Джон Фа́ры (па-ангельску: John Farey; 1766 — 6 студзеня 1826) — ангельскі геоляг, пісьменьнік. Аднак найбольш вядомы сваім матэматычным канцэптам, у ягонае імя названая пасьлядоўнасьць.

Джон Фары
па-ангельску: John Farey
Сылюэт Джона Фары ў Дэрбскім музэі, намаляваны ягоным сябрам Ўайтам Ўотсанам. QR-код утрымлівае спасылку на артыкул у ангельскай Вікіпэдыі
Дата нараджэньня 24 верасьня 1766(1766-09-24)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 студзеня 1826(1826-01-06)[3] (59 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак геоляг, пісьменьнік, матэматык, землямер, geodesist
Навуковая сфэра эканамічная геалёгія[d][4], мінэралёгія[4], геадэзія[4], матэматыка[4], мэтэаралёгія[4] і музыка[4]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Джон Фары нарадзіўся ў Ўубэрне (Бэдфардшыр). Навучаўся ў Галіфаксе (Ёркшыр). Выявіўшы надзвычайную схільнасьць да матэматыкі, маляваньня і землямерства, быў заўважаны Джонам Сьмітанам.

Адвучыўшыся, пераехаў у Лёндан, дзе жылі ягоныя родныя, і працаваў там цягам некалькіх рокаў, падчас якіх пазнаёміўся і ажаніўся з Соф’яй Г’юбэрт. У Лёндане нарадзілася іхняе першае дзіця, пазьней яны мелі яшчэ васьмёх, двое зь якіх памерлі ў маленстве.

У 1792 Джон быў прызначаны агентам бэдфардзкага герцага Фрэнсіса у ягоных ўубэрнскіх маёнтках. Па сьмерці герцага ў 1802 Фары вагаўся паміж эміграцыяй або пасяленьнем на фэрме. Спыніўшыся на другім, ён пасяліўся ў Ўубэрне як кансультуючы землямер і геоляг. На ягоны выбар у значнай ступені паўплывала знаёмства зь Ўільямам Сьмітам, які ў 1801 року быў прыняты на працу герцагам дзеля асушэньня і ірыгацыі.

У 1805 року Джон Фары стаў сакратаром Сьмітфілдзкага клюбу. Ягоная землямерчая праца дазваляла яму вандраваць па графстве, дасьледуючы маёнткі землеўладальнікаў, якія замаўлялі ягоныя паслугі, ці дасьледаваць мінэралы, якія яны мелі. Гэтая ягоная праца па эканамічнай геалёгіі спатрэбілася ў часе Прамысловай рэвалюцыі для выведваньня новых закладаў вуглю і мэталёвых рудаў.

Памёр у Лёндане. Ягоная ўдава прапаноўвала геалягічную калекцыю мужа Брытанскаму музэю, які адмовіўся. У выніку калекцыя разышлася.

Творчасьць

рэдагаваць

Фары быў пладавітым пісьменьнікам. Прафэсар Г’ю Торэнс знайшоў каля 270 ягоных папераў, учацьвярыўшы колькасьць, прыведзеную «Каталёгам навуковых папераў» Каралеўскага таварыства. Фары пісаў на ўсемагчымыя тэмы, пачынаючы садоўніцтвам, геалёгіяй, метэаралёгіяй, мэтралёгіяй, пераходам на дзесятковую валюту, музыкай і матэматыкай і сканчаючы пацыфізмам.

Зрабіў істотны ўнёсак у «Цыкляпэдыю Рыса»: артыкулы пра каналы, мінэралёгію, землямерства, некалькі навуковых, пра матэматычную аснову гуку.

У 1809 року Фэры сустрэўся зь Ўільямам Мартынам, які апублікаў працу пра дэрбішырскія карысныя выкапні, каб высьветліць, ці могуць яны разам выдаць геалягічную мапу Дэрбішыру. Аднак Мартын ужо быў цяжка хворы і памёр у наступным року[5].

Найбольш вядомая праца Фары — «Агульны агляд земляробства і мінэралаў Дэрбішыру» (анг. General View of the Agriculture and Minerals of Derbyshire) (3 тамы, 1811-17) — для Міністэрства земляробства.

Пасьлядоўнасьць Фары

рэдагаваць

Нягледзячы на свае заслугі ў гісторыі і геалёгіі, найбольш ягонае імя вядомае праз пасьлядоўнасьць, названую ягоным імем як вынік ягоных дасьледаваньняў матэматыкі гуку («Philosophical Magazine», vol. 47, 1816, pp 385–6).

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #140756752 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ H. S. Torrens, ‘Martin, William (1767—1810)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 13 Feb 2011

Літаратура

рэдагаваць
  • John Farey. A General View of the Agriculture and Minerals of Derbyshire. — Peak District Mines Historical Society, 1989. — Т. 1.
  • A.P. Woolrich. John Farey, Jr. (1791—1851): Engineer and Polymath // History of Technology : часопіс. — 1997. — В. 19. — С. 111—142. — ISBN 0-7201-2365-8.
  • Trevor D. Ford; Hugh S. Torrens. A Farey Story: the pioneer geologist John Farey (1766-1826) // Geology Today : часопіс. — 2001. — В. 2. — Т. 17. — С. 59–68.
  • H. S. Torrens. Farey, John (1766—1826) // Oxford Dictionary of National Biography. — Oxford University Press, 2004.