзеныя тэхналёгіі і іншыя фактары, якія могуць мець уплыў на вытворчасьць.
Рынкавая раўнавага адбываецца ў тым пункце, дзе дастаўленая на рынак колькасьць роўная запатрабаванай колькасьці, то бок дзе перасякаюцца крывыя попыту і прапановы. Пры цане ніжэйшай за раўнавагу адчуваецца недахоп пастаўляемай колькасьці ў параўнаньні з запатрабаванай колькасьцю. Гэта прыводзіць да павелічэньня коштаў. Пры цане, якая перавышае раўнавагу, існуе лішак пастаўляемай колькасьці ў параўнаньні з запатрабаванай колькасьцю. Гэта падштурхоўвае цану да зьніжэньня. Мадэля попыту і прапановы прагназуе, што пры зададзеных крывых попыту і прапановы кошт і колькасьць будуць стабілізавацца пры цане, што дае колькасьці прадукцыі, якая паступае на рынак, быць роўнай патрабаванай колькасьці.
Макраэканоміка
рэдагавацьМакраэканоміка разглядае эканоміку ў цэлым, каб растлумачыць шырокія сукупнасьці і ўзаемадзеяньне паміж імі ў кірунку «зьверху—ўніз», гэта значыць, выкарыстоўваючы спрошчаную форму тэорыі агульнай раўнавагі[5]. Макраэканоміка апэруе такімі паняткамі, як то нацыянальны прыбытак і вырабатак, узровень беспрацоўя, інфляцыю цэнаў, а таксама агульнае спажываньне і інвэстыцыйныя выдаткі і іхныя складнікі. Галіна таксама вывучае эфэкты грашова-крэдытнай і бюджэтнай палітыкі. Прынамсі з 1960-х гадоў макраэканоміка характарызуецца далейшай інтэграцыяй у галіне мадэляваньня сэктараў на мікраарганізацыі, уключаючы рацыянальнасьць гульцоў, эфэктыўнае выкарыстаньне рынкавай інфармацыі і недасканалую канкурэнцыю[6]. Гэта вырашыла праблему даўняй занепакоенасьці супярэчлівым разьвіцьцём па той жа тэме[7]. Макраэканамічны аналіз таксама ўлічвае фактары, якія ўплываюць на доўгатэрміновы ўзровень і рост нацыянальнага прыбытку. Да такіх фактараў можна аднесьці назапашваньне капіталу, тэхналягічныя зьмены і рост працоўнай сілы[5].
Рост
рэдагавацьЭканоміка росту вывучае фактары, якія тлумачаць эканамічны рост — павелічэньне аб’ёмаў вытворчасьці на душу насельніцтва краіны на працягу доўгага пэрыяду часу. Тыя ж фактары выкарыстоўваюцца дзеля тлумачэньня адрозьненьняў ва ўзроўні прадукцыі на душу насельніцтва паміж краінамі, у прыватнасьці, чаму некаторыя краіны растуць хутчэй, чым іншыя, і ці збліжаюцца краіны з аднолькавымі тэмпамі росту. Шмат якія вывучаныя фактары ўключаюць паказчык інвэстыцыяў, прырост насельніцтва і тэхналягічныя зьмены. Яны прадстаўлены ў тэарэтычнай і эмпірычнай формах, як у нэаклясычнай і эндагеннай мадэлях росту, і ва ўліку росту[8].
Бізнэсовы цыкль
рэдагавацьЭканомічная дэпрэсія стала штуршком да стварэньня макраэканомікі як асобнай дысцыпліны. За часам Вялікай дэпрэсіі 1930-х гадоў Джон Мэйнард Кейнз напісаў кнігу «Агульная тэорыя занятасьці, адсотку і грошай», у якой выклаў асноўныя тэорыі кейнзіянскай эканомікі. Кейнз сьцьвярджаў, што сукупны попыт на тавары можа быць недастатковым падчас эканамічнага спаду, што прыводзіць да залішне высокага ўзроўню беспрацоўя і стратаў патэнцыяльнай вытворчасьці.
Таму эканаміст выступаў за актыўныя палітычныя адказы дзяржаўнага сэктару, уключаючы дзеяньні грашова-крэдытнай палітыкі цэнтральнага банку і дзеяньні ўраду ў галіне фіскальнай палітыкі дзеля стабілізацыі вытворчасьці на працягу дзелавога цыклю[9]. Такім чынам, асноўная выснова кейнзіянскай эканомікі палягае ў тым, што ў некаторых сытуацыях не існуе такога моцнага аўтаматычнага мэханізму, які быў бы здольны перамясьціць аб’ём вытворчасьці і занятасьці да ўзроўню поўнай занятасьці. Мадэля IS–LM Джона Гікса стала самай уплывовай інтэрпрэтацыяй тэорыі Кейнза. На працягу многіх гадоў разуменьне дзелавога цыклю разгалінавалася на розныя дасьледчыя праграмы, у асноўным зьвязаныя з кейнзіянствам альбо адрозныя ад яго. Нэаклясычны сынтэз мае на ўвазе замірэньне поглядаў кейнзіянскай эканомікі з нэаклясычнай эканомікай, заяўляючы, што кейнзіянства ёсьць слушным у кароткатэрміновай пэрспэктыве, але кваліфікаецца паводле нэаклясычных меркаваньняў у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктывах[10].
Новая клясычная макраэканоміка, у адрозьненьне ад кейнзіянскага погляду на дзелавы цыкль, прадугледжвае ачышчэньне рынку зь недасканалай інфармацыяй. Ён уключае гіпотэзу сталага прыбытку Фрыдмана пра спажываньне і тэорыю рацыянальных чаканьняў[11], якую прасоўвае Робэрта Лукаса, а таксама тэорыю рэальнага бізнэсовага цыклю[12]. У адрозьненьне ад гэтага, новы кейнзіянскі падыход захоўвае дапушчэньне аб рацыянальных чаканьнях, аднак ён прадугледжвае розныя ганы рынку. У прыватнасьці, новыя кейнзіянцы мяркуюць, што цэны і заробкі ёсьць «ліпкімі», а гэта значыць, што яны не імгненна прыстасоўваюцца да зьменаў у эканамічных умовах[13]. Такім чынам, новыя клясыкі мяркуюць, што цана і заробная плата аўтаматычна карэктуюцца дзеля дасягненьня поўнай занятасьці, тады як новыя кейнзіянцы лічаць, што поўная занятасьць аўтаматычна дасягаецца толькі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, і, такім чынам, палітыка ўраду і цэнтральных банкаў неабходная, таму што доўгатэрміновая пэрспэктыва можа цягнуцца вельмі доўга.
Беспрацоўе
рэдагавацьПамер беспрацоўя ў эканоміцы вымяраецца ўзроўнем беспрацоўя, то бок адсоткам працаўнікоў, якія ня маюць працы. Працоўная сіла ўключае толькі працаўнікоў, якія актыўна шукаюць працу. Людзі, якія выйшлі на пэнсію, атрымліваюць адукацыю альбо кідаюць пошук працы ў сувязі з адсутнасьцю пэрспэктывы працаўладкаваньня, выключаюцца з катэгорыі працоўнай сілы. Як правіла, беспрацоўе можна разьбіць на некалькі тыпаў, якія зьвязаныя з рознымі чыньнікамі[14].
Клясычныя мадэлі беспрацоўя ўзьнікаюць, калі заробная плата занадта высокая, каб працадаўцы хацелі наймаць больш працаўнікоў. Згодна з клясычным паняткам беспрацоўя, яно ўзьнікае тады, калі дзеля працаўніка існуюць адпаведныя вакансіі, але час, неабходны дзеля пошуку працы, прыводзіць да існаваньня пэрыяду беспрацоўя[14]. Структурнае беспрацоўе ахоплівае мноства магчымых чыньнікаў беспрацоўя, улучаючы неадпаведнасьць паміж навычкамі работнікаў і навычкамі, неабходнымі дзеля падрыхтаваных працоўных месцаў[15]. Вялікая колькасьць структурнага беспрацоўя можа ўзьнікнуць, калі эканоміка пераходзіць да індустрыі, і працаўнікі выяўляюць, што іхны папярэдні набор навычкаў больш не запатрабаваны. Структурнае беспрацоўе падобна на фрыкцыйнае беспрацоўе, паколькі і тое, і другое адлюстроўвае праблему супастаўленьня працаўнікоў з вакансіямі, але структурнае беспрацоўе ахоплівае час, неабходны дзеля атрыманьня новых навычкаў, а ня толькі кароткатэрміновы працэс пошуку.
Не зважаючы на тое, што некаторыя віды беспрацоўя могуць узьнікаць незалежна ад стану эканомікі, цыклічнае беспрацоўе ўзьнікае, калі эканамічны рост стагнуецца. Закон Оўкена выяўляе эмпірычную залежнасьць паміж беспрацоўем і эканамічным ростам. Першапачатковая вэрсія гэтага закону абвяшчае, што павелічэньне вытворчасьці на 3% прывядзе да зьніжэньня ўзроўню беспрацоўя на 1%[16].
Фіскальная палітыка
рэдагавацьУрады ладзяць фіскальную палітыку, каб уплываць на макраэканамічныя ўмовы, карэктуючы выдаткі і падаткаабкладаньне, каб зьмяніць сукупны попыт. Калі сукупны попыт апускаецца ніжэй за патэнцыйную прадукцыйнасьць эканомікі, што робіць разрыў СУП, калі нейкія прадукцыйныя магутнасьці застаюцца нескарыстанымі. Урады павялічваюць выдаткі і скарачаюць падаткі, каб павялічыць сукупны попыт. Нескарыстаныя рэсурсы пры гэтым могуць эксплюатавацца ўрадам.
Да прыкладу, незадзейнічаныя працоўныя рэсурсы ў будоўлі могуць прыцягвацца да дзяржаўных праектаў па разбудаваньні аўтамабільных дарог. Зьніжэньне падаткаў дазваляе спажыўцам павялічваць свае выдаткі, што павышае сукупны попыт. Зьніжэньне падаткаў поруч з павелічэньнем выдаткаў чыняць мультыплікацыйны эфэкт, калі першапачатковае павелічэньне попыту з боку ўрадавых захадаў прасочваецца далей у эканоміку і стымулюе дадатковую эканамічную дзейнасьць. Аднак, фіскальная палітыка можа быць абмежаваная эфэктам выцісканьня. Калі няма разрыву ў вытворчасьці і эканоміка працуе напоўніцу, праз што бракуе залішніх прадукцыйных рэсурсаў. Калі ў такім стане павялічваюцца дзяржаўныя выдаткі, напрыклад празь дзяржаўныя замовы, урад выкарыстоўвае рэсурсы, якія ў адваротным выпадку былі б выкарыстаныя прыватным сэктарам. У такім выніку ня будзе павелічэньня агульнай вытворчасьці. Некаторыя эканамісты лічаць, што эфэкт выцісканьня заўсёды ёсьць праблемай для эканомікі, але іншыя адмыслоўцы не падзяляюць такога погляду на рэчы.
Скептыкі фіскальнай палітыкі таксама зьвяртаюцца да гіпотэзы эквівалентнасьці Рыкарда. Сьцьвярджаецца, што павелічэньне запазычанасьці трэба будзе аплочваць пры будучых павелічэньнях падаткаў, што змусіць людзей скарачаць спажываньне і ашчаджаць грошы, каб аплаціць будучае павелічэньне падаткаў. Згодна з эквівалентнасьцю Рыкарда любое павелічэньне попыту ад зьніжэньня падаткаў будзе кампэнсаванае павелічэньнем ашчаднасьці, якое будуць рабіць дзеля аплаты будучых больш высокіх падаткаў.
Літаратура
рэдагаваць- Бэрдшоў Дж. Эканоміка. Ч. 1: Уводзіны. Мікраэканоміка. / Мн.: Тэхналогія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. ISBN 985-6022-14-2
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Krugman, Paul (1980). «Scale Economies, Product Differentiation, and the Pattern of Trade». American Economic Review. 70 (5). — С. 950—999.
- ^ Strange, William C. (2008). «Urban agglomeration». In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 533—536. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ Groenewegen, Peter (2008). «Division of labour». In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 517—526. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ Brody, A. (1987). «Prices and quantities». In Eatwell, John; Milgate, Murray; Newman, Peter (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics. The New Palgrave: A Dictionary of Economics (first ed.). — С. 1. — ISBN 9780333786765.
- ^ а б «Economics». Encyclopædia Britannica.
- ^ Ng, Yew-Kwang (May 1992). «Business Confidence and Depression Prevention: A Mesoeconomic Perspective». The American Economic Review. 82 (2): 365—371. ISSN 0002-8282. JSTOR 2117429.
- ^ Howitt, Peter M. (1987). «Macroeconomics: Relations with microeconomics». In Eatwell, John; Milgate, Murray; Newman, Peter (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics. The New Palgrave: A Dictionary of Economics (first ed.). — С. 273—276. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ Uzawa, H. (1987). «Models of growth». In Eatwell, John; Milgate, Murray; Newman, Peter (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics. The New Palgrave: A Dictionary of Economics (first ed.). — С. 483—489. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ O'Sullivan, Arthur; Sheffrin, Steven M. (2003). «Economics: Principles in Action». Pearson Prentice Hall. — С. 396. — ISBN 978-0-13-063085-8.
- ^ Blanchard, Olivier Jean (2008). «Neoclassical synthesis». In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 896—899. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ «The Macroeconomist as Scientist and Engineer». Harvard University.
- ^ Fischer, Stanley (2008). «New classical macroeconomics». In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 17—22. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ Dixon, Huw David (2008). «New Keynesian macroeconomics». In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 40—45. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ а б Dwivedi, D. N. (2005). «Macroeconomics: Theory and Policy». Tata McGraw-Hill Education. — ISBN 978-0-07-058841-7.
- ^ Freeman, C. (2008). «Structural unemployment». In Durlauf, Steven N.; Blume, Lawrence E. (eds.). The New Palgrave Dictionary of Economics (second ed.). — С. 64—66. — ISBN 978-0-333-78676-5.
- ^ Neely, Christopher J. (2010). «Okun's Law: Output and Unemployment». Economic Synopses.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Эканоміка на Open Directory Project (анг.)
- Эканоміка на Britannica (анг.)
- Зьвесткі Сусьветнага банку (анг.)
- Матэрыялы па вывучэньню эканомікі (анг.)