Людвік Сымон Гутакоўскі
Людвік Сымон Гутакоўскі (па-польску: Gutakowski Ludwik Szymon) гербу Гутак (28 кастрычніка 1738 — 1 сьнежня 1811) — каралеўскі шамбелян, канцыляр Пастаяннай Рады, пасол Чатырохгадовага Сойма, масон.
Жыцьцяпіс
рэдагаваць- 28.10.1738 Нарадзіўся ў Кераголішках ў троцкім ваяводзтве. Бацькі — віцебскі падчашы Бэнэдыкт Гутакоўскі і Эўфрасіньня Вільгірд. Вучыўся ў школе піяраў у Шчучыне, а пасьля ў Collegium Nobilium у Варшаве.
- 1762 г. атрымліваў адукацыю ў Парыжы. Атрымаў намінацыю шамбэляна ў Дрэздэне пры двары караля Аўгуста ІІІ.
- 1764 г. — пад час выбраньня новага караля сям’я Гутакоўскіх галасавала за Станіслава Панятоўскага і таго часу безальтэртатыўна падтрымлівала караля.
- 1771 г. — падарожнічаў у Лёндан, дзе цікавіўся ангельскім парлямэнтарызмам. У гэтым жа годзе езьдзіў у Пецярбург.
- 1775 г. — як дэлегат магілёўскай губэрні ўдзельнічаў у справе памяньшэньня падаткаў.
- 1778 г. — увашоў у Пастаянную Раду як канцыляр. Працаваў у Дэпартамэнце паліцыі.
- 1780 г. — выбраны дэпутатам на Трыбунал Літоўскі.
- 1781 г. — увайшоў у гарадзенскую масонскую ложу «Шчасьлівае Вызваленьне».
- З 1786 г. — намесьнік Майстра на тэрыторыі Літвы.
- У 1788 г. быў выбраны на Чатырохгадовы Сойм паслом ад аршанскага павету. Быў прыхільнікам “каралеўскай” партыі. Выступаў за ліквідацыю Вайсковага Дэпартамэнта, устанаўленьня спадчынасьці трону (27.05.1791), за аб’яднаньне кароннай і літоўскай скарбовых камісіяў 5.10.1791). Аднак ад апошняга праекту адмовіўся пад націскам літоўскай дэлегацыі. Уваходзіў у склад адразу некалькіх дэпутацыяў: вайсковай, падатковай, дэсыдэнцкай, па пытаньнях гораду. Уваходзіў у кола стваральнікаў Канстытуцыі 3 траўня. Быў чальцом Згуртаваньня сябраў урадавай канстытуцыі.
- 05.08.1791 — быў прызначаны на пасаду вялікага падкаморага і атрымаў ордэн Белага Арла, а ў лістападзе стаў камісарам Нацыянальнай адукацыйнай камісіі.
- У красавіку 1792 г. быў адным з арганізатараў сьвяткаваньня гадавіны Канстытуцыі 3 траўня.
Пасьля ўтварэньня ў другой палове 1792 г. Таргавіцка канфэдэрацыі зьехаў з Варшавы.
Вярнуўся толькі ў 1794 г., пасьля выбуху паўстаньня. Доўгі час не ўдзельнічаў у ім, жорста крытыкуючы Калантая і іншых кіраўнікоў. У склад Вышэйшай Нацыянальнай Рады ўвашоў толькі ў кастрычніку 1794 г. Быў прызначаны ў аддзел скарбу. Ахвяраваў усё сваё срэбра на падтрыманьне паўстаньня. Падчас абароны Варшавы апекаваўся хворымі і параненымі.
- У 1795 г. прадаў усе свае землі ў ВКЛ і набыў маёнткі Гара і Новы Двор пад Варшавай.
- 1800 — адзін з заснавальнікаў Таварыства Сяброў Навукі ў Варшаве.
- 1806 — Вітаў Напалеона, які ўступаў у Варшаву.
- Памёр у 1811 г. у Варшаве. Пахаваны ў склепе касьцёла трох Крыжоў.
Быў жанаты на Тэрэзе Сабескай, дачцы варшаўскага кашталяна (ажаніліся ў 1787 г.). Жонка памерла ў 1790 г. пакінуўшы 2 дзяцей дачку Габрыелю і сына Вацлава. У 1799 г. ажаніўся на сястры сваёй жонкі Марыаньне — удаве Юзафа Забелл, лоўчага ВКЛ.
Літаратура
рэдагаваць- Homoła Irena. Gutakowski Ludwik Szymon. Polski Słownik Biograficzny. Tom 8. Wrocław-Kraków 1956