Мікалай Патолічаў
Мікала́й Сямё́навіч Пато́лічаў (10 (23) верасьня 1908 году, в. Золіна цяпер Дзяржынскага раёну Ніжагародзкай вобласьці — 1 сьнежня 1989 году, Масква[3]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-я гады быў першым сакратаром Камуністычнай партыі Беларусі.
Мікалай Патолічаў | |||||||||||||||||||
10-ы Першы сакратар камуністычнай партыі БССР | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
7 ліпеня 1950 — 28 ліпеня 1956 | |||||||||||||||||||
Папярэднік: | Мікалай Гусараў | ||||||||||||||||||
Наступнік: | Кірыла Мазураў | ||||||||||||||||||
Міністар зьнешняга гандлю СССР | |||||||||||||||||||
1956 — 1985 | |||||||||||||||||||
Прэм’ер-міністар: | Мікіта Хрушчоў, Аляксей Касыгін, Мікалай Ціханаў, Мікалай Рыжкоў | ||||||||||||||||||
Папярэднік: | Іван Кабанаў | ||||||||||||||||||
Наступнік: | Барыс Арыстаў | ||||||||||||||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся: |
10 (23) верасьня 1908[1] в. Золіна, Уладзімерская губэрня, Расейская імпэрыя | ||||||||||||||||||
Памёр: |
1 сьнежня 1989[2] (81 год) Масква, СССР | ||||||||||||||||||
Партыя: | КПСС | ||||||||||||||||||
Бацька: | Сямён Патолічаў | ||||||||||||||||||
Адукацыя: | Вайсковая акадэмія хімічнай абароны (Масква) | ||||||||||||||||||
Узнагароды: |
| ||||||||||||||||||
Біяграфія
рэдагавацьМікалай Патолічаў нарадзіўся 23 верасьня (па новым стылі) 1908 году ў сям’і будучага ўдзельніка Грамадзянскай вайны Патолічава Сямёна Міхайлавіча. У 1921—1925 г.г. Мікалай працаваў сэзонным працоўным, а ў 1926 годзе ўладкаваўся працоўным на завод ім. Сьвярдлова ў Дзяржынску Ніжагародзкай вобласьці РСФСР. З 1926 да 1928 году вучыўся ў вучылішчы пры заводзе. З 1928 (калі ён уступіў у партыю) да 1932 гадоў на камсамольскай працы, стаў сакратаром заводзкага камітэту камсамолу, а потым сакратаром Дзяржынскага райкаму камсамолу. У 1937 годзе Мікалай Патолічаў скончыў Вайсковую акадэмію хімічнай абароны ў Маскве і быў накіраваны на пасаду памочніка начальніка хімічнай службы 1 Маскоўскай пралетарскай дывізіі.
З 1938 году Патолічава перавялі на партыйную работу, ён стаў адказным арганізатарам аддзелу ЦК ВКП(б).
З 1939 да 1941 году быў першым сакратаром Яраслаўскага абкаму і гаркаму партыі, а з 1941 да 1946 году першым сакратаром Чалябінскага абкаму і гаркаму партыі. У сакавіку — траўні 1946 году Патолічаў займаў пасаду загадніка аддзелу ЦК ВКП(б). У 1946—1947 гадах — сакратар ЦК ВКП(б), сябра Аргбюро ЦК ВКП(б), начальнік Упраўленьня па праверцы партыйных органаў ЦК ВКП(б) і адначасова намесьнік кіраўніка Савету па справам калгасаў пры Савеце Міністраў СССР.
З траўня да сьнежня 1947 году Патолічаў заняў пасаду сакратара ЦК КП(б) Украіны. З 1947 да 1950 году быў паніжаны да першага сакратара Растоўскага абкаму партыі. Зь ліпеня 1950 да 1956 году[4] быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэту КП(б) Беларусі. Прыняў ўдзел у аднаўленьні эканомікі зруйнаванай пасьля Другой Сусьветнай вайны Беларусі[5]. Ад 12 чэрвеня 1953 да 25 чэрвеня 1953 году па прапанове Лаўрэнція Бэрыі пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў Міхаіл Зімянін. 14 сакавіка 1954 году абраны дэпутатам Савету Саюзу па Менскай сельскай акрузе[6]. З 1956 да 1958 займаў пасаду намесьніка і першага намесьніка міністра замежных справаў СССР. З 1958 да 1985 году быў міністрам зьнешняга гандлю СССР.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды ды ганаровыя званьні
рэдагаваць- Герой Сацыялістычнай Працы (1975, 1978)
- Дванаццаць Арданоў Леніна (у т. л., у 1939, 1944, 1945, 1975, 1978)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1983)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1943)
- Ганаровы грамадзянін Чалябінска (1978)
Папярэднік Мікалай Гусараў |
Першы сакратар ЦК КП(б)Б 7 ліпеня 1950—28 ліпеня 1956 |
Наступнік Кірыла Мазураў |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Nikolai Patolichev // SNAC (анг.) — 2010.
- ^ а б N.S. Patolitschew // filmportal.de — 2005.
- ^ А. Данькоў КПБ Беларусі
- ^ Вышэйшыя дзяржаўныя асобы Белай Русі (копія з web.archive.org)
- ^ https://web.archive.org/web/20160305093539/http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/region/new_3/ber/jyjal
- ^ Дэпутаты, выбраныя ў Совет Саюза // Гродзенская праўда. — 1954. — № 57 (2884). — С. 2.