Вайра Віке-Фрэйбэрга

Вайра Віке-Фрэйбэрґа (па-латыску: Vaira Vīķe-Freiberga, нар. 1 сьнежня 1937) — былая прэзыдэнтка Рэспублікі Латвія. Абраная ў 1999 г., пераабраная ў 2003 г.

Вайра Віке-Фрэйбэрга
Ministru prezidenta tikšanās ar eksprezidenti (4108711953).jpg
8 ліпеня 1999 — 8 ліпеня 2007
Папярэднік Гунціс Улманіс
Наступнік Валдзіс Затлэрс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1 сьнежня 1937(1937-12-01)[1][2] (85 гадоў)
Сужэнец: Імантс Фраэбэрґс[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Вайра Віке-Фрэйбэрґа

БіяґрафіяРэдагаваць

Вайра Віке-Фрэйбэрґа нарадзілася 1 сьнежня 1937 г. у Рызе, Латвія.

Яе бацькі ў 1944 г., пасьля Другое Сусьветнае Вайны, эміґравалі з Латвіі, у наступныя гады сям’я жыла ў розных краінах — Нямеччыне, Марока і, нарэшце, Канадзе.

У Канадзе Віке-Фрэйбэрґа вучылася ва Ўнівэрсытэце Таронта і Ўнівэрсытэце McGill, дзе ў 1965 г. атрымала доктарскую ступень па псыхалёгіі.

Між 1965 і 1998 гг. яна выкладала псыхалёгію ў Манрэальскім Унівэрсытэце. У гэты час яна актыўна ўдзельнічала ў жыцьці латыскае грамады Канады, шмат ейных дасьледваньняў былі прысьвечаныя традыцыйнаму латыскаму фальклёру, Дайнам.

Вайра Віке-Фрэйбэрґа займала пасаду прэзыдэнта Канадзкага Псыхалягічнага Таварыства, Фэдэрацыі Грамадзкіх Навукаў Канады і Аб’яднаньня па Разьвіцьцю Вывучэньня Краінаў Балтыі. Узначальвала Навуковую Раду Канады, ёсьць сябрам Рады Кабет-Лідэраў Сьвету. У 1999 г. абраная ў чальцы Акадэміі Навукаў Латвіі.

У 1998 г. Вайра Віке-Фрэйбэрґа вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжою.

У наступным годзе яна была абраная другой прэзыдэнткаю незалежнае Рэспублікі Латвіі. Спачатку яна не вылучала свае кандыдатуры, але Сойм ня здолеў абраць прэзыдэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрґа, як вельмі паважаны ў грамадзтве дзяяч, не зьвязаны з пэўнай палітычнай сілаю, сталася кампрамісным кандыдатам.

Падчас ейных двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў Віке-Фрэйбэрґа мела высокую папулярнасьць, ейны рэйтынґ сягаў 70-85%. Прэзыдэнтка праводзіла актыўную зьнешнюю палітыку, яна запомнілася сваімі рэзкімі выказваньнямі ў бок Расеі і актыўнымі дзеяньнямі па далучэньню Латвіі да NATO і Эўрапейскага Зьвязу (сяброўства ў абедзьвюх арґанізацыях атрымана Латвіяй у 2004 г.). Віке-Фрэйбэрґа падтрымала амэрыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 г.

Муж Вайры Віке-Фрэйбэрґі, Імантс Фраэбэрґс, выкладае інфарматыку ў Квэбэцкім Унівэрсытэце ў Манрэале. Сям’я мае сына Карлыса і дачку Індру.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Vaira Vike-Freiberga // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць