Ро́джэр Кіт «Сыд» Ба́рэт (анг. Roger Keith «Syd» Barrett; 6 студзеня 1946, Кембрыдж, Анґельшчына — 7 ліпеня 2006, Кембрыдж, Анґельшчына) — анґельскі выканаўца аўтарскай музыкі, ґітарыст, паэт, мастак, найбольш вядомы як заснавальнік псыхадэлічнага (тады) гурту Pink Floyd. Ён быў вядучым сьпеваком, ґітарыстам і галоўным аўтарам песень Pink Floyd у так званыя псыхадэлічныя часы. Быў вымушаны пакінуць гурт з прычыны псыхічных захворваньняў, якія ён выклікаў прыёмам цяжкіх наркотыкаў.

Сыд Барэт
Роджэр Кіт Барэт
Дата нараджэньня 6 студзеня 1946(1946-01-06)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 ліпеня 2006(2006-07-07)[3][1] (60 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d][4] і цукровы дыябэт
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, аўтар песень, ґітарыст, паэт, мастак
Гады дзейнасьці 1960-я
Сябра ў Pink Floyd і Stars[d]
Жанры псыхадэлічны рок, касьмічны рок, псыхадэлічны фолк
Інструмэнты сьпеў, ґітара
Гурты Pink Floyd
Супрацоўніцтва Soft Machine
Лэйблы EMI
Сайт sydbarrett.com (анг.)

Акрамя таго, што ён быў пачынальнікам псыхадэлічнага року (анг. psychedelic rock) з уласнай экспрэсіўнай манэрай гульні на ґітары, Барэт таксама быў пачынальнікам касьмічнага року (анг. space rock) і псыхадэлічнай фолк музыкі (анг. psychedelic folk). Ён быў актыўны ў музыцы каля 7 гадоў, запісаўшы 4 самотнікі, два альбомы ды некалькі песень гурту Pink Floyd; як самастойны музыка ён выдаў самотнік, 2 альбомы, трэці з раней невыдадзенымі песьнямі, да таго як паглыбіўся ў сябе.

У пасьлямузычныя часы, ён працягнуў займацца маляваньнем і прысьвяціў сябе цалкам садоўніцтву, ніколі не паказваючыся на публіцы. Памёр у 2006. Пачынаючы з 80-х гадоў было напісана некалькі біяґрафіяў аб ім, а Pink Floyd напісалі ды прысьвяцілі некалькі песень Барэту пасьля ягонага сыходу з гурта, найбольш вядомыя зь якіх месьцяца на альбоме Wish You Were Here.

Біяґрафія

рэдагаваць

Гады ў Pink Floyd (1965-68)

рэдагаваць

Пачынаючы з 1964 году, гурт, які ў будучыне стане Pink Floyd, прайшоў праз цэлы шэраг зьмен назоваў і складаў, сярод якіх былі «The Abdabs», «The Screaming Abdabs», «Sigma 6» і «The Meggadeaths», спыніўшыся на «The Tea Set». У 1964 годзе да The Tea Set далучаецца Сыд Барэт. Але калі ім выпала граць з гуртам, які меў аднолькавую назву, Барэт прапанаваў назвацца «The Pink Floyd Sound» (пазьней проста The Pink Floyd ці Pink Floyd). Ён выдумаў гэты назоў, склаўшы імёны двух вядомых блюз-выканаўцаў — Пінка Андэрсана(en) і Флойда Консыла(en), пра якіх ён дазнаўся з заметкі Пола Олівэра на канвэрце вінілавай кружэлкі Blind Boy Fuller (Philips BBL-7512) 1962 году. Акрамя гэтага Барэт распаўсюджваў гісторыю, паводле якой назоў гурту быў перададзены яму зь лятальнай талеркі[6].

Лёнданскі андэґраўнд

рэдагаваць

Спачатку Pink Floyd пераігрывалі стандарты амэрыканскага рытм-н-блюзу (як і іхнія сучасьнікі The Rolling Stones, The Yardbirds, The Kinks), і ў 1965 яны выпрацавалі свой уласны імправізацыйны стыль выкананьня рок-н-ролу, які браў нешта з джэзу ды з такіх поп-рок гуртоў накшталт The Beatles. У 1965 годзе адчыніўся клюб UFO, які хутка стаўся раем для брытанскай псыхадэлічнай музыкі. Pink Floyd былі заўсёднымі гасьцямі гэтага клюбу і мелі вялікую папулярнасьць у тамтэйшых наведвальнікаў, а пасьля выступаў у канкурэнтным Roundhouse, яны сталі найбольш папулярнымі ва ўсім так званым «лёнданскім андэґраўдзе» — сцэне псыхадэлічнай музыкі.

Дыскаґрафія

рэдагаваць

Самотнікі ў Pink Floyd

рэдагаваць

Альбомы ў Pink Floyd

рэдагаваць

Складанкі ў Pink Floyd (зь ягоным удзелам)

рэдагаваць

Сольныя самотнікі

рэдагаваць
  • «Octopus» (Barrett) /«Golden Hair» (Barrett/Joyce) (15 лістапада 1969)

Сольныя альбомы

рэдагаваць

Сольныя складальнікі

рэдагаваць
  • Syd Barrett (лістапад 1974) #163 U.S.: The Madcap Laughs і Barrett пакаваныя разам
  • Opel — (17 кастрычніка 1988)
  • Octopus: The Best of Syd Barrett (29 траўня 1992): Лепшыя гіты выдадзеныя на лэйбле Cleopatra.
  • Crazy Diamond (красавіка 1993): Скрынка з 3-ма студыйнымі альбомамі ды некалькімі бонуснымі песьнямі
  • The Best of Syd Barrett: Wouldn't You Miss Me? (16 красавіка 2001): Зьмяшчае адну раней невыдадзеную песьню («Bob Dylan Blues»)
  • An Introduction to Syd Barrett (кастрычнік 2010): Калекцыя песень Барэта ў Pink Floyd і ягонай сольнай творчасьці (2010 рэміксы) — #104 UK

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць