Саюз беларускай моладзі
Саю́з белару́скай мо́ладзі (СБМ) — моладзевая арганізацыя на акупаванай Нямеччанай тэрыторыі ў Другую сусьветную вайну.
ГісторыяРэдагаваць
Створаны 22 ліпеня 1943 году паводле ініцыятывы нямецкіх уладаў на ўзор саюзу гітлераўскае моладзі (Гітлер-югенд) паводле загаду генэральнага сакратара генэральнай акругі «Беларусь» Вільгельма Кубэ. Дзейнічаў пад кантолем аддзелу моладзі Генэральнага сакратарыяту «Беларусь» і спэцслужбаў[1].
Найвышэйшым органам СБМ быў Кіруючы штаб на чале зь Міхасём Ганько (мужчыны) і Надзеяй Абрамавай (жанчыны). Штаб месьціўся ў Менску, зь ліпеня 1944 году — у Бэрліне; падпарадкоўваўся Беларускай цэнтральнай радзе[1].
Друкаванымі органамі былі часопіс «Жыве Беларусь!» і газэта «Юнацкі покліч»[1].
СБМ павінен быў аб’ядноўваць беларускую моладзь ва ўзросьце 10—20 гадоў. За чэрвень 1943 — ліпень 1944 гг. на акупаванай тэрыторыі Беларусі было падрыхтавана каля 1500 функцыянэраў малодшага, сярэдняга й найвышэйшага зьвяна СБМ. На 1 ліпеня 1944 году адзінкі СБМ былі створаныя ў 16 акругах і больш як 60 паветах, у іх налічвалася больш за 12,6 тыс. чалавек, зь якіх 3,5 тыс. былі аб’яднаныя ў працоўную групу СБМ «Германія» і працавалі на вайсковых прадпрыемствах Трэцяга Райху. Сябры саюзу прыцягвалі да ваенна-будаўнічых і гаспадарчых працаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі[1].
Пазьней некаторыя радавыя сябры перайшлі на бок савецкіх партызанаў, частка актыўных сяброў (каля 3 тыс. чалавек) пакінулі Беларусь разам з адступаючым нямецкім войскам, частка прыняла ўдзел у антысавецкім супраціве[2]. Дзейнасьць СБМ працягвалася да вясны 1945 году на тэрыторыі Нямеччыны. За ўдзел у СБМ пасьля вайны ў СССР судзілі як за здраду Радзіме, садзейнічаньне акупантам і іншае[1].
ЛітаратураРэдагаваць
- Рудак А., Вайна пасля вайны // Наша гісторыя, №2, 2018, с. 32-35. ISBN 2617-2305
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 С. 222
- ^ Беларускі нацыяналізм. Даведнік
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Жыве Беларусь! — архіў афіцыйнага часапісу арганізацыі
- Ц. Клыкоўская — Саюз беларускай моладзі — вяртаньне з забыцьця
- Ю. Туронак — Саюз беларускай моладзі ў Нямеччыне
- Л. Юрэвіч — Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу беларускае моладзі
- Саюз беларускай моладзі // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. Менск: Голас Краю, 2001