Ганна Комніна
Ганна Комніна (1 сьнежня 1083 — каля 1154), бізантыйская прынцэса і пісьменьніца, дачка імпэратара Аляксея I Комніна і Ірыны Дукі.
Атрымала добрую адукацыю, вывучала гісторыю, філязофію і матэматыку. У 14 гадоў выйшла замуж за Нічыпара Ўрыенія. Разам з маці спрабавала дамагчыся ад бацькі, каб той зрабіў Нічыфара спадкаемцам імпэратарскага стальца, а ўласнага сына Яна пазбавіў бы спадчыны. Калі ў 1118 Ян заняў сталец, ачоліла змову супраць яго, але пасьля няўдачы змовы была вымушана пастрыгчыся ў манастыр, дзе і напісала вядомую «Алексіяду».